Пятніца, 29 Ліпень 2016 15:31

13 чэрвеня 2016 г. – 60 гадоў з дня нараджэння Леаніда Аркадзьевіча  Тараненкі (1956), спартсмена (цяжкая атлетыка), заслужанага майстра спорту СССР, чэмпіёна ХХІІ Алімпіяды ў Маскве (СССР, 1980), сярэбранага прызёра ХХIV Алімпіяды ў Барселоне (Ісп

Леанід Аркадзьевіч Тараненка нарадзіўся 13 чэрвеня 1956 года ў г. Маларыце Брэсцкай вобласці.

У дзяцінстве Леанід захапляўся спортам, іграў у хакей, яго вабілі лёгкая атлетыка, барацьба вольная і класічная, самба… У 1972 годзе перацягнуў яго да сябе маларыцкі трэнер Пётр Паўлавіч Сацюк, першаразраднік па штанзе, які арганізаваў секцыю па гэтаму віду спорта ў дзіцяча-спартыўнай школе. Заняткі спадабаліся Леаніду, але нечакана памёр бацька. На руках у маці засталося трое дзяцей, і старэйшаму Леаніду трэба было хутчэй улівацца ў дарослае жыццё.

Пасля школы Леанід Тараненка асвоіў спецыяльнасць фрэзероўшчыка, працаваў у ПМК-8, а вечарамі працягваў трэніроўкі. Марыў стаць лётчыкам, таму паехаў паступаць у Чарнігаўскае ваеннае вучылішча, але не прайшоў строгую медкамісію. Паступаў у педагагічны інстытут – не прайшоў па конкурсу.

18 лютага 1974 года Леанід Тараненка ўдзельнічаў у рэспубліканскім першынстве добраахвотнага спартыўнага таварыства «Ураджай» у Барысаве. 18-гадовага сціплага юнака заўважыў трэнер па цяжкай атлетыцы Іван Пятровіч Лагвіновіч, дабіўся ўладкавання маладога спартсмена ў Мінску. Пачаліся напружаныя трэніроўкі для ўдзелу ва ўсесаюзных спаборніцтвах. Абнадзейвалі не толькі выдатныя фізічныя даныя Леаніда Тараненкі, але і яго незвыячайная стараннасць, працаздольнасць, спартыўная і грамадская актыўнасць. Паступіў у Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, у 1979 годзе атрымаў спецыяльнасць «інжынер-механік».

На спаборніцтвах у першай цяжкай вазе (тады 110 кг) штурхнуў 213 кг і дабраў у суме 380 кг. А гэта новыя рэкорды рэспублікі. Праз год беларускі волат на чэмпіянаце Савецкага Саюза ў Кіеве зафіксаваў у другім руху 222,5 кг. Леанід Тараненка двухразовы чэмпіён Спартакіяды народаў СССР (1979, 1983).

Вясной 1980 года на першынстве Еўропы Леанід Тараненка ўстанаўлівае свае першыя сусветныя рэкорды. Заслужаны майстар спорту СССР (1980) перамог на ўсіх трох галоўных першынствах планеты на сусветным і еўрапейскім чэмпіянатах, а таксама на ХХII Алімпіядзе. Выступаючы ў вагавай катэгорыі да 110 кг, прадстаўнік Савецкага Саюза ўстанавіў на памосце два сусветныя рэкорды. У штуршку ён узяў вагу ў 240 кг, а ў дваяборі 422,5 кг.

Пасля Алімпіяды-80 Леанід Тараненка не змог прыняць удзел у чэмпіянаце свету 1982 года, які праходзіў у Маскве, з-за раптоўнай цяжкай хваробы (траўма пазваночніку). Пасля некалькіх складаных аперацый яму ўдалося пераадолець хваробу і вярнуцца да трэніровак. У 1984 годзе ён выйграе міжнародны турнір «Дружба». У 1985-м заваёўвае сусветны чэмпіёнскі тытул, становіцца ўладальнікам тытула чэмпіёна Еўропы ў цяжкай вагавай катэгорыі. У 1988 годзе на Кубку суперцяжалавесаў у Канберры (Аўстралія) Леанід Тараненка падняў штангу вагой 266 кг. Гэты рэкорд дасюль ніхто не пабіў.

