Панядзелак, 27 Люты 2017 10:29

17 студзеня 2017 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Мікалая Васільевіча Гойшыка (1927–1944), юнага героя, удзельніка партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Мікалай Васільевіч Гойшык нарадзіўся 17 студзеня 1927 года ў вёсцы Воля Косаўскага павета Палескага ваяводства (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Сялянская сям’я Васілія Дзям’янавіча і Вольгі Андрэеўны Гойшыкаў жыла на хутары. Коля быў малодшым з двух дзяцей. Пасля аб’яднання Заходняй Беларусі з БССР бацьку назначылі старшынёй Яблонкаўскага сельскага Савета.

Мікалай Гойшык навучаўся ў польскай школе, а потым – у Яблонкаўскай пачатковай школе. Адзін з першых уступіў у піянеры, марыў стаць у будучым даследчыкам таямніц прыроды.

 

24 чэрвеня 1941 года Івацэвіцкі раён быў акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Чатырнаццацігадовы Мікалай Гойшык актыўна ўключыўся ў барацьбу з акупантамі. Піянер збіраў зброю і боепрыпасы, бацькі перапраўлялі іх у лес партызанам. Распаўсюджваў сярод насельніцтва лістоўкі, выконваў заданні партызан-разведчыкаў. Валодаючы добрай памяццю, прыносіў каштоўныя звесткі аб колькасці немцаў у гарнізонах, аб наяўнасці варожай тэхнікі.

У лютым 1943 года немцы высачылі і арыштавалі Васілія Дзям’янавіча Гойшыка (1901–1943), які як партызанскі сувязны прыходзіў у Івацэвічы. Над ім здзекаваліся, патрабавалі навесці на партызан, але ён маўчаў, патрыёта расстралялі 17 лютага. Над яго сям’ёй навісла пагроза расправы. Маці, старэйшая сястра Ніна і Мікалай пайшлі ў Жытлінскі лес да партызан.

Мікалай Гойшык уліўся ў партызанскае жыццё 112-га атрада. Першым камандзірам атрада быў Аляксей Пятровіч Чарткоў (1920–1943). У красавіку 1943 года Мікалая Гойшыка прынялі ў камсамол. Юнака залічваюць у камсамольска-дыверсійную групу 112-га партызанскага атрада брыгады імя Ф. Э. Дзяржынскага. Мікалай Гойшык удзельнічаў у падрыве сямі варожых эшалонаў з тэхнікай і жывой сілай.

Партызанская брыгада імя Ф. Э. Дзяржынскага створана ў снежні 1943 года на базе атрадаў імя Молатава (арганізаваны ў красавіку 1942 г. як 112-ы партызанскі атрад, у ліпені 1942 г. аб’яднаны з атрадам В. М. Манахава, з кастрычніка 1942 г. называўся атрадам імя Молатава) і інш. Дзейнічала на тэрыторыі Бярозаўскага, Косаўскага і Целяханскага раёнаў, удзельнічала ў «рэйкавай вайне» на ўчастку чыгункі Бяроза – Івацэвічы.

Вечарам 23 красавіка 1944 года партызанам стала вядома, што а трэцяй гадзіне ночы ў накірунку Мінска пройдзе цягнік з танкамі. Падарваць гэты цягнік пайшлі Коля Гойшык і Лёня (Аляксей) Савошчык. На чыгуначным перагоне Бяроза – Івацэвічы замініраваць рэйкі не ўдалося з-за ўзмоцненай нямецкай аховы. Мікалай Гойшык кінуўся з мінай (сумка з 10 кг толу) пад надыходзячы эшалон, адбегчы і ўратавацца не паспеў. У выніку ўзрыву цягнік быў скінуты ў адхон: паравоз і 16 вагонаў з танкамі, гарматамі і жывой сілай ворага, было забіта каля 200 гітлераўцаў. Чыгунка была выведзена са строю на 17 гадзін.

Мікалай Гойшык быў пахаваны на брацкіх могілках партызан ва ўрочышчы Курылец. У 1959 годзе перазахаваны ў брацкай магіле воінаў і партызан у скверы ля кінатэатра «Партызан» г. Івацэвічы.

27 красавіка 1945 года М. В. Гойшык узнагароджаны медалём «Партызану Айчыннай вайны» І ступені (пасмяротна). Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 снежня 1948 года М. В. Гойшык узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені (пасмяротна).

