Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 06 Чэрвень 2016 13:17

18 мая 2016 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Васіля Уладзіміравіча Гадулькі (1946–1993), паэта, перакладчыка, педагога

Васіль Уладзіміравіч Гадулька нарадзіўся 18 мая 1946 года ў вёсцы Федзькавічы Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Маці, Еўдакія Парфенаўна, і бацька, Уладзімір Данілавіч, працавалі ў саўгасе “Беларусь”. Васіль вучыўся ў Рагазнянскай сямігодцы, якую скончыў на выдатна, а потым – у Жабінкаўскай сярэдняй школе.

З падлеткавага ўзросту праявіў вялікую цягу да мовазнаўства, таму пасля заканчэння школы ў 1964 годзе Васіль Гадулька паступіў у Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў. Вучыўся паспяхова, дасканала авалодаў нямецкай мовай, захапіўся вывучэннем англійскай, італьянскай, французскай, польскай, на якіх мог свабодна гаварыць. Але інстытут не закончыў: перарваў вучобу на апошнім курсе.

Пасля тэрміновай службы ў войску вярнуўся ў Федзькавічы, уладкаваўся настаўнікам нямецкай мовы ў Азяцкую сярэднюю школу, потым перашоў на працу ў саўгас “Беларусь” (в. Пятровічы Жабінкаўскага раёна).

Жыццёвы шлях паэта быў вельмі няпросты. Ён балюча перажываў факт пакінутай вучобыі шэраг трагічных падзей, якія здарыліся пазней: на яго вачах загінуў брат Пётр, хвароба і смерць маці, нераздзеленае каханне. Усё гэта адыграла пэўную ролю ў яго лёсе.

Васіль Гадулька пачаў пісаць вершы на рускай мове яшчэ ў школе, у 1985 годзе перайшоў на беларускую мову. Свае спробы вершаскладання нікому не паказваў і друкавацца не спрабаваў, лічыў захапленне паэзіяй сваім хобі. Яго вершы ўпершыню з’явіліся ў друку ў 1986 годзе ў жабінкаўскай раённай газеце “Сельская праўда”. Пасля друкаваўся ў абласной “Заре”, штогодніку “Дзень паэзіі”, штотыднёвіку “ЛіМ”, а таксама ў часопісе “Нёман” у перакладзе на рускую мову. Васіль Уладзіміравіч пачаў удзельнічаць у пасяджэннях літаб’яднання “Плынь” пры раённай газеце “Сельская праўда”.

У снежні 1986 года Васіль Гадулька стаў удзельнікам рэспубліканскай літаратурнай нарады ў Доме творчасці “Іслач”, дзе яго паэзію высока ацанілі Іван Навуменка і Рыгор Барадулін, які назваў Васіля Уладзіміравіча “сапраўдным вясковым інтэлігентам”. В. Гадулька быў у ліку 27-мі ўдзельнікаў семінара, якія паставілі свае подпісы пад лістом у абарону беларускай мовы, накіраваным М. С. Гарбачову.

Паэт пісаў вершы не толькі па-беларуску і па-руску, але і па-нямецку, і па-англійску, пераклаў на беларускую мову творы М. Забалоцкага і Ш. Пецёфі, з нямецкага перакладу М. Рэманэ. У 1988 годзе Гадулька напісаў празаічны твор “Казка пра незаробленыя грошы”.

У 1992 годзе Васіль Гадулька падрыхтаваў рукапіс зборніка сваёй паэзіі, які назваў “Кропелька сонца”. Але зборнік так і не быў выдадзены, нягледзячы на немалыя намаганні сяброў, перш за ўсё адказнага сакратара жабінкаўскай газеты “Сельская праўда”, паэта Васіля Сахарчука, які прымаў актыўны ўдзел у яго жыцці і творчасці. У 2002 годзе гэты рукапіс самавыдатам падрыхтавалі супрацоўнікі Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі для бібліятэк раёна.

