Панядзелак, 06 Чэрвень 2016 13:29

2016 г. – 80 гадоў з дня нараджэння Дзмітрыя Мікалаевіча Краўчука (1936), геафізіка, матэматыка

Дзмітрый Мікалаевіч Краўчук нарадзіўся ў 1936 годзе ў вёсцы Харава Пружанскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). У 1958 годзе закончыў фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя В. І. Леніна.

У 1958–1984 гадах Дзмітрый Краўчук працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам, старшым інжынерам, кіраўніком лабараторыі, старэйшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце фізікі і матэматыкі АН БССР. У 1969 годзе абараніў дысертацыю на тэму «Об экстремуме линейной формы на классах сопряженных элементов симметрической группы» і ў 1971-м атрымаў навуковую ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук.

У 1984–2002 гадах – старэйшы навуковы супрацоўнік у Беларускім навукова-даследчым геолага-разведвальным інстытуце.

Асноўны напрамак навуковых даследаванняў Дзмітрыя Мікалаевіча: распрацоўка матэматычных метадаў і праграм апрацоўкі геолага-геафізічных дадзеных. Распрацоўваў методыкі лакальнага прагноза руданоснасці і нафтаноснасці Беларусі, удасканаліў структурна-інфармацыйную тэорыю геалагічнага прагноза па геафізічным дадзеным, адзін з распрацоўшчыкаў аўтаматызаванай праграмы «Калій» (2001).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя М. Засіма. Берднік Валянціна Іванаўна, галоўны бібліёграф

 

  1. Кравчук Дмитрий Николаевич // Геологи и горные инженеры Беларуси : биографический справочник : [в 2 ч.] / А. Д. Смычник, Э. А. Высоцкий и др. Минск : Институт геохимии и геофизики, 2008. Ч. 1.

  2. Сборник задач по математике с решениями / сост. Д. Н. Кравчук, Е. В. Кравчук, С. И. Клемина. Донецк: ПКФ «БАО», 1997. 190 с. (Б-ка абитуриента).

  3. Кравчук, Д. Н. Методика локального прогноза рудоносности геологических объектов в поле информационных параметров / Д. Н. Кравчук [и др.] // Изучение глубинного строения Припятского прогиба методами разведочной геофизики. Минск, 1991.

  4. Кравчук, Д. Н. Структурно-информационный метод локального прогноза при геолого-геофизических исследованиях / Д. Н. Кравчук [и др.] // Комплексные исследования глубинного строения территории Белоруссии и смежных областей : [сборник статей]. Минск, 1988.

  5. Кравчук, Д. Н.Об одном классе однородных циклических процессов / Д. Н. Кравчук, А. С. Метельский. – Минск, 1982. 8 с. (Препринт / АН БССР, Ин-т математики ; № 12 (137)).

  6. Кравчук, Д. Н.К задаче обслуживания системой приборов требований различных типов / Д. Н. Кравчук, А. С. Метельский, Т. Г. Силецкая. – Минск : Ин-т математики АН БССР, 1982. – 8 с. (Препринт / АН БССР, Ин-т математики ; № 26 (151)).

  7. Кравчук, ДН.Об экстремуме линейной формы на классах сопряженных элементов симметрической группы : автореферат диссертации... кандидата физико-математических наук / Д. Н. Кравчук ; АН БССР, отделение физ.-мат. наук. Минск, 1969. 8 с.

  8. Айзенштат, В. С.Автоматический расчет конических зубчатых передач / В. С. Айзенштат, Д. Н. Кравчук, Э. Г. Лившиц. – Минск : Наука и техника, 1965. – 59 с. : черт.

  9. Кравчук, Д. Н. Тектоническое районирование Припятской впадины по данным численного анализа аномалий силы тяжести / Д. Н. Кравчук [и др.] // Доклады АН БССР. 1960. № 12.

  10. Кравчук Дмитрий Николаевич [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://geology.by/

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1215 разоў Апошняя змена Панядзелак, 25 Май 2020 12:13