Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 30 Чэрвень 2017 10:29

20 чэрвеня 2017 года — 115 гадоў з дня нараджэння Георгія Мікітавіча Халасцякова (1902–1983), ваеннага дзеяча, віцэ-адмірала, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1965)

Георгій Мікітавіч Халасцякоў нарадзіўся 20 чэрвеня 1902 года ў горадзе Баранавічы Мінскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці) у сям’і чыгуначнага машыніста. У час Першай сусветнай вайны сям’я пераехала ў Рэчыцу. У 1918–1919 гадах быў сакратаром Рэчыцкага павятовага камітэта РКСМ. Са жніўня 1919 года ў Чырвонай арміі, у час Грамадзянскай вайны змагаўся на Паўднёвым і Заходнім франтах. У 1920 годзе трапіў у польскі палон, дзе прабыў каля года.

 

З 1921 года Георгій Халасцякоў на Ваенна-марскім флоце, назначаны намеснікам палітрука ў роце 2-га Балтыйскага флотскага экіпажа. Скончыў Ваенна-марское падрыхтоўчае вучылішча (1922), Ваенна-марское гідраграфічнае вучылішча (1925). Служыў вахценным начальнікам на лінкоры «Марат», камандаваў узводам флотскага экіпажа. Штурман падводнай лодкі «Коммунар». У 1928 годзе скончыў Падводны клас спецыяльных курсаў камсаставу ВМС. Служыў старшым памочнікам камандзіра падводнай лодкі «Пролетарий» (лістапад 1928 – май 1929), «Красноармеец», «Батрак» (май 1929 – студзень 1930), «Л-55» (студзень 1930 – студзень 1931). У 1931–1932 гадах — камандзір і камісар падводнай лодкі «Большевик» Балтыйскага флоту.

Пасля заканчэння Тактычных курсаў пры Ваенна-марской акадэміі (1933) Г. М. Халасцякоў накіраваны на Ціхаакіянскі флот камандзірам дывізіёна падводных лодак. Адначасова быў камандзірам першай падводнай лодкі на Ціхаакіянскім флоце, галаўной свайго дывізіёна. Затым камандаваў 5-й брыгадай падводных лодак. Асвойваў дальнія паходы ў адкрыты акіян, падлёднае плаванне, выкананне баявых задач у штармавое надвор’е. Меў рэпутацыю аднаго з перадавых савецкіх камандзіраў-падводнікаў, выступаў на Х з’ездзе УЛКСМ, у ліку першых падводнікаў быў узнагароджаны ордэнам Леніна (1935).

7 мая 1938 года Г. М. Халасцякоў беспадстаўна арыштаваны, абвінавачаны ў шпіянажы і прыгавораны да 15 гадоў лагераў. Тэрмін адбываў у бухце Вольга. У маі 1940 года вызвалены, адноўлены ў званні і правах на ўзнагароды. Пераведзены на Чарнаморскі флот, назначаны камандзірам 3-й брыгады падводных лодак.

Вялікую Айчынную вайну Г. М. Халасцякоў сустрэў на пасадзе начальніка плавання Чарнаморскага флоту. З верасня 1941 па снежань 1944 года — начальнік штаба і камандзір Новарасійскай ваенна-марской базы. Асабліва вызначыўся пры правядзенні Новарасійскай дэсантнай аперацыі ў верасні – кастрычніку 1943 года, калі маракі Чарнаморскага флоту сумесна з часцямі 18-й арміі вызвалілі горад і порт Новарасійск. Потым камандаваў Азоўскай ваеннай флатыліяй, а са снежня 1944 года і да заканчэння вайны — Дунайскай ваеннай флатыліяй. Удзельнік баёў за Крым і Каўказ, вызвалення Югаславіі, Венгрыі, Балгарыі, Чэхаславакіі, Аўстрыі. 24 мая 1945 года прысвоена званне віцэ-адмірала.

У 1950 годзе Георгій Мікітавіч скончыў Вышэйшую ваенную акадэмію імя К. Варашылава, назначаны камандуючым Каспійскай флатыліяй. З лістапада 1951 года — камандуючы 7-м флотам на Далёкім Усходзе (база — Савецкая Гавань). У снежні 1952 года ў Японскім моры загінула падводная лодка «С-117» з усім экіпажам, праз колькі месяцаў Г. М. Халасцякоў быў зняты з паста камандуючага флотам. У 1953–1969 гадах — намеснік начальніка ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Галоўнага штаба ВМФ. Шмат займаўся будаўніцтвам атамнага падводнага флоту. У красавіку – маі 1964 года быў старшым на борце АПЛ «К-27», якая здзейсніла 50-сутачны падводны паход у Антлантычны акіян.

