Пятніца, 03 Сакавік 2017 16:01

8 лютага 2017 г. – 50 гадоў з дня нараджэння Нілы Мікалаеўны Гарчанюк (1967), мастака ў галіне станковага жывапісу, графікі, габелена; педагога

Ніла Мікалаеўна Гарчанюк нарадзілася 8 лютага 1967 года ў г. Брэсце. Яе бацька закончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. Ніла Гарчанюк вучылася ў СШ № 20 г. Брэста. Закончыла дзіцячую мастацкую школу, дзе вядучым педагогам яе класа была жывапісец Тамара Уладзіміраўна Дзянісава. Затым — Кобрынскае ПТВ-105 народных мастацкіх промыслаў.

 

У 1993 годзе Ніла Гарчанюк — выпускніца Львоўскага інстытута прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва (Украіна). Працуе ў вобласці станковага жывапісу, графікі і габелена. З 1991 года ўдзельнічае ў калектыўных мастацкіх выставах. Першы паказ яе твораў адбыўся на выставе «Мастацкі тэкстыль-91» у Львове.

Правяла шэраг (18) персанальных выстаў, першая з іх была адкрыта 23 лістапада 1994 года ў музеі «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці». Другая — 6 кастрычніка 1995 года ў «Музейнай гасцёўні», філіяле Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. Персанальныя выставы твораў Нілы Мікалаеўны дэманстраваліся таксама ў Львове (2011), Мінску (2012), Заслаўлi (2012), Пінску (2015). 12 жнiўня 2016 года ў зале АГКЦ адкрыта выстава «Гульня ў тэатр». У студзені 2017 года ў галерэі «У майстра» г. Гродна прайшла чарговая персанальная выстава пад назвай «Запечатлённый ангел». 8 лютага 2017 года, у дзень нараджэння мастачкі, адкрыта чарговая выстава ў музеі «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці».

Многія працы Нілы Мікалаеўны выкананы ў жанры абстракцыі і дэкаратыўнай стылізацыі, натхненне мастачка знаходзіць у літаратуры і тэатры. Мастацкі свет аўтара лучыцца з яркай дзённа-раскрыленай сонечнасцю, ад яе сыходзіць добрая, па-чалавечы зычлівая і цёплая сардэчная энергетыка. Мастачка эксперыментуе і як быццам спрабуе ў розный стылістыцы паказаць адну галоўную ідэю: як прыўзняцца над штодзённасцю і ўглубіцца ў накірунку душы і святасці.

Н. М. Гарчанюк — член Беларускага саюза мастакоў з 1997 года. Удзельнік мастацкіх абласных пленэраў, а таксама міжнародных: у Беларусі, Украiне і Польшчы. Асноўныя творы мастачкі: палотны «Муза», «Капрыз і час», «Партрэт з хворымі вачыма». Творы знаходзяцца ў фондах Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея, Львоўскай галерэі мастацтва, Музея Беларускага Палесся (Пінск), а таксама ў прыватных калекцыях.

З 1998 года Ніла Мікалаеўна кіруе ўзорнай студыяй выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Дэкор» Брэсцкага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (да 1 верасня 2011 г. – гарадскі Дом дзіцячай і юнацкай творчасці). Арганізоўвала выставы работ выхаванцаў студыі ў Цэнтры дадатковай адукацыі, Мастацкім музеі, абласным краязнаўчым музеі. Работы яе выхаванцаў прымалі ўдзел у выставах і конкурсах рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

 

  1. Ніла Гарчанюк : [«Алыя піёны»] // Мастакі Брэстчыны : альбом-каталог / аўт.-склад. М. П. Кузьміч. Брэст,2010. С. 34–35.

  2. Нила Горчанюк : [«Натюрморт со скрипкой»] // Художники Брестчины : альбом-каталог. Минск, 2002. С. 30–31.

  3. Традиции и легенды Малоритского края : пленэр 2014 : [среди участников Н. Горчанюк]. – [Брест : Альтернатива, 2014]. – 15 с.

  4. Абласны пленэр мастакоў : да 600-годдзя ДзПУ «Нацыянальны парк «Белавежская пушча» : [сярод удзельнiкаў Н. Гарчанюк] / склад. М. Гаўрылава ; рэд. А. Клуніна. – Брэст, 2008. – 17 с. : iл.

  5. Выставочный проект: эффективный опыт педагогического взаимодействия : [о проектах белорусских педагогов, которые были представлены на выставках изобразительного творчества «Святочнае кола» и декоративно-прикладного творчества «З рога ўсяго многа»; в т. ч. Н. Н. Горчанюк] // Выхаванне і дадатковая адукацыя. 2016. № 9. С. 29–36.

