Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 29 Ліпень 2016 15:18

20 жніўня 2014 г. – 110 гадоў з дня нараджэння Аляксея Міхайлавіча Мартынава (1904–1999), краязнаўца, гісторыка, публіцыста, Ганаровага грамадзяніна горада Кобрына, Ганаровага члена рэспубліканскага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, за

Аляксей Міхайлавіч Мартынаў нарадзіўся 20 жніўня 1904 года ў горадзе Кобрыне Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці) у сям’і народнага настаўніка. У 1911–1915 гадах вучыўся ў Кобрынскім прыходскім вучылішчы. У Першую сусветную вайну сям’я эвакуіравалася ў г. Рагачоў, дзе Аляксей прадоўжыў навучанне ў рэальным вучылішчы. У 1920–1921 гадах стаў выкладчыкам лікбеза, працаваў настаўнікам.

Пасля смерці бацькі ў 1922 годзе сям’я вярнулася ў Кобрын. Аляксей Мартынаў працаваў пераважна чорнарабочым на сезонных работах і на лесазаводзе. Клопат пра маці і малодшых дзяцей, пастаянная цяжкасць са сродкамі не дазволілі маладому чалавеку пайсці вучыцца далей. Але імкненне стаць пісьменным было настолькі моцным, што ён заняўся самаадукацыяй. Самастойна вывучыў і добра валодаў англійскай, французскай, нямецкай, польскай і ўкраінскай мовамі, асвоіў эсперанта, добра маляваў. Пробы пяра ўвянчаліся з’яўленнем шэрагу яго цікавых апавяданняў і аповесці.

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР з 24 верасня 1939 года Аляксей Мартынаў быў прыцягнуты на працу ў Часовае ўпраўленне Кобрынскага павета для наладжвання работы пошты. 1 лістапада 1939 года ён прызначаны загадчыкам гарадской бібліятэкі Кобрына. Да лета 1941 года фонд бібліятэкі меў 14 тысяч экзэмпляраў, а наведвалі бібліятэку 2 тысячы чытачоў.

У Вялікую Айчынную вайну бібліятэка была разрабавана. Аляксей Мартынаў быў сувязным партызанскага атрада імя Чапаева, выконваў разведвальныя заданні оперупаўнаважанага партызанскай брыгады імя Чапаева. Пасля вызвалення Кобрыншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў аднаўляў работу бібліятэкі, у найкарацейшы тэрмін наладзіў яе адпаведную работу.

4 жніўня 1946 года Аляксей Міхайлавіч прызначаны дырэктарам Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А. В. Суворава. Новае назначэнне абяцала толькі цяжкасці. Давялося ўнікаць у тонкасці аднаўлення будынка, засвойваць ролю снабжэнца. Чалавек адукаваны, адказны, ён ужо ў той час разумеў, што неабходна збіраць экспанаты, без якіх музей немагчымы. Ён пабываў у шэрагу краін (больш чым у 150-ці гарадах), выкарыстоўваў здабытыя звесткі і экспанаты для папаўнення музея. Бясцэнныя рэквізіты, дакументы, экспанаты дырэктар музея прывозіў у рэчавых мяшках, чамаданах у агульных вагонах цягнікоў. Трыццаць два гады Аляксей Міхайлавіч узначальваў установу, усё аддаў любімай справе. Пад яго кіраўніцтвам музей стаў адным з лепшых у Беларусі, атрымаў вядомасць за межамі Беларусі, стаў візітнай карткай Кобрына.

А. М. Мартынаў актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці Кобрыншчыны. У 1960-я гады арганізаваў раённае аддзяленне Таварыства аховы прыроды, у 1966 годзе – аддзяленне Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, якое ўзначальваў да 1972 года. Ён не толькі вёў работу па захаванні наяўных помнікаў, але таксама ініцыіраваў работу па ўвекавечанні месцаў, звязаных з гістарычнымі падзеямі на тэрыторыі Кобрыншчыны. Па ініцыятыве А. М. Мартынава ў 1948 годзе ў Кобрыне быў заснаваны парк культуры і адпачынку імя А. В. Суворава. Дзякуючы актыўнай дзейнасці А. М. Мартынава ў 1964 годзе ў Кобрыне быў устаноўлены помнік Аляксандру Васільевічу Сувораву. У 1974 годзе да 30-годдзя вызвалення Беларусі па ініцыятыве Аляксея Міхайлавіча і пры яго непасрэдным удзеле ўстаноўлены 24 абеліскі з мемарыяльнымі дошкамі, прысвечанымі падзеям Вялікай Айчыннай вайны.

