Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 27 Ліпень 2017 10:01

30 ліпеня 2017 г. – 95 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Антонавіча Ралько (1922–2006), гаспадарчага дзеяча, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы (1958, 1976), старшыні калгаса «Аснежыцкі» Пінскага раёна (1950–1992)

Уладзімір Антонавіч Ралько нарадзіўся 30 ліпеня 1922 года ў сяле Падарэссе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька — Антон Акімавіч Ралько, маці — Яфімія Яфімаўна, браты — Фёдар і Міхаіл. Пасля заканчэння школы (1938) Уладзімір Ралько паступіў у Беларускі палітэхнічны інстытут, але правучыўся нядоўга. У 1940 годзе прызваны ў Чырвоную армію, на пачатку Вялікай Айчыннай вайны стаў курсантам Краснадарскага авіяцыйнага вучылішча.

 

З вясны 1942 года знаходзіўся на фронце ў якасці стралка-радыста цяжкага бамбавіка ТБ-3. Пры выкананні баявога задання ў пачатку лета 1942 года самалёт быў збіты над Крымам, экіпаж трапіў у палон. У. А. Ралько разам з іншымі членамі экіпажа апынуўся ў лагеры ў Ровенскай вобласці, адкуль яму ўдалосязбегчы. Пераадолеўшы нямала небяспек, у чэрвені 1942 года ён разам з таварышамі апынуўся на Беларускім Палессі, быў прыняты ў партызанскі атрад імя Варашылава (камандзір В. З. Корж) Пінскага партызанскага злучэння. Спачатку быў кулямётчыкам, затым — камандзірам аддзялення, узвода. У верасні 1942 года стаў сакратаромкамсамольскайарганізацыі атрада. Ваяваў у партызанскім атрадзе да ліпеня 1944 года.

Пасля вызвалення Беларусі У. А. Ралько працаваў загадчыкам зямельнага аддзела Пінскага райвыканкама. У 1950 годзе калгаснікі чатырох вёсак абядналіся ў калгас імя Сталіна (у студзені 1963 г. перайменавалі ў «Аснежыцкі»). Уладзіміра Антонавіча абралі старшынёй, і на гэтай пасадзе ён працаваў на працягу 42 гадоў. Спачатку калгас быў вельмі слабы: мелася 25 кароў, некалькі дзясяткаў коней, дзве свінаматкі. Паступова справы сталі наладжвацца, пад кіраўніцтвам У. А. Ралько калгас ператварыўся ў буйное шматгаліновае прадпрыемства. На бедных палескіх землях у 1960–1980-я гады калгас атрымліваў устойлівыя ўраджаі збожжавых па 48–59 ц з гектара. На ўсю краіну «Аснежыцкі» славіўся сваімі поспехамі і ў жывёлагадоўлі: пагалоўе буйной рагатай жывёлы складала 12 тысяч, надоі малака ад каровы – 4,5 тысячы л у год.

За дасягнутыя поспехі калектыў калгаса «Аснежыцкі» ўзнагароджаны ордэнам Леніна (1966), а старшыня быў двойчы ўдастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы (1958, 1976). У. А. Ралько ўзнагароджаны трыма ордэнамі Леніна (1958, 1971, 1976), ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны I ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга (1958), Чырвонай Зоркі, медалямi. Славуты старшыня абіраўся членам Брэсцкага абкама і ЦК КПБ, дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1959–1963), дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1966–1970, 1974–1984). Ганаровы грамадзянін Пінскага раёна Брэсцкай вобласці (1998).

Выдатны кіраўнік У. А. Ралько выгадаваў цэлую плеяду Герояў Сацыялістычнай Працы. Сярод іх: Васіль Майсеевіч Гарошка, галоўны аграном калгаса «Аснежыцкі», затым старшыня вялікай гаспадаркі; жывёлаводы Людміла Мікалаеўна Журбіла, Любоў Ціханаўна Мазоль, Кацярына Парфір’еўна Ляснічая, Любоў Іванаўна Канановіч, Таісія Васільеўна Шпакоўская. 14 калгаснікаў былі ўзнагароджаны ордэнам Леніна, 160 чалавек – іншымі ўзнагародамі.

У сваёй кнізе «Оснежицкий поиск» (1979) Уладзімір Антонавіч дзеліцца сакрэтамі поспеху: «...человеческой работой на земле и создается источник всех ценностей. В работе на земле растет и сам человек, формирует свой характер, мировоззрение, трудолюбие, честность — все те качества, которые и делают его человеком. ...Успех сопутствует лишь тому, кто не жалея ни сил, ни времени работает на земле, настоятельно изучает и применяет на практике лучшие приемы агротехники для того, чтобы каждый гектар становился с каждым годом все плодороднее».

