Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 17 Красавік 2017 10:29

2017 г. — 70 гадоў з часу адкрыцця спецыяльнага рамеснага вучылішча № 26 швейнікаў у г. Брэсце (УА «Брэсцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй швейнай вытворчасці імя Д. М. Карбышава»; 1947)

Па рашэнні Савета Міністраў СССР у жніўні 1947 года ў г. Брэсце адкрылі спецыялізаванае рамеснае вучылішча швейнікаў. У лютым наступнага года ў будынку на вуліцы Кірава ўжо пачыналі сваё навучанне 310 дзяцей-сірот з дзіцячых дамоў ва ўзросце 12–15 гадоў з адукацыяй 3–5 класаў. Першым дырэктарам прызначылі Рыгора Ігнаценку, яго намеснікам па вучэбна-выхаваўчай рабоце стала Фаіна Георгіеўна Тронкіна, былая партызанка, кавалер ордэна Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны ІІ ступені.

 

У той пасляваенны час забеспячэнне вучылішча было складаным, дзяўчынкі ў вучылішчы насілі шынелі, паяснічныя рамяні, шапкі-вушанкі і ялавыя чаравікі. У канцы 1940-х дырэктарам па вучэбна-вытворчай рабоце быў Данііл Тамковіч, старшым майстрам – Андрэй Чаканаў, працавалі майстрамі вытворчага навучання: Кірыл Пратасевіч, Мікалай Кучынскі, Ганна Семукова, выкладчыкамі: Валянціна Ласковіч, Клаўдзія Арлова, Маргарыта Каліта. Тады ў вучылішчы не было ні аднаго выкладчыка з вышэйшай адукацыяй. У 1951 годзе 217 навучэнцаў паспяхова скончылі вучобу і былі накіраваны на працу ў розныя куткі Савецкага Саюза.

У 1962 годзе рамеснае вучылішча пераўтворана ў гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 26. 1960-я гады паклалі пачатак карэнным пераўтварэнням сістэмы дзяржаўных працоўных рэзерваў СССР. Галіны беларускай прамысловасці, якія бурна развіваліся, мелі патрэбу ў кваліфікаваных рабочых для машынабудавання і транспарту, сельскай гаспадаркі і будаўніцтва. Адначасова ствараліся новыя прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы па падрыхтоўцы рабочых для харчовай, хімічнай, тэкстыльнай галін.

У 1973 годзе навучальная ўстанова стала называцца: Брэсцкае тэхнічнае вучылішча бытавога абслугоўвання. З 1979 года дырэктарам быў Уладзімір Іванавіч Салаўёў. Пастановай Савета Міністраў БССР № 147 ад 14 мая 1979 года вучылішчу было прысвоена імя Героя Савецкага Саюза Дзмітрыя Міхайлавіча Карбышава. А ў 1984 годзе яно стала – сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 26 бытавога абслугоўвання насельніцтва імя Д. М. Карбышава. У 1985 годзе быў створаны музей Д. М. Карбышава (арганізатар Галіна Паўлаўна Кухарчук).

У 1997 годзе вучылішча атрымала дыплом І ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за першае месца ў рэспубліканскім конкурсе комплексна-метадычнага забеспячэння. У СПТВ № 26 рыхтавалі па наступных спецыяльнасцях: закройшчык, кравец, раскройшчык, швачка, прадпрымальнік. Навучэнцы, якія паспяхова скончылі вучылішча, маглі прадоўжыць навучанне ў Віцебскім індустрыяльна-педагагічным каледжы, Баранавіцкім дзяржаўным каледжы лёгкай прамысловасці, Мінскім дзяржаўным тэхналагічным каледжы па спецыяльнасцях «Тэхналогія швейнай вытворчасці» і «Мадэляванне і канструяванне швейных вырабаў».

З 16 студзеня 2004 года гэта – Установа адукацыі «Брэсцкае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 26 швейнай вытворчасці імя Д. М. Карбышава». 16 студзеня 2007 года загадам упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама № 27 навучальнай установе прысвоена назва: Установа адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй швейнай вытворчасці імя Д. М. Карбышава». Дырэктарам тады працавала Тамара Іванаўна Кавальчук, якая прайшла шлях ад майстра да намесніка дырэктара па вытворчым навучанні і да дырэктара.