Два перадалімпійскія гады запар (19911992), Леанід Тараненка становіцца чэмпіёнам Еўропы. На Алімпійскіх гульнях 1992 года, якія праходзілі ў Барселоне (Іспанія), выйграў сярэбраны медаль у другой вагавай катэгорыі. У 1996 годзе ва ўзросце 40 гадоў штангіст выйграў чэмпіянат Еўропы, але не здолеў прабрацца ў выніку на Алімпійскія гульні ў Атланце.

На рахунку Леаніда Аркадзьевіча – 19 сусветных рэкордаў у першай і другой цяжкай вазе, прычым два з іх 266 кг у штуршку і 475 кг у дваябор’і занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса.

Леанiд Тараненка як спартсмен развітаўся з цяжкай атлетыкай. З трэнерам І. П. Лагвіновічам (1935–2015) працаваў 24 гады, гэта вельмі працяглы час сярод спартсменаў. Яны прыдумалі ўласную сістэму трэніровак. Іван Пятровіч быў сапраўдным настаўнікам па жыцці для Леаніда Тараненкі і для паўтары тысячы маладых спартсменаў, якія прайшлі праз яго рукі.

У 1994–2004 гадах Леанід Аркадзьевіч працаваў трэнерам і экспертам зборных каманд Індыі па цяжкай атлетыцы. Унёс вясомы ўклад у развіццё цяжкой атлетыкі сярод жанчын ў гэтай краіне. Там упершыню з’явілася чэмпіёнка свету і «бронзавая» прызёрка Алімпійскіх гульняў. У Індыі незалежная жанчына, а тым болей паспяховая спартсменка – прыклад для пераймання.

Узнагароджаны ордэнамі Дружбы народаў і Працоўнага Чырвонага Сцяга. Леанід Аркадзьевіч з’яўляецца дырэктарам прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі ў г. Мінску. Арганізаваў у Мінску клуб па сілавому экстрыму, на грамадскіх пачатках узначальвае рэспубліканскую федэрацыю асілкаў-«стонгмэнаў».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Кучына Галіна Уладзіміраўна, заг. аддзела бібліятэчнага маркетынгу

 

  1. Тараненко Леонид Аркадьевич // Брестчина олимпийская / А. М. Суворов. Брест : ОАО «Брестская типография», 2009. С. 48–57.

  2. Тараненко Леонид Аркадьевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 397.

  3. Тараненко Леонид Аркадьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] . Минск, 2008. Т. 6. С. 185.

  4. Тараненка Леанід Аркадзьевіч // 250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур. Мінск, 2008. C. 400–401.

  5. Тараненко Леонид Аркадьевич // Спортивная энциклопедия Беларуси.Минск : БелЭн, 2005. С. 428429.

  6. Тараненко Леонид Аркадьевич // Олимпийская страна Беларусь / сост. П. П. Рябухин. Минск , 2004. С. 167–169.

  7. Пипко, Э. Г. Леонид Тараненко звезда мирового спорта / Э. Г. Пипко // Личность в истории: героическое и трагическое : сборник материалов Пятой международной научно-практической конференции, посвященной 20-летию исторического факультета / УО Брестский государственный университет имени А. С. Пушкина. Брест, 2012. С. 171174.

  8. Иванов, Л. И. Штанга на весах времени / Л. И. Иванов. Москва : Физкультура и спорт, 1987. С.235.

  9. Мяснікоў, А. Леанід Тараненка: атлант, які трымаў неба // Мяснікоў, А. Сто асоб беларускага спорту : нарысы / Анатоль Мяснікоў. Мінск, 2009. C. 219–224.

  10. Курков, И. Н. Искусство побеждать : [о развитии спорта в Брестской области, в т. ч. упомянут Л. Тараненко] // Курков, И. Н. Брестчина: легенды, события, люди / И. Н. Курков. Минск, 2005. С. 257–261.

  11. Праслаўлены алімпійскі чэмпіён Леанід Тараненка // Юнацтва неспакойнае маё.Мінск : Беларусь, 1987. С. 167.

  12. Чэмпіён вырас у Маларыце/ В. Р. Феранц// Памяць : гіст.-дакум. хроніка Маларыцкага раёна. Мінск, 1998. С. 444–446.

  13. Маларытчанін… з кнігі рэкордаў Гінеса / падрыхтаваў Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2016. 15 чэрвеня. С. 4.