Пасля выхаду на пенсію У. А. Ралько жыў у Пінску. Яго сям’я: дачка Вольга, інжынер-хімік; сын Уладзімір, механік; унукі — Міхаіл i Уладзімір. Старэйшы ўнук У. А. Ралько, Уладзімір Пугач, вядомы беларускі музыкант, лідэр рок-гурта «J:Морс».

Уладзімір Антонавіч Ралько памёр 29 лістапада 2006 года. Пахавалі легендарнага старшыню на могілках вёскі Вішавічы побач з магілай жонкі, Веры Паўлаўны. У в. Аснежыцы ўсталяваны бюст У. А. Ралько (скульптар Іван Міско). У маi2008 года ў Пінску на доме, дзе ён жыў (вул. Першамайская, 176), устаноўлена мемарыяльная дошка.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Янішчыц. Паўлюкавец Наталля Уладзіміраўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі, Бахур Валянціна Мікалаеўна, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Ралько Уладзімір Антонавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2001. Т. 13. С. 287.

  2. Ралько Владимир Антонович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического труда : биогр. Справочник / сост. И. Н. Кулан [и др.]. Минск, 2014. С. 288.

  3. Ралько Уладзімір Антонавіч ; Вялікае жыццё / С. Шапіра // Памяць. Пінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 458–460.

  4. РалькоУладзімір Антонавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. Мінск, 1973. Т. 9. С. 86.

  5. Ралько, В. А. Оснежицкий поиск / Владимир Антонович Ралько ; лит. запись С. В. Бородовского, И. П. Середича, В. И. Хлиманова. – Минск : Ураджай, 1979. – 223 с. : ил.

  6. Ралько, В. А.Всего достигнешь, если любишь труд / Владимир Антонович Ралько ; лит. запись И. М. Масаулова Минск : Ураджай, 1966. – 84 с. : ил. – (Решения ХХIII съезда КПСС — в жизнь!).

  7. Ралько, В.А. Фабрика удобрений / Владимир Антонович Ралько ; лит. запись Я. Н. Островского. – Минск : Госиздат БССР, Ред. сельхоз. лит., 1960. – 40 с. – (Новаторы сельскохозяйственного поиска).

  8. Бяржынскі, А. М. Гаспадар калгаснага поля : [пра У. А. Ралько] / А. М. Бяржынскі. – Мінск : Беларусь, 1973. – 87 с. : іл. – (Людзі працоўнага і ратнага подзвігу).

  9. Агрогородок«Оснежицкий» : [соц.-экон. развитие] / сост.: В. Н. Клеша [и др.]. – Пинск : Пинская региональная типография, 2008. – 19 с. : ил.

  10. Колхоз «Оснежицкий» Пинского района Брестской области / Министерство сельского хозяйства БССР ; [подгот.: В. А. Ралько, В. И. Галочкин]. – Минск : Ураджай, 1976. – 15 с.

  11. Харитонова, А. Судьбы не выбирал : [о В. А. Ралько] / Анна Харитонова // Колхозная гвардия : очерки / сост. А. Ф. Калинкин. Москва, 1988. С. 109–121.

  12. Бородовский, С. Председатель из Оснежиц // Право на доверие : [очерки] / Степан Васильевич Бородовский. Минск, 1987. С. 36–45.

  13. Харитонова, А. Своей судьбы не выбирал / Анна Харитонова // Верность земле : сб. очерков. Минск, 1984. С. 17–27.

  14. Бюст Ралько Уладзіміра Анатонавіча : [в. Аснежыцы] // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць. Мінск, 1984. С. 296.

  15. Харитонова, А. Своей судьбы не выбирал // Рябина зреет на морозе : очерки / Анна Харитонова. Москва, 1982. С. 39–50.

  16. Апенченко, Ю. Главный секрет / Ю. Апенченко // Человек трудом славен : очерки о героях труда. Москва, 1981. С. 270–280.

  17. Гришковец, В. Памяти легендарного председателя : [в ОАО «Оснежицкое» состоялся турнир по вольной борьбе памяти В. А. Ралько] / Валерий Гришковец // Заря. 2017. 8 апреля.

  18. Пугач, В. Боевые мои старики... : [лидер группы «J:Mopc» вспоминает своего деда В. А. Ралько, участника Великой Отечественной войны] / Владимир Пугач // Комсомольская правда. 2016. 11 мая.

  19. Пугач, В. Героев достойные наследники : [лидер группы «J:Морс» вспоминает о своём деде В. А. Ралько] / Владимир Пугач // 7 Дней. 2016. 15 июня (№ 24). С. 22.

  20. Курэц, А. Шчодрая ралля Уладзіміра Ралько / Аляксандр Курэц // Сельская газета. 2015. 14 января. С. 8.

  21. Ильенков, В. Внук героя — посол доброй воли : [о Владимире Пугаче] / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2014. 21 лістапада.

  22. Ильенков, В. Притяжение «Оснежицкого» : [о выставке семейных фотографий и персональных реликвий В. А. Ралько «Пройденные поля» в Музее Белорусского Полесья  / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2013. 8 лютага.

