Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 17 Красавік 2017 10:26

24 красавіка 2017 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Аляксея Данілавіча Дзмітрука (1907–1942), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі і партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны, першага начальніка Жабінкаўскага раённага аддзела міліцы

Аляксей Данілавіч Дзмітрук нарадзіўся 24 красавіка 1907 года ў вёсцы Сцяброва Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. З дзяцінства дапамагаў бацькам у полі і па гаспадарцы.

 

Працоўны шлях пачаў на чыгунцы, дзе пазнаёміўся з рабочымі-актывістамі іўключыўся ў падпольную барацьбу за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне Заходняй Беларусі. Неўзабаве Аляксей Дзмітрук стаў камсамольцам,а пазней і членам Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. У 1926 годзе ён быў абраны сакратаром Жабінкаўскага падпольнага райкама Камуністычнага саюза моладзі Заходняй Беларусі. У канцы 1927 года арыштаваны і 21 снежня 1928 года асуджаны на тры гады турэмнага зняволення.

Пасля выхаду з турмы, у 1931 годзе, пры непасрэдным удзеле А. Д. Дзмітрука адбылася забастоўка на Кобрынскім лесапільным заводзе, у якой удзельнічалі больш за 2000 рабочых.

У 1932 годзе Аляксей Дзмітрук стаў сакратаром партыйнай ячэйкі КПЗБ у Сцяброва. Вучыўся ў школе партыйных работнікаў Прадстаўніцтва ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б у Мінску (1932–1933). З 1933 года – інспектар ЦК КПЗБ па Пінскім акруговым камітэце КПЗБ. Другі раз арыштаваны ў 1934 годзе ў Пінску, у гэты раз прыгавор суда — шэсць гадоў турмы.

Калі ў верасні 1939 годаГерманія, аб’явіўшы вайну Польшчы, захапіла яе тэрыторыю, Савецкі Саюз працягнуў руку дапамогі жыхарам Заходняй Беларусі. Ужо на другі дзень вызваленчага паходу Чырвонай арміі па ініцыятыве членаў КПЗБ пачалі стварацца атрады самаабароны і рабочай гвардыі. У Жабінцы такі атрад у колькасці 35 чалавек узначаліў А. Д. Дзмітрук. Пад яго кіраўніцтвам актывісты абяззбройвалі польскіх паліцэйскіх і асаднікаў, бралі пад ахову жыццё і маёмасць грамадзян.

На вызваленай тэрыторыі Заходняй Беларусі пачалі стварацца гарадскія і павятовыя часовыя ўпраўленні, аднак неабходна было вырашыць пытанне аб форме вышэйшага органа ўлады. Такім органам стаў праведзены 28–30 кастрычніка 1939 года ў Беластоку Народны сход Заходняй Беларусі,на які Аляксей Дзмітрук 22 кастрычніка быў выбраныдэпутатам ад Жабінкаўшчыны. Аляксей Данілавіч стаў адным з тых, хто падаў свой голас за аб’яднанне Усходняй і Заходняй Беларусі ў адзіную дзяржаву.

Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР пачалася грунтоўная перабудова жыцця на новы лад. А. Д. Дзмітрукстаў першым начальнікам Жабінкаўскага раённага аддзела міліцыі, з красавіка 1940 года працаваў оперупаўнаважаным крымінальнага вышуку. Гэта быў самы складаны, востры ўчастак барацьбы за правапарадак. Побач з ім служылі С. С. Ануфрыюк, С. Ф. Мелянтовіч, В. С. Селівончык, М. К. Ратайка, П. Я. Семянюк і інш. Адсутнасць вопыту і недахоп кадраў перакрываліся ініцыятывай і смеласцю першых міліцыянераў.

У першы дзень Вялікай Айчыннай вайныработнікіміліцыі Жабінкі выехалі ў Кобрын, а стуль – у глыб краіны. У верасні 1941 года А. Д. Дзмітрукбыўсярод партызан у бранскіх лясах. У канцы 1941 года вярнуўся ў родны край, на хутары ля вёскі Літвінкі знайшоў сваю сям’ю. Аляксей Данілавіч узначальваў антыфашысцкі камітэт у Жабінкаўскім раёне, быў партызанам Старасельскага партызанскага атрада (з чэрвеня 1943 г. – атрад імя М. М. Чарнака) партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна Брэсцкай вобласці.

