Пятніца, 30 Чэрвень 2017 10:26

1 ліпеня 2017 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Ульянавіча Мелішкевіча (1942–1994), гісторыка, прафесара Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, старшыні абласнога аддзялення Беларускага фонду культуры

Уладзімір Ульянавіч Мелішкевіч нарадзіўся 1 ліпеня 1942 года ў вёсцы Лышчыцы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў СШ № 1 г. Брэста, працаваў фрэзероўшчыкам на прадпрыемстве.

 

У 1960–1965 гадах Уладзімір Мелішкевіч навучаўся на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Па атрыманні дыплома працаваў настаўнікам гісторыі ў СШ № 20 г. Брэста, з 1969 года – кансультантам Дома палітычнай асветы, на партыйнай рабоце на розных пасадах. У 1975–1978 гадах вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі АН БССР. З 1978 года — лектар Брэсцкага абкама КПБ. У 1979 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Руска-беларускія культурныя сувязі другой паловы ХІХ стагоддзя».

З 1981 года — загадчык кафедры навуковага камунізму Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута. У 1984 годзе У. У. Мелішкевіч стаў загадчыкам кафедры гісторыі КПСС Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна; дацэнт, у 1991–1992 гадах — прарэктар па навуковай рабоце. Дзякуючы яго энергіі і настойлівасці, у 1989 годзе пачалася праца па стварэнні гістарычнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Арганізатар і ідэйны натхняльнік гістфака, Уладзімір Ульянавіч стаў загадчыкам кафедры гісторыі, а пасля яе падзелу — загадчыкам кафедры ўсеагульнай гісторыі і гісторыі сусветнай культуры.

У. У. Мелішкевіч даследаваў праблемы гісторыі культуры, беларуска-расійска-ўкраінскіх адносін. Зрабіў больш за 100 навуковых публікацый. Вучонае званне прафесара атрымаў у 1991 годзе. Са снежня 1992 года — дэкан гістарычнага факультэта. Умела падабраная ім каманда ў кароткі тэрмін ператварыла факультэт у адно з самых дынамічных структурных падраздзяленняў інстытута, а затым і ўніверсітэта. Уладзіміра Ульянавіча адрознівала прыроджаная інтэлігентнасць.Інтэлігентны стыль працы В. У. Мелішкевіча стаў візітнай карткай гістарычнага факультэта. Яму ўдалося згуртаваць не толькі выкладчыкаў, але і студэнтаў. Дэкана адрозніваў дэмакратызм у адносінах з падначаленымі, але пры гэтым ён не дапускаў панібрацтва. Такі стыль працы перанялі і выпускнікі, якім пашчасціла вучыцца пад яго кіраўніцтвам.

Уладзімір Ульянавіч вёў актыўную грамадскую работу, быў членам выканкама Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў. У чэрвенi 1987 года быў абраны першым старшынёй Брэсцкага абласнога аддзялення Савецкага (з 1991 г. Беларускага) фонду культуры. Сакратаром аддзялення тады была Вольга Лаўрэнцьеўна Панкова (1930–2016). У час перабудовы і ў першыя гады незалежнасцi Рэспублікі Беларусь, у няпростых сацыяльна-эканамічных умовах Фонд культуры быў уплывовай арганізацый, якая займалася рознымі бакамі культурнага і духоўнага жыцця. Гэта адраджэнне беларускай нацыянальнай культуры, пашырэнне сферы ўжывання беларускай мовы, вяртанне вернікам храмаў, рамонт і ўстаноўка помнікаў гісторыі і культуры, перайменаванне вуліц, падтрымка культурных ініцыятыў моладзі і інш. Намаганнямі Уладзіміра Ульянавіча быў створаны памятны знак Казіміру Лышчынскаму (1989) каля Пакроўскай царквы ў в. Шчытнікі Малыя Брэсцкага раёна. Ён многа зрабіў для ўмацавання сувязяў з беларускімі абшчынамі ў Польшчы, Расіі, Літве, Украіне.

У. У. Мелішкевіч заўчасна памёр 7 ліпеня 1994 года, пахаваны на гарадскіх могілках «Плоска». Застаўся ў памяці студэнтаў і калег як прыклад добрага чалавека, дасведчанага кіраўніка і высокапрафесійнага педагога.
16–17 лістапада 2007 года гістарычны факультэт БрДУ iмя А. С. Пушкіна правёў ІІІ Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю, прысвечаную памяці прафесара У. У. Мелішкевіча.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Брэсцкай цэнтральнай

раённай бiблiятэкай. Таццяна Іванаўна Васілюк, бібліёграф

 

Працы У. У. Мелішкевіча

  1. Белавежская пушча / У. У. Мелішкевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1999. Т. 1. С. 343–344.

  2. Помнікі гісторыі і культуры Брэстчыны : праблемы вывучэння, аховы і выкарыстання : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі, [17 снеж. 1993 г.] / адказ. рэд. Мелішкевіч У. У. – Брэст : БрДПІ, 1993. – 93 с. : іл.

  3. К. Лыщинский и современность : материалы III общественно-политических чтений, посвящённых памяти К. Лыщинского : в 2 ч. / И. И. Акинчиц, В. Н. Варич, А. А. Горбацкий, В. У. Мелишкевич [и др.]. – Брест : БрГПИ, 1993. – Ч. 2. – 67 с.