  14. Петров, В. Супертяж из Книги рекордов Гиннеса : В гостях у «СОЮЗа» олимпийский чемпион по тяжелой атлетике Леонид Тараненко / Владимир Петров // Советская Беларусь. 2016. 9 июня (№ 20). Союз. С. VIII.

  15. Слово о тренере : [памяти тренера и учёного Ивана Петровича Логвиновича (1935–2015)] // Советская Белоруссия. 2015. 23 декабря (№ 248).

  16. Падняць мару: пра рэкорды, узрушэнні і прыгоды вядомага цяжкаатлета[Леаніда Тараненкі]/ падрыхтавала Дар’я Лабажэвіч // Звязда. 2015. 23 верасня (№ 182). С. 9.

  17. Мощик, С. Малоритский богатырь покорил Олимп : рекорды Леонида Тараненко не могут побить 35 лет / Сергей Мощик // Вечерний Брест. 2015. 1 января (№ 1). С. 4.

  18. Тараненко, Л. Я не мечтал о рекордах. Я спал и видел себя лётчиком / Л. Тараненко ; беседовал Александр Логвинович // Заря. 2011. 1 ноября. С. 5.

  19. Копать, Д. Могучая тройка : [о минских спортсменах Л. Тараненко, В. Хоронеко, А. Скороходе, попавших в Книгу рекордов Гиннесса] / Дмитрий Копать // Вечерний Минск. 2011. 25 августа.

  20. Лукашонок, Е. Иван Логвинович: «Я счастливый человек» : [тренер, воспитавший олимпийского чемпиона Леонида Тараненко] / Екатерина Лукашонок // Вечерний Минск. 2010. 18 мая.

  21. Тараненко, Л. Тяжелоатлеты привыкли «упираться в стены» / Леонид Тараненко ; беседовал Сергей Мощик // Вечерний Брест. 2009. 16 октября.

  22. Гордиенко, С. Нервных просим удалиться : сценарии спортивной жизни : [в т. ч. о Л. Тараненко] / Сергей Гордиенко // Советская Белоруссия. 2008. 25 июля; 26 июля.

  23. Карюхина, Т. Леонид Тараненко: «Применение запрещённых препаратов – преступление против человечества» / Татьяна Карюхина // Белгазета. 2008. 18 февраля (№ 7).

  24. Коцелева, Н. Перамогі здабываюцца і забываюцца, а ты зноў і зноў імкнешся да таго, што пакуль табе не пакарылася / Наталля Коцелева // Голас часу. Маларыта, 2007. 22 снежня.

  25. Зейналов, А. Чемпионский дуэт : о легендах Брестского спорта Иване Логвиновиче и Леониде Тараненко / А. Зейналов// Заря. 2007. 3 марта.

  26. Тараненко, Л. «Мои 475 кг так никто и не превзошел...» / Л. Тараненко ; интервью провёл Е. Викторов // Рэспублiка.2006. 16 чэрвеня. С. 8.

  27. Мощик, С. Меня учил олимпийский чемпион / Сергей Мощик // Вечерний Брест. 2006. 22 декабря. С. 3.

  28. Литвинович, Е. Неслабый турнир : [в Бресте состоялся турнир силачей, посвященный 50-летию олимпийского чемпиона Л. Тараненко] / Евгений Литвинович // Заря. 2006. 5 августа. С. 10.

  29. Алесік, А. Леанід Тараненка – алімпійскі чэмпіён па цяжкай атлетыцы / А. Алесiк // Голас часу. Маларыта, 2006. 7 кастрычніка.

  30. Тараненко, Л. Леонид Тараненко: «В Индии было весело! В постель падали ящерицы, в ванную заползали змеи, а спортсменов кусали обезьяны...» : [о своей жизни и работе в Индии] / Л. Тараненко ; [записал] А. Сивый // Народная воля. 2005. 26 сакавіка.

  31. Тараненко, Л. Леонид Тараненко: Никогда не стремился уйти «вовремя» / Л. Тараненко ; беседовал С. Мощик // Вечерний Брест. 2005. 5 августа. С. 3.

  32. Зейналов, А. Пять олимпиад Леонида Тараненко / А. Зейналов// Заря. 2001. 31 марта. С. 4.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1364 разоў Апошняя змена Серада, 08 Ліпень 2020 11:39