Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 13 Май 2016 12:20

17 красавіка 2016 г. – 80 гадоў з дня нараджэння Міхася (Міхаіла Міхайлавіча) Рудкоўскага (1936–1991), паэта, перакладчыка

Міхаіл Міхайлавіч Рудкоўскі нарадзіўся 17 красавіка 1936 года ў вёсцы Востраў (цяпер Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобалсці) у сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Востраўскай васьмігадовай школы Міхаіл Рудкоўскі вырашыў стаць настаўнікам і паступіў на вучобу ў Ганцавіцкае педагагічнае вучылішча. Неўзабаве, калі вучылішча ў Ганцавічах было ліквідавана, яго перавялі на вучобу ў аналагічную ўстанову ў тады яшчэ абласным горадзе Пінску.

Пасля вучылішча Міхаіл Рудкоўскі некаторы час настаўнічаў у Кукаўскай сямігодцы і адначасова працягваў вучобу на філалагічным факультэце Брэсцкага педагагічнага інстытута імя A. С. Пушкіна.

Захапленне паэзіяй і літаратурай, наогул, жаданне пісаць самому прывяло М. Рудкоўскага ў 1958 года ў рэдакцыю ганцавіцкай раённай газеты «Сялянская праўда», у якой і былі апублікаваны яго першыя вершы. На той час у рэдакцыі працаваў Васіль Праскураў, у будучым вядомы журналіст і пісьменнік. Ён і стаў для маладога паэта лепшым дарадцам і настаўнікам, а работа ў рэдакцыі была для Міхася Рудкоўскага першай літаратурнай школай.

Калі М. Рудкоўскі атрымаў дыплом настаўніка беларускай мовы і літаратуры, у 1962 годзе пераехаў у Брэст. Працяглы час працаваў рэдактарам літаратурна-драматычных і музычных праграм абласной студыі тэлебачання і працягваў пісаць вершы – самабытныя і непадобныя на творы іншых паэтаў. Міхась Рудкоўскі сябраваў з многімі берасцейскімі літаратарамі: А. Гараем, Н. Загорскай, А. Каско, М. Пракаповічам (яны працавалі на Брэсцкай тэлестудыі), Л. Філатавым, Я. Пархутай, С. Крывалем, У. Гніламёдавым.

Першы паэтычны зборнік Міхася Рудкоўскага выйшаў у 1963 годзе пад назвай «Першыя вёрсты». Наступныя былі: «Сінія Брады» (1967), «Позвы» (1971), «У краі тым» (1975), «Векавечная Бацькаўшчына» (1976), «Трыгор’е» (1981), «Засцярога» (1984). У 1986 годзе выйшаў аднатомнік выбранай лірыкі «Залатазвон». У 1990 годзе ў выдавецтве «Советский писатель» (Москва) быў выдадзены зборнік лірыкі Міхася Рудкоўскага «Да пребудешь ты в мире всегда» ў перакладзе на рускую мову Сяргея Красікава.

М. Рудкоўскі быў вядомы таксама як перакладчык з украінскай, рускай і польскай моў. У 1966 годзе прыняты ў Саюз пісьменникаў СССР.

Міхась Рудкоўскі быў сапраўдным майстрам паэтычнага слова. Улюблёны ў сваю зямлю, яго людзей, большасць сваіх твораў прысвяціў Брэсцка-Пінскаму рэгіёну і яго людзям. Аднак лірыка паэта выходзіць далёка за межы гэтага рэгіёна, і яе можна смела аднесці да агульнанацыянальнай, а ўся каштоўнасць яе заключаецца ў тым, што яна пра нас з вамі, пра нашу родную маці Беларусь.

Апошні зборнік «Гарынь» выйшаў у 1992 годзе – пасля смерці паэта. Аднак, сігнальны экзэмпляр «Гарыні» ўжо цяжка хворы Міхаіл Міхайлавіч патрымаў у руках. Кнігу прыслалі з выдавецтва «Мастацкая літаратура», калі паэт гартаць і чытаць ужо не мог. Ён трымаў свой апошні зборнік і, паднёсшы да твару, удыхаў пах свежай друкарскай фарбы.

Міхась Рудкоўскі памёр 7 ліпеня 1991 года. Пахавалі паэта ў роднай вёсцы Востраў, якую ён апеў у сваіх творах.

У Востраве створаны літаратаратурны музей, экспазіцыя якога расказвае аб жыцці, творчасці слыннага земляка. Востраўская сярэдняя школа носіць імя Міхася Рудкоўскага. Імем паэта таксама названы вуліцы ў Ганцавічах і Востраве. У Брэсце на доме, дзе ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка (вул. Маскоўская, 332).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Ганцавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя В. Ф. Праскурава. Кулан Алена Юр’еўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Творы М. Рудкоўскага

  1. СініяБрады : вершы / Міхась Рудкоўскі. – Мінск : Беларусь, 1967. – 111 с.

  2. Позвы : лірыка / Міхась Рудкоўскі. – Мінск : Беларусь, 1971. 112 с.

