Чацвер, 04 Снежань 2014 11:26

ВЕРАСЕНЬ 2015

105 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА ГЕОРГІЕВІЧА ЖУЛІКАВА (1910, Расія – 1943), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў Брэсцкага патрыятычнага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны

1 – ДЗЕНЬ ВЕДАЎ

1 – 180 гадоў з дня нараджэння ЮЗАФА АНДРЭЕВІЧА КАЛІНОЎСКАГА (айца св. РАФАЛА; 1835, Вільня – 1907), удзельніка паўстання 1863–1864 гг., мемуарыста, каталіцкага рэлігійнага дзеяча, кананізаванага ў 1991 г.

1 – 115 гадоў з дня нараджэння СЫМОНА ЯКАЎЛЕВІЧА БАРАНАВЫХ (сапр. БАРАНАЎ (БАРАН); 1900, Уздзенскі р-н, Мінская вобл. – 1942), беларускага празаіка, дзіцячага пісьменніка, члена літаратурнага аб’яднання «Маладняк» (з 1927 г.) і Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў (з 1928 г.), члена Саюза пісьменнікаў СССР (з 1934 г.)

1 – 80 гадоў з дня нараджэння ЛЯВОНЦІЯ АНДРЭЕВІЧА ДОЎБУША (1935, в. Полаўцы, Вінніцкая вобл., Украіна – 2002), мастака ў вобласці жывапісу, графікі, сцэнаграфіі

1 – 75 гадоў з часу заснавання УА «СТОЛІНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АГРАРНА-ЭКАНАМІЧНЫ КАЛЕДЖ» (1940)

1 – 65 гадоў з часу адкрыцця САНАТОРНА-ЛЯСНОЙ ШКОЛЫ Ў г. п. ТАМАШОЎКА (Брэсцкі р-н; 1950)

1 – 40 гадоў з часу стварэння УА «БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВАЎ», вядучай навучальнай установы Беларусі ў галіне культуры (Мінск; 1975)

3 – 85 гадоў з дня нараджэння ЮРЫЯ ФЁДАРАВІЧА ПАТАПАВА (1930), архітэктара, аўтара многіх праектаў, заслужанага архітэктара Беларусі

3 – 85 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА ІВАНАВІЧА ТКАЧОВА (1930–1998), пісьменніка, літаратуразнаўца, доктара філалагічных навук (1981), прафесара, заслужанага работніка вышэйшай школы Беларусі

6 – ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА (першая нядзеля верасня) 

8 – 635 гадоў з часу КУЛІКОЎСКАЙ БІТВЫ 1380 г. (Мамаева пабоішча, бітвы на Куліковым полі паміж войскамі Залатой Арды на чале з Мамаем і вялікага князя маскоўскага Дзмітрыя Іванавіча Данскога)

8 – 55 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА ЦІМОХАВА (1960, Калінкавіцкі р-н, Гомельская вобл. – 2012), мастака, уладальніка Гран-Пры 7-га Міжнароднага біенале ілюстрацыі «Залатое пяро Белграда» (2003)

8 – 25 гадоў з часу адкрыцця МУЗЕЯ БЕЛАРУСКАГА КНІГАДРУКАВАННЯ, філіяла Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, які размяшчаецца ў памяшканні былой Брацкай школы Полацкага Богаяўленскага манастыра, помніка архітэктуры
XVIII ст. (Полацк, Віцебская вобл.; 1990)

11 – 95 гадоў з часу адкрыцця УК «ДОМ-МУЗЕЙ АДАМА МІЦКЕВІЧА ў г. НАВАГРУДКУ» (Навагрудак, Гродзенская вобл.; 1920)

12 – 225 гадоў з дня нараджэння ІВАНА (ІААНА) ІВАНАВІЧА ГРЫГАРОВІЧА (1790 ці 1792, Быхаўскі р-н, Магілёўская вобл. – 1852 ці 1862), археографа, гісторыка, краязнаўца, пісьменніка, праваслаўнага царкоўнага дзеяча

12 – 130 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ДЗЯНІСАВІЧА СЕВАСЦЬЯНАВА (1885, Кобрын – 1956), ваеннага дзеяча, генерал-маёра юстыцыі, удзельніка Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў

12 – 45 гадоў з дня вытворчасці ў г. БРЭСЦЕ ўпершыню ў СССР КАЛЯРОВАГА АСФАЛЬТАБЕТОНА (1970)

13 – ДЗЕНЬ ТАНКІСТАЎ (другая нядзеля верасня)

13 – 140 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ КАНСТАНЦІНАВІЧА ПАЎЛОВІЧА (псеўд. ПАЛЯШУК; 1875, в. Асаўцы, Драгічынскі р-н –1940), беларускага грамадска-культурнага і рэлігійнага дзеяча, педагога, які адыграў значную ролю ў пашырэнні пісьменства, асветы на роднай мове ў Заходняй Беларусі, аднаго з кіраўнікоў Таварыства беларускай школы

13 – 85 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ЭДУАРДАВІЧА САКАЛОЎСКАГА (1930, Мінск – 2004), заслужанага архітэктара Беларусі, лаўрэата прэміі Савета Міністраў СССР (1981)

13 – 25 гадоў з часу стварэння ГА «БЕЛАРУСКАЯ РЭСПУБЛІКАНСКАЯ ПІЯНЕРСКАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ» (1990)

14 – 95 гадоў з часу адкрыцця ДУ «НАЦЫЯНАЛЬНЫ АКАДЭМІЧНЫ ТЭАТР імя Я. КУПАЛЫ», сімвала беларускай тэатральнай культуры (Мінск; 1920)