Не толькі збіральнік матэрыялаў пра свой край, але А. М. Мартынаўяшчэ і выдатны папулярызатар гэтых ведаў. У яго больш за сотню публікацый у рэспубліканскім і мясцовым друку, мноства рукапісных сшыткаў.Пяру краязнаўцы былі падуладны ўсе тэмы гісторыі Кобрыншчыны, пачынаючы з падзей першых летапісаў і заканчваючы рэаліямі сучаснага жыцця. Аляксей Міхайлавіч правёў вялікую работу па ўстанаўленню даты першага пісьмовага ўпамінання аб горадзе Кобрыне. Краязнаўчая дзейнасць А. М. Мартынава дазволіла запоўніць «белыя плямы» гісторыі горада. Артыкулы, нарысы сталі першакрыніцамі па вывучэнню і асэнсаванню мінулага Кобрыншчыны. Яго публікацыі ў друку гістарычна аргументаваны, заснаваны на пэўных крыніцах, і ў гэтым іх вялікая каштоўнасць. Архівы А. М. Мартынава, якіяёнкарпатлівазбіраў,дапамагліўвыданнікнігі«Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Кобрынскага раёна» (2002), у ёйзмешчана шматартыкулаў, напісаных самім гісторыкам.

Заслугі А. М. Мартынава высока ацэнены ўладай і грамадскасцю. За актыўную краязнаўчую работу ён узнагароджаны медалём імя Н. К. Крупскай, мноствам грамат (у т. л. Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у 1999 г.), імяннымі падарункамі. У 1997 годзе ўдастоены звання «Ганаровы грамадзянін г. Кобрына». Ён быў інтэлігентным і вытрыманым чалавекам, абаяльным і сімпатычным, уважлівым і чулым да людзей.

А. М. Мартынаў памёр 15 лістапада 1999 года.

Аляксей Міхайлавіч пакінуў багатую спадчыну, глыбокі след у гісторыі горада і ў душах кабрынчан. Ён сам стаў часткай гісторыі Кобрына, легендай яшчэ пры жыцці, яго называлi «жывой гісторыяй Кобрына». Да 100-годдзя з дня нараджэння была ўсталявана мемарыяльная дошка, у музеі аформлена выстава аб жыцці і дзейнасці. У 2014 года грамадскасць шырока адзначыла 110-годдзе з дня нараджэння А. М. Мартынава.

 

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, галоўны бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Працы А. М. Мартынава

  1. Старейшие профессии Кобринщины / АМартынов // Кобрынскі веснік. 2011. 20 студзеня.

  2. Непростая судьба главного памятника города : исторические памятники Кобринщины : [о памятнике русским воинам 1812 года] /А. Мартынов // Кобрин-информ. 2010. 16 сентября. С. 6.

  3. Под гнетом свастики : [Великая Отечественная война на Кобринщине] / А. Мартынов // Кобрин-информ. 2010. 18 марта; 15 апреля; 6 мая.

  4. Судьбоносный 1939/ А. Мартынов //Кобрин-информ. 2010. 6 января (№ 1). С. 6.

  5. Так начиналась война: история / АМартынов // Кобрин-информ. 2010. 11 февраля. С. 6.

  6. Кобрин в 1920-м / А. Мартынов // Кобрин-информ. 2009. 10 сентября (№ 37). С. 6.

  7. Потеряное двадцатилетие : [из воспоминаний о воссоединении Западной Беларуси с БССР] / А. Мартынов // Кобрынскi веснiк. 2009. 8 красавiка. С. 4.

  8. Беженская эпопея : [Первая мировая война на Кобринщине] / А. Мартынов // Кобрин-информ. 2009. 2 июля (№ 27). С. 26.

  9. Войны в истории Кобринщины : [с Х в. до середины ХХ в.] / АМартынов // Кобрин-информ. 2009. 12 февраля (№ 7); 12 марта (№ 11).

  10. Кобринщина на географических картах : [с ХII в.; карта Кобринского повета 2-й половины ХIХ в.] / А. Мартынов // Кобрин-информ. 2009. 8 января (№ 2). С. 6.

  11. Религия в жизни Кобринщины: история / А. Мартынов // Кобрин-информ. 2009. 12 марта, 2 апреля.

  12. Кому дарили Кобрин?: рукописи не горят / Алексей Мартынов // Кобрынскі веснік. 2002. 14 жніўня. С. 3.

  13. «…Припомним, как билися деды в двенадцатый памятный год»: рукописи не горят : [1812 год на Кобринщине] / Алексей Мартынов // Кобрынскі веснік. 2002. 3 жніўня. С. 6.

  14. Что в имени твоём улица? : [из истории названий улиц г. Кобрина (1563–1939)] / А. Мартынов // Кобрынскi веснік. 2002. 27 ліпеня. С. 6.

  15. Кобринские гербы / А. Мартынов // Кобрынскі веснік. 1998. 23 верасня.

  16. Свидетель нашей истории : [Спасский монастырь в г. Кобрине] /А. Мартынов // Кобрынскі веснік.1997. 12 красавіка. С. 2.

  17. Суворовский манёвр через годы…: между прошлым и будущим : [к 50-летию Кобринского музея им. А. В. Суворова] / Алексей Мартынов // Буг. СЭЗ Брест. 1997. № 4. С. 4647.

  18. Первая «Просвита» в Кобрине / Алексей Мартынов // Берестейський край. 1996. Березень. С. 3.