  3. У краі тым… : вершы / Міхась Рудкоўскі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1975. – 96 с. : іл. – (Песню бярыце ў дарогу…).

  4. Векавечнаябацькаўшчына : лірыка / Міхась Рудкоўскі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1976. – 96 с.

  5. Трыгор’е : лірыка : [цыклы: Пад ветразем клёнаў; Метамарфозы; Успамін пра Трыгор’е; Крыніца] / Міхась Рудкоўскі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1981. – 63 с.

  6. Засцярога : кніга паэзіі / Міхась Рудкоўскі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. – 71 с. : iл.

  7. Залатазвон : выбраная лірыка / Міхась Рудкоўскі ; прадм. У. Калесніка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1986. – 239 с., [1] л. партр.

  8. Да пребудешь ты в мире всегда! : [стихи] / Михась Рудковский ; пер. с бел. яз. С. Красикова. – Москва: Советский писатель, 1990. – 128 с.

  9. Гарынь : вершы / Міхась Рудкоўскі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1992. – 240 с.

  10. З апошніхвершаў / Міхась Рудкоўскі // Берасцейскія карані : гісторыка-краязнаўчы і літаратурны зборнік. Брэст, 1993. С. 125–126.

  11. ЁсцьВостраў у мяне – ў мяне ёсць ліра…” : вершы / Міхась Рудкоўскі // Паміж Бобрыкам і Ланню : Ганцаўшчына літаратурная : паэзія, проза, публіцыстыка / уклад. В. Гардзей, К. Мохар. Мінск, 2007. С. 194–207.

  12. ВостраўАйчыны : вершы / Міхась Рудкоўскі ; прадм. У. Калесніка // Трохперсце : зборнік вершаў паэтаў Берасцейшчыны / уклад. Л. М. Галубовіч. Мінск : Литература и Искусство, 2008. С. 7–54.

  13. Маўклівая самота зарападу… : [вершы] / Міхась Рудкоўскі // ЛіМ. 2011. 15 красавіка (№ 15). С. 8.

  14. Дома без маці ; Мой дзед быў сельскім кавалём : [вершы] / Міхась Рудкоўскі // Валасюк, Л. Непрыдуманыя партрэты / Лявон Валасюк. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2014. С. 200.

  15. Мойдед был сельским ковалём; Падает ранняя осень…; Молитва на бересте, найденная при раскопках кургана; Снега годов, ветра веков не в силах…; Нет, не Иуда…; Сквозь пошлость…; Мы пришли на развалины веры…; Где ты, бражник… : [стихи]/ М. Рудковский // Белой вежи свет : сборник поэзии Брестчины / сост. и пер. с белорус. Валерия Гришковца.Минск: Літаратура і Мастацтва, 2010. С. 25–29.

 

Аб жыцці і творчасці М. Рудкоўскага

  1. Рудковский Михась : Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2008. Т. 6. С. 523.

  2. Рудкоўскі Міхась // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2001. Т. 13. С. 429.

  3. Рудкоўскі Міхась // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўнік : у 6 т. Мінск. 1995. Т. 5. С. 163–166.

  4. Міхась Рудкоўскі// Ганцаўшчына – край легенд і талентаў народных / аўт. тэксту В. К. Гардзей. Мінск, 2011. С. 113–115.

  5. Міхась Рудкоўскі // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 150–155.

  6. Міхась Рудкоўскі : біябібліягр. зборнік // Ганцавіцкая ЦРБ імя В. Ф. Праскурава ; склад. Г. Пупач; рэд. С. Локтыш. – Ганцавічы, 2011. – 28 с.

  7. Міхась Рудкоўскі:З глыбінь народных // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Ганцавіцкага раёна. Мінск, 1999. С. 430.

  8. Валасюк, Л. Знаёмы незнаёмец Міхась Рудкоўскі // Валасюк, Л. Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2014. С. 200.

  9. Міхась Рудкоўскі // Анталогія беларускай паэзіі : у 3 т. Мінск, 1993. Т. 3. С. 197–200.

  10. Міхась Рудкоўскі : Літаратары – выпускнікі Брэсцкага педінстытута імя А. С. Пушкіна // Ляшук, В. Я. Літаратура Берасцейшчыны / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко. Брэст, 1999. С. 295–301.

  11. Гардзей, В. Чатыры песні Міхася Рудкоўскага / Віктар Гардзей // Паміж Бобрыкам і Ланню : Ганцаўшчына літаратурная: паэзія, проза, публіцыстыка / уклад. В. Гардзей, К. Мохар. Мінск., 2007. С. 184–193.

  12. Ягоўдзік, У. Паэзія, які пціца… : [пра М. Рудкоўскага] / Уладзімір Ягоўдзік // Белыя рысы на чорным полі: кніга пра пісьменнікаў і мастакоў. Мінск, 1995. С. 63–71.

  13. Парчук, Н. Душой прамоўленае слова. Да 80-годдзя Міхася Рудкоўскага / Надзея Парчук // Брестский курьер. 2016. 21 апреля (№ 17). С. 12; Брестский вестник. 2016. 21 апреля (№ 16). С. 11.

