Панядзелак, 27 Люты 2017 10:30

1 лютага 2017 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Ларысы Дзмітрыеўны Глазырынай (1942), вучонага ў галіне педагогікі, акадэміка Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы

Ларыса Дзмітрыеўна Глазырына нарадзілася 1 лютага 1942 года ў г. Брэсце ў сям’і служачага. У 1963 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры па спецыяльнасці «Фізічная культура і спорт». Працавала настаўнікам у СШ № 11 г. Мінска.

У 1969–1976 гадах выкладала ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. М. Горкага. У 1976 годзе Л. Д. Глазырына абараніла кандыдацкую дысертацыю па праблеме выхавання грамадскай актыўнасці малодшых школьнікаў. З 1976 па 1996 гады працавала ў БДУФК дацэнтам, прафесарам, загадчыкам кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання.

 

У 1992 годзе Л. Д. Глазырына абараніла доктарскую дысертацыю па тэме: «Навукова-метадычныя асновы рэалізацыі аздараўленчага, выхаваўчага і адукацыйнага напрамкаў праграмы фізічнага выхавання дашкольнікаў». У 1993 годзе ёй прысвоена навуковая ступень доктара педагагічных навук, у 1995 годзе – званне прафесара. З 1997 года працуе ў Вышэйшым атэстацыйным камiтэце Рэспублiкi Беларусь. У 2000–2001 гадах скончыла двухгадовыя курсы польскай мовы і культуры пры Польскім інстытуце ў Мінску, затым выкладала ў педагагічным універсітэце ў Чанстахове (Польшча).

Ларыса Дзмітрыеўна з’яўляецца сапраўдным членам Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы (2000), сапраўдным членам Беларускай Акадэміі экалагічнай антрапалогіі, членам таварыства «Веды», кансультантам і членам рэдакцыйнай калегіі «Весці» (Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт), часопіса «Пралеск». Член Савета па абароне доктарскіх дысертацый пры БДПУ.

Л. Д. Глазырына – прафесар кафедры агульнай і дашкольнай педагогікі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка. Аўтар звыш 350 навукова-метадычных работ, даследуе тэорыю і методыку фізічнага выхавання дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту. Яе навуковыя інтарэсы: міжкультурная камунікацыя, педагогіка і яе вобласці, фізічная культура і спорт, мастацтва і інш. Аўтар падручнікаў для пачатковай школы, вучэбна-метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў пачатковых класаў і педагогаў дашкольных устаноў.

Два гады таму выйшла кніга ўспамінаў Ларысы Дзмітрыеўны «Мой путь в педагогике: от практики к науке» (2015). Яна шчыра піша пра пасляваеннае дзяцінства, вучобу ў школе, першыя ўрокі жыцця, юнацкія імкненні, першыя страты і расчараванні, спорт, вопыт працы ў школе… Старонкі эпохі, якая мінула.

Аўтар сборнікаў паэзіі «У зажжённойсвечи» (1997), «Загорается в небе звезда» (2004), песняў і рамансаў «У зажжённойсвечи»(2016). Ларыса Дзмітрыеўна любіць класічную музыку, цудоўна спявае, на музычных вечарах выконвае вядомы раманс «Белой акации гроздья душистые», песню «Крылатые кони» і інш. Піша артыкулы пра музыкантаў і спевакоў. У гэтай жанчыне ўражвае многае: шматгранная адоранасць, энергія, воля, здольнасць прыйсці на дапамогу, удзельнічаць у лёсах іншых людзей, рэдкае спалучэнне розуму вучонага і жаноцкасці, прыгажосці духоўнай і знешняй.

Узнагароджана Ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, міжнароднай акадэміі навук Вышэйшай школы, Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, знакам «Выдатнік фізічнай культуры і спорту», медалямі лаўрэата 2-га Усесаюзнага фестывалю народнай творчасці, лаўрэата Усесаюзнага агляду самаробнай мастацкай творчасці. Знакам ВЦСПС за «Дасягненні ў самадзейным мастацтве», «За актыўную працу» ў педагагічным грамадстве БССР.