Георгій Мікітавіч узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна (1935; 1946; 1965), трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга (1943; 1944; 1951), двума ордэнамі Ушакова І ступені (абодва 1945), ордэнамі Суворава I ступені (1943), Айчыннай вайны І ступені (1945), Чырвонай Зоркі (1982), дванаццацю замежнымі ордэнамi, у тым ліку вышэйшай марской узнагародай Вялікабрытаніі — Трафальгарскім крыжам, які атрымаў ад караля Георга VI. 7 мая 1965 года віцэ-адміралу Г. М. Халасцякову прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Ганаровы грамадзянін гарадоў Баранавічы (1974), Геленджык (Расія; 1973), Браціслава (Славакія).

Георгій Мікітавіч з мая 1969 года знаходзіўся ў адстаўцы, жыў у Маскве, працягваў займацца грамадзянскай работай, выступаў з лекцыямі, сустракаўся з моладдзю. Аўтар кнігі мемуараў «Вечный огонь» (1976; 1980).

Г. М. Халасцякоў і яго жонка, Наталля Васільеўна Сідарава (Кунiкова), трагічна загінулі 21 ліпеня 1983 года ў час рабаўніцтва іх кватэры. Пахаваны на Кунцаўскіх могілках. Злачынцы, якія палявалі за каштоўнымі ўзнагародамі, былі арыштаваны ў лістападзе 1983 года i асуджаны. Частку ўзнагарод удалося вярнуць, але большасць знікла бясследна.

У 1984 годзе пабудаваны сухагруз «Вице-адмирал Холостяков». На доме, дзе ён жыў (Масква, Цвярскі бульвар, 19), устаноўлена мемарыяльная дошка. Імем Г. М. Халасцякова названа вуліца ў г. Баранавічы, яго імя прысвоена сярэдней школе № 9. Да 100-годдзя з дня нараджэння Г. М. Халасцякова ў Баранавічах прайшлі ўрачыстасці, у краязнаўчым музеі аформлена экспазіцыя, устаноўлены памятны знак.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя В. П. Таўлая. Дрэкоўская Ірына Паўлаўна, гал. бібліятэкар залы галіновай літаратуры (краязнаўства). Шлык Лілія Віктараўна,

заг. аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы

 

  1. Долготович, Б. Д. Холостяков Георгий Никитич / Б. Д. Долготович // Адмиралы земли белорусской : биогр. справочник / Б. Д. Долготович. Минск, 2009. С. 41–42.

  2. Долготович, Б. Д. Холостяков Георгий Никитич / Б. Д. Долготович // Военачальники земли белорусской : энцикл. справочник / Б. Д. Долготович. Минск, 2009. С. 100–101.

  3. Долготович, Б. Д. Холостяков Георгий Никитич / Б. Д. Долготович // Почетные граждане белорусских городов : биогр. справочник / Б. Д. Долготович. Минск, 2008. С. 18.

  4. Халасцякоў Георгій Мікітавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2002. Т. 16. С. 528.

  5. Халасцякоў Георгій Мікітавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 610.

  6. Холостяков Георгий Никитич // Их именами названы... : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 648.

  7. Холостяков Георгий Никитич// Великая Отечественная война, 19411945 : энциклопедия. Москва, 1985. С. 773.

  8. Холостяков Георгий Никитич // Военный энциклопедический словарь. Москва, 1983. С. 796.

  9. Холостяков Георгий Никитич // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1982. Т. 5. С. 659.

  10. Халасцякоў Георгій Мікітавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 626.

  11. Холостяков Георгий Никитич // Советская военная энциклопедия : в 8 т. Москва, 1980. Т. 8. С. 385–386.

  12. Халасцякоў Георгій Мікітавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна. Мінск, 2000. С. 377.

  13. Холостяков, Г. Н. Вечный огонь / Георгий Никитич Холостяков ; литературная запись Н. Н. Ланина. Минск : Беларусь, 1980. 366 с., 8 л. ил., 1 л. портр.

  14. Холостяков, Г. Н. Вечный огонь / Георгий Никитич Холостяков ; литературная запись Н. Н. Ланина. – Москва : Воениздат, 1976. – 415 с. : ил. – (Военные мемуары).

  15. На левом фланге : [сборник статей о боевых делах участников освобождения Таманского полуострова]. – Москва : Советская Россия, 1976. – 304 с., [8] л. ил. – Из содерж.: Г. Холостяков. Атаки с моря. С. 64–74.

  16. Баркун, В. В. Вспоминая пережитое... Трагедия адмирала Холостякова. Афганские дни. Спитакская катастрофа / Валерий Баркун. – Гомель : [б. и.], 1998. – 90, [1] с., [14] л. портр. : факсим.

  17. Попов, Б. Ф. Трагедия на Тверском бульваре : о жизни и гибели героя Советского Союза вице-адмирала Г. Н. Холостякова / Борис Федорович Попов. – Москва : Московский рабочий, 1990. – 206 с. : ил.

