Пятніца, 29 Ліпень 2016 15:09

18 чэрвеня 2016 г. – 70 гадоў з часу заснавання (1946 г., адкрыты для наведвальнікаў у 1948 г.) Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А. В. Суворава

Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя АВ. Суворава заснаваны 18 чэрвеня 1946 года. Ініцыятарам стварэння і першым дырэктарам музея быў Аляксей Міхайлавіч Мартынаў (1904–1999).

Экспазіцыя музея размясцілася ў доме, які ў XVIII ст. належаў вялікаму рускаму палкаводцу Аляксандру Васільевічу Сувораву і дзе ён жыў у 1797-м і 1800-м гадах. Дом не раз змяняў сваіх гаспадароў, паступова будынак старэў. Пасля Вялікай Айчыннай вайны аднаўленне дома і збор экспанатаў вяліся паралельна. Шмат цяжкасцей давялося пераадолець дырэктару і адзінаму тады супрацоўніку музея А. М. Мартынаву. Аднак да канца 1947 года рамонтныя работы былі завершаны, а ў фондах налічвалася 663 экспанаты.

1 мая 1948 года музей прыняў першых наведвальнікаў. Экспазіцыя займала пяць залаў і мела тры раздзелы: «Нашы вялікія продкі», «А. В. Сувораў», «Айчынная вайна 1812 года». У 1954 годзе ў распараджэнне музея перадалі дом, пабудаваны ў 1920-я гады і размешчаны непадалёку. У 1960 годзе ў гэтым будынку разгарнулася экспазіцыя, якая складалася з двух раздзелаў: «Айчынная вайна 1812 года» і «Сувораўскія традыцыі ў рускай арміі».

Да пачатку 1970-х гадоў музей займаў плошчу 385 кв. м. Экспазіцыя была размешчана ў 16-ці залах, адлюстроўвалася ваенная гісторыя расійскай дзяржавы, пачынаючы з Х ст. Шэсць залаў прысвячаліся жыццю і дзейнасці А. В. Суворава.

Папулярнасць музея расла. У 1977 годзе яго наведалі 130 тыс. чалавек. Былі сабраны багатыя калекцыі халоднай і агнястрэльнай зброі, нумізматыкі, абмундзіравання і амуніцыі рускай арміі і армій тых краін, якія ў розныя часы проціпастаўлялі сваю ваенную моц рускай дзяржаве. У 1978 годзе А. М. Мартынава на пасту дырэктара змяніла Ніна Мяфодзьеўна Пліско (Кладчанка). Музей закрыўся на рэстаўрацыю, і яго цалкам перабудавалі. Па знойдзеных дакументах і вусных паданнях удалося часткова аднавіць былую планіроўку.

У пачатку 1980 года мастакі Мінскага мастацка-вытворчага камбіната пачалі афармляць музей. Сцены пафарбавалі ў тон салдацкага мундзіра 2-й паловы XVIII ст., а паміж вертыкальнымі вітрынамі паставілі лёгкія канструкцыі ў выглядзе штыка, што падкрэслівала дачыненне экспанатаў да армейскай тэмы. 15 лістапада 1980 года, да 250-годдзя з дня нараджэння А. В. Суворава, музей зноў быў адкрыты для наведвальнікаў.

У канцы 2013 года пачаліся рамонтныя работы, рээкспазіцыя, падчас якіх інтэр’ер дома-музея значна змяніўся. Каларыт сувораўскай эпохі ўзноўлены з такой дакладнасцю, што здаецца, быццам кожная рэч захоўвае цяпло свайго гаспадара. 1 красавіка 2016 года, напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, знакаміты сувораўскі дом прыняў наведвальнікаў.

У 1989 годзе быў узведзены новы будынак музея па праекту архітэктараў інстытута «Брэстграмадзянпраект» А. М. Анішчанкі і В. Ю. Тэртэля. Работа па афармленні залаў вялася ў 1990–1995 гадах. Над стварэннем экспазіцыі працаваў увесь калектыў музея, аўтар тэматыка-экспазіцыйнага плана – дырэктар музея Н. М. Пліско, мiнскi мастак-афарміцель Юрый Леанiдавiч Сухаў.

