Панядзелак, 06 Чэрвень 2016 13:31

8 чэрвеня 2016 г. – 70 гадоў з дня нараджэння (1946) Валерыя Аляксандравіча Лойкі, вучонага-фізіка

Валерый Аляксандравіч Лойка нарадзіўся 8 чэрвеня 1946 года ў вёсцы Саўцавічы Баранавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці.

 

У 1963 годзе закончыў сярэднюю школу № 2 г. Слоніма Гродзенскай вобласці. Вучыўся ў настаўніка матэматыкі Сяргея Іванавіча Багданчука, настаўніцы рускай мовы і літаратуры Рымы Фёдараўны Закжэўскай, майстра па вытворчаму навучанню Сяргея Іванавіча Лазарэвіча. Любіў геаграфію, культуру і гісторыю, з краязнаўчай цікавасцю абышоў наваколлі Слоніма.

Валерый Лойка паступіў на фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Па праграме міжвузаўскага абмену быў накіраваны на вучобу на радыёфізічны факультэт Горкаўскага ўніверсітэта імя М. I. Лабачэўскага (РСФСР), які закончыў у 1968 годзе.

З 1968 года Валерый Лойка працуе ў Інстытуце фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. У час аспірантуры ў вольны час займаўся альпінізмам, горнымі лыжамі, аб’ездзіў значную частку Савецкага Саюза. Удалося паглядзець месцы вытокаў цывілізацыі ў Грэцыі, Індыі, Егіпце, Ізраілі, Турцыі.

У 1975 годзе Валерый Аляксандравіч абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Исследование закономерностей рассеяния света и формирования изображения в фотографических слоях». З 1991 года – доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар.

Вобласць навуковых інтарэсаў – фізічная оптыка. Навуковыя працы па фізічнай оптыцы, оптыцы рассейвальных асяроддзяў. Развіў тэорыю фарміравання аптычнага відарыса ў фатагр. галагена-сярэбраных слаях; паказаў магчымасць гашэння кагерэнтнай складальнай для монаслаёў часцінак дысперснага рэчыва, прапанаваў метад кіравання аптычным выпрамяненнем у капсуляваных вадкіх крышталях. Займаецца даследаваннямі оптыкі сонечных элементаў, слабых крышталёў, на аснове якіх сёння ствараюцца экраны многіх прыбораў, у прыватнасці тэлевізараў, тэлефонаў, камп’ютэраў, оптыкі фатонных крышталёў, біялагічных тканак чалавека.

Валерый Аляксандравіч з’яўляецца аўтарам дзвюх манаграфій па оптыцы, болей 500 навуковых артыкулаў у часопісах СНД і ў вядучых міжнародных часопісах, працах канферэнцый, 15 патэнтаў, членам Міжнароднага камітэта па аптычным адлюстраванні (ICIS), членам міжнароднага вадкакрышталічнага таварыства (ILCS), членам вадкакрышталічнага таварыства «Згода», членам міжнароднага таварыства інфармацыйных дысплеяў (SID), членам рэдкалегіі міжнароднага журнала па спектраскапіі і пераносу выпраменьвання (JQSRT). Чатыры яго вучні атрымалі ступені кандыдатаў фізіка-матэматычных навук.

Валерый Аляксандравіч вядзе сумесныя даследаванні з шэрагам навуковых цэнтраў, у прыватнасці з Інстытутам фізічнай хіміі Расійскай акадэміі навук, Фізічным інстытутам імя Лебедзева РАН, МДУ імя Ламаносава, інстытутам фізікі РАН, універсітэтам г. Кент (ЗША), універсітэтам г. Ліль (Францыя), універсітэтам Амстэрдама (Нідэрланды), Нацыянальным інстытутам фізікі і матэрыялаў г. Анкона (Італія) і іншымі навуковымі цэнтрамі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Філіпава Яна Уладзіміраўна, бібліёграф

 

Працы В. А. Лойкі

  1. Исследование закономерностей рассеяния света и формирования изображения в фотографических слоях : автореферат диссертации… кандидата физико-математических наук : 01.04.05 / В. А. Лойко ; АН БССР, Ученый совет по физике отделения физ.-мат. наук. – Минск, 1975. – 11 с.

  2. Иванов, А. П.Регистрация оптического изображения фотографическими слоями / А. П. Иванов, В. А. Лойко ; Институт физики АН БССР. – Минск, 1976.

  3. Иванов, А. П. Оптика фотографического слоя / А. П. Иванов, В. А. Лойко ; ред. Б. И. Степанов. – Мінск : Наука и техника, 1983. – 304 с.

  4. Иванов, А. П.Распространение света в плотноупакованных дисперсных средах / А. П. Иванов,В. А. Лойко, В. П. Дик ; ред. Б. И. Степанов. – Минск : Наука и техника, 1988. – 191 с.

  5. Рассеяние и поглощение света галогенидосеребряными фотографическими слоями : автореферат диссертации... доктора физико-математических наук / В. А. Лойко ; Институт физики им. Б. И. Степанова АН РБ. – Минск, 1991. – 36 с.

  6. DickVP.Opticalphaseshiftbypolymerdispersedliquidcrystalfilmswithfinedroplets / V. P. Dick, V. A. Loiko// J. ofPhysics D: Appl. Phys. 2004. V. 37. № 13. P. 1834–1840.

  7. Loiko, V. A.Order parameter of elongated liquid crystal droplets: The method of retrieval by the coherent transmittance data / V. A. Loiko, A. V. Konkolovich, A. A. Miskevich// Phys. Rev. E. 2006. V. 74. P. 031704(1)–031704(7).

 

Аб жыцці і творчасці В. А. Лойкі

  1. ЛойкаВалерый Аляксандравіч// Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 9. С. 339.

  2. Лойко Валерий Александрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2007. Т. 4, кн. 2. С. 540.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1377 разоў Апошняя змена Панядзелак, 25 Май 2020 12:01