  23. Куницкий, П. Пройденные поля Владимира Ралько : [о выставке «Пройденные поля», посвящённой памяти В. А. Ралько, организованной его внуком В. Пугачем в Музее Белорусского Полесья] / Павел Куницкий // Вечерний Брест. 2013. 6 февраля. С. 7.

  24. Туров, В. Земное притяжение / В. Туров // Заря. 2008. 13 ноября.

  25. Федарович, В. Жизнь — подвиг, урок и пример : [об открытии мемориальной доски на доме, где жил В. А. Ралько] / Валерий Федарович // Пінскі веснік. 2008. 16 мая. С. 2.

  26. Ралько Владимир Антонович : [некролог] // Пінскі веснік. 2006. 1 снежня ; Заря. 2006. 2 декабря. С. 3.

  27. Куницкий, П. Жил, опережая время : [памяти В. А. Ралько] / Павел Куницкий // Вечерний Брест. 2006. 1 декабря. С. 1–2.

  28. Акулік, А. Родам з Падарэсся : [пра У. А. Ралько] / Аляксандр Акулік // Рэспубліка. 2005. 24 чэрвеня. С. 6.

  29. Щербакова, Т. Дважды Герою – 82 года! : [о В. А. Ралько] / Тамара Щербакова // Полесская правда. Пинск, 2004. 7 августа.

  30. Мохор, В. Непревзойденный : [к 80-летиюВ. А. Ралько] / Валентина Мохор // Белорусская нива. 2002. 30 июля. С. 1–2.

  31. Тоболич, А. Трудная дорога к звёздам : Владимиру Антоновичу Ралько – 80 лет / Адам Тоболич // Заря. 2002. 30 июля. С. 2.

  32. Сергеев, Ю. От всей души : Пинщина отпраздновала 80-летие В. А. Ралько / Юрий Сергеев ; фото Михаила Линкевича // Полесская правда. Пинск, 2002. 3 августа. С. 2.

  33. Дружынін, П. Жыццё, як песня : [пра У. А. Ралько] / Пётр Дружынін // Народная газета. 2002. 31 ліпеня. С. 3.

  34. Цішук, П. Поле ягонага лёсу : [пра У. А. Ралько] / Пётр Цішук, Тамара Шчарбакова // Народная газета. 2002. 30 ліпеня. С. 1–2.

  35. Щербакова Т. Ралько Владимир Антонович : этапы славного пути / Тамара Щербакова // Полесская правда. Пинск, 2002. 27 июля.

  36. Ралько, В. А. Думать и считать : [воспоминания о визите М. С. Горбачева в колхоз «Оснежицкий»] / Владимир Антонович Ралько // Советская Белоруссия. 2002. 26 июня.

  37. Свістуновіч, С. Чалавек у бронзе : [У. А. Ралько] / С. Свістуновіч // Звязда. 2001. 11 жніўня.

  38. Ралько, В. А. Владимир Ралько: «Мне снится колхозное поле» / Владимир Антонович Ралько ; [записал] Фёдор Сытин // Заря. 2001. 6 января. С. 4.

  39. Казимиров, В. Живая легенда : [о В. А. Ралько] / Владислав Казимиров // Заря. 1999. 4 декабря. С. 4.

  40. О присвоении звания «Почетный гражданин Пинского района» Ралько Владимиру Антоновичу : решение Пинского районного Совета депутатов от 29 сентября 1998 г. // Полесская правда. Пинск, 1998. 3 октября.

  41. Шапиро, С. Торжество в Оснежицах по случаю 75-летнего юбилея прославленного председателя Владимира Антоновича Ралько / Семен Шапиро // Полесская правда. Пинск, 1997. 2 августа.

  42. Ляшук, М. Есть еще порох в пороховницах : В. А. Ралько – 75 / Марыя Ляшук // Пінскі веснік. 1997. 1 жніўня.

  43. Ралько, У. А. Уладзімір Ралько: «Я веру ў шчаслівую будучыню свайго народа» / Уладзімір Ралько // Народная газета. 1997. 30 ліпеня.

  44. Шапиро, С. Большая жизнь : Владимиру Антоновичу Ралько – 75 лет / Семен Шапиро // Полесская правда. Пинск, 1997. 30 июля.

  45. Тоболич, А. С годами звёзды не тускнеют : прославленному колхозному председателю Владимиру Антоновичу Ралько – 75 лет / А. Тоболич // Заря. 1997. 29 июля.

  46. Ровицкий, В. Ралько востребовался вновь / Владислав Ровицкий // Заря. 1995. 25 июля.

  47. Ралько, В. Лично встречался я с Н. Хрущевым, Л. Брежневым, М. Горбачевым : [воспоминания] / Владимир Ралько // Пинская неделя. 1990. 6 декабря.

 

 

Чытаць 1725 разоў Апошняя змена Чацвер, 15 Красавік 2021 10:42