Экспазіцыя новага памяшкання музея «Сем стагоддзяў Кобрына» адкрылася 8 мая 1995 года. У аснову новай экспазіцыі лягла гісторыя г. Кобрына ў кантэксце гісторыі Беларусі IX–XX ст. У 16-ці залах памяшкання адлюстроўваюцца асноўныя этапы гісторыі Кобрыншчыны са старажытных часоў да сучаснасці, асвятляюцца важнейшыя падзеі гісторыі краю. Працягвае экспазіцыю адкрытая пляцоўка баявой тэхнікі.

У фондах музея больш за 51 тыс. гістарычных прадметаў і дакументаў. Музей мае бібліятэку (22 тыс. тамоў), выставачную залу. Экспанаты, якія не задзейнічаны ў экспазіцыях, выкарыстоўваюцца для стварэння часовых выставак на розныя тэмы: этнаграфічныя, мастацкія, гістарычныя. На выстаўках праводзяцца музейныя заняткі для дзяцей i моладзi. Да важнейшых гістарычных дат рыхтуюцца музейныя мерапрыемствы. З 1996 года ў музеі пастаянна дзейнічае выстаўка-продаж карцін кобрынскіх мастакоў, праводзяцца персанальныя выстаўкі мастакоў.

З 2004 года дырэктарам музея працуе Алена Віктараўна Бабенка.

За значны уклад у развіццё музейнай справы, распрацаванне тэматычных экскурсій «Сувораў як асоба ў гісторыі», стварэнні народных, мастацкіх і этнаграфічных выстаў 31 снежня 2006 года Кобрынскаму музею імя А. В. Суворава прысуджана спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, галоўны бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава // Культура Беларусі : энцылапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2013. Т. 4. С. 516.

  2. Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава // Ваенная энцыклапедыя Беларусі = Военная энциклопедия. Мінск, 2010. С. 525.

  3. Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава / А. В. Бабенка ; Кобринский военно-исторический музей имени А. В. Суворова / Е. В. Бабенко // Музеі Беларусі=Музеи Беларуси. Минск, 2008. С.296299.

  4. Кобринский военно-исторический музей имени А. В. Суворова / Е. В. Бабенко // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2007. Т. 4. С. 99–100.

  5. Кобринский военно-исторический музей им.А. В. Суворова // Туристская энциклопедия Беларуси. Минск, 2007. С. 246247.

  6. Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава / Н. М. Пліско //Памяць : гіст.-дакум. хроніка Кобрынскага раёна. Мінск : БЕЛТА, 2002. С. 500–502.

  7. Экспозиция «Семь столетий Кобрина»: краткий путеводитель по Кобринскому музею им. А. В. Суворова /сост. Е. В. Бабенко, Е. Н. Рысь. – Брест, 2008. 13 с.

  8. Пліско, Н. Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава = Кобринский военно-исторический музей им. А. В. Суворова: даведнік / Н. Пліско. Мінск, 1990. – 93 с. : іл.

  9. Кобринский военно-исторический музей имени А. В. Суворова: путеводитель / автор текста Н. М. Плиско. Минск: Полымя, 1984. 47 с. : ил.

  10. Кобринский военно-исторический музей имени А. В. Суворова /автор текста А. М. Мартынов. Минск, 1961.

  11. Рэнесансавая мэбля ў Кобрынскім ваенна-гістарычным музеі // Помнікі мастацкай культуры Беларусі эпохі Адраджэння : зборнік артыкулаў. Мінск : Навука і тэхніка, 1994. С. 132–135.

  12. Шиманский, М. Живая память. Музей Суворова в Кобрине /Михаил Шиманский // Земля, где я живу : путевые заметки журналиста. Минск: Полымя, 1980. С. 5965.