За гады існавання ліцэя сфармаваўся высокапрафесійны калектыў выкладчыкаў і майстроў вытворчага навучання, многія з якіх былі выпускнікамі ліцэя. Ліцэй меў усе неабходныя магчымасці для падрыхтоўкі кваліфікаваных спецыялістаў. Тэхнічнае і вучэбна-метадычнае аснашчэнне кабінетаў і майстэрняў дазваляла ажыццяўляць вучэбна-выхаваўчы працэс на высокім узроўні. У працэсе вытворчага навучання ў майстэрнях аказваліся паслугі па пашыве і рамонце швейных вырабаў, асартымент якіх налічваў больш за 20 найменняў, выконваліся заказы па пашыве швейных вырабаў арганізацыям і прадпрыемствам горада. Навучальны працэс існаваў у бесперапыннай сувязі з практыкай, якая была арганізавана на лепшых прадпрыемствах горада розных формаў уласнасці.

Вялікае значэнне надавалася дэкаратыўна-прыкладной i мастацкай творчасці навучэнцаў і работнікаў. Штогод праводзіўся конкурс прафесійнага майстэрства «Лепшы па прафесіі». Традыцыйным было правядзенне штогадовых выстаў дэкаратыўна-прыкладной і мастацкай творчасці. Лепшыя мадэлі адзення на абласной і рэспубліканскай выставах былі адзначаны дыпломамі. Выпускнікоў ліцэя можна сустрэць ва ўсіх кутках былога Савецкага Саюза. У сценах ліцэя атрымалі пуцёўку ў жыццё больш за 15 000 спецыялістаў, сярод іх: Людміла Ісак, Святлана Лагішынец, Вікторыя Суднека, Святлана Пархоц.

У 2013 годзе на падставе рашэння Брэсцкага аблвыканкама быў рэарганізаваны «Брэсцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй швейнай вытворчасці імя Д. М. Карбышава» шляхам далучэння да ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй лёгкай прамысловасці». Зараз гэта: Установа адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй лёгкай прамысловасці». Навучэнцы і выкладчыкі швейнікаў уліліся ў новы калектыў. З 1 ліпеня 2015 года дырэктарам аб’яднанага ліцэя з’яўляецца Дзмітрый Мікалаевіч Гумянюк.

Ліцэй рыхтуе па наступных спецыяльнасцях: швачка, кравец, закройшчык (сукенкава-блузачны асартымент),дэманстратар адзення, аператар аўтаматызаванага раскройнага комплексу, тэрмааддзелачнік швейных вырабаў, агент па забеспячэнні (збыце), аператар электронна-вылічальных машын (персанальных ЭВМ). На працягу многіх гадоў ліцэй цесна супрацоўнічае з базавымі прадпрыемствамі: ТАА «Дынама Праграм Брэст», ЗТАА «Караліна», ААТ «Брэсцкая трыкатажная фірма «Элма», ПВУП «Юрасік», ААТ «Баранавіцкая швейная фірма», ААТ «Элема» (Мінск) і інш.

У ліцэі склалася добрая вучэбна-матэрыяльная база, якая ўключае 20 вучэбных кабінетаў, 7 майстэрняў, 3 камп’ютарныя класы, маюцца актавая зала, спартыўная і трэнажорная залы, інтэрнат, сталовая, стадыён, бібліятэка, кабінеты сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы. Дзейнічаюць мастацкія калектывы: узорны хор «Світанак» (кіраўнік Н. Г. Ляшкевіч), ансамбль народнай песні, тэатр моды «Дывертысмент». Навучэнцы з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі і лаўрэатамі гарадскіх, абласных і рэспубліканскіх аглядаў-конкурсаў.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя А. С. Пушкіна. Юркевіч Жанна Валер’еўна, заг. інфармацыйна-бібліяграфічнага адзела

 

 

  1. Системе профессионально-технического образования 70 лет : Брестская область / Брест. обл. учеб.-метод. центр проф. образования ; [редкол.: А. А. Макаренко и др.]. – Брест : Брестская типография, 2010. – 293 с. : ил.

  2. Соловьянов, А. П. Профессионально-техническое образование Брестчины (1995–2005 гг.) / А. П. Соловьянов // Брестчина: история и современность. Брест, 2012. С. 119–123.

  3. Училища профессионально-технические средние : [упомянуто СПТУ № 26] // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 369–370.

  4. Павлють, Н. И. Влияние уроков эстетического воспитания на привитие учащимся культуры поведения : [в Брестском ГПТУ № 26] / Н. И. Павлють // Эстетическое воспитание будущих рабочих : [сборник статей]. Минск, 1970. С. 17–21.

  5. Шеламова, Т. Ступени к «вышке» : [о вступительной кампании в профессионально-технические учебные заведения Бреста и Брестской области] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2014. 29 августа. С. 7.

