Пятніца, 25 Жнівень 2017 15:42

2017 г. — 60 гадоў з часу правядзення VІ Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Маскве (1957), у якім прыняла ўдзел дэлегацыя Брэсцкай вобласці

У Маскве, сталіцы СССР, з 28 ліпеня па 11 жніўня 1957 года прайшоў VІ Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў. Прынялі ўдзел 34 тысячы чалавек з 131 краіны свету, што было рэкордам масавасці. Моладзь свету выступала за свае правы, за незалежнасць народаў і інтэрнацыяналізм. Актыўны ўдзел у фестывалі прынялі камуністычныя і сацыялістычныя арганізацыі, прадстаўнікі шырокага кола маладзёжных арганізацый, якія выступалі супраць фашызму і ваенных дыктатур. Сімвалам фестывалю стаў Голуб міру, які прыдумаў Пабла Пікаса.

 

Брэст для замежных гасцей быў першым савецкім горадам, варотамі ў СССР. Гасцей фестывалю ў Брэсце чакалі, рыхтаваліся да ўрачыстай сустрэчы. Быў створаны арганізацыйны камітэт з прадстаўнікоў аблвыканкама, абкама і гаркама КПБ, камсамольцаў. У Брэсцкім клубе чыгуначнікаў 6 ліпеня быў паказаны музычны спектакль «Фестивальная сюита», прыдуманы i пастаўлены сіламі мастацкай самадзейнасці. Вакзал і прылягаючыя вуліцы былі ўпрыгожаны лозунгамі, плакатамі, сцягамі. Каля 300 работнікаў чыгункі, вакзала і рэстаранаў прайшлі курсы нямецкай мовы.

17 ліпеня ў Брэст прыехалі польскія матацыклісты, якія прывезлі міжнародную фестывальную эстафету дружбы і міру маршруту № 3 (Берлін – Варшава – Мінск – Масква). На дзяржаўнай мяжы эстафету прыняла прадстаўніца моладзі Брэстчыны Роза Бялова, старшыня Брэсцкага абласнога савета спартыўнага таварыства «Ураджай». Вечарам на стадыёне «Спартак» адбыўся мітынг. Эстафету прынялі фізкультурнікі таварыства «Дынама» з Мінска, якія павезлі эстафету на аўтамашыне ГАЗ-69 з экскортам матацыклістаў.

25 ліпеня фестывальны цягнік даставіў у Брэст гасцей фестывалю з 16 краін, якіх ўрачыста сустрэлі. За чатыры дні перад пачаткам міжнароднага свята праз Брэст прайшоў 21 фестывальны цягнік, дзе ехалі дэлегацыі краін Афрыкі, Лацінскай Амерыкі (Чылі, Аргентына, Парагвай), Іспаніі, Партугаліі, Англіі, ГДР, ФРГ, Польшчы і іншых краін — усяго каля 9 тысяч чалавек. Удзельнікаў фестывалю брэстчане сустракалі з аркестрам, кветкамі, песнямі, дарылі значкі, сувеніры.

У Маскву на фестываль таксама адправілася дэлегацыя Брэсцкай вобласці. У яе складзе было каля 100 чалавек — рабочыя, служачыя, калгаснiкi, студэнты: партніха з Брэсцкай швейнай фабрыкі Марыя Лісецкая, студэнт Брэсцкага чыгуначнага тэхнікума Мікалай Марыневіч, чыгуначнікі з Брэста Васіль Голуб, Віталь Забельскі, Уладзімір Мартынюк, Ніна Фёдарава, даярка з Давыд-Гарадка Марыя Сыса, чабан з Высокаўскага раёна Васіль Слышко, арганізатар спорту з Пружан Фёдар Пашвенчук, настаўнік з Жабінкаўскага раёна Пётр Гажык і інш. Прабылi яны ў Маскве чатыры днi (1–4 жніўня), пабывалі на Усесаюзнай сельскагаспадарчай выставе, на канцэртах, у парках i на гарадскіх плошчах, дзе сустракаліся з замежнымі гасцямі і дэлегацыямі іншых рэспублік СССР. Спецыяльны карэспандэнт брэсцкай абласной газеты «Заря» А. Авечкін аператыўна перадаваў па телефоне паведамленні аб ходе свята.