  13. Волков, С. Реконструкция прошлого : В Кобрине открылся обновленный дом Суворова/ Сергей Волков // Заря. 2016. 5 апреля. С. 1, 3.

  14. Казакова, А. Здесь чувствуешь дыхание истории : После более чем двухлетней реэкспозиции состоялось открытие Дома-музея А. В. Суворова/ Анна Казакова // Кобрин-информ. 2016. 7 апреля. С. 3.

  15. Казакова, А. Суворовский домик встречает гостей : [директор дома-музея А. В. Суворова Е. В. Бабенко об открытии обновленной экспозиции в суворовском усадебном доме] / Анна Казакова // Кобрин-информ. 2016. 31 марта. С. 5.

  16. Павловский, Б. О доблестях, о подвигах, о славе... / Борис Павловский // Вечерний Брест. 2016. 1 апреля. С. 6.

  17. Пашкович, Л. «Купите в прошлое билет...» : [акция «Ночь в музее» была посвящена 70-летию Кобринского военно-исторического музея] / Людмила Пашкович // Кобрынскі веснік. 2016. 18 мая. С. 2.

  18. Тимошук, А. В гости к Суворову / Анна Тимошук // Кобрынскі веснік. 2016. 6 красавіка. С. 1, 2.

  19. Чарнякевіч, Ю. Дом, які абнавілі ў Кобрыне : [дом-музей А. В. Суворава] / Юрый Чарнякевіч // Культура. 2016. 16 красавіка. С. 3.

  20. Волков, С. История на стендах / Сергей Волков // Заря. 2015. 14 мая. С. 2.

  21. Военно-исторический музей имени А. В. Суворова в Кобрине // Вечерний Брест. 2014. 15 августа. С. 11.

  22. Курашова, Л. И. Родник краеведения : [о библиотеке музея им. А. В. Суворова] / Л. И. Курашова // Кобрин-информ. 2014. 9 января. С. 11.

  23. Бабенко, Е. В. Из сокровищницы Кобринского музея / Е. В. Бабенко // Кобрин-информ. 2013. 18 апреля. С. 5.

  24. Курашова, Л. Книжное достояние – бесценно : [о библиотеке военно-исторического музея им. А. В. Суворова] / Лидия Курашова // Кобрынскі веснік. 2013. 18 мая. С. 4.

  25. Жук, Е. В музей за... книгами : [о библиотеке Кобринского музея им. А. В. Суворова] / Е. Жук // Вечерний Брест. 2012. 6 июня. C. 13.

  26. Бабенко, Е. История длиной в 65 лет / Елена Бабенко // Кобрынскі веснік. 2011. 25 чэрвеня. С. 9.

  27. Елизарова, Ж. Здесь звучат голоса из прошлого / Жанна Елизарова // Кобрин-информ. 2011. 14 июля. С. 6–7.

  28. Магдысюк, С. Война и мир Суворовского дома / Сергей Магдысюк // Заря. 2011. 7 июля. С. 18.

  29. Рысь, Е. Если нет подлинника – нет музея / Елена Рысь, [беседовала] Маргарита Савчук // Кобрин-информ.2011. 19 мая.С. 3.

  30. Плиско, Н.М. Из истории одного музея/Н. М. Плиско // Кобрин-информ. 2010. 18 ноября. С. 30.

  31. Рысь,Е. Все дороги ведут в храм муз /Елена Рысь// Кобрынскі веснік. 2010. 19 мая. С. 4.

  32. Чирун, А.Л. Взгляд через столетия : [в Кобринском музее состоялась конференция, посвящённая 280-летию со дня рождения А. В. Суворова] /А. Л. Чирун //Кобрин-информ. 2010. 25 ноября. С.30.

  33. Кирилюк,Л.Откуда берутся экспонаты /Лидия Кирилюк // Кобрынскі веснік. 2009. 16 мая. С. 2.

