Пятніца, 23 Чэрвень 2017 14:53

9 красавiка 2017 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Тамары Iванаўны Паўлючук (1942–2006), жывапісца

Тамара Iванаўна Паўлючук нарадзiлася 9 красавiка 1942 года ў горадзе Тураў Палескай (цяпер Гомельскай) вобласцi. Бацька быў інжынерам-землеўпарадчыкам, а маці  хатняй гаспадыняй, у якой былі здольнасці і любоў да малявання. Дзяцінства і школьнае юнацтва правяла ў пасёлку Васілевічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці, які лічыла родным.

 

Пасля школы Тамара Паўлючук паступіла на манументальнае аддзяленне Мiнскага мастацкага вучылiшча імя А. Глебава, якое скончыла ў 1966 годзе. Вучылася ў Iосіфа Эйдэльмана. Затым маладая мастачка працавала ў мастацкiх майстэрнях у Вiцебску, удзельнічала ў выставах з 1972 года.

З 1977 года Тамара Паўлючук жыла ў Брэсце. Як мастак працавала ў манументальна-дэкарацыйным жывапiсе, пазней — у станковым. Асноўныя творы: манументальныя роспiсы «Прырода i свет» у БрДУ iмя А. С. Пушкiна, «Гармонiя» ў абласным тубдыспансеры, «Шчаслiвае дзяцiнства» ў брэсцкiм унiвермагу, «Дзiцячы свет», «Космас» у СШ № 10 г. Брэста; палотны «Духоўнае адраджэнне», «Мадонна Чарнобыля», «Еўфрасiння Полацкая», «Пакаянныя», «Пакiнутыя гнёзды», «Рэквiем ахвярам Курапат», «Экалагiчны хаос», «Зона забруджання», «Таямнiцы быцця».

У станковым жывапiсе мастачка пачынала з лірычных нацюрмортаў, затым асноўнай стала чарнобыльская тэма, адносiны чалавека да прыроды. У сярэдзiне 1980-х у мастачкі быў выпадак клiнiчнай смерцi, пасля гэтага яна пабачыла свет iншымi вачыма, яе погляды на жыццё i творчасць змянiлiся. «Першая карцiна паўстала перада мною ў сне, жудасным i, на вялiкi жаль, прарочым, – згадвала Тамара Iванаўна. – Праўда, толькi пасля чарнобыльскай катастрофы я да канца ўсвядомiла той сон i назвала карцiну адпаведна — „Зона забруджання“. Потым пачала працаваць над цыклам».

«Зона забруджання» ўражвае i экспрэсiўнай выявай крыжа на фоне палескага разводдзя, i цемрай, з якой намагаюцца выбрацца людзi, i здзiўленым дзявочым тварам, падобным да iканапiснага аблiчча мадонны. Такiм жа эмацыйным, трагедыйным напружаннем прасякнуты i ўсе астатнiя творы на гэтую тэму. Карцiны «чарнобыльскага» цыкла займалi на выставах зручныя для прагляду месцы, прынеслi мастачцы шырокую вядомасць.

Тамара Iванаўна — чалавек тонкай і ранімай натуры, выказвала актыўны пратэст супраць бездухоўнасці і бяздушнасці. Пачынаючы як пейзажыст-лірык, яна затым паступова перайшла да складаных карцінных алегорый і сімвалаў. Адгукалася на балючыя тэмы грамадства: цёмныя старонкi савецкай гiсторыi, экалагiчныя пытаннi. У коле яе пiльнай увагi постацi дзеячаў грамадства і культуры: Францыска Скарыны, Адама Мiцкевiча, Юльяна Нямцэвіча, Напалеона Орды, Міхала Клеафаса Агінскага, Станіслава Манюшкі iiнш. У многіх творах жывапісцу ўдалося перадаць непаўторны дух і настрой пачатку ХІХ ст.

Побач важныя для мастачкi касмiчныя тэмы, лiрычныя пейзажы, нацюрморты, духоўныя матывы. На сваіх палотнах яна найчасцей паказвала жаночы, мацярынскі вобраз, які стаў цэнтральным у яе творчасці. Мастацтвазнавец Ірына Тарыма пісала: «Свет матываў i вобразаў на палотнах складаны i шматпланавы, ён часамі падмечаны водсветам прароцтва, што сыходзiць з падсвядомасцi ды вырываецца з чуйнай душы жанчыны-мастачкi». На персанальных выставах Тамары Паўлючук пераважвалi светлыя палотны, напоўненыя вераю ў духоўнае, добрае, людскае.

