Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 13 Май 2016 12:07

28 сакавіка 2016 г. – 50 гадоў з дня нараджэння Вінцэся (Вячаслава Васільевіча) Вашэкі (1966), паэта, празаіка

Вячаслаў Васільевіч Вашэка нарадзіўся 28 сакавіка 1966 года ў вёсцы Сенькавічы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1983 годзе скончыў СШ № 3 г. Івацэвічы. Вучыўся ў Беларускім палітэхнічным інстытуце, служыў у Афганістане.

Пасля службы ў войску Вячаслаў Вашэка працаваў токарам. Завочна вучыўся на філалагічным факультэце Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна і выкладаў беларускую мову і літаратуру ў школе вёскі Альба Івацэвіцкага раёна. Потым выкладаў у СШ № 16 г. Брэста. Стаў дырэктарам беларускага ліцея пры Брэсцкім педінстытуце, але ліцэй у 1994 годзе быў зачынены. Шэсць гадоў адпрацаваў інспектарам на мытні «Заходні Буг». З 2000 года – на журналісцкай рабоце (працаваў у газеце “Брестский курьер”).

Друкаваўся са школьных гадоў. Аднак упершыню сур’ёзна заявіў пра сябе як аўтар афганскіх вершаў. Вайсковая служба ў тым рэгіёне наклала значны адбітак на яго творчасць. Пісаў на беларускай мове, падпісваў вершы старабеларускім імем Вінцэсь. Друкаваўся ў газетах “Заря”, “Чырвоная змена”, у часопісах “Маладосць”, “Крыніца”, у альманахах “Берасцейскія карані”, “Дзядзінец”. Быў удзельнікам семінара маладых літаратураў у Іслачы. Выдаў кнігу вершаў “Лампаднае святло” (2000).

У 1990-я гады актыўна ўдзельнічаў у рабоце літаратурнага аб’яднання “Заранка” пры абласной газеце “Заря”. Разам з Сяргеем Храмавым, Ніянай Загарэўскай наведвалі школы і бібліятэкі, дзе выступалі з вершамі, спявалі песні пад гітару. Імя Вінцэся Вашэкі стала добра вядома аматарам бардаўскай песні. Ён прымаў удзел у фестывалі аўтарскай песні “Новы горад” у Магілёве, дзе нават трапіў у фінал. Вінцэсь Вашэка быў кіраўніком брэсцкай студыі аўтарскай песні “Вежа”.

Вінцэсь Вашэка спрабуе свае сілы і ў мастацкай прозе. У гэтым жанры выступіў у 1992 годзе ў газеце «Чырвоная змена». Дэбют аказаўся паспяховым – газета прызнала яго апавяданне «Дзень нараджэння» лепшым апавяданнем года.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Івацэвіцкай раённай бібліятэкай імя П. Пестрака. Вазнішчык Вольга Мікалаеўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Творы Вінцэся Вашэкі

  1. Лампаднае святло : вершы / Вінцэсь Вашэка ; [мастак Н. Фяцісава]. – Брэст : Вежа, 2000. – 62 с. : iл. – (Берасьцейскае вогнiшча).

  2. Берасце ; Вечнасць ; “Мы кахаем адно аднаго” ; “Адзіная. Спакуса. Прага. Наталенне” : [вершы] / Вінцэсь Вашэка // Валасюк, Л. Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2014. С. 224–225.

  3. Снова мне выпадает дорога; Земля ссохлась – до окаменелости : стихи / Вінцэсь Вашэка // Белой вежи свет : сборник поэзии Брестчины в переводах Валерия Гришковца. Минск : Літаратура і мастацтва, 2010. С. 147148.

  4. Кітаец : [верш] / Вінцэсь Вашэка // Заря. 2009. 27 августа. С. 17.

  5. Душа: Алесю Каско: [верш] / Вінцэсь Вашэка // Вашэка, В. Лампаднае святло. Брэст, 2000. С. 37; Заря. 2008. 24 января. С. 8; Маладосць. 2008. № 11. С. 51.

  6. Лампаднае святло ; Пакаранне : [вершы] / Вінцэсь Вашэка // Заря. 2008. 18 декабря. С. 8.

  7. І выпаў снег ;Берасце ; Камянецкая вежа ; Пакаянне ; Душа ; Пакаранне ; Кітаец ; З М. Звяздзінскага : [вершы] / Вінцэсь Вашэка // Маладосць. 2008. № 11. С. 49–51.

  8. Цягнік ідзе на Уладаву ; Неба засланае хмарамі ; Сяброўка мая, і каханка, і жонка: вершы / В. Вашэка // Наша ніва. 2008. № 5.

  9. Барна, У. Анёл слова : верш] / У. Барна ; пер. з украінскага Вінцэсь Вашэка// Заря. 2008. 15 мая. С.17.

  10. Я чакаю цябе. Час ідзе ў задуменні…” ; У вандроўцы : [вершы] / Вінцэсь Вашэка // Заря. 2007. 20 декабря. С. 8.

  11. Камянецкая вежа : [верш] / Вінцэсь Вашэка // Бібліяпанарама. Брэст, 2003. Вып. 7. С. 15.

  12. Спакой самоты ; Акраверш ; Успамін ; Вечнасць ; Афганістан ; На мяжы ; Душа : вершы / Вінцэсь Вашэка // Дзядзінец. Паэзія Берасцейшчыны : літаратурна-мастацкае выданне. Брэст : выдавецтва С. Лаўрова, 1999.

  13. Адраджаецца душа : [верш] / Вінцэсь Вашэка // Крыніца, 1996. № 7. С. 96.

 

Аб жыцці і творчасці Вінцэся Вашэкі

  1. Вінцэсь Вашэка // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст : ААТ «Брэсцкая друкарня», 2008. С. 275.

  2. Вінцэсь Вашэка // Літаратурная Берасцейшчына : краязнаўчыя нарысы, партрэты, артыкулы / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко. Мінск : Литература и Искусство, 2008. С. 307–308.

  3. Валасюк, Л. Лампаднае святло : [пра паэта В. Вашэку] // Валасюк, Л. Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2014. С. 224.

  4. Борсук, Н. М. Канцэпт маці-мадонны ў паэтычным свеце М. Багдановіча і нашых сучаснікаў : [В. Вашэкі, А. Дэбіша, В. Дэбіша, В. Вабішчэвіча, В. Барысюка, А. Каско, Н. Мацяш, У. Калесніка, К. Жмінько, І. Лагвіновіча, М. Аляхновіча, С. Амельчука, М. Рудкоўскага, М. Антаноўскага, Р. Бензярука, М. Пракаповіча] // Веснiк Брэсцкага унiверсiтэта. Серыя філалагічных навук. 2005. № 1. С. 4–11.

  5. Аксенiн, С. Беласточчына сустрэла бардаў : [пра ўдзел берасцейцаў Сяргея Храмава і Вінцэся Вашэкі ў VI фестывалi беларускай бардаўскай песнi ў г. Беластоку (Польшча)] / С. Аксенін // ЛіМ. 1999. 12 лiстапада. С. 3.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1438 разоў Апошняя змена Панядзелак, 25 Май 2020 12:29