Панядзелак, 03 Красавік 2017 11:30

2017 г. – 60 гадоў з часу арганізацыі саўгаса «Брэсцкі» (зараз КУСП «Саўгас “Брэсцкі”», Брэсцкі р-н; 1957)

Саўгас «Брэсцкі» Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці быў заснаваны ў маі 1957 года ў выніку аб’яднання трох калгасаў. Першымі старшынямі тых калгасаў былі Андрэй Іванавіч Зарэмчук, Андрэй Ануфрыевіч Пугач, Міхаіл Аляксеевіч Саўчук, якія ў цяжкі пасляваенны час усе сілы аддавалі наладжванню сельскагаспадарчай вытворчасці.

 

Пачаткова саўгас быў падначалены Міністэрству саўгасаў БССР, затым з сакавіка 1959 года – Брэсцкаму абласному трэсту саўгасаў, з 1962 года – Брэсцкаму вытворчаму калгасна-саўгаснаму ўпраўленню, з 1965 года – Брэсцкаму раённаму вытворчаму ўпраўленню сельскай гаспадаркі, з 1969 года – Брэсцкаму абласному трэсту малочна-гароднінных саўгасаў.

У 1959 годзе да саўгаса быў далучаны калгас імя Чкалава, але з 1 студзеня 1963 года гэта гаспадарка была выдзелена і на яе базе створаны саўгас «Мухавец».

Саўгас «Брэсцкі» размешчаны паблізу г. Брэста з цэнтрам у вёсцы Тэльмы-1, на тэрыторыі гаспадаркі 12-ці населеных пунктаў: Булькова, Буякі, Кашалёва, Тэльмы-2, Хабы, Шэбрын, Ямна і інш. Побач знаходзяцца аэрапорт «Брэст», свабодная эканамічная зона «Брэст». Дырэктарамі саўгаса ў розны час працавалі: у 1961–1970 гадах – Андрэй Нікандравіч Чабаткоў, у 1970–1996 гадах – Віктар Феліксавіч Дабражынецкі, у 1996–2016 гадах – Уладзімір Уладзіміравіч Казлякоўскі.

У час работы А. Н. Чабаткова на пачатку 1960-х было 5 тысяч галоў буйной рагатай жывёлы, столькі ж свіней, кармавая база была слабая, надоі нізкія. У сярэдзіне 1960-х вытворчасць малака павялічылася ўтрая: у сярэднім на карову 3215 кг малака – самы высокі паказчык для Брэсцка-Пінскага Палесся. Саўгас зрабіўся прыбытковым. Дзесяць працаўнікоў жывёлагадоўлі былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, загадчыцы фермы «Косічы» Нiне Пятроўне Дудчык (1923–2011) 22 сакавіка 1966 года прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. У 1970 годзе ферма «Косічы» перададзена саўгасу «Маладая гвардыя».

Сярод работнікаў гаспадаркі было шмат асоб, якія дасягнулі вялікіх поспехаў у працы. У 1960–1965 гадах сакратаром парткома саўгаса быў Герой Савецкага Саюза Мікалай Цімафеевіч Сушанаў (1920–1997). З 1961 г. шмат гадоў галоўным аграномам саўгаса працаваў Франц Антонавіч Секацкі, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР.

З 2001 года саўгас перайменаваны ў Камунальнае ўнітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Саўгас Брэсцкі». З красавіка 2016 года старшынёй КУСП назначаны Анатолій Пятровіч Каткавец, ураджэнец в. Тышкавічы Іванаўскага раёна.

Гаспадарка спецыялізуецца на вытворчасці малака, мяса, гародніны, збожжа. Плошча сельгасугоддзяў КУСП 3081 га, у тым ліку ворыва 1864 га, пашы 941 га, сенажацяў 276 га.У структуры гаспадаркі пяць ферм буйной рагатай жывёлы на 3017 галоў, тры малочнатаварныя фермы, раслінаводчае аддзяленне.

У 1970-я гады ў саўгасе актыўна развівалася цяплічная гаспадарка па вырошчванні гародніны для г. Брэста, таму прадпрыемства насіла назву «саўгас-цяплічны камбінат». У 1987 годзе шляхам выдзялення з саўгаса «Брэсцкі» ўтварыўся саўгас-цяплічны камбінат «Бярэсьце», новая самастойная гаспадарка, у далейшым стала візітнай карткай Прыбужжа. Кіраўніком саўгаса-камбіната з 1 чэрвеня 1987 года быў прызначаны Мікалай Мікалаевіч Долбік.

