Панядзелак, 06 Жнівень 2012 10:29

4 красавіка 2012 г. – 80 гадоў з дня нараджэння Ціхана Барана (1932–1944), юнага ўдзельніка партызанскага руху на тэрыторыі Пружанскага раёна

Баран Ціхан Максімавіч нарадзiўся 4 красавiка 1932 года ў в. Байкі Пружанскаго раёна.

{gcontent}Бацькі Максім Іванавіч і Дар’я Іванаўна мелі шасцёра дзяцей – сыны Павел, Васіль, Уладзімір, Ціхан і дочкі – блізняткі Ніна і Жэня.

Ціхан збіраў для партызан боепрыпасы, зброю, прадукты, звесткі аб ворагу, распаўсюджваў сярод насельніцтва антыфашысцкую літаратуру. З 1942 года сувязны партызанскага атрада, у якім змагаліся трое яго старэйшых братоў. Яго бацька многа разоў хаваў дома партызан. Напярэдадні зімы 1942 года антыфашысцкі камітэт вырашыў ўстанавіць партызанскую друкарню ля дома Бараноў. У той страшны 1944 год жыццё быццам узялося выпрабоўваць кожнага члена вялікай сям’і Ціхана Барана на мужнасць і самаадданасць.

Малодшаму Ціхану тады споўнілася толькі дванаццаць. Але ён смела выконваў любыя заданні партызан і па праву лічыўся ў атрадзе імя Кірава лепшым сувязным. У той ракавы дзень 22 студзеня 1944 года Ціхана якраз паслалі ў Байкі. Ён бачыў, як гарэла вёска, як карнікі расстрэльвалі людзей, а сярод іх былі і яго сёстры-блізняткі Ніна і Жэня. На вачах у Ціхана было расстраляна 957 жыхароў вёскі.

Ціхана не расстралялі. Фашысты даведаліся, што ён партызан і загадалі весці іх у атрад. Хлопчык доўга блукаў з карнікамі па лесе, аж пакуль тыя не здагадаліся, што ён падманвае. Ён быў забіты. Так піянер з вёскі Байкі паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна.

Іменем удзельнiка партызанскага руху Цiхана Барана названа вуліца ў г. Пружаны. У в. Байкі на доме, у якім ён нарадзіўся і жыў, у г. Пружаны на алеі “Іх імёнамі названы вуліцы горада” ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2012 г. Пружанскай цэнтральнай раённай

бібліятэкай імя М. Засіма. Берднік Валянціна Іванаўна, гал. бібліёграф

{/gcontent}

  1. Баран Тихон Максимович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Мн., 2009. Кн. 1. С. 32–33.
  2. Баран Тихон Максимович // Их именами названы… : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 48–49.
  3. Величко, В. Герои не умирают : [о Т. Баране и его матери] / Владимир Величко // Беларуская думка. 2003. № 3. С. 128–131.
  4. Макарэвіч, І. Праўнук Івана Сусаніна / І. Макарэвіч // Дзеці-героі : нарысы : для сяр. шк. узросту. Мiнск : Юнацтва, 1991. С. 196–197.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2518 разоў Апошняя змена Чацвер, 19 Сакавік 2020 10:36