  19. Довоенные улицы Кобрина : страницы истории / А. Мартынов // Кобрынскі веснік. 1993. 9 студзеня. С. 2.

  20. Памяти кобринского еврейства : страницы истории / А. Мартынов // Кобрынскі веснік. 1993. 27 студзеня, 30 студзеня.

  21. Так создавался музей : [об истории военно-исторического музея им. А. В. Суворова] /А. Мартынов // Кобрынскі веснік. 1993. 10 сакавіка; 13 сакавіка; 17 сакавіка.

  22. Музею 40 гадоў : [военно-исторический музей им. А. В. Суворова] / А. Мартынаў // Камуністычная праца. Кобрын, 1988. 9 мая.

 

Аб жыцці і дзейнасці

  1. Долготович, Б. Д. Мартынов Алексей Михайлович / Б. Д. Долготович// Почётные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. Минск, 2008. С. 31.

  2. Мартынаў Аляксей Міхайлавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Кобрынскага раёна. Мінск, 2002. С. 437438 : фота.

  3. Краязнавец з Вялікай літары : біябібліяграфічны паказальнік : [А. М. Мартынаў] / УК «Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка», аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад.: С. Д. Курачук. – Кобрын, 2014. – 48 с.

  4. «Асоба ў гісторыі Кобрына» : Аляксей Міхайлавіч Мартынаў // Каб не абарвалася нітка памяці… : нарыс аб краязнаўцах Кобрыншчыны / Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад. С. Д. Курачук. Кобрын, 2009. С. 2–12.

  5. Да 110-годдзя з дня нараджэння А. М. Мартынава // Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2014 г. / Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад.: С. Курачук, Л. Сысоева. Кобрын, 2014. С. 55–57.

  6. Рысь, Е. Все дороги ведут в Храм муз... : [о первом директоре музея им. А. В. Суворова А. М. Мартынове; об экспозиции к 30-летию музея] / Елена Рысь // Кобрин-информ. 2010. 20 мая (№ 20). С.4.

  7. Бабенко, Е. Историк, краевед, администратор: [20 августа исполнилось бы 105 лет со дня рождения А. М. Мартынова] / Елена Бабенко // Кобрынскі веснік. 2009. 22 жніўня. С.2.

  8. Бабенко, Е. В. Муза Клио глазами летописца : [о бывшем директоре музея им. А. В. Суворова А. М. Мартынове] / Е. В. Бабенко // Кобрин-информ. 2009. 8 января. С. 6.

  9. Сушко, Э. Алексею Михайловичу Мартынову посвящается : стихотворение / Эмилия Сушко // Кобрынскі веснік. 2009. 22 жніўня. С.2.

  10. Рысь, Е. Лелея память края своего : [о создателе военно-исторического музея им. А. В. Суворова А. М. Мартынове] / Елена Рысь // Кобрин-информ. 2006. 28 сентября. С. 3.

  11. Петровская, М. Волей судьбы и людей: Военно-историческому музею имени А. В. Суворова – 60 / Мария Петровская// Кобрынскі веснік. 2006. 23 верасня. С. 3.

  12. Вержбицкая, В. Личность в истории Кобрина : [об А. М. Мартынове] / Виктория Вержбицкая // Кобрин-информ. 2004. 11 ноября. С. 3.

  13. Историку и краеведу посвящается : [к 100-летию со дня рождения А. М. Мартынова] // Вечерний Брест. 2004. 27 августа.

  14. Рысь, А. Захавальнік гісторыі: [А. М. Мартынаў. 100 гадоў з дня нараджэння] / Алена Рысь // Краязнаўчая газета. 2004. № 36. С. 7.

  15. Рысь, Е. Хранитель истории: [к 100-летию со дня рождения А. М. Мартынова] / Елена Рысь // Кобрынскі веснік. 2004. 18 жніўня. С. 2; 21 жнiўня. С. 3; Заря. 2004. 24 августа.

  16. Хiльчук, М. I яшчэ пра Аляксея Мартынава... : [пра мемарыяльную дошку А. М. Мартынаву, пра выставу ў музеi, прысвечаную яму] / Марыя Хiльчук // Кобрынскi веснiк. 2004. 25 жнiўня.

  17. Макарук, О. Жасмин с ароматом истории : [о почётном гражданине г. Кобрина, краеведе А. М. Мартынове] / О. Макарук // Заря. 2003. 19 июня. С.3.

  18. Алексей Михайлович Мартынов : [некролог] / Гордиевич Н. П., Кукин М. Н., Кузич О. В., Батулин А. С. и др. // Кобрынскі веснік. 1999. 20 лістапада.

  19. Аб узнагароджанні А. М. Мартынава Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь : пастанова Савета Міністраў ад 26 кастрычніка 1999 г. // Рэспубліка. 1999. 2 лістапада. С. 4.

  20. Жывой гісторыяй свайго горада называюць жыхара Кобрына А. М. Мартынава // Голас Радзімы. 1995. 7 снежня.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1372 разоў Апошняя змена Серада, 08 Ліпень 2020 11:45