  6. Павлова, Л. Запечатлённый ангел Нилы Горчанюк в поисках свободы и любви : [выставка «Запечатлённый ангел» в музее «Спасённые художественные ценности»] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2017. 16 февраля (№ 8). С. 24.

  7. Гришковец, В. Поэзия души и красок : [о выставке картин брестской художницы Н. Горчанюк в Музее Белорусского Полесья (Пинск)] / Валерий Гришковец // Заря. 2015. 19 ноября. С. 13.

  8. Отраднова, М. От аскетизма до карнавала : [персональная выставка картин Нилы Горчанюк «Сны о серебряном веке» откроется в отеле «Эрмитаж»] / Майя Отраднова // Заря. 2013. 28 ноября. С. 2.

  9. Павлова, Л. «И небо — в чашечке цветка» на весеннем проекте в «Спасёнке» : [в Музее спасённых ценностей открылась выставка «Цветы и куклы», арт-проект брестских художников Н. Петровой, Н. Горчанюк, И. Денищик, Т. Потворовой и А. Мелеховца] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2013. 14 марта (№ 11). С. 2.

  10. Петроченко, А. Музыка в красках : [о выставке работ воспитанников образцовой студии «Декор» Центра дополнительного образования к 15-летию студии; руководитель Н. Н. Горчанюк]/ Анна Петроченко // Вечерний Брест. 2013. 20 февраля. С. 2.

  11. Митюков, А. Музыка на холсте : [о выставке живописи Н. Горчанюк «Тихая музыка гор» в музее «Спасённые художественные ценности»] / Александр Митюков // Заря. 2011. 28 июня. С. 8.

  12. Хомiч, I. «Цiхая музыка гор» : [пра выставу жывапiсу Н. Гарчанюк у музеi «Выратаваныя мастацкія каштоўнасцi»] / Іна Хоміч // Брестский курьер. 2011. 30 июня (№ 26). С. 10.

  13. Данилова, Е. Яркие краски маскарада : [о выставке работ изостудии «Декор» Брестского Центра внешкольной работы «Синий маскарад» в Художественном музее; руководитель Н. Горчанюк] / Елена Данилова // Заря. 2010. 28 декабря. С. 16.

  14. Коўтун, В. Фарбамі промняў : паэзія колераў і душы Ліны Гарчанюк : [аб творчасці брэсцкай мастачкі; фота] / Валянціна Коўтун // Маладосць. 2006. № 5. С. 128, каляр. уклейка між с. 128–129.

  15. Уласюк, А. Таленту патрэбен настаўнiк : [пра выставу работ выхаванцаў студыi «Дэкор» гарадскога Дома дзiцячай творчасцi «Пунсовая кветачка»; кiраўнiк Н. Гарчанюк] / А. Уласюк // Народная трыбуна. 2003. 5 красавіка.

  16. Охремук, Л. Ах, этот «Аленький цветочек» : [о выставке изостудии «Декор» Брестского городского Дома детского и юношеского творчества«Аленький цветочек»; руководитель Н. Горчанюк] / Лариса Охремук // Заря. 2003. 29 марта.

  17. Павловский, Б. «Аленький цветочек» растили всем миром : [о выставке изостудии «Декор» городского Дома детского творчества«Аленький цветочек»; руководитель Н. Горчанюк] / Борис Павловский // Вечерний Брест. 2003. 26 марта. С. 15.

  18. Михальчук, Л. Рисуют все! : [о выставке детской художественной студии «Декор» к её 5-летию в областном краеведческом музее; руководитель Н. Горчанюк] / Л. Михальчук // Брестская газета. 2003. 24–30 марта. С. 15.

  19. Крейдич, М. Птица счастья Нилы Горчанюк : [о выставке брестской художницы в зале Брестского отделения Союза художников] / Мария Крейдич // Вечерний Брест. 2002. 29 марта. С. 3.

  20. Алексеева, М. Остановись, мгновенье! : [о художнице Н. Горчанюк] / М. Алексеева // Вечерний Брест. 1995. 8 декабря. С. 8.

  21. Сухапар, У. Выстава выпускніцы : [пра выставу жывапісу Н. Гарчанюк у «Музейнай гасцёўні»] / Уладзімір Сухапар // Настаўніцкая газета. 1995. 18 кастрычніка. С. 1.

  22. Кабяк, Э. Вернісаж у музеі : [пра выставу Н. Гарчанюк у музеі «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці»] / Эдуард Кабяк // ЛіМ. 1995. 3 лютага. С. 10.

  23. Кабяк, Э. Брэсцкая мастачка Ніла Гарчанюк / Эдуард Кабяк // Чырвоная змена. 1995. 14 студзеня.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1243 разоў Апошняя змена Пятніца, 11 Снежань 2020 10:21