Двое дзяцей Ларысы Дзмітрыеўны таксама выбралі жыццёвы шлях у педагогіку. Дачка Лапацік Таццяна Андрэеўна – доктар педагагічных навук, прафесар; сын Глазырын Андрэй Андрэевіч – кандыдат педагагічных навук, дацэнт, палкоўнік міліцыі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя А. С. Пушкіна. Юркевіч Жанна Валер’еўна, заг. інфармацыйна-бібліяграфічнага адзела

 

Працы і творы Л. Д. Глазырынай

  1. На пути к физическому совершенству : метод. пособие / Л. Д. Глазырина. Минск : Полымя, 1987. – 146 с.

  2. Ребенок должен быть здоровым/ В. Н. Корзенко, Л. Д. Глазырина, Е. И. Паромчик, А. А. Крюкова. Минск : Полымя, 1988. – 94 с.

  3. Физическое воспитание в I–IV классах общеобразовательной школы : пособие для учителя : для школ с белорус. и рус. языками обучения / Е. Н. Ворсин, А. А. Гужаловский, Л. Д. Глазырина ; под ред. Е. Н. Ворсина. – Москва : Асар, 1995. – 175 с.

  4. Очарование : путешествие малышей со взрослыми по природе / Л. Д. Глазырина. – Минск : Бестпринт, 1996. – 125 с.

  5. Занятия по физической культуре в средней группе дошкольного учреждения с применением нетрадиционных методов обучения и воспитания : метод. рекомендации / Л. Д. Глазырина. Минск : НМЦентр, 1996. – 302 с.

  6. У зажжённой свечи : [стихи] / Л. Д. Глазырина. Минск : Бестпринт, 1997. – 41 с.

  7. Физическая культура — дошкольникам. Младший возраст : пособие для педагогов дошк. учреждений / Л. Д. Глазырина. Москва : ВЛАДОС, 1999. – 271 с.

  8. Физическая культура — дошкольникам. Средний возраст : пособие для педагогов дошк. учреждений / Л. Д. Глазырина. Москва : ВЛАДОС, 1999. – 263 с.

  9. Физическая культура — дошкольникам. Старший возраст : пособие для педагогов дошк. учреждений / Л. Д. Глазырина. Москва : ВЛАДОС, 1999. – 263 с.

  10. Физическая культура — дошкольникам : программа и программные требования : пособие для педагогов дошк. учреждений/Л. Д. Глазырина. Москва : ВЛАДОС, 1999. – 142 с. : табл.

  11. Занятия по физической культуре в младшей группе дошкольного учреждения с применением нетрадиционных методов обучения и воспитания : пособие для педагогов дошк. учреждений /Л. Д. Глазырина. Минск : НМЦентр, 2000. 304с.

  12. Экономическое воспитание детей дошкольного возраста : пособие для педагогов дошк. воспитания / Л. Д. Глазырина, Н. В. Зайцева, В. М. Теленченко. – Минск : Бестпринт, 2001. – 92 с.

  13. Методика физического воспитания детей дошкольного возраста : пособие для педагогов дошк. учреждений / Л. Д. Глазырина, В. А. Овсянкин. – Москва : ВЛАДОС, 2001. – 175 с.

  14. Конспекты уроков по физической культуре в 1 классе : учеб.-метод. пособие для учителей нач. кл. общеобразоват. учреждений / Л. Д. Глазырина, Т. А. Лопатик. Москва : ВЛАДОС, 2004. – 364 с.

  15. Физическая культура в 1 классе : учеб.-метод. пособие для учителей нач. кл. общеобразоват. учреждений / Л. Д. Глазырина, Т. А. Лопатик. Минск : ТетраСистемс, 2004. – 335 с.

  16. Загорается в небе звезда : поэтический сборник / Л. Д. Глазырина. – Минск : Бестпринт, 2004. – 135 с.