  18. Баринов, В. А. Трагические судьбы красных командиров / В. А. Баринов. Москва : Вече, 2015. – 384 с. – (Военный архив).

  19. Раззаков, Ф. Банда похитителей орденов : [в т. ч. об ограблении и убийстве Г. Н. Холостякова] / Ф. Раззаков // Бандиты времён социализма : хроника российской преступности, 19171991 / Ф. Раззаков. Москва, 1997. С. 227–232.

  20. Шубич, М. Белорус, почитаемый на Кубани : [о Герое Совесткого Союза вице-адмирале ГНХолостякове] / Михаил Шубич ; фото Бориса Новограна // Заря. 2017. 25 февраля. С. 3.

  21. Макаров, А. Адмирал земли белорусской : [биография Г. Н. Холостякова; фото] / Александр Макаров // Белорусская военная газета. 2015. 8 мая. С. 11.

  22. Близниченко, С. С. К 115-летию со дня рождения флагмана флота I ранга (адмирала флота) Михаила Владимировича Викторова : [упоминается Г. Н. Холостяков] / С. С. Близниченко // Военно-исторический журнал. 2009. № 4. С. 72–92.

  23. Макар, В. Флотоводцы — уроженцы Брестчины : [биография вице-адмирала Г. Н. Холостякова] / В. Макар // Заря. 2009. 26 сентября. С. 10.

  24. Ермоленко, В. Подводные лодки: проект Черновского : [история лодок 1791–1991, в т. ч. первой подводной лодки «Щука» (1933), командир Георгий Холостяков] / В. Ермоленко // Белорусская военная газета. 2009. 19 марта. С. 3.

  25. Саберов, Ф. К. Дело Холостякова : [знакомство с материалами заседания трибунала по делу Г. Н. Холостякова, вице-адмирала, Героя Советского Союза] / Ф. К. Саберов // Военно-исторический архив. 2008. № 5. С. 27–44.

  26. Шчасная, К. Малая зямля вялікага марака : Баранавіцкая СШ № 9 носіць імя віцэ-адмірала Г. М. Халасцякова : [экскурсія па музеі школы] / К. Шчасная // Настаўніцкая газета. 2007. 25 жніўня. С. 11.

  27. Ширко, Т. К юбилею Г. Н. Холостякова : [о торжестве, посвящённом 100-летию со дня рождения Г. Н. Холостякова, в актовом зале СШ № 9 г. Барановичи] / Татьяна Ширко // Intex-press. Барановичи, 2002. 19 декабря. С. 2.

  28. Шубич, М. Вручены грамоты флотов : [о вручении грамот и подарков СШ № 9, приуроченном к очередной годовщине присвоения ей имени Г. Н. Холостякова и к 100-летию со дня рождения вице-адмирала] / Михаил Шубич // Наш край. Барановичи, 2002. 21 декабря. С. 2.

  29. Мароз, П. Герою-флатаводцу : [пра адкрыццё памятнага знака Герою Савецкага Саюза Г. Н. Халасцякову ў Баранавiчах] / П. Мароз // Народная трыбуна. 2002. 13 снежня. С. 5.

  30. Худенко, Н. Сам Георг IV вручал ему крест : в этом году Герою Советского Союза вице-адмиралу Георгию Холостякову исполнилось бы 100 лет / Н. Худенко // Во славу Родины. 2002. 10 декабря.

  31. Янукович, Е. Память о земляке жива : [об открытии памятного знака Г. Н. Холостякову] / Е. Янукович // Intex-press. Барановичи, 2002. 21 ноября. С. 3.

  32. Иванов, И. Памятный знак в честь почетного гражданина Барановичей : [об открытии памятника Герою Советского Союза Г. Н. Холостякову (1902–1983) в Барановичах] / И. Иванов // Заря. 2002. 20 ноября. С. 4.

  33. Шубіч, М. Якар… на вуліцы: [аб адкрыцці памятнага знака Г. М. Халасцякову] / Міхаіл Шубiч // Наш край. Барановичи, 2002. 19 ноября. С. 1.

  34. Адамянц-Подъяков, В. Жизнь и судьба адмирала : [о Герое Советского Союза Г. Н. Холостякове] / В. Адамянц-Подъяков // Заря. 2002. 7 сентября. С. 1.

  35. Сайко, И. Жизнь — подвиг : [о выставке «Жизнь — подвиг», посвящённой 100-летию со дня рождения Г. Н. Холостякова, в Барановичском краеведческом музее] / И. Сайко // Наш край. Барановичи, 2002. 11 июля. С. 2.

  36. Хряков, В. Моряк родом из Барановичей : [к 100-летию со дня рождения Г. Н. Холостякова] / В. Хряков // Intex-press. Барановичи, 2002. 18 апреля. С. 6.

 

 

 

Чытаць 1260 разоў Апошняя змена Чацвер, 08 Кастрычнік 2020 16:14