Панядзелак, 27 Люты 2017 10:33

23 студзеня 2017 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Арсенія Іванавіча Марозава (1922–1944), удзельніка вызвалення Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945)

Арсеній Іванавіч Марозаў нарадзіўся 23 студзеня 1922 года ў вёсцы Слабодка (цяпер Калінінскі раён Цвярской вобласці, Расія) у сялянскай сям’і. Закончыў сямігодку ў суседнім сяле Ільінскае, у 1938 годзе — школу фабрычна-завадскога навучання ў абласным цэнтры Цвяры. Працаваў слесарам на Цвярской прадзільнай фабрыцы і паралельна займаўся ў аэраклубе.

 

У 1940 годзе Арсеній Марозаў добраахвотна пайшоў у ваеннае вучылішча, дзе быў прызваны ў Чырвоную армію. У кастрычніку 1941 года закончыў Батайскую ваенную школу пілотаў, з таго часу на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

Арсеній Марозаў прайшоў шлях ад радавога да намесніка камандзіра авіяэскадрыллі. Пачынаў лятаць на знішчальніку «И-16» у небе Данбаса і пад Растовам. У 1942 годзе прайшоў перанавучанне на самалёт «Як» і накіраваны на Заходні фронт, ваяваў у Калужскай вобласці.

А. І. Марозаў ваяваў на Паўднёвым, Заходнім і 1-ым Беларускім франтах. Зрабіў 271 баявы вылет, асабіста збіў 13 самалётаў праціўніка і 9 – у групавых баях. Знішчыў 4 варожыя самалёты на аэрадромах, 3 чыгуначныя вагоны з боепрыпасамі, 18 аўтамашын з грузам.

У 1944 годзе прымаў удзел у Беларускай наступальнай аперацыі. Удзельнічаў у вызваленні Магілёва, Бабруйска, Слуцка, Баранавіч, Брэста. А. І. Марозаў быў лепшым лётчыкам корпуса, любімцам палка і дывізіі.

У складзе 149-га Чырвонасцяжнага Памеранскага знішчальнага палка, які базіраваўся на Кобрынскім аэрадроме, старшы лейтэнант А. І. Марозаў быў намеснікам камандзіра эскадрыллі. Калі пачаліся баі на подступах да Брэста, ён атрымаў заданне штаба фронту разведаць сілы гітлераўцаў і шляхі іх адступлення ў раёне Высока-Літоўска.

24 ліпеня 1944 года пасля паспяховай разведкі, звесткі пра якую ён перадаў па радыё, Арсеній Марозаў вяртаўся на аэрадром, але ўбачыў вялікую колькасць войск і тэхнікі на пераправе праз рэчку ў раёне Брэста. Старшы лейтэнант з дазволу камандавання са сваім вядомым кінуўся на фашыстаў, паліваючы іх агнём. Але па самалётах гітлераўцы адкрылі агонь з усіх відаў зброі. Арсеній Марозаў атрымаў смяротнае раненне. Яго самалёт «Як-9» упаў у лесе, на тэрыторыі яшчэ занятай акупантамi.

Мясцовы жыхар знайшоў рэшткі самалёта, пахаваў лётчыка, а пасля прыходу Чырвонай арміі дакументы перадаў ваенным. Пазней лётчык быў перапахаваны на плошчы Свабоды ў цэнтры г. Кобрына Брэсцкай вобласці. У 1958 годзе рашэннем Кобрынскага райвыканкама брацкая магіла з плошчы была перанесена ў сквер імя генерала Пуганава (вул. Першамайская), які загінуў у баях за Кобрын у першыя дні вайны і пахаваны там.

23 лютага 1945 года А. І. Марозаву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна). Лётчык узнагароджаны ордэнам Леніна і двума ордэнамі Чырвонага Сцяга.

Загадам Міністра абароны Саюза ССР ад 7 чэрвеня 1967 года А. І. Марозаў навечна залічаны ў спіскі авіячасткі, дзе служыў – 871-га знішчальнага авіяцыйнага Памеранскага Чырвонасцяжнага палка. 1 мая 1998 года 871-ы полк быў скарочаны, баявы сцяг і гістарычны фармуляр перададзены 47-му гвардзейскаму разведвальнаму авіяцыйнаму Барысаўскаму Чырвонасцяжнаму ордэна Суворава палку. Адзін з самалётаў 1-й разведвальнай эскадрыллі палка атрымаў уласнае імя «Арсений Морозов»

Сёння сквер у цэнтры Кобрына, дзе першапачаткова быў пахаваны Герой, а таксама вуліца ў раёне аэрадрома носяць імя А. І. Марозава. На радзіме Героя ў Цвяры (былы Калінін), на будынку прафтэхвучылішча ўстаноўлена мемарыяльная дошка (вул. Спартака, 39).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, галоўны бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. МорозовАрсений Иванович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биогр. справочник. Минск, 2015. С. 175.

