Панядзелак, 29 Май 2017 16:01

27 мая 2017 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іосіфавіча Юрчука (1942), вучонага-матэматыка, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1996)

Мікалай Іосіфавіч Юрчук нарадзіўся 27 мая 1942 года ў вёсцы Дубенец Беражноўскага сельсавета Столінскага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. У 1961–1966 гг. вучыўся на матэматычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, затым паступіў у аспірантуру, якую закончыў у 1969 годзе.

 

15 мая 1970 года Мікалай Юрчук абараніў дысертацыю «Задача Гурса и смешанная задача с условиями Гурса для линейных дифференциальных уравнений с двумя временными переменными». Яму была прысвоена навуковая ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук па спецыяльнасці дыферэнцыяльныя і інтэгральныя ўраўненні.

У 1971–1975 гг. Мікалай Іосіфавіч працаваў намеснікам дэкана факультэта прыкладной матэматыкі БДУ. З 1974 года — дацэнт кафедры дыферэнцыяльных ураўненняў. Мікалай Іосіфавіч з 1982 года загадвае кафедрай ураўненняў матэматычнай фізікі, з 1983 года мае званне прафесара. Быў дэканам механіка-матэматычнага факультэта ў 1982–1985, 1996–2007 гг.

У Матэматычным інстытуце АН СССР 18 лютага 1982 года Мікалай Юрчук абараніў дысертацыю «Метод энергетических неравенств в исследовании дифференциально-операторных уравнений», атрымаў навуковую ступень доктара фізіка-матэматычных навук.

М. І. Юрчук з’яўляецца аўтарам звыш 150 навуковых публікацый. Вобласць даследаванняў: дыферэнцыяльна-аператарныя ўраўненні, ураўненні з частнымі вытворнымі, ураўненні матэматычнай фізікі. Пад яго кіраўніцтвам абаронены дзве доктарскія і 15 кандыдацкіх дысертацый. Навуковы кіраўнік двух навуковых праектаў, удзельнік і член аргкамітэтаў шэрага міжнародных навуковых канферэнцый. Член спецыялізаванага савета па абароне дысертацый пры Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі. З’яўляецца навуковым каардынатарам міжвузаўскай праграмы фундаментальных даследаванняў «Аналіз і дынамічныя сістэмы», сукаардынатарам праекта «Матэматычныя мадэлі».

М. І. Юрчук у 1987 годзе ўзнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны». Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у вобласці навукі і тэхнікі за распрацоўку аператарных метадаў у дыферэнцыяльных ураўненнях (1996). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1996). Акадэмік Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (Расія).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Столінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Шаламіцкая Яўгенія Аляксандраўна, гал. бібліёграф

 

Працы М. І. Юрчука

  1. Априорные оценки решений теплофизических задач при изменении нелокальных краевых условий в локальные / Н. И. Юрчук // Вестник БГУ. Серия 1, Физика, математика, информатика. 2011. № 3. С. 117–122.

  2. Смешанная задача для уравнения колебания струны с зависящей от времени косой производной в краевом условии / С. Н. Барановская, Н. И. Юрчук // Дифференциальные уравнения. 2009. Т. 45, № 8. С. 1881–1191.

  3. Емеличев, В. А.Научные исследования на кафедре уравнений математической физики / Емеличев В. А., Степанец В. Я., Супрун В. П., Тышкевич Р. И., Юрчук Н. И. // Механико-математический факультет. Вчера. Сегодня. Завтра : к 50-летию со дня образования / под общ. ред. М. А. Журавкова. Минск : БГУ, 2008. С. 181–194.

  4. Априорные оценки и непрерывная зависимость решений смешанных задач для параболических уравнений от изменения нелокальных краевых условий в локальные / Н. И. Юрчук, Чарие Коку // Дифференциальные уравнения. 2008. Т. 44, № 3. С. 414–420.

  5. Математика : задачи на вступительном экзамене в вузы / Н. И. Юрчук, В. В. Амелькин, К. С. Филиппович. – Минск : АВЕРСЭВ, 2007. – 89 с.

  6. Амелькин, В. В. Математика : задачи на вступительном экзамене в вузы / В. В. Амелькин, К. С. Филипович, Н. И. Юрчук. – Минск, 2007.

  7. Ослабленное на оси классическое решение центрально-симметрической третьей смешанной задачи для трехмерного гиперболического уравнения четного порядка в пространствах Гельдера / Н. И. Юрчук, С. Н. Барановская, Чарие Коку // Дифференциальные уравнения. 2006. Т. 42, № 10. С. 1349–1355.

  8. Вступительные экзамены по математике в Белорусском государственном университете / [авт.-сост.: П. А. Мандрик, Н. И. Юрчук]. – Минск, 2006.

  9. Ослабленное на оси классическое решение центрально-симметрической смешанной задачи для трехмерного гиперболического уравнения четного порядка в пространствах Гельдера / Н. И. Юрчук, С. Н. Барановская, Чарие Коку // Дифференциальные уравнения. 2004. Т. 40, № 5. С. 639–644.

  10. Применение метода контурного интеграла к решению одной смешанной задачи из теории динамического удара / Н. И. Юрчук, С. И. Гайдук // Дифференциальные уравнения. 2002. Т. 38, № 1. С. 81–86.

  11. Ослабленное на оси классическое решение центрально-симметрической смешанной задачи для трехмерного гиперболического уравнения в пространствах Гельдера / Н. И. Юрчук, В. И. Яшкин, Чарие Коку // Дифференциальные уравнения. 2001. Т. 37, № 6, С. 844–846.

  12. Амелькин, В. В. Готовимся к экзамену по математике : материалы вступительных экзаменов по математике в БГУ в 2000 году с решениями и комментариями : справочное пособие / В. В. Амелькин, К. С. Филипович, Н. И. Юрчук. – Минск, 2001.

  13. Амелькин, В. В. Экзамен по математике? Нет проблем! : материалы вступительных экзаменов по математике в БГУ в 1999 году с решениями и комментариями : справочное пособие / В. В. Амелькин, К. С. Филипович, Н. И. Юрчук. – Минск, 2000.

  14. Метод энергетических неравенств в исследовании дифференциально-операторных уравнений : автореферат диссертации… доктора физико-математических наук : специальность 01.01.02 Дифференциальные уравнения и математическая физика / Юрчук Николай Иосифович ; Академия наук СССР, Математический институт им. В. А. Стеклова. – Минск, 1981.

  15. Задача Гурса и смешанная задача с условиями Гурса для некоторых линейных уравнений с двумя временными переменными : автореферат диссертации кандидата физико-математических наук : специальность 003 Дифференциальные и интегральные уравнения / Юрчук Николай Иосифович ; Академия наук БССР, Отделение физико-математических наук. – Минск, 1970.

 

Аб жыцці і дзейнасці М. І. Юрчука

  1. Юрчук Николай Иосифович //Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 479.

  2. Юрчук Николай Иосифович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2008. Т. 7. С. 699.

  3. Юрчук Мiкалай Iосiфавiч / П. М. Бараноўскі // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2004. Т. 18, кн. 1. С. 217.

  4. Юрчук Мiкалай Iосiфавiч // Памяць. Столінскі раён : гiст.-дакум. хронiка. Мiнск, 2003. С. 512.

  5. Юрчук Мікалай Іосіфавіч // Прафесары i дактары навук Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта, 1921–2001 : 80 год. Мiнск, 2001. С. 326.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1630 разоў Апошняя змена Панядзелак, 20 Ліпень 2020 12:35