Пятніца, 29 Ліпень 2016 15:28

1 ліпеня 2016 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Мікалая Уладзіміравіча Румака (1941–1995), вучонага ў галіне мікраэлектронікі, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР (1984)

Мікалай Уладзіміравіч Румак нарадзіўся 1 ліпеня 1941 года ў вёсцы Хойна Пінскага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. У 1965 годзе скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут.

З 1967 года Мікалай Румак аспірант, малодшы навуковы супрацоўнік Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР. У 1970 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Исследование поверхностного слоя пластически деформированных металлов при прокате». З 1978 года – загадчык аддзела, а з 1990 года – намеснік дырэктара па навуковай працы інстытута.

У 1984 годзе Мікалай Уладзіміравіч быў удастоены Дзяржаўнай прэміі БССР за стварэнне навуковых асноў, распрацоўку тэхналогіі і арганізацыю высокарэнтабельнагавыканання нізкапарогавых вялікіх інтэгральных схем камплементарных метал-окісел-паўправаднік-структурах.

У 1986 годзе М. У. Румак абараніў доктарскую дысертацыю, а ў 1988 годзе атрымаў званне прафесара, быў прафесарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. У 1991 годзе стаў членам-карэспандэнтам НАН Беларусі.

М. У. Румак вёў навуковыя даследаванні ў вобласці мікраэлектронікі. Унёс уклад у рашэнне праблем сінтэзу шматслойных кампазіцый метал-дыэлектрык-паўправаднік са строга рэгламентаванымі параметрамі. Выканаў комплекс работ па развіццю тэорыі акіслення паўправаднікоў, даследаванню прыроды ўзаемадзеяння патокаў атамаў, іонаў і выпраменьвання з паверхні цвёрдага цела.Распрацаваў новыя метады стварэння высокаякасных металічных, паўправадніковых і дыэлектрычных слаёў і мікрасхем на структурах метал-дыаксід крэмнію-крэмній.

З 1994 па 1995 гады – старшыня Камітэта па навуцы і тэхналогіях Міністэрства адукацыі і навукі Беларусі.

М. У. Румак – аўтар 200 навуковых прац па мікраэлектроніцы, распрацоўцы тэхналагічных рэжымаў вырабу інтэгральных мікрасхем, тэхналогіі фарміравання кампанентаў і элементаў інтэгральных мікрасхем, 60-ці вынаходніцтваў. Адзін з аўтараў манаграфій «Зарядовые свойства МОП-структур» (1980), «Диэлектрические плёнки в твёрдотельной микроэлектронике» (1990).

Мікалай Уладзіміравіч Румак заўчасна памёр 8 ліпеня 1995 года.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Янішчыц. Станкевіч Клаўдзія Аляксандраўна, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі



Працы М. В. Румака

  1. Исследование поверхностного слоя пластически деформированных металлов при прокатке: автореферат диссертации кандидата технических наук (05.324) / Н. В. Румак; Академия наук БССР, Отделение физ.-техн. наук. Минск, 1970. 21 с.

  2. Исследование поверхностного слоя пластически деформированных металлов при прокате : диссертация канд. техн. наук / Н. В. Румак; АН БССР, Физико-технический институт. Минск, 1970. 206 с.

  3. Гурский, Л. И. Зарядовые свойства МОП-структур / Л. И. Гурский, Н. В. Румак, В. В. Куксо; под ред. А. П. Достанко. Минск: Наука и техника, 1980. 200 с.: граф., табл.

  4. Система кремний двуокись кремния в МОП-структурах / Н. В. Румак ; ред. В. М. Колешко; АН БССР, Физико-технический институт. Минск: Наука и техника, 1986. 239, [1] с.: ил.

  5. Диэлектрические пленки в твердотельной микроэлектронике / Н. В. Румак; под ред. В. Е. Борисенко; АН БССР, Физико-технический институт. – Минск: Навука і тэхніка, 1990. – 191 с.: ил.

  6. Процессы саморегулирования при создании многослойных структур / Н. В. Румак, В. В. Хотько, С. С. Васильев // Доклады Академии наук БССР. 1990. Т. 34, 8.

  7. Компоненты МОП-интегральных микросхем / Н. В. Румак; ред. А. П. Достанко; АН БССР, Физико-технический институт. Минск: Навука i тэхнiка, 1991. 311 с.: ил.

  8. Емельянов, Ю. Л. Тонкиенеорганические пленки в науке и технике / Ю. Л. Емельянов, Н. В. Румак, С. В. Синицын. – Минск : [б. и.], 1991. – 48 с.

 

Аб жыцці і дзейнасці М. В. Румака

  1. Румак Николай Васильевич // Учёные Пинщины / авт.-сост. И. А. Кибак, П. Н. Синкевич, В. В. Василевицкий. Пинск, 2012. С. 108–109.

  2. Румак Николай Владимирович // Регионы Беларуси : энциклопедия в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 2. С. 322–323.

  3. Румак Николай Владимирович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2008. Т. 6. С. 528.

  4. Румак Мікалай Уладзіміравіч / Л. І. Гурскі // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2001. Т. 13. С. 440.

  5. О назначении Н. В. Румака председателем Комитета по науке и технологиям министерства образования и науки Республики Беларусь: Пост. Кабинета Министров Республики Беларусь от 26 сентября 1994 г. № 95 // Собрание указов Президента и постановлений Кабинета Министров Республики Беларусь, 1994 г., № 6, ст. 155.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1415 разоў Апошняя змена Аўторак, 02 Чэрвень 2020 15:22