  4. Беларуска-польскае ўзаемадзеянне ў галіне культуры : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі / [рэдкалегія: В. Я. Ляшук, Г. М. Малажай, У. У. Мелішкевіч]. – Брэст : [б. в.], 1993.

  5. Вучоны, асветнiк, педагог : [пра акадэміка У. М. Ігнатоўскага] / Уладзімір Мелішкевіч // Народная трыбуна. 1991. 2228 красавіка (№ 17). С. 5 ; 15 мая (№ 18). С. 5 ; 612 мая (№ 19). С. 5 ; 1319 мая (№ 21). С.5.

  6. Очерки истории Брестской областной парторганизации / Я. Я. Алексейчик, Г. А. Вайндрах, В. Ф. Вайц, Н. Г. Галушко, В. У. Мелишкевич [и др.] ; редкол.: Г. А. Вайндрах, Б. И. Камейша, В. У. Мелишкевич [и др.]. – Минск : Беларусь, 1989. – 447 с.

  7. Брест : энцикл. справочник. – Минск : Белорусская советская энциклопедия, 1987. – 408 с. – Из содерж.: Список авторов статей: Мелишкевич В. У. С. 408.

  8. Читается спецкурс по критике антикоммунизма / В. У. Мелишкевич, О. Е. Дунаевский // Вестник высшей школы. 1985. № 1. С. 66–67.

  9. Русско-белорусские культурные связи второй половины XIX века / В. У. Мелишкевич ; [рецензенты А. И. Мальдис, Г. В. Киселев]. Минск : Вышэйшая школа, 1984. 88, [2] с.

  10. Русско-белорусские культурные связи второй половины XIX века : автореферат диссертации… кандидата исторических наук / Мелишкевич Владимир Ульянович ; АН БССР, Институт истории. Минск, 1979. – 22 с.

  11. Беларусь у творах рускіх мастакоў : [І. Рэпін, І. Шышкін, К. Савіцкі, М. Мікешын] / У. У. Мелішкевіч // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1978. № 4. С. 24–28.

  12. М. Г. Чарнышэўскі і рэвалюцыйна-дэмакратычная думка ў Беларусі / У. У. Мелішкевіч // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. 1978. № 4. С. 34–42.

  13. Беларусь у выданнях Вольнага рускага друку (1857–1865 гг.) / У. У. Мелішкевіч // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. 1978. № 2. С. 108–116.

  14. Истоки взаимных связей : [русские и белорусские музыканты в конце ХІХ в.] / Владимир Мелишкевич // Нёман. 1978. № 2. С. 175–177.

 

Аб жыцці і дзейнасці У. У. Мелішкевіча

  1. Мелішкевіч Уладзімір Ульянавіч / Ігар Шаўчук // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1999. Т. 5. С. 109.

  2. Мелішкевіч Уладзімір Ульянавіч / У. І. Нікіценкаў // Памяць. Брэсцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 477–478.

  3. Мелішкевіч Уладзімір Ульянавіч // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 645.

  4. Асоба ў гiсторыi: гераiчнае i трагiчнае : матэрыялы Другой мiжнар. навук.-практ. канф. студэнтаў, аспiрантаў i маладых вучоных, прысвеч. памяцi прафесара У. У. Мелiшкевiча (Брэст, 12–13 лiстап. 2004 г.) / БрДУ. – Брэст : Академия, 2006. – 374 с.

  5. Люди, у которых мы учимся… : Владимир Ульянович Мелишкевич // Берасцейскi ўнiверсiтэт : [юбілейны выпуск]. Брэст, 2015. С. 3.

  6. Мелишкевич Владимир Ульянович : [некролог] / Бурский В. И., Дорошенко В. Р., Войтешик А. М., Куницкий В. П., Кусик Г. М., Лемешевский Л. А. [и др.] // Заря. 1994. 9 июля. С. 4.

  7. Мелішкевіч Уладзімір Ульянавіч : [некралог] // Народная трыбуна. 1994. 9 ліпеня.

  8. Мелішкевіч, У. Вяртанне з небыцця / У. Мелішкевіч ; гутарыў Ю. Кускоў // Народная трыбуна. 1993. 5 чэрвеня.

  9. Панкова, О. Павярнемся да памяці : [аб дзейнасці абласнога аддзялення Савецкага фонду культуры] / О. Панкова // Заря. 1990. 30 марта.

  10. Мелишкевич, В. У. Говорят делегаты ХХIХ Брестской городской партийной конференции / В. У. Мелишкевич // Заря. 1988. 25 ноября. С. 2.

  11. Мелишкевич, В. У. Прошлое страстно глядится в грядущее : [о деятельности Брестского областного отделения Советского фонда культуры] / В. У. Мелишкевич ; беседу провел А. Гурин // Заря. 1988. 4 ноября. С. 4.

  12. Стать творцами и созидателями : [об учредительной конференции Брестского областного отделения Советского фонда культуры; председатель В. У. Мелишкевич, секретарь О. Л. Панкова] // Заря. 1987. 1 июля.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1375 разоў Апошняя змена Чацвер, 08 Кастрычнік 2020 16:08