  14. Прыкота, В. Свяці, паэт, нам яркай зоркай… : [пра вечар памяці М. Рудкоўскага ў Ганцавіцкім ГДК] / Вікторыя Прыкота // Савецкае Палессе (Ганцавічы). 2016. 20 красавіка. С. 3.

  15. Міхлюк, Л. Успаміны. Успаміны... : [пра М. Рудкоўскага] / Л. Міхлюк // Савецкае Палессе (Ганцавічы). 2016. 16 красавіка. С. 9.

  16. Мохар, К. Нязгасная зорка паэта : [успаміны пра М. Рудкоўскага] / Кастусь Мохар // Савецкае Палессе (Ганцавічы). 2016. 16 красавіка. С. 1, 4.

  17. Гришковец, В. Опреться на книжную полку… : О книге “Залатазвон” Михася Рудковского / Валерий Гришковец // Заря. 2015. 2 июля. С. 8.

  18. Рудкоўская, І. Некалькі згадак пра дзяцінства Міхася Рудкоўскага / Ірына Рудкоўская // Ганцавіцкі час. 2015. 16 красавіка (№ 16). С. 8.

  19. Казлоўская, У. Творчасць Міхася Рудкоўскага: эстэтычнае напаўненне сімволікі роднага / У. Казлоўская // Духоўнае самавызначэнне асобы ў сучасным свеце: памяці Я. Янішчыц / УА “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна”. Брэст , 2015. С. 57–61.

  20. Бурдыка, В. Востраў любові : [аб жыцці і творчасці М. Рудкоўскага] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2015. 19 чэрвеня (№ 25). С. 11.

  21. Шпак, М. Да ўгодкаў паэта – земляка Міхася Рудкоўскага / Марыя Шпак // Ганцавіцкі час. 2013. 18 красавіка (№ 16). С. 4.

  22. Гарай, А. Імгненні радасці і смутку : [успаміны пра жыццёвы і творчы шлях М. Рудкоўскага] / Анатоль Гарай // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск : Кнігазбор, 2012. № 4. С. 6–11.

  23. Яніцкі, М. “Мая любоў высокая, бы ранне…” : [аповед пра вядомага прадстаўніка прыгожага пісьменства Ганцаўшчыны Міхася Рудкоўскага] / Міхаіл Яніцкі // Савецкае Палессе (Ганцавічы). 2011. 26 сакавіка. С. 2.

  24. Яговдик, В. “Поэзия – аки птица…” : Воспоминания о Михасе Рудковском / Владимир Яговдик // Нёман. 2011. № 3. С. 196–200.

  25. Хваль, А. Сучаснасць у кантэксце вечнасці : [да 75-годдзя з дня нараджэння М. Рудкоўскага] / Ала Хваль // Полымя. 2011. № 4. С. 165–166.

  26. Рудкоўская, І. І памяць, і радасць, і боль… : [да 75-годдзя з дня нараджэння Міхася Рудкоўскага] / Ірына Рудкоўская // Полымя. 2011. № 4. С. 166–170.

  27. Пупач, Г. Жыві, паэт, свяці нам яркай зоркай! : [да 75 годдзя з дня нараджэння Міхася Рудкоўскага] / Галіна Пупач // Савецкае Палессе (Ганцавічы). 2011. 16 красавіка. С. 3.

  28. Зарэцкая, В. “Мне вельмі да спадобы голас флейты…” : [творчы лёс паэта, перакладчыка М. Рудкоўскага] / Вера Зарэцкая // Роднае слова. 2011. № 4. С. 24–26.

  29. Гришковец, В. “Маім барам звінець – не адзвінець…” : 17 апреля исполняется 75 лет со дня рождения замечательного поэта, нашего земляка Михася Рудковского / Валерий Гришковец // Заря. 2011. 16 апреля.

  30. Гарай, А. Імгненні радасці і смутку : [17 красавіка 2011 года вядомаму беларускаму паэту Міхасю Рудкоўскаму споўнілася б 75 гадоў] / Анатоль Гарай // Народная трыбуна. 2011. 16 красавiка (№ 16). С. 11.

  31. Зарэцкая, В. Трохперсце, каб былі людзьмі і народам… / Вера Зарэцкая // Полымя. 2010. № 6. С. 170–172.

  32. Гардзей, В. Чатыры песні Міхася Рудкоўскага / Віктар Гардзей // Полымя. 2007. № 3. С. 163169; Беларуская думка. 2007. № 6. С. 170175.

  33. Зарэцкая, В. Я. Рэгіянальныя адметнасці, як спосаб выяўлення індывідуальна-аўтарскага і традыцыяналісцкага ў паэзіі Міхася Рудкоўскага / В. Я. Зарэцкая // Веснiк Брэсцкага унiверсiтэта. Серыя філалагічных навук. 2007. № 2 (8). С. 54–66.

  34. Сенькавец, У. Міхась Рудкоўскі / У. Сенькавец // Веснiк Брэсцкага унiверсiтэта. Серыя філалагічных навук. 2006. № 1. С. 108–109.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2699 разоў Апошняя змена Панядзелак, 30 Сакавік 2020 15:44