З 1991 года у Беларускiм саюзе мастакоў. Была актыўнай удзельнiцай абласных выстаў i пленэраў. Аўтар персанальных выстаў у Брэсце i Мiнску. Брэсцкi паэт i журналiст Алесь Каско па сутнасцi адкрыў для шырокай грамадскасці талент Тамары Паўлючук, зняў пра яе на абласной студыi тэлебачання тры дакументальныя стужкi.Узнагароджана медалём БСМ «За заслугi ў выяўленчым мастацтве». Творы Т. І. Паўлючук знаходзяцца ў Брэсцкiм абласным краязнаўчым музеi, мастацкай галерэi «Дэса» ў г. Люблiне (Польшча), галерэi г. Гамбурга (Германiя), iншых музеях i прыватных зборах Беларусi, Польшчы, Германіі, Францыі, ЗША.

Сям’я мастакоў Аляксея і Тамары Паўлючук шмат зрабіла для Брэста — і ў манументальным жывапісе, і ў станковым, і ў графіцы. Малодшы з іх трох дзяцей, сын Аляксей Аляксеевіч (1968), працягнуў сямейную дынастыю, стаў вядомым мастаком і скульптарам, ён — аўтар скульптурнай кампазiцыi «Муха i Вец» у Пружанах (2003), помніка авіяканструктару П. Сухому ў Лунінцы (2005), помніка 1000-годдзя Брэста (2009) і інш.

Тамара Іванаўна Паўлючук памерла пасля цяжкай хваробы 20 лютага 2006 года. Чарговая персанальная выстава твораў брэсцкай мастачкi была арганiзавана праз 40 дзён пасля яе адыходу, затым «Зорны шлях Тамары Паўлючук» у Мастацкiм музеi, філіяле Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея, да 65-годдзя з дня нараджэння (2007) і да 70-годдзя з дня нараджэння (2012).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

 

  1. Тамара Паўлючук : [з серыі «Жанчыны свету»] // Мастакi Брэстчыны : альбом-каталог / аўт.-склад. М. П. Кузьміч. Брэст, 2010. С. 84–85.

  2. Тамара Павлючук : [«Сладкое лето»] // Художники Брестчины : альбом-каталог / Брестская областная организация ОО «Беларускі саюз мастакоў» ; авт.-сост.: М. Коньков, А. Жук, А. Грищук, Б. Крепак. Минск, 2002. С. 88–89.

  3. Паўлючук Тамара Іванаўна : [«Таямніца быцця»] // Беларускi саюз мастакоў, 1938–1998 : энцыклапедычны даведнiк. Мiнск, 1998. С. 420.

  4. Тамара Павлючук : [«Песни мутантов»] // Художники Брестчины. 50 лет : альбом-каталог / авт.-сост.: Б. Крепак, А. Грищук, М. Коньков. Минск, 1997. С. 68–69.

  5. Валасюк, Л. Песня з адценнем вясёлкавых фарбаў : [«Покліч» ; «Давыд-Гарадзенскія конікі»] // Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст, 2014. С. 114–115.

  6. Тамара Паўлючук. Жывапіс / уступ. арт.: А. Каско, І. Тарыма. [Брэст : б. в., 199–]. – 26 с. : іл.

  7. Выставка живописи и рисунка Тамары Павлючук : [экспозиция с 7 по 19 апреля 2006 г., ул. Советская, 54, выставочный зал ООКЦ]. [Б. м. : б. и., 2006?]. 1 л. (в 2 слож.).

  8. Алексей Павлючук: [монументальные объекты, живопись, графика] / автор текста Б. Крепак. [Б. м. : б. и., 2014?]. 76 с. : іл.

  9. Валасюк, Л.«Рух жыцця» ў залатым промні : птушкі-думы Тамары Паўлючук / Леанід Валасюк // Культура. 2012. 19 мая (№ 20). С. 8.

  10. Павлова, Л. До дней последних донца держала мелки в руках художника : [памяти Т. И. Павлючук] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2012. 5 апреля (№ 14). С. 10.

  11. Валасюк, Л. Песня з адценнем вясёлкавых фарбаў : 9 красавіка вядомай берасцейскай мастачцы Тамары Паўлючук споўнілася б 70 гадоў / Леанiд Валасюк // Народная трыбуна. 2012. 20 красавіка (№ 47). С. 12.

  12. Иринич, И. Художница, умиравшая дважды : [о Т. И. Павлючук] / Игорь Иринич // Обозреватель. 2007. 20 апреля (№ 16). С. 10.

  13. Бунеева, Л. От гимна жизни — к «кубку страданий» : [в Бресте проходит выставка в память художницы Т. И. Павлючук] / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2006. 12 апреля. С. 2.

  14. Дзюрич, Э. Слёзы весны : [о выставке живописи Т. И. Павлючук в выставочном зале Брестского ООКЦ] / Эмма Дзюрич // Заря. 2006. 13 апреля. С. 8.

  15. Павлова, Л. О, весна без конца и без краю… : [о брестской художнице Т. И. Павлючук] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2006. 6 апреля (№ 14). С. 8.