Каля в. Міхнавічы Івацэвіцкага раёна, дзе загінуў герой, у Дзень савецкай моладзі 1968 года ўрачыста адкрыты помнік (скульптар М. Рыжанкоў, архітэктары В. Занковіч, Л. Левін). Імя Колі Гойшыка прысвоена Яглевіцкай сярэдняй школе Івацэвіцкага раёна, многім піянерскім дружынам. Яго імем названы вуліцы ў гарадах Івацэвічы, Ганцавічы, Мінск. У Івацэвічах дзейнічаў народны музей Колі Гойшыка, размяшчаўся ў доме, дзе пражывала яго маці (вул. Дзяржынскага, 18). Вольга Андрэеўна Гойшык вяла вялікую выхаваўчую работу сярод піянераў і камсамольцаў, бывала на сходах, перапісвалася з піянерскімі дружынамі. У 1993 годзе на базе грамадскага музея створаны Івацэвіцкі раённы гісторыка-краязнаўчы музей.

У 2005 годзе Акадэміяй праблем бяспекі, абароны і правапарадку (Расія) М. В. Гойшык узнагароджаны ордэнам Святога князя Аляксандра Неўскага І ступені (пасмяротна). Узнагароджванне беларускага партызана праходзіла ў зале Перамогі Цэнтральнага музея Узброеных Сіл (Масква).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Івацэвіцкай раённай

бібліятэкай імя П. Пестрака. Вазнішчык Вольга Мікалаеўна,

бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

 

  1. Гойшик Николай Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. Минск, 2006. Т. 3. С. 65.

  2. Коля Гойшык // Памяць. Івацэвіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1997. С. 230–232.

  3. Гойшык Мікалай Васільевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1997. Т. 5. С. 321.

  4. Гойшык Мікалай Васільевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 55.

  5. Гойшык Мікалай Васільевіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 169.

  6. Братское кладбище партизан и советских воинов : [д. Верешки, урочище Гута-Михалин] / Л. Г. Лапцевич, В. С. Поссе, А. А. Факторович // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 204.

  7. Памятник Гойшику Николаю Васильевичу : [д. Михновичи] / Г. М. Ермоленко // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 212.

  8. Гойшик Коля (Николай Васильевич) // Их именами названы… : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 146–147.

  9. Брацкія могілкі партызан і савецкіх воінаў : [в. Верашкі] / Л. Г. Лапцэвіч, У. С. Пасэ, А. А. Фактаровіч // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць. Мінск, 1984. С. 183.

  10. Помнік Гойшыку Мікалаю Васільевічу : [в. Міхнавічы, урочышча Гута-Міхалін] / У. С. Пасэ, А. А. Фактаровіч, Г. М. Ярмоленка // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць. Мінск, 1984. С. 190–191.

  11. Гойшык Коля (Мікалай Васільевіч) // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1971. Т. 3. С. 527.

  12. Партызанская брыгада імя Ф. Э. Дзяржынскага // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 430.

  13. Николай Гойшик // Юные герои Великой Отечественной войны : Минск, 2012. С. 10–14.

  14. Туричин, И. А. Недремлющий лес : повести / Илья АфроимовичТуричин. – Ленинград : Лениздат, 1982. – 320 с. : ил.

  15. Калиберов, В. Ф. От сердца к сердцу : воспоминания / Василий Фёдорович Калиберов. – Минск : Беларусь, 1981. – 206 с. Из содерж.: Гойшик Коля. С. 118.

  16. Ромма, Ф. Мужала молодость в боях : записки секретаря подпольного обкома комсомола / Федор Дмитриевич Ромма ; [лит. обработка Н. Грицана]. – Минск : Беларусь, 1974. – 261 с., [12] л. портр. : ил.

  17. Шымук, В. Коля Гойшык / Віктар Мікалаевіч Шымук. – Мiнск : Беларусь, 1971. – 24 с. : іл.

  18. Шымук, В. Помняць пушчы і паляны / Віктар Мікалаевіч Шымук. – Мiнск : Беларусь, 1969. – 64 с. : іл.

  19. Коля Гойшик // Пионеры-герои. Минск, 1968. С. 182–193.

  20. Коля Гойшик / [автор текста В. Лукин]. – Минск : Творческая студия Союза журналистов БССР «Фото и жизнь», [1967]. – 1 л. (слож. в 6 раз) : ил., портр.

  21. Лукін, В. Заўсёды з намі : [аб беларускіх піянерах-героях : для сярэдняга шк. узросту] / Віталь Сцяпанавіч Лукін ; малюнкі У. Лося. Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1963. – 27 с. : іл. – Са змету: Коля Гойшык. С. 14–17.

  22. Туричин, ИА. Недремлющий лес : [повесть о Коле Гойшике] / Илья АфроимовичТуричин. – Минск : Государственное издательство БССР, 1962. – 253 с.: ил.

  23. Туричин, ИА. Недремлющий лес : повесть : [о Коле Гойшике : для сред. и ст. шк. возраста] / Илья АфроимовичТуричин ; предисловие Б. Шумилина. – Москва : Советская Россия, 1959. – 236 с.: ил.