  17. Экономическое воспитание дошкольника : справ. и метод. материалы / Л. Д. Глазырина, Н. В. Зайцева, В. М. Теленченко. – Мозырь : Содействие, 2006. – 84 с.

  18. Дошкольное воспитание : справ. и метод. материалы по физ., нравств. и экол. воспитанию детей / Л. Д. Глазырина, Н. В. Зайцев, Л. М. Подолинская. 2-е изд. Мозырь : Содействие, 2006. – 155 с.

  19. Физическая культура и здоровье в 3 классе : пособие для учителей учреждений, обеспечивающих получение общ. сред. образования, с белорус. и рус. яз. обучения / Л. Д. Глазырина, Т. А. Лопатик. 2-е изд. Минск : ТетраСистемс,2007. – 364 с.

  20. Физкультурные занятия в группе «Малыши» : пособие для педагогов учреждений, обеспечивающих получение дошкольного образования / Л. Д. Глазырина. Минск : Аверсэв, 2009. – 138 с.

  21. Физическое воспитание и развитие ребенка: учеб.-метод. пособие / Л. Д. Глазырина. Минск : БГПУ, 2009. – 289 с.

  22. Любите стариков ; Морщинки ; Мне так хотелось быть твоей любимой ; У зажжённой свечи : из альбома стихов / Л. Д. Глазырина // Пралеска. 2012. № 1. С. 37.

  23. Русско-белорусский словарь по физической культуре и спорту : [более 20000 слов и словосочетаний] / Л. Д. Глазырина, Н. Е. Костюкевич. – Минск : Бестпринт, 2013. – 494 с.

  24. Мой путь в педагогике: от практики к науке : [воспоминания] / Л. Д. Глазырина. – Минск : Беларуская навука, 2015. – 223 с.

  25. У зажжённой свечи : песни и романсы / Л. Д. Глазырина [музыка и стихи ; предисл.: С. И. Колбышева]. – Минск : Бестпринт, 2016. – 22 с. : ил.

  26. Прошлое, настоящее и будущее : к 110-летию [оперного певца и педагога, народного артиста БССР] Николая Николаевича Сердобова / Глазырина Лариса Дмитриевна // Мастацкая і музычная адукацыя. 2016. № 1. С. 19–21.

  27. В искусстве по зову души ... : (к 75-летию со дня рождения [хорового дирижёра] Михаила Павловича Дриневского) / Л. Д. Глазырина // Адукацыя і выхаванне. 2016. № 1. С. 64–72.

 

Аб жыцці і дзейнасці Л. Д. Глазырынай

 

  1. Глазырина Лариса Дмитриевна// Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 3. С. 45.

  2. Глазырына Ларыса Дзмітрыеўна// Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1997. Т. 5. С. 285.

  3. Доктора и кандидаты наук Белорусского государственного педагогического университета имени Максима Танка (к 100-летию со дня основания) : биобиблиогр. справочник / Г. У. Корзенко ; под общ. ред. А. И. Жука. – Минск : БГПУ, 2014. – 192 с.

  4. Калядзіч, Н. Па лабірынтах жыцця : [аб прэзентацыі кнігі Л. Д. Глазырынай «Мой шлях у педагогіку»] / Н. Калядзіч // Настаўніцкая газета. 2015. 1 жніўня. С. 13.

  5. Глазырина, Л. Д. Мисс «Научное очарование» / Л. Д. Глазырина ; беседовал Алесь Саченко // Пралеска. 2012. № 1. С. 33–36.

  6. Глазырина, Л. Д. Интерес к жизни как оздоравливающее средство : [о здоровье и формировании потребности в здоровом образе жизни] / Л. Д. Глазырина ; беседовала Ольга Поклонская // Обозреватель. 2008. 19 декабря (№ 51). С. 45.

  7. Глазырина, Л. Д. Очарование профессора Глазыриной / Л. Д. Глазырина ; беседовала Ольга Поклонская // Беларуская думка. 2006. № 8. С. 104–106.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1340 разоў Апошняя змена Чацвер, 16 Ліпень 2020 12:23