  16. Буслёнак, Д. Закозельскае натхненне непаўторнае : [пра выставу Т. Паўлючук у брэсцкім салоне «Мастацтва»] / Дзянiс Буслёнак // Белорусская нива. 2003. 22 марта. С. 16.

  17. Архипова, А. Между Божественной силой и землей : [о выставке живописи Т. Павлючук в галерее «Мастацтва»] / Ада Архипова ; фото В. Короля // Заря. 2003. 6 марта. С. 2.

  18. Колеры, якія саграваюць : [інфарм. пра выставу твораў Т. Паўлючук] // Народная трыбуна. 2003. 7 сакавіка.

  19. Хокимова, А. Белая птица Тамара Павлючук / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. 2002. 9 мая. С. 8.

  20. Яскевич, С. …И мудрости пронзительная грусть : [о выставке живописи Т. И. Павлючук к 60-летию художницы] / Светлана Яскевич ; фото В. Короля // Заря. 2002. 25 апреля.

  21. Диченская, Е. Крылатое сердце брестской художницы : [о выставке живописи Т. Павлючук] / Е. Диченская // Брестский курьер. 2002. 25 апреля – 1 мая (№ 17). С. 16.

  22. Уласюк, А. Крылы жыцця : [пра выставу жывапiсу брэсцкай мастачкi Т. Паўлючук] / А. Уласюк // Народная трыбуна. 2002. 20 красавіка.

  23. Каско, А. Сон… пра Чарнобыль : [пра выставу брэсцкай мастачкi Т. Паўлючук] / Алесь Каско // Народная воля. 2002. 20 красавіка.

  24. Паўлючук, Т. I. Трэба ў неба глядзець часцей : [брэсцкая мастачка аб сваёй творчасці] / Тамара Іванаўна Паўлючук; гутарыла Iрына Арлова // Народная трыбуна. 2000. 26 лютага.

  25. Ермолов, С. Мир образов, красок : [о выставке живописи Т. Павлючук в музее «Спасённые художественные ценности», посвященной 200-летию А. Мицкевича] / С. Ермолов // Заря над Бугом. Брест, 1998. 12 августа.

  26. Курэц, А. Вянок з руты i валошкi : [пра выставу жывапiсу Т. Паўлючук у Музеi выратаваных мастацкіх каштоўнасцей] // Народная трыбуна. 1998. 1 жніўня.

  27. Яскевич, С. Тамара и грустный Адам : [о выставке брестской художницы Т. Павлючук, посвященной 200-летию Адама Мицкевича, в Музее спасённых художественных ценностей] / Светлана Яскевич // Заря. 1998. 28 июля.

  28. Паўлючук, Т.«Мая душа — у вачах маіх мадоннаў» / Тамара Паўлючук ; гутарыла С. Яскевіч // Сям’я. 1997. 5 верасня. С. 6.

  29. Светова, Я. Свет творчества и души : [о выставке Т. Павлючук] / Я. Светова // Заря. 1997. 17 апреля.

  30. Яскевич, С. Спасти нас может покаяние : [о выставке Т. Павлючук] / Светлана Яскевич // Заря. 1996. 27 апреля.

  31. Павлючук, Т. И. «Моя душа в глазах моих мадонн» / Тамара Ивановна Павлючук ; интервью вела Светлана Яскевич // Заря. 1996. 24 февраля.

  32. Петров, Ю. Изболевшая душа мадонны / Ю. Петров // Экологический вестник. 1995. № 5. С. 2.

  33. Яскевіч, С. Вочы, што вяртаюць мяне да жыцця : [выстава жывапісу Т. Паўлючук у Музеі выратаваных мастацкіх каштоўнасцей] / Святлана Яскевіч // Заря. 1995. 12 января.

  34. Каско, А. Не праз акно — праз расчыненыя дзверы уваходзяць цяпер у Еўропу беларускія мастакі і скульптары : [Т. І. Паўлючук і яе сын Аляксей] / Алесь Каско // Звязда. 1994. 15 студзеня.

  35. Андреева, Т. У беды не женское лицо : [о творчестве брестской художницы Т. Павлючук] / Татьяна Андреева // Вечерний Брест. 1992. 15 мая (№ 20). С. 4.

  36. Каско, А. З крыніцы любові і жалю : [аб творчасці брэсцкай мастачкi Т. Паўлючук] / Алесь Каско // Заря. 1992. 9 апреля.

  37. Андрэева, Т. Гармонія фарбаў і пластыкі спеў : [работы Тамары і Аляксея Паўлючукоў] / Т. Андрэева // Заря. 1990. 4 сентября.

  38. Ковалев, Ф. Как прекрасен этот мир : [о выставке живописи Т. Павлючук] / Ф. Ковалев // Заря. 1989. 14 ноября (рекламное приложение).

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1665 разоў Апошняя змена Аўторак, 29 Верасень 2020 11:39