У канцы 1992 года бібліятэкары звярнуліся да Васіля Уладзіміравіча з просьбай напісаць для іх аўтабіяграфію. Ён згадзіўся, але напісаў не ад першай, а ад трэцяй асобы, закончыўшы свой жыццяпіс, не ведаючы, чым яго завяршыць, жартаўліва-іранічным сказам: “Рыхтаваў зборнік вершаў і баек, але надрукаваць яго не паспеў: зімой 1992 года ў страшэннай галечы і без сродкаў для існавання, незразумелы, расчараваны і пакінуты ўсімі трагічна памёр і пахаваны на могілках у в. Федзькавічы Жабінкаўскага раёна”. Гэтыя радкі аказаліся прарочымі: 15 чэрвеня 1993 года ва ўзросте 47-мі гадоў Васіль Гадулька заўчасна памёр.

Намаганнямі грамадскасці і брэсцкага мастака Сяргея Казака 13 мая 2005 года ўстаноўлены надмагільны помнік паэту з партрэтам і надпісам “Шлях мой самотны...”.

На асобную кнігу паэта збіраліся ўсім светам. Алесь Разанаў першы зрабіў узносак на яе выданне. У 2004 годзе пры фінансавай падтрымцы фірмы “БЕЛПІ”, каардынатарам якой быў беларускі пісьменнік Леанід Галубовіч, выйшаў зборнік вершаў В. Гадулькі “Голас”. Укладальнікам зборніка выступіў Л. Галубовіч.

У 2008 годзе пабачыла свет паэтычная падборка В. Гадулькі ў калектыўным зборніку аўтароў, што гэтак жа рана пакінулі жыццё, з яскраваю назваю “Незабыўныя галасы. “Я хацеў вам сказаць…”. Свае вершы сціпламу вясковаму паэту В. Гадулькупрысвяцілі Васіль Сахарчук, Іван Дацкевіч, Расціслаў Бензярук, Віктар Шніп, Галіна Самойла.

Адна з вуліц горада Жабінка з 2011 года носіць імя паэта-земляка.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Карпішчук Марына Віктараўна, бібліёграф

 

Творы В. У. Гадулькі

  1. Голас : зборнік / Васіль Гадулька ; [уклад. Леанід Галубовіч]. – Мінск : Литература и Искусство, 2004. – 124 с., [1] л. парт.

  2. Кропелька сонца : [вершы] / Васіль Гадулька ; [вступ. слово Васіль Сахарчук]. – [Жабінка : Цэнтральная раённая бібліятэка, 2002]. – 74 с.

  3. Клён зялёны на пустым падворку : [падборка вершаў] / Васіль Гадулька // Незабыўныя галасы. Я хацеў вам сказаць… : вершы і паэмы / [уклад. Віктар Шніп]. Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. С. 181–220. (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя).

  4. Упарты гаспадар ; Няпісаны закон ; Мікітава хвароба : байкі ; Вясновы жарт-экспромт : [верш] / Васіль Гадулька // Жырандоля : літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў, № 1. Мінск : Кнігазбор, 2008. С. 219–222.

  5. Пригожий стих ; “Из-за тучи выплыл месяц” ; Река ; На могиле мамы : [стихотворения] / Василь Годулька // Белой Вежи свет : поэзия Брестчины в переводах Валерия Гришковца / [ред. А. К. Каско]. Брест : Академия, 2005. С. 38–40.

  6. Роднае дрэва ; “Люба мне, калі ў прыціхлым садзе” ; Рака : А. У. П. : [вершы] / Васіль Гадулька // Берасцейскія карані : гісторыка-краязнаўчы і літаратурны зборнік / [рэдкал.: Алесь Каско (гал. рэд.) і інш.]. Брэст, 1993. С. 149–150.

  7. Сумны санет ; “Не пазірай на захад сонца з жалем”; “Не ў тым бяда твая, паэце”; “Народ мой, няўжо ты навечна запрогся”; Роднае дрэва; Прыгожы верш; “Разлілася зара”; Хмарка; “У бальнічнай палаце – бяссонныя ночы”; “Дачакаліся – адбылося”; Вянок санетаў; “Сэрца знойдзе і ў цемры святло”; Ноч; Месячнае святло; “Калі спознішся”; Вясновы жарт; “Мне б свой край апяваць”; Навагоднія стансы; Мікітава хвароба; “Чакай, калі ў дажджлівы сумны дзень” : [вершы] / В. Гадулька // Тэрмапілы (Беласток). 2015. № 19. С. 209–210, 214, 219–222, 225–228, 229, 231–232, 241, 243, 248–251.