А. Д. Дзмітрук загінуў 23 жніўня 1942 года пры выкананні баявога задання па дарозе з Багуславіч у Залуззе. Пахаванына гарадскіх могілках у Жабінцы (вул. Міра). У райцэнтры адна з вуліц названа ў гонар Аляксея Дзмітрука. Яго імя занесена на мемарыяльную дошку, якая ўстаноўлена на будынку Жабінкаўскага РАУС.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Карпішчук Марына Віктараўна, бібліёграф

 

  1. Дмитрук Алексей Данилович // Регионы Беларуси: энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 326–327.

  2. Дзмітрук Аляксей Данілавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1998. Т. 6. С. 123.

  3. Дзмітрук Аляксей Данілавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 232.

  4. Дмитрук Алексей Данилович // Их именами названы… : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 190.

  5. Бензярук, Р. Яго імем названы : Дзмітрук Аляксей Данілавіч, першы начальнік Жабінкаўскага райаддзела міліцыі, удзельнік партызанскага руху на Берасцейшчыне / Расціслаў Бензярук // Сорак дарог / Расціслаў Бензярук, Анатоль Бензярук. Брэст, 2007. С. 52–54.

  6. Мицкович, Н. Между истиной и выдумкой : коммунистическое подполье Жабинковщины в 20–30-е годы ХХ столетия / Николай Мицкович. – Брест : Альтернатива, 2007. – 99 с., [4] л. ил. – Из содерж.: А. Д. Дзмітрук. С. 14, 15, 17, 33, 34, 40, 41.

  7. Памяць. Жабінкаўскі раён : гіст.-дакум. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [уклад. Р. Я. Смірнова ; рэдкал.: А. Л. Петрашкевіч і інш.]. – Мінск : Ураджай, 1999. – 512 c., [6] л. іл. : іл. – Са зместу: А. Д. Дзмітрук. С. 165, 166, 187–188, 191, 192, 246, 249, 257, 347, 361, 431.

  8. Могила Дмитрука Алексея Даниловича // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 179.

  9. Памятники и обелиски родного края: краеведческий путеводитель: [в т. ч. о могиле А. Д. Дмитрука; крат. биография] / Отдел библиотечного маркетинга Жабинковской ЦБС ; [сост.: Г. Г. Дулевич, М. И. Гаджиева]. – Жабинка : Центральная районная библиотека, 2015. – 24 с. : ил.

  10. Дмитрук Алексей Данилович // Это наша с тобой биография… : к 75-летию Жабинковского района : библиогр. пособие / [сост. М. В. Карпищук]. Жабинка : Центральная районная библиотека, 2015. С. 22.

  11. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ; [склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк]. – Мінск : БЕЛТА, 2009. – 680, [4] с. : іл. – Са зместу: Магіла А. Д. Дзмітрука. С. 36.

  12. Книга памяти/ [сост.: Т. Н. Алпатова и др. ; под общ. ред. В. А. Маргелова]. – Брест : Академия, 2004. – 191 с. – Из содерж.: Кратая биография А. Д. Дмитрука. С. 143.

  13. Памяць Беларусі. Рэспубліканская кніга. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2005. – 587, [5] с. : іл. – Са зместу: А. Д. Дзмітрук. С. 104.

  14. Магіла Дзмітрука Аляксея Данілавіча // Памяць нашае зямлі : гісторыка-культурныя мясціны Жабінкаўскага раёна / Анатоль Бензярук. Брэст, 2002. С. 26.

  15. Памяць Беларусі. Рэспубліканская кніга / [рэд.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. ; маст. Э. Э. Жакевіч]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 1995. – 624 с. : ил. – Са зместу: Магіла А. Д. Дзмітрука. С. 65.

  16. Буг в огне : [сборник воспоминаний] / [сост.: А. А. Крупенников и др.]. – Изд. 3-е, доп. и перераб. – Минск : Беларусь, 1977. – 447 с. : ил. – Из содерж.: А. Д. Дмитрук. С. 289.

  17. Бензярук, А. Жабінкаўская міліцыя: ад часоў ліхалецця да нашых дзён : [узгадваецца А. Д. Дзмітрук] / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2017. 4 сакавіка. С. 1–2.

  18. У нашых вуліц гучныя імёны : [у т. л. А. Д. Дзмітрук] // Сельская праўда. Жабінка, 2015. 14 студзеня. С. 2–4.

 

 

 

Чытаць 1535 разоў Апошняя змена Аўторак, 21 Ліпень 2020 14:47