Аўторак, 07 Жнівень 2012 11:28

Брэсцкая Бiблiя, помнiк польскамоўнага кнiгадрукавання на Беларусi (1563)

Выдадзена ў 1563 г. у Брэсце на сродкi Мiкалая Радзiвiла Чорнага, старасты берасцейскага, аднаго з кiраўнiкоў кальвiнiстаў у Вялiкiм княстве Лiтоўскiм.

{gcontent}На той час была адным з лепшых выданняў у ВКЛ i Польшчы. Сярод перакладчыкаў Брэсцкай Бiблii называюць Гжэгажа Оршака, Пятра Статорыуса, Яна Тэнаўдуса, Ежы Шомана, Якуба Любельчыка. У выданнi, вiдаць, прымаў удзел i Ц. Базылiк, якi ў той час кiраваў адной з Брэсцкiх друкарняў.

Брэсцкая Бiблiя мае назву «Бiблiя святая, гэта значыць Кнiга Старога i Новага запаветаў з яўрэйскай, грэчаскай i лацiнскай нанава на польскую мову са стараннасцю i дакладна перакладзеная». Ёсць i ўказанне: «Друкавана ў Брэсце Лiтоўскiм паводле загаду i коштам сiяцельнага пана, пана Мiкалая Радзiвiла, князя на Алыцы i на Нясвiжы, ваяводы вiленскага, у Вялiкiм княстве Лiтоўскiм найвышэйшага маршалка i канцлера».

У Брэсцкай Бiблii змешчаны поўны тэкст Старога i Новага запаветаў. Амаль на кожнай старонцы на палях каментарыi да тэксту. Упершыню ў гiсторыi кнiгадрукавання на Беларусi змешчаны прадметны паказальнiк. У прадмове, пратэстанцкай па накiраванасцi, перакладчыкi тлумачаць прынцыпы i асаблiвасцi свайго перакладу, адзначаюць, што за ўзор бралi Бiблiю на французскай мове (выдадзена гугенотамi).

Кнiга – вялiкi фалiянт, апраўлена ў скураную вокладку з малюнкамi i графiчным афармленнем. Асобныя гравюры паводле кампазiцыi i малюнка, некаторых дэталей узыходзяць да гравюр Ф. Скарыны. Брэсцкая Бiблiя выдадзена фарматам «у лiст», налiчвае 738 старонак. Тэкст надрукаваны гатычным шрыфтам у дзве калонкi па 58 радкоў у кожнай.

Экземпляры яе зберагаюцца ў Дзяржаўнай публiчнай бiблiятэцы ў Маскве, Цэнтральнай бiблiятэцы АН Лiтвы i ў Ягелонскай бiблiятэцы ў Кракаве, няпоўны экзепляр – у Цэнтральнай навуковай бiблiятэцы iмя Я. Коласа АН Беларусi.

Брэсцкая Бiблiя перавыдадзена ў Польшчы ў 2003 г.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2012 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

{/gcontent}

  1. Bibliabrzeska 1563. Krakow : Kalwin Publishing, 2003. 1130 c.
  2. Брэсцкая Бiблiя // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мiнск, 1996. Т. 3. С. 289–290.
  3. Новiк, Н. З гiсторыi берасцейскага кнiгадрукавання / Н. Новiк // Echa Polesia. 2009. № 1. С. 22–24.
  4. Бортнiк, I. Праблема талерантнасцi ў пратэстанцкай сацыяльна-палiтычнай думцы Вялiкага Княства Лiтоўскага i Польскага каралеўства ХVI – першай паловы ХVII ст. / I. Бортнiк // Беларускi гiстарычны часопiс. 2007. № 8. С. 30.
  5. Берёзкина, Н. Ю. Культурно-просветительная деятельность Брестской типографии (1553–1570) / Н. Ю. Берёзкина // Берасцейскiя кнiгазборы : матэрыялы мiжнароднай навукова-практычнай канферэнцыi «Берасцейскiя кнiгазборы: праблемы i перспектывы даследавання» (Брэст, 30–31 кастрычніка 2008 г.). Брэст, 2010. С. 230–237.
  6. Нарбутене, Д. Издания Брестской Радзивиловской типографии в фондах Библиотеки Литовской академии наук / Дайва Нарбутене // Берасцейскiя кнiгазборы : матэрыялы мiжнароднай навукова-практычнай канферэнцыi «Берасцейскiя кнiгазборы: праблемы i перспектывы даследавання» (Брэст, 30–31 кастрычніка 2008 г.). Брэст, 2010. С. 238–245.
  7. Верас, Н. Я. Бiблiяметрычны аналiз брэсцкага кнiгадрукавання ў ХVI ст / Н. Я. Верас // Берасцейскiя кнiгазборы : матэрыялы мiжнароднай навукова-практычнай канферэнцыi «Берасцейскiя кнiгазборы: праблемы i перспектывы даследавання» (Брэст, 30–31 кастрычніка 2008 г.). Брэст, 2010. С. 246–253.
  8. Брэсцкая Бiблiя // Вялiкае княства Лiтоўскае : энцыклапедыя : у 2 т. Мiнск, 2005. Т. 1. С. 315.
  9. Нiкалаеў, М. В. Шэдэўр брэсцкай друкарнi / М. В. Нiкалаеў // Помнiкi мастацкай культуры Беларусi : новыя даследаваннi. Мiнск, 1989. С. 144–149.
  10. Брестская Библия // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. Минск, 2006. Т. 1. С. 505.
  11. Брэсцкая Бiблiя // Энцыклапедыя гiсторыi Беларусi : у 6 т. Мiнск, 1994. Т. 2. С. 93.
  12. Нiкалаеў, М. «Зроблена ў Брэсце року 1563 месяца верасня чацвёртага дня…» / Мiкалай Нiкалаеў // Краязнаўчая газета. 2006. № 22. С. 8.
  13. Орлов, И. «Biblia Brzeska» Возвращение / Иван Орлов // Вечерний Брест. 2005. 2 сент. С. 4.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2916 разоў Апошняя змена Панядзелак, 15 Люты 2021 15:32