  34. Можаровская, Е. Музы, обручённые с полководцем / Елена Можаровская // Вечерний Брест. 2009. 23 января. С. 8.

  35. Бабенко, Е. Историк, краевед,администратор : [о бывшем директоре Кобринского музея им. А. В. Суворова А. М. Мартынове (к 105-летию со дня рождения)] / Елена Бабенко // Кобрынскi веснiк. 2009. 22 жніўня. С.2.

  36. Бабенко, Е. Муза Клио глазами летописца : [о бывшем директоре музея им. А. В. Суворова А. М. Мартынове (19041999)] / Елена Бабенко // Кобрин-информ. 2009. 8 января. С. 6.

  37. Бабенко, Е. 1 мая, 60 лет назад… / Елена Бабенко // Кобрынскі веснік. 2008. 17 мая. С. 8.

  38. Баланович, В. В музее стоит побывать / Валентин Баланович //Кобрынскі веснік. 2008. 17 верасня. С. 2.

  39. Цімашук, Л. Нерукатворныя помнікі гісторыі / Ларыса Цімашук // Кобрынскі веснік. 2008. 6 верасня. С. 1, 2.

  40. Шевченко, А. Чем живёт музей сегодня/ Алла Шевченко //Кобрин-информ. 2008. 15 мая. С.18.

  41. Курашова, Л. Книжное царство музея / Лидия Курашова // Кобрин-информ. 2007. 17 мая. С. 14.

  42. Бабенко, Е. В. Елена Бабенко: «Дурной славы не оставил» : [интервью с директором музея им. А. В. Суворова о великом полководце] / Елена Викторовна Бабенко // Кобрынскi веснiк. 2007. 12 мая. С. 2.

  43. Рысь, Е. Прекрасен наш союз / Елена Рысь // Кобрынскі веснік. 2007. 16 мая. С. 4.

  44. Бабенко, Е. Визитная карточка Кобрина / Елена Бабенко // Кобрынскі веснік. 2006. 17 мая. С. 3.

  45. Бабенко, Е. Оазис истории / Елена Бабенко // Заря. 2006. 28 сентября. С. 1, 4.

  46. Капачова, А. Дом, дзе жыве памяць пра палкаводца / Алена Капачова // Народная трыбуна. 2006. 30 верасня. С. 12.

  47. Патоня, В. Да гісторыі яшчэ раз дакрануцца / В. Патоня // Кобрынскі веснік. 2006. 4 кастрычніка. С. 1.

  48. Петровская, М. Волей судьбы и людей / М. Петровская // Кобрынскі веснік. 2006. 23 верасня. С. 3.

  49. Рысь, Е. Лелея память края своего… : [о создателе военно-исторического музея им. А. В. Суворова А. М. Мартынове] / Елена Рысь // Кобрин-информ. 2006. 28 сентября. С. 3.

  50. Рысь, А. «Шануючы памяць краю свайго…» / Алена Рысь // Культура. 2006. 4–10 лістапада. С. 14.

  51. Рысь, А. Захавальнiк гiсторыi : [пра А. М. Мартынава (1904–1999), першага дырэктара Кобрынскага ваенна-гiстарычнага музея iмя А. В. Суворава] / Алена Рысь // Краязнаўчая газета. 2004. № 36. С. 7.

  52. Хiльчук, М.I яшчэ пра Аляксея Мартынава... : [пра мемарыяльную дошку заснавальнiку ваенна-гiстарычнага музея iмя А. В. Суворава А. М. Мартынаву (1904–1999), пра выставу ў музеi, прысвечаную яму] / Марыя Хільчук // Кобрынскі веснік. 2004. 25 жніўня.

  53. Макарук, О. Жасмин с ароматом истории : [о почётном гражданине г. Кобрина, краеведе АММартынове] / О. Макарук // Заря. 2003. 19 июня. С.3.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1322 разоў Апошняя змена Аўторак, 02 Чэрвень 2020 15:27