  6. Жук, Е.Взлётная полоса для юных модельеров / Елена Жук // Вечерний Брест. 2014. 6 июня. С. 2.

  7. Павлова, Л. Семь раз отмерь — один раз оптимизируй : о судьбе брестских профессинальных лицеев : [Брестский государственный лицей швейного производства им. Д. М. Карбышева будет присоединён к Брестскому государственному лицею лёгкой промышленности]/ Любовь Павлова ; фото Миланы Харитоновой // Брестский курьер. 2013. 2 мая (№ 18).С. 89.

  8. Охремук, Л. Швейный вопрос, или О том, почему объединяются два брестских лицея : [Брестский государственный лицей швейного производства им. Д. М. Карбышева будет присоединён к Брестскому государственному лицею лёгкой промышленности] / Лариса Охремук // Заря. 2013. 23 апреля. С. 5.

  9. Деркач, В. Призванные любить : [об истории Брестского государственного профессионально-технического училища № 26 швейного производства им. Д. М. Крабышева] / Валерий Деркач // Брестский вестник. 2011. 5 июля.

  10. Данилова, Е. Платья из листьев, костюмы из фольги! : [о смотре-конкурсе «Осенний калейдоскоп» в ГПТУ-26] / Елена Данилова // Заря. 2009. 28 ноября. С. 8.

  11. Свинтилова, Н. Пособие для Золушек : Второй конкурс авангардной моды прошёл в ГПТУ-26 г. Бреста] / Н. Свинтилова ; фото Н. Чеберкуса // Вечерний Брест. 2006. 15 ноября. С. 4.

  12. Левчук, Л. Музей хранит… рулоны ткани : [о музее Д. М. Карбышева в Брестском ПТУ № 26 швейной промышленности; организатор музея Галина Павловна Кухарчук] / Людмила Левчук // Заря. 2002. 16 февраля. С. 3.

  13. Кобяк, Р. Новое платье для Золушки / Р. Кобяк // Знамя юности. 2000. 31 октября. С. 1.

  14. Шеламова, Т. Холодная ванна для брестских студентов : [отряд учащихся Брестского ПТУ № 26 работал в Крыму] / Т. Шеламова // Вечерний Брест. 1998. 21 августа. С. 2.

  15. Жук, А. И служат красоте… : [Брестскому ПТУ № 26 – 50 лет] / А. Жук // Заря. 1997. 4 октября.

  16. Городская панорама : [информ. о выставке изделий учащихся ПТУ № 26 в музее «Музейная гасцёўня»] // Вечерний Брест. 1994. 16 декабря.

  17. Жук, А. Метад не дзеля метаду : [аб уроках у Брэсцкім ПТВ № 26] / А. Жук // Настаўніцкая газета. 1994. 2 лютага.

  18. Брестское профессионально-техническое училище № 26 имени Д. М. Карбышева. Развивая творческие способности / Владимир Иванович Соловьёв // Заря. 1992. 7 июля. С. 3.

  19. Супрунова, Е. Памяти героя — верны : [решением ЦК ВЛКСМ Брестскому СПТУ № 26 присуждена премия Ленинского комсомола] / Е. Супрунова // Заря. 1988. 14 июля.

  20. Мікалуцкая, І. Карбышаўцы : [аб адкрыцці музея Д. М. Карбышава ў Брэсцкім СПТВ-26] / І. Мікалуцкая // Чырвоная змена. 1985. 3 снежня.

  21. Литвинова, Э. Продолжение традиции : [о коллективе физкультурников в Брестском ГПТУ № 26] / Э. Литвинова // Физкультурник Белоруссии. 1977. 25 ноября.

  22. Колесинская, Я. Рисунок на ладони : [рассказ мастера Брестского ГПТУ № 26 об опыте работы] / Я. Колесинская // Рабочая смена. 1977. № 3. С. 8–10.

  23. Полх, М. Класс и урок — модель производства / М. Полх // Рабочая смена. 1974. № 8. С. 25–26.

  24. Николайчик, И. Так мы живём : [воспитатель Брестского ГПТУ № 26 об опыте работы с учащимися] / И. Николайчик // Рабочая смена. 1974. № 5. С. 24–25.

  25. Рощин, В. Девчата : [очерк о спортсменах Брестского ПТУ № 26] / В. Рощин // Физкультура и спорт. 1964. № 8. С. 14–16.

  26. Светланов, В. Подготовка кадров для швейной промышленности : [РУ-26 г. Бреста] / В. Светланов // Заря. 1953. 24 октября.

Чытаць 1345 разоў Апошняя змена Аўторак, 21 Ліпень 2020 14:56