14 – 50 гадоў з дня нараджэння АЛЁНЫ ВАСІЛЬЕЎНЫ ЦІХМАНОВІЧ (МУШНІЦКАЙ; 1965, Брэст – 2011), спартсменкі (парашутны спорт), майстра спорту СССР, чэмпіёнкі свету (2006), пяцікратнай чэмпіёнкі Беларусі, сярэбранага прызёра ІІ Сусветных авіяцыйных гульняў (2001) 

15 – ДЗЕНЬ БІБЛІЯТЭК РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

15 – 230 гадоў з часу заснавання МІНСКАЙ ДУХОЎНАЙ СЕМІНАРЫІ імя ТРОХ СВЯЦІЦЕЛЯЎ БЕЛАРУСКАЙ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ (г. п. Жыровічы, Слонімскі р-н, Гродзенская вобл.; 1785)

15 – 80 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ЯЎХІМАВІЧА КОЛАСА (1935, Лельчыцкі р-н, Гомельская вобл.), акцёра і рэжысёра, заслужанага работніка культуры Беларусі

15 – 75 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ МАКСІМАВІЧА ЛАПУНОВА (1940, Гомель), дырыжора, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

15 – 65 гадоў з дня нараджэння ХВЕДАРА ХВЕДАРАВІЧА (ФЁДАРА ФЁДАРАВІЧА) ГУРЫНОВІЧА (1950, Салігорскі р-н, Мінская вобл.), паэта, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Маўра (1998)

17 – 185 гадоў з часу заснавання ДУ «ГРОДЗЕНСКАЯ АБЛАСНАЯ НАВУКОВАЯ БІБЛІЯТЭКА імя Я. Ф. КАРСКАГА» (1830), лаўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне» (2008)

17 – 155 гадоў з дня нараджэння КАНДРАТА ТОДАРАВІЧА ЛЕЙКІ (1860, Слонімскі р-н, Гродзенская вобл. – 1921), пісьменніка, драматурга, перакладчыка, педагога, аўтара першай п’есы для беларускага лялечнага тэатра («Снатворны мак»; 1912)

20 – ДЗЕНЬ МЫТНІКА

20 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ЛЕСУ

20 – 205 гадоў з дня нараджэння ПЛАКІДА (ПЛАЦЫДА) ГАЎРЫЛАВІЧА ЯНКОЎСКАГА (1810, в. Вайская, Камянецкі р-н – 1872), беларускага і польскага пісьменніка-празаіка, паэта, публіцыста, перакладчыка, педагога, царкоўнага дзеяча, магістра тэалогіі

20 – 120 гадоў з дня нараджэння ДЗМІТРЫЯ ДЗМІТРЫЕВІЧА РАГАЧОВА (1895, Калужская вобл., Расія – 1963), ваеннага дзеяча, контр-адмірала, удзельніка Першай сусветнай, Грамадзянскай, Вялікай Айчыннай войнаў, камандуючага Пінскай ваеннай флатыліяй у 1940–1941 гг. 

20 – 80 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ МІКАЛАЕВІЧА ЗАСІНЦА (1935, Ельскі р-н, Гомельская вобл. – 1982), самадзейнага жывапісца, заслужанага работніка культуры Беларусі

21 – 95 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ СЦЯПАНАВІЧА МУСІНСКАГА (1920–2008), заслужанага архітэктара Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1968)

23 – 125 гадоў з дня нараджэння ФЁДАРА ВІКЕНЦЬЕВІЧА САКУНА (1890, Ляхавіцкі р-н – 1954 ці 1955), марака-падводніка, удзельніка Першай сусветнай, Грамадзянскай, савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў, кавалера ордэна У. Леніна (двойчы)

24 – 200 гадоў з дня нараджэння АЛЬБІНЫ ГАБРЫЭЛІ ПУЗЫНА (1815, Смаргонскі р-н, Гродзенская вобл. – 1869), пісьменніцы, мемуарысткі, аўтара зборнікаў вершаў, апавяданняў, драм, камедый, успамінаў

25 – 250 гадоў з дня нараджэння МІХАЛА КЛЕАФАСА АГІНСКАГА (1765, Гузуў, Польшча – 1833), кампазітара-аматара, дыпламата, палітычнага дзеяча Рэчы Паспалітай, удзельніка паўстання Т. Касцюшкі 1794 г., ганаровага члена Віленскага ўніверсітэта

27 – 75 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ ІОСІФАВІЧА) БУСЬКО (1940, в. Пагарэльцы, Карэліцкі р-н, Гродзенская вобл.), паэта

27 – 65 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ІВАНАВІЧА КАЧУРКІ (1950, Кобрынскі р-н), вучонага ў галіне сельскай гаспадаркі

27 – 60 гадоў з дня нараджэння МАРЫІ ІВАНАЎНЫ ЛЯШУК (1955, в. Табулкі, Пінскі р-н), пісьменніцы, паэтэсы, лаўрэата прэміі Беларускага союза жанчын, члена союза пісьменнікаў Беларусі, рэдактара

28 – 85 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА БРАНІСЛАВАВІЧА ДАЙЛІДЫ (1930, Слуцкі р-н, Мінская вобл. – 2006), пісьменніка, выдатніка народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь

29 – 70 гадоў з часу прыняцця рашэння Брэсцкім аблвыканкамам аб арганізацыі ў г. БРЭСЦЕ АЭРАПАРТА ГРАМАДЗЯНСКАГА ПАВЕТРАНАГА ФЛОТУ (1945)

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2429 разоў Апошняя змена Панядзелак, 15 Красавік 2019 12:36