  8. Река ; “Из-за тучи выплыл месяц” ; На могиле мамы ; Сонет І ; “Пускай сны юности” ; “Отвел себе делянку и кошу” ; “Не лги, что для тебя я не умру” ; “Осенний лист не ведает того” ; Пригожий стих ; Прощание ; “Память сердца – источник страданий бездонный” ; Вертер, Ева и Дон Жуан ; “По-над хатами, по-над гумнами” ; “Не грусти, что отзвенело лето” : [стихи] / В. Годулько ; пер. с белорус. В. Гришковца // Нёман. 2014. № 2. С. 94–99.

  9. Сонет ; “Пускай сны юности” ; “Отбил себе делянку и кошу” “Не лги, что для тебя я не умру” ; “Осенний лист не ведает того” ; Пригожий стих ; “По-над хатами, по-над гумнами” : [стихи] / В. Годулько ; пер. с белорус. Валерия Гришковца // Заря. 2013. 27 июня. С. 19.

  10. Пригожий стих ; Из-за тучи выплыл месяц ; Река ; На могиле мамы ; “Не лги, что для тебя я не умру” : [стихи] / В. Годулько ; перевод с белорус. Валерия Гришковца // Заря. 2005. 26 апреля.

  11. Люба мне, калі ў прыціхлым садзе” ; З “Начнога трыпціха” ; Рака : А. У. П. ; “Не выдумляй, што для цябе я не памру” ; 30 верасня 1990 года ; На магіле маці ; Самагубцы : [вершы] / В. Гадулька ; [уступ. слова: Л. Галубовіч] // ЛіМ. 2003. 19 верасня. С. 15.

  12. Ранкам клён зялёны на маім падворку” ; Усміхніся ; Сон ; “Памяць сэрца – крыніца пакут невычэрпных” ; Смерць: Васілю Сахарчуку ; Спёка ; Песня ; “Чакай: калі ў дажджлівы, сумны дзень” ; “Асенні ліст не ведае таго” ; Прыгожы верш ; “Зноў з-за хмаркі выплыў месяц” ; Вертэр, Ева і Дон Жуан ; Вэртумн і Памона ; Гамер і Гелена ; Санеты ; Чорная госця : [вершы] / В. Гадулька // Полымя. 2003. № 8. С. 166–173.

 

Аб жыцці і творчасці В. У. Гадулькі

  1. Васіль Гадулька (1946–1993) // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. Анатоль Крэйдзіч. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. С. 214–217.

  2. Васіль Гадулька // Памяць. Жабінкаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка / [укл. Р. Я. Смірнова ; рэдкал. : А. Л. Петрашкевіч і інш.]. Мінск : Ураджай, 1999. С. 472.

  3. Валасюк, Л. Кожны з нас – апошні на зямлі… : [пра В. Гадульку] / Лявон Валасюк // Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2014. С. 208.

  4. Сапожков, Ю. Философия счастья : [о творчестве В. Годульки] / Юрий Сапожков // Меж духом и словом : критические статьи, диалоги, эссе / Юрий Сапожков. Минск : Літаратура і Мастацтва, 2012. С. 5–15.

  5. Галубовіч, Л. Анатоль Сыс, Іван Рубін, Віктар Стрыжак, Васіль Гадулька, Мікола Купрэеў : [аналіз творчасці В. Гадулькі] / Леанід Галубовіч // Сыс і кулуары : літаратурна-крытычныя эсэ / Леанід Галубовіч. Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. С. 67–72.

  6. Бензярук, Р. Паэтычны рупліўца : [пра жыццё і творчасць В. Гадулькі] // Сорак дарог / Расціслаў Бензярук, Анатоль Бензярук. Брэст : Альтернатива, 2007. С. 39–42.