  24. Iвацэвiцкiгiсторыка-краязнаўчы музей / Р. I. Горбач // Музеi Беларусi. Мінск, 2008. С. 266–267.

  25. Добрияник, Е. А. Партизанская биография Николая Гойшика / Е. А. Добрияник ; [науч. рук. Сильванович С. А.] // Подвиг народа будет жить в веках : материалы Республиканской. студенческой военно-научной конференции, посвященной 68-й годовщине Победы в Великой Отечественной войне, 23 апр. 2013 г. Гродно : ГрГМУ, 2013. С. 68–70.

  26. Джагайла, В. Шаг в бессмертие : [стихотворение, посвящённое Коле Гойшику] / В. Джагайла // I памяць, i слава, i боль : творы ўдзельнiкаў абл. лiт. конкурсу / Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасцi. Брэст : Академия, 2004. С. 30.

  27. Чечет, В. В. Юные защитники Родины : [в т. ч. Н. В. Гойшик] / В. В. Чечет // Пачатковая школа. 2015. № 3. С. 48–50.

  28. Целюк, А. Подвигу Николая Гойшика – 70 лет / Анастасия Целюк // Івацэвіцкі веснік. 2014. 8 мая (№ 34). С. 4.

  29. Мигно, В. Навечно с нами / Вика Мигно // Зорька. 2012. 23 мая.

  30. Горбач, Р. Мстил врагу с юных лет / Раиса Горбач // Івацэвіцкі веснік. 2009. 21 красавіка (№ 30). С. 2.

  31. Хаванская, В. Коля Гойшык пасмяротна ўзнагароджаны Ордэнам Аляксандра Неўскага / В. Хаванская // Івацэвіцкі веснік. 2005. 11 лістапада. С. 3.

  32. Касько, В. Народны музей Мiкалая Гойшыка зноў працуе / Вiктар Касько // Івацэвіцкі веснік. 1999. 27 лютага.

  33. Геллер, М. Материнское сердце / М. Геллер // Зорька. 1986. 27 июня (№ 26). С. 3.

  34. Хаванскі, Ф. Назаўжды ў памяці / Ф. Хаванскі // Кастрычнік. Івацэвічы, 1984. 5 мая. С. 3.

  35. Зарэмба, М. Цаной свайго жыцця / М. Зарэмба // Піянер Беларусі. 1977. 13 студзеня (№ 2). С. 3.

  36. Гойшык, В.А.«Такім бачу ўсіх вас…» / Вольга Андрэеўна Гойшык ; літаратурны запіс М. Зарэмбы // Піянер Беларусі. 1974. 20 чэрвеня (№ 25). С. 4.

  37. Патапенка, У. Мікалаю Гойшыку : [верш] / У. Патапенка // Кастрычнік. Івацэвічы, 1973. 20 сакавіка.

  38. Шимук, В. Коля Гойшик / Виктор Шимук // Зорька. 1972. 7 апреля (№ 14). С. 4.

  39. Тамкович, А. Жизнь — факел / А. Тамкович, В. Величко // Заря. 1970. 8 сентября. С. 4.

  40. Ромма, Ф. Молодая Гвардия Брестчины. Во имя Родины / Фёдор Ромма // Заря. 1970. 23 сентября. С. 4.

  41. Шымук, В. Слова пра подзвіг / Віктар Шымук // Піянер Беларусі. 1969. 24 красавіка (№ 17). С. 2.

  42. Шымук, В. Ён быў героем : [аб маці Колі Гойшыка В. А. Гойшык] / Віктар Шымук // Работніца і сялянка. 1969. № 7. С. 2–3.

  43. Макарчук, Е. Памятник Герою-партизану / Е. Макарчук // Заря. 1968. 31 июля. С. 4.

  44. Рудич, А. Памятник юному партизану : [об открытии памятника Коле Гойшику] / А. Рудич, И. Михайлов // Заря. 1968. 3 июля.

  45. Шымук, В. Подзвіг / Віктар Шымук // Звязда. 1968. 19 мая.

  46. Шымук, В. Арлёнак – 1962 / Віктар Шымук // Чырвоная змена. 1962. 8 мая. С. 2.

  47. Гранская, М. Быць такім, як Коля Гойшык / М. Гранская // Піянер Беларусі. 1959. 12 чэрвеня (№ 24). С. 2.

  48. Бакіевіч, Г. Па партызанскіх сцежках / Грыша Бакіевіч / Піянер Беларусі. 1958. 26 верасня (№ 39). С. 4.

  49. Турэчын, І. Нядрэмны лес / Ілья Турэчын // Піянер Беларусі. 1957. 5 снежня (№ 49). С.4.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 3798 разоў Апошняя змена Панядзелак, 13 Ліпень 2020 12:08