  2. Марозаў Арсен Іванавіч // Ваенная энцыклапедыя Беларусі. Мінск, 2010. С. 625–626.

  3. МорозовАрсений Иванович // Герои Советского Союза : краткий биографический словарь : в 2 т. Москва, 1988. Т. 2. С. 112.

  4. МорозовАрсений Иванович // Их именами названы…: энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 432.

  5. МорозовАрсений Иванович // Навечно в сердце народном : [книга о Героях Советского Союза в БССР]. Минск, 1977. С. 320.

  6. Морозов Арсений Иванович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2005 : к 60-летию Победы в Великой Отечественной войне / автор-составитель А. И. Котов. Минск, 2005. Т. 1. С. 220.

  7. МорозовАрсений Иванович // Летопись, обагренная кровью / редкол.: И. В. Дырман [и др.]. Минск, 2015. С. 13–14.

  8. Подзвіг лётчыка. Герой Савецкага Саюза Арсеній Іванавіч Марозаў // Яны вызвалялі наш горад : да 70-годдзя вызвалення г. Кобрына ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў : бібліяграфічны летапіс / УК «Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка», Аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. П. Сысоева. Кобрын, 2014. С. 21.

  9. Вуліца Марозава // Думаць пра жывых, памятаць пра загінуўшых : даведнік па вуліцах Кобрына, якія носяць імёны ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны / УК «Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка», аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Т. М. Аляшкевіч. Кобрын, 2004. С. 4–5.

  10. Братская могила советских воинов : [в сквере им. В. П. Пуганова г. Кобрина; биография А. И. Морозова] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 244.

  11. Памятник в честь 40-летия Победы советского народа в Великой Отечественной войне : [в сквере им. А. И. Морозова г. Кобрина] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 249.

  12. Зайцев, А. Д. Зачислены навечно. Кн. 2 / А. Д. Зайцев, И. И. Рощин, В. Н. Соловьёв. Москва : Политиздат, 1990.

  13. Долгов, И. А. Золотые Звёзды калининцев. Кн. 2 / И. А. Долгов.  Москва : Московский рабочий, 1984. – Из содерж.: А. И. Морозов. С. 139–141.

  14. Андреев, С. А. Совершенное ими бессмертно / С. А. Андреев. – Москва, 1976. – Из содерж.: А. И. Морозов. С. 255–256.

  15. Рысь, Е. «Мы вечно продолжаем наш полёт…» : к 95-летию со дня рождения Арсения Ивановича Морозова / Елена Рысь // Заря. 2017. 19 января. С. 6–7.

  16. Лесик, И. Письма герою / Ирина Лесик // Кобрынскі веснік. 2014. 19 ліпеня. С. 3.

  17. Фридлендер, Н. «Нет героев от рожденья, они рождаются в боях…» : [о Героях Советского Союза — В. Кирмановиче, А. Морозове] / Наталья Фридлендер // Кобрин-информ. 2014. 17 июля. С. 11.

  18. Рысь, Е. Погибшие за Родину в полёте, мы вечно продолжаем наш полёт… : [о подвиге А. И. Морозова] / Елена Рысь // Кобрынскі веснік. 2012. 28 студзеня. С. 9.

  19. Светлый день освобождения : [освобождение Кобрина; подвиг А. И. Морозова] // Кобрынскі веснік. 2007. 21 ліпеня.

  20. Бельтов, Б. Бессмертие : [о подвиге А. И. Морозова] / Б. Бельтов // Заря. 1968. 3 июля.

  21. Жаркоў, Я. Як загінуў герой Арсеній Марозаў / Я. Жаркоў // Камуністычная праца. Кобрын, 1967. 11 сакавіка.

  22. Барысаў, В. Па слядах героя / В. Барысаў // Заря. 1962. 22 чэрвеня.

 

 

 

Чытаць 1146 разоў Апошняя змена Чацвер, 09 Ліпень 2020 12:37