  7. Філатаў, А. Застаўся назаўсёды : [водгук на кнігу В. Гадулькі «Голас»] / Аляксей Філатаў // Страла жыцця : мініяцюры, апавяданні, народны гумар, аповесць, вершы / Аляксей Філатаў. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2007. С. 63–69.

  8. Лісты Васіля Гадулькі, Галіны Самойла, Фаіны Самойла / [Васіль Гадулька, Галіна Самойла, Фаіна Самойла ; падрыхтавала Галіна Самойла] // Тэрмапілы. Беласток, 2015. № 19. С. 203–254.

  9. Гришковец, В. Василь Годулько. Судьбой прикованный к земле / Валерий Гришковец // Нёман. 2014. № 2. С. 93–94.

  10. Гришковец, В. Судьбой прикованный к земле : [о жизни и творчестве В. Годулько] / Валерий Гришковец // Заря. 2013. 27 июня. С. 18.

  11. Ніканчук, Д. …З паэзіяй самабытнага творцы : [да 65-годдзя з дня нараджэння В. Гадулькі] / Д. Ніканчук // Сельская праўда. Жабінка, 2011. 23 лістапада. С. 3.

  12. Хакімава, А. “Свет адмовіў паэту ў каханні…” : [да 65-годдзя з дня нараджэння В. Гадулькі] / Антаніна Хакімава // Вечерний Брест. 2011. 29 июня. С. 8.

  13. Каско, А. Хацеў ён многае сказаць… : сёння Васілю Гадульку споўнілася б 65 / Алесь Каско // Сельская праўда. Жабінка, 2011. 17 чэрвеня. С. 3.

  14. Лісічык, Т. “Крывяню сабе вусны калінавай ягадай спелаю”… : грамадскасць адзначыла юбілей вясковага паэта / Тамара Лісічык // Брестский курьер. 2011. 9 июня.

  15. Каско, А. Сонца і ў траве светлае : [адбылося свята кнігі “І кропелькай сонца згублюся ў траве” да 65-годдзя В. Гадулька] / Алесь Каско // Сельская праўда. 2011. 1 чэрвеня. С. 3.

  16. Гарбачоў, А. Паэт Васіль Гадулька : [аналіз творчасці В. Гадулькі] / Аляксандр Гарбачоў // Роднае слова. 2011. № 2. С. 30–32.

  17. Бензярук, Р. Сціплы паэтычны рупліўца : [да 65-годдзя з дня нараджэння В. Гадулькі] / Расціслаў Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2011. 16 сакавіка. С. 3.

  18. Гарбачоў, А. Светлая трагедыйнасць паэзіі Васіля Гадулькі / Аляксандр Гарбачоў // ЛіМ. 2010. № 32. С. 7.

  19. Раманюк, С. Самотнік : [успаміны пра В. Гадульку] / С. Раманюк // Сельская праўда. Жабінка, 2009. 26 снежня. С. 7.

  20. Мацвіенка, Р. Першая спроба ў прозе : [пра празаічны твор В. Гадулькі “Казка пра незаробленыя грошы”] / Р. Мацвіенка // Сельская праўда. Жабінка, 2008. 8 кастрычніка. С. 3.

  21. Самойла, Г. Мы сустрэнемся : [успаміны пра В. Гадульку і ўрыўкі з яго лістоў] / Галіна Самойла // ЛіМ. 2008. 23 мая. С. 14–15.

  22. Галубовіч, Л. “Зрокам прывідных мрой і вачыма душы” / Леанід Галубовіч // ЛіМ. 2008. 23 мая. С. 14.

  23. Федарэнка, А. Пра Васіля Гадульку / Андрэй Федарэнка // ЛіМ. 2008. 23 мая. С. 14.

  24. Галубовіч, Л. Шлях да паэтаў : [пра вандроўку на радзіму В. Гадулькі] / Леанід Галубовіч // ЛіМ. 2005. 25 лістапада. С. 14.