У раслінаводстве «Брэсцкі» спецыялізуецца на вырошчванні агародніны ў адкрытым грунце, у жывёлагадоўлі – на вытворчасці малака і мяса. Асаблівасцю гаспадарчай дзейнасці зяўляецца сезоннасць. Для ўпарадкавання сезонных продажаў аграпрадпрыемства рэканструявала гароднесховішча на 520 т.Пасля вытворчасці збожжа гародніна займае ў саўгасе другую пазіцыю. На 25 га тут вырошчваюць капусту – у асноўным галандскага гатунку. Нягледзячы на невысокі кошт, ад продажу гародніны ў восеньскі перыяд гаспадарка штодня атрымлівае па 500–700 рублёў. У апошнія гады прадпрыемства ўзялося за вырошчванне кропу, у 2014 годзе яго рэнтабельнасць дасягнула 300 працэнтаў – з 11 га сабралі 13 т.

Шмат увагі надавалася стварэнню ўмоў для высокапрадукцыйнай працы. Клопаты пра людзей, пра іх быт, вольны час давалі добрыя вынікі. У 1968 годзе ў Тэльмiнскім СДК (Дом культуры ўзведзены на сродкі саўгаса) быў створаны хор «Спадчына» (кіраўнік У. І. Літвінчук), якому ў 1982 годзе прысвоена званне «Народны», выступаў у Балгарыі, Венгрыі, Чэхаславакіі, Францыі.

На 2017 год у гаспадарцы плануецца вырабіць 2800 т зерня, 500 т масланасення рапсу, 1350 т гародніны.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Брэсцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Васілюк Таццяна Іванаўна, бібліёграф

 

 

  1. «Совхоз “Брестский”» // Регионы Беларуси : энциклопедия : в7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 354–355.

  2. Время перемен // Край наш Прибужский. Брест, 2014. С. 85.

  3. Тэльмы // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2006. Т. 3. С. 139.

  4. Сельскагаспадарчая вытворчасць // Памяць. Брэсцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 457–461.

  5. Горба, Н. Чабаткоў Андрэй Нікандравіч / Н. Горба // Памяць. Брэсцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 473–474.

  6. Марейко, В. Радость общения : [очерк о Н. П. Дудчик] / В. Марейко // Земные звёзды : очерки о Героях Социалистического Труда Брестской области / сост.: П. П. Сутько, В. И. Хомич, Е. В. Шилова. Минск, 1978. С. 92–97.

  7. Михальчук, Н. В. Особенности накопления тяжелых металлов многолетними травами и способы снижения их миграционной активности : [исслед. в лаборатории ГНУ «Полесский аграрно-экологический институт НАН Беларуси» и КУСП «Совхоз Брестский»] / Н. В. Михальчук // Прыроднае асяроддзе Палесся: асаблівасці і перспектывы развіцця : зб. навук. прац Міжнар. навук. канф. «Прыроднае асяроддзе Палесся і ўстойлівае развіццё аграрна-прамысловага комплекса рэгіёна» / Палескі аграрна-экалагічны інстытут. Брэст, 2012. Вып. 5. С. 200–203.

  8. Попов, А. Один в поле не сеятель… : [об отчетном собрании коллектива совхоза «Брестский»] / Антон Попов // Заря над Бугом. Брест, 2017. 2 марта. С. 10.

  9. Самосевич, М. «…Нам без хозяйства не прожить!» : [об отчетном собрании коллектива совхоза «Брестский»] / Марина Самосевич // Заря над Бугом. Брест, 2016. 25 февраля.

  10. Панасюк, М. Воин, партизан, хлебороб : [о Герое Советского Союза Николае Тимофеевиче Сушанове] / Микола Панасюк // Заря над Бугом. Брест, 2015. 7 мая (№ 19). С. 10.

  11. Толкачева, Н. «...Мне везло на хороших людей» : [о трудовой деятельности бывшего директора совхоза «Брестский» Виктора Феликсовича Доброженецкого] / Наталья Толкачева // Заря над Бугом. Брест, 2015. 1 января (№ 1). С. 4.

