Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 18 Верасень 2017 10:21

10 ліпеня 2017 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Пятра Ільіча Клімука (1942), лётчыка-касманаўта, двойчы Героя Савецкага Саюза (1973, 1975), вучонага ў галіне тэхнічных навук

Пётр Ільіч Клімук нарадзіўся 10 ліпеня 1942 года ў вёсцы Камароўка Дамачаўскага (цяпер Брэсцкага) раёна Брэсцкай вобласці. Яго бацька, Ілля Фёдаравіч Клімук, ваяваў у партызанах і ў Чырвонай арміі, загінуў у 1944 годзе пры вызваленні г. Радама (Польшча). Маці, Марфа Паўлаўна Клімук (1912–1993), калгасніца. Пётр Клімук дзіцячыя і школьныя гады правёў у роднай вёсцы, у 1959 годзе скончыў сярэднюю школу.

 

Паступіў у школу першапачатковага навучання лётчыкаў у г. Краменчугу, а потым стаў курсантам Чарнігаўскага вышэйшага ваеннага вучылішча лётчыкаў імя Ленінскага камсамола. У 1964 годзе скончыў вучылішча на «выдатна», затым служыў у авіяцыйных часцях Савецкай арміі. У 1965 годзе быў залічаны ў атрад савецкіх касманаўтаў (група ВПС № 3). Прайшоў поўны курс агульнакасмічнай падрыхтоўкі і падрыхтоўкі да палётаў на караблях тыпу «Саюз».

У свой першы касмічны палёт П. І. Клімук адправіўся 18 снежня 1973 года разам з Валянцінам Лебедзевым у якасці камандзіра касмічнага карабля «Саюз-13». У ходзе палёту экіпаж правёў розныя астрафізічныя даследаванні. Працягласць знаходжання ў космасе склала 7 дзён 20 гадзін 55 хвілін.

Пасля вяртання П. І. Клімук працягваў трэніроўкі ў Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю. А. Гагарына. Ён прайшоў падрыхтоўку да працяглых палётаў на борце арбітальнай станцыі «Салют». У студзені 1975 года ўваходзіў у склад рэзервовага экіпажа пры палёце касмічнага карабля «Саюз-17». У красавіку 1975 года быў дублёрам камандзіра касмічнага карабля ў час няўдалага старту «Саюз-18-1».

Свой другі палёт у космас здзейсніў з 24 мая па 26 чэрвеня 1975 года разам з Віталем Севасцьянавым у якасці камандзіра касмічнага карабля «Саюз-18-2» і арбітальнай станцыі «Салют-4». Працягласць знаходжання ў космасе склала 62 дні 23 гадзіны 20 хвілін.

У далейшым П. І. Клімук праходзіў падрыхтоўку да палётаў па праграме «Інтэркосмас». У 1977 годзе ён скончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя Ю. А. Гагарына. Свой трэці палёт у космас вопытны ўжо камандзір ажыццявіў з 27 чэрвеня па 5 ліпеня 1978 года разам з польскім касманаўтам Міраславам Гермашэўскім на караблі «Саюз-30». У той жа час разам з Уладзімірам Кавалёнкам і Аляксандрам Іванчанкавым працаваў на борце арбітальнай станцыі «Салют-6». Працягласць знаходжання ў космасе склала 7 дзён 2 гадзіны 3 хвіліны.

У цэлым за тры рэйсы ў космас Пётр Ільіч налятаў 78 дзён 18 гадзін 18 хвілін. В 1978 годзе ён пакінуў атрад касманаўтаў і перайшоў на працу ў Цэнтр подрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю. А. Гагарына. З 1978 года стаў начальнікам палітаддзела, намеснікам начальніка, у 1991 годзе быў назначаны начальнікам Цэнтра. Лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР (1978, 1981). У 1983 годзе скончыў Ваенна-палітычную акадэмію імя У. І. Леніна. У 1995 годзе атрымаў навуковую ступень кандыдата тэхнічных навук, у 2000 годзе абараніў доктарскую дысертацыю і стаў доктарам тэхнічных навук. У 1998 годзе яму прысвоена званне генерал-палкоўніка авіяцыі. З’яўляецца членам-карэспандэнтам Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі, акадэмікам Міжнароднай акадэміі інфарматыкі. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1979–1984), народным дэпутатам СССР (1989–1991).

Свае ўспаміны і ўражанні ад сустрэч з нязведанным Пётр Ільіч аформіў у выглядзе кніг «Зоры побач» (1977), «Рядом со звёздами» (1979), «Атака на невесомость». У 1976 годзе ён стварыў сцэнарый дакументальнага фільма «Обычный космос» (рэжысёр С. М. Зелікін), які быў удастоены прэміі Ленінскага камсамола (1978).