  25. Васілюк, С. Кропелька сонца : [прэзентацыя зборніка В. Гадулькі “Голас” у раённай дзіцячай бібліятэцы ] / С. Васілюк // Сельская праўда. Жабінка, 2005. 10 жніўня. С. 4.

  26. Чарота, А. Каб заўжды былі з намі : [рэцэнзія на кнігу В. Гадулькі «Голас»] / А. Чарота // Маладосць. 2005. № 7. С. [152].

  27. Каско, А. Ліст, які сагрэў далонь : помнік паэту / Алесь Каско // Сельская праўда. Жабінка, 2005. 1 чэрвеня. С. 3.

  28. Крэйдзіч, А. Помнік паэту : [пра надмагілле В. Гадулькі] / Анатоль Крэйдзіч // Заря. 2005. 24 мая. С. 3.

  29. Гришковец, В. Судьбой прикованный к земле : [о жизни и творчестве В. Годульки, его стихи в переводе на рус. яз. ] / Валерий Гришковец // Заря. 2005. 26 апреля.

  30. Акуліч, А. Жураўліная паэзія. Споведзь самотніка : [рэцэнзія на кнігу В. Гадулькі «Голас»] / Алесь Акулич // Дзеяслоў. 2005. № 1. С. 239–241.

  31. Сапожков, Ю. Справедливость восторжествовала : [о жизни, творчестве и зборнике “Голас” В. Годулько] / Юрий Сапожков // Нёман. 2005. № 1. С. 194–200.

  32. Камейша, К. Відушчая душа : [рэцэнзія на кнігу В. Гадулькі «Голас»] / Казімір Камейша // ЛіМ. 2004. 26 лістапада. С. 6.

  33. Галубовіч, Л. Пачуць і адгукнуцца : [пра матэрыяльную дапамогу на зборнік В.Гадулькі] / Леанід Галубовіч // ЛіМ. 2004. 25 чэрвеня.

  34. Каско, А. На помнік федзькавіцкаму паэту збяруць грошы ў Мінску? / Алесь Каско // Сельская праўда. Жабінка, 2004. 31 красавіка. С. 3.

  35. Галубовіч, Л. Дабрачынная акцыя : [пра матэрыяльную дапамогу на ўшанаванне памяці паэта В. Гадулькі] / Леанід Галубовіч // ЛіМ. 2004. 20 лютага. С. 15.

  36. Купрэеў, М. У хаце паэта : [успамін пра В. Гадульку] / Мікола Купрэеў // ЛіМ. 2003. 19 верасня. С. 15.

  37. Каско, А. Што двойчы стала словам : [ўспамін пра сяброўства В. Гадулькі і В. Сахарчука] / Алесь Каско // ЛіМ. 2003. 19 верасня. С. 14.

  38. Ганчук, А. Паміж змрокам будзённасці і святлом недасяжных памкненняў : [успамін пра В. Гадульку] / Аляксей Ганчук // ЛіМ. 2003. 19 верасня. С. 14.

  39. Галубовіч, Л. Паэты не паміраюць : [уступнае слова перад вершамі В. Гадулькі] / Леанід Галубовіч // Полымя. 2003. № 8. С. 164–166.

  40. Дацкевіч, І. Яго час яшчэ настане : [да 50-годдзя з дня нараджэння В. Гадулькі] / Іван Дацкевіч // Сельская праўда. Жабінка, 1996. 22 мая. С. 3.

  41. Сахарчук, В. “Завітаў на хвілінку…” : [пра творчы шлях В. Гадулькі] / Васіль Сахарчук // Заря. 1995. 27 июня.

  42. Сахарчук, В. Між змрокам і святлом : [пра жыццёвы і творчы шлях В. Гадулькі] / Васіль Сахарчук // Сельская праўда. Жабінка, 1994. 25 чэрвеня. С. 3.

  43. Сахарчук, В. Між змрокам і святлом : сёння, 15 чэрвеня, спаўняецца гадавіна з дня смерці Васіля Гадулькі / Васіль Сахарчук // Сельская праўда. Жабінка, 1994. 15 чэрвеня. С. 3.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2076 разоў Апошняя змена Аўторак, 02 Чэрвень 2020 10:39