  12. Панасюк, М. На крыльях любви к людям жила и трудилась Герой Социалистического Труда Нина Петровна Дудчик : [об открытии мемориальной доски в д. Большие Косичи] / Микола Панасюк ; фото Юрия Макарчука // Заря над Бугом. Брест, 2014. 10 июля.

  13. Кептюха, Я. «Виктория» и Кубок поехали в «Брестский» : [о V районной спартакиаде среди работников АПК, где победили работники совхоза «Брестский»] / Яна Кептюха // Заря над Бугом. Брест, 2013. 24 марта.

  14. Иваненко, С. Жатва набирает разбег / С. Иваненко // Заря над Бугом. Брест, 2009. 15 июля.С. 1.

  15. Литвинович, Е. Тельмы: образцовая показательность / Евгений Литвинович // Заря. 2009. 18 июня. С. 6.

  16. Яцура, Н. Хороша свекла на панском поле / Надежда Яцура // Заря над Бугом. Брест, 2006. 18 октября. С. 1.

  17. Кептюха, Я. Здесь опыт и молодость рядом идут / Яна Кептюха // Заря над Бугом. Брест, 2005. 23 июля. С. 1.

  18. Яцура, Н. На ферме Ямно — «бабье лето» / Надежда Яцура // Заря над Бугом. Брест, 2005. 7 сентября. С. 12.

  19. Николаев, Г. Хлеб идёт / Г. Николаев // Заря над Бугом. Брест, 1998. 7 сентября. С. 1.

  20. Гусева, Т. Совхоз «Брестский» вчера, сегодня, завтра : немного истории ; Храня традиции : [об учреждениях культуры] ; Призвание : [об агрономе Ф. А. Секацком] / Т. Гусева // Заря над Бугом. Брест, 1989. 26 сентября. С. 2.

  21. Рускевич, А. Условия есть, желание — тоже : [об инженерно-ремонтной службе совхоза] / А. Рускевич // Заря над Бугом. Брест, 1985. 16 ноября.

  22. Морозко, А. Сфера нашей заботы : [о народном хоре совхоза, которым руководит Владимир Иванович Литвинчук] / А. Морозко // Заря над Бугом. Брест, 1985. 13 июня.

  23. Филимонов, В. Чтобы дело спорилось : практика организационной и идеологической работы на заготовке кормов в совхозе-тепличном комбинате «Брестский» / В. Филимонов // Заря над Бугом. Брест, 1985. 8 июня.

  24. Волкович, А. По труду и честь : [о награждении совхоза-тепличного комбината «Брестский» переходящим Красным знаменем Министерства плодоовощного хозяйства СССР и ЦК профсоюза работников сельского хозяйства] / А. Волкович// Заря над Бугом. Брест, 1985. 7 марта.

  25. Павлович, Н. С чувством ответственности : [о работе молочной фермы] / Н. Павлович // Заря над Бугом. Брест, 1985. 15 января.

  26. Шаги созидания. Совхоз «Брестский»: от выборов до выборов // Заря над Бугом. Брест, 1982. 19 июня.

  27. Пильщиков, Ю. Высокая организованность : выездная бригада «Зари над Бугом» в совхозе «Брестский» / Ю. Пильщиков, К. Попко, Г. Петрушин // Заря над Бугом. Брест, 1982. 3 апреля.

  28. Мартысюк, М. Мария Артемук : [о телятнице совхоза «Брестский»] / А. Мартысюк // Заря над Бугом. Брест, 1982. 8 марта.

  29. Социалистические обязательства тружеников совхоза «Брестский» на 1982 год // Заря над Бугом. Брест, 1982. 6 февраля.

  30. Морозко, А. Летопись народной жизни / А. Морозко // Заря над Бугом. Брест, 1981. 29 декабря.

  31. Ермолов, С. Мастер хлебного поля : [о трактористе совхоза «Брестский» Николае Алексеевиче Мартысюке] / С. Ермолов // Заря над Бугом. Брест, 1981. 15 декабря.

  32. Демонстрирует совхоз «Брестский» : [о районном семинаре руководителей и специалистов хозяйств на базе совхоза «Брестский»] // Заря над Бугом. Брест, 1981. 30 мая.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1429 разоў Апошняя змена Аўторак, 21 Ліпень 2020 15:19