П. І. Клімуку прысвоены ганаровыя званні Героя Савецкага Саюза (1973, 1975), Ганаровага грамадзяніна г. Брэста (1974), Ганаровага грамадзяніна Брэсцкай вобласці (2009). Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна (1973, 1975, 1978), ордэнамі «За службу Радзіме ва Узброенных Сілах СССР» ІІІ ступені (1984), ІV ступені (1996), Крыжам Грунвальду І ступені (ПНР, 1978), ордэнам Ганаровага легіёна ІІ ступені (Францыя, 2004) і інш.

У Брэсце на бульвары Касманаўтаў у 1978 годзе ўстаноўлены бронзавы бюст П. І. Клімука (скульптар І. Міско, архітэктар С. Баткоўскі). На малой радзіме ў в. Тамашоўцы ў 2000 годзе таксама ўстаноўлены бюст (скульптар І. Міско). У Тамашоўскай сярэдняй школе ў 1978 годзе адкрыты Музей касманаўтыкі (рэканструкцыя прайшла ў 2004 г.), дзе захоўваюцца экспанаты аб жыцці і дзейнасці земляка-касманаўта.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Брэсцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Васілюк Таццяна Іванаўна, бібліёграф

 

  1. Клімук Пётр Ільіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 8. С. 353.

  2. Клімук Пётр Ільіч // Ваенная энцыклапедыя Беларусі. Мінск, 2010. С. 520.

  3. Климук Пётр Ильич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 460.

  4. Клімук Пётр Ільіч // 250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур. Мінск, 2008. C. 113–114.

  5. Климук Пётр Ильич // Республика Беларусь : энциклопедия : в [7] т. Минск, 2006. Т. 4. С. 81–82.

  6. Климук Петр Ильич // Кто есть кто в Республике Беларусь. 2004. Минск, 2004. С. 212.

  7. Клімук Пётр Ільіч // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 640–641.

  8. Клімук Пётр Ільіч // Памяць. Брэсцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 471–472.

  9. Климук Пётр Ильич ; Климука П. И. бюст // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 231.

  10. Грибенчук, С. Звёздный сын Беларуси / С. К. Грибенчук, А. А. Полонский // Академики Брестчины. Брест, 2003. Кн.1. С. 20–27.

  11. Климук, П. Рядом со звёздами : книга одного полёта / П. И. Климук. – Москва : Молодая гвардия, 1979. – 224 с. – (Люди и космос).

  12. Клімук, П. Зоры — побач : кніга аднаго палёту / П. І. Клімук. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1977. – 320 с.

  13. Петр Клімук : жыццё і подзвіг касманаўта / уклад. У. Ліпскі. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2017. – 200 с.

  14. Абламейко, С. В. Космонавтика Беларуси / С. В. Абламейко. – 2-е изд.  Минск : БГУ ; Четыре четверти, 2014. 255 с.

  15. От Комаровки до Байконура : к 70-летию со дня рождения первого белорусского летчика-космонавта Петра Климука / [автор текста Н. Панасюк ; гл. ред. Т. Тиборовская ; фото: Н. Панасюк и др.]. – Брест : РИА «Вечерний Брест», [2012?]. – 15 с., включая обложку.

  16. Встречала песня юбиляра : к 70-летию дважды Героя Советского Союза, летчика-космонавта СССР, генерал-полковника авиации Климука Петра Ильича / [М. Панасюк ; фото: Н. Панасюк и др.]. – Брест : Брестская типография, 2012. – 7, [1] с., вкл. обл.

  17. Панасюк, М. К созвездиям : [очерк] / Микола Панасюк. – 5-е изд., доп. и перераб. – Брест : Брестская типография, 2012. – 15, [1] с.

  18. Панасюк, М. К созвездиям : к 70-летию со дня рождения Петра Ильича Климука / Микола Панасюк. – Брест : Брестская типография, 2011. – 16 с.

  19. Панасюк, М. Крык немаўляцi : старонкi з жыцця Пятра Клiмука. Вершы. У фотааб’ектыве А. Скакуна / Мікола Панасюк. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2004. – 69 с., [20] л. iл.

  20. Панасюк, М. В. Зоркі над Бугам / М. В. Панасюк. – Мінск : Беларусь, 1990. – 80 с. : іл.

  21. Гіль, М. С. Ёсць на зямлі крыніца... : аповесць у апавяданнях пра лётчыка-касманаўта СССР, двойчы Героя Савецкага Саюза П. І. Клімука : для мал. шк. узросту / Мікола Гіль ; маст. Я. І. Жылін. – Мінск : Юнацтва, 1983. – 112 с., [8] л. іл. – ( Слава твая, Беларусь).

  22. Гиль, М. Пётр Климук / Микола Гиль. – Минск : Беларусь, 1981. – 16 с.

  23. Пётр Климук : фотоальбом / фот. В. И. Ждановича [и др.]. – Минск : Беларусь, 1981.  32 с.

  24. Панасюк, Н. В. К созвездиям : к 70-летию со дня рождения Петра Ильича Климука / Н. В. Панасюк. – Минск