З 7 па 13 жніўня на Брэсцкім вакзале сустракалі і праводзілі за мяжу дэлегацыі, якія вярталіся з Масквы. Многія госці города прыпыніліся на некалькі гадзін, змаглі прайсці па яго вуліцах, сустрэцца з брэсцкай моладдзю.

Сусветны фестываль моладзі аказаў вялікі ўплыў на жыццё Савецкага Саюза. Гэты час назвалі адлігай, вызваленнем ад сталінізму. Савецкія людзі атрымалі магчымасць зазірнуць за «жалезны занавес», паглядзець на людзей іншага менталітэту, іншых культурных традыцый, непасрэдна пазнаёміцца з імі. Наступны ХІІ Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў у Маскве, што праводзіўся ў 1985 годзе, аказаўся болей закрытым, заарганізаваным, меней уплывовым на грамадскасць савецкай краіны.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

 

  1. Сусветныя фестывалі моладзі і студэнтаў // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1974. Т. 10. С. 133.

  2. 1957 год.Фестивальный транзит через Брест : [подборка фото] // Брестский курьер. 2017. 10 августа (№ 33). С. 18.

  3. Мы — за мир и дружбу! : С фотоаппаратом по перрону Брестского вокзала : [о проводах зарубежных делегаций Московского фестиваля в Бресте; фото] / З. Ильевский, В. Фрейдин, П. Сусиков, В. Герман // Заря. 1957. 17 августа.

  4. Лидин, С. Идут фестивальные поезда… : [о проводах зарубежных делегаций Московского фестиваля в Бресте] / С. Лидин ; фото И. Вирко и В. Фрейдина // Заря. 1957. 16 августа.

  5. Фрейдин, В. Сердечные проводы : [о проводах зарубежных делегаций Московского фестиваля в Бресте] / В. Фрейдин // Заря. 1957. 14 августа.

  6. Овечкин, А. Брестчане на фестивале / А. Овечкин // Заря. 1957. 13 августа.

  7. Лукашевич, Л. Плечом к плечу : [впечатления о фестивале] / Лариса Лукашевич, работница Высоковской швейной мастерской Брестской области // Советская Белоруссия. 1957. 13 августа.

  8. Володин, В. Будем крепить дружбу! / В. Володин // Заря. 1957. 10 августа.

  9. Лидин, С. «До свидания, друзья!» : [о проводах зарубежных делегаций Московского фестиваля в Бресте] / С. Лидин // Заря. 1957. 9 августа.

  10. Овечкин, А. С открытым сердцем : [репортаж из Москвы] / А. Овечкин // Заря. 1957. 6 августа.

  11. Овечкин, А. Парк дружбы будет расти : [репортаж из Москвы] / А. Овечкин // Заря. 1957. 3 августа.

  12. Овечкин, А. Неповторимое впечатление : [о первых днях Брестской делегации на фестивале] / А. Овечкин // Заря. 1957. 2 августа.

  13. Шестой Всемирный : Лидин, С. Последние экспрессы… / С. Лидин ; Сыса, М. Увижу родную Москву / Мария Сыса ; Лисецкая, М. Труд – это мир / Мария Лисецкая ; Слышко, В. Обменяемся опытом работы / Василий Слышко ; Мариневич, Н. Встречусь с зарубежными студентами / Николай Мариневич ; Скробот, Н. Большая радость / Надежда Скробот ; Пошвенчук, Ф. На праздник молодежи / Федор Пошвенчук ; Гажик, П. Я еду в Москву! / Пётр Гажик ; фото Е. Макарчука // Заря. 1957. 28 июля.

  14. Фестиваль юности : [об открытии VI Всемирного фестиваля молодёжи и студентов в Москве] // Заря. 1957. 28 июля.

  15. Любин, М. Новые встречи — новые знакомства : [встреча делегаций из Дании, Голландии, Испании в Бресте] / М. Любин ; фото И. Вирко // Заря. 1957. 27 июля.

  16. По пути на фестиваль : [о встрече гостей фестиваля на Брестском вокзале] / фото В. Германа // Советская Белоруссия. 1957. 27 июля.

  17. Фрейдин, В. И сокращаются любые расстояния… : [встреча делегаций из ФРГ, Франции, Польши в Бресте]/ В. Фрейдин, Л. Золотарев, Е. Шилова ; фото Е. Макарчука // Заря. 1957. 26 июля.

  18. Папкович, Л. В Москву, на праздник юности : [о встрече гостей фестиваля на Брестском вокзале] / текст и фото Л. Папковича // Советская Белоруссия. 1957. 26 июля.

  19. Пограничный Брест встречает гостей / фото В. Германа // Знамя юности. 1957. 26 июля.

  20. Овечкин, А. В первые часы на советской земле : [встреча делегаций из Албании, Франции, Англии, ГДР в Бресте] / А. Овечкин, В. Фрейдин : фото Е. Макарчука // Заря. 1957. 24 июля.

  21. Первые встречи в Бресте // Знамя юности. 1957. 24 июля.

  22. Добро пожаловать, дорогие гости! : [на фото: встреча гостей фестиваля на Брестском вокзале] / фото Л. Папковича // Советская Белоруссия. 1957. 24 июля.

  23. Овечкин, А. Добро пожаловать! : сердечная встреча зарубежных делегатов московского фестиваля в Бресте / А. Овечкин, В. Фрейдин : фото Е. Макарчука // Заря. 1957. 23 июля.

  24. Сасімовіч, Л. Едуць маладыя чыгуначнікі : [пра дэлегатаў фестывалю з Брэсцкай чыгункі] / Л. Сасімовіч // Чырвоная змена. 1957. 20 ліпеня.

  25. Международная фестивальная эстафета : [на фото: польские спортсмены на мотоциклах передали эстафету в Брест] / фото В. Гундорина // Советская Белоруссия. 1957. 20 июля.

  26. Овечкин, А.Международная фестивальная эстафета в Бресте / А. Овечкин, В. Фрейдин : фото Е. Макарчука // Заря. 1957. 19 июля.

  27. Пограничная арка : [на фото: арка на границе ПНР и СССР у Бреста] / фото В. Германа // Знамя юности. 1957. 19 июля.

  28. Эстафета мира и дружбы на белорусской земле! : [о передаче в Бресте эстафеты молодёжи Белоруссии] // Советская Белоруссия. 1957. 18 июля.

  29. Эстафета дружбы на беларускай зямлі! : [аб перадачы эстафеты ад польскіх спартсменаў моладзi Беларусi на брэсцкiм стадыёне «Спартак»] // Чырвоная змена. 1957. 18 ліпеня.

  30. Международная фестивальная эстафета прибывает сегодня в Брест // Заря. 1957. 17 июля.

  31. Драгунов, Г. Могучая поступь фестиваля / Г. Драгунов // Заря. 1957. 17 июля.

  32. Брест — ворота Московского фестиваля : [о подготовке в Бресте к встрече гостей фестиваля] // Заря. 1957. 14 июля.

  33. Золотарев, Л. Подарок фестивалю : [о музыкальном спектакле «Фестивальная сюита» в Брестском клубе железнодорожников] / Л. Золотарев ; фото Е. Макарчука // Заря. 1957. 12 июля.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1335 разоў Апошняя змена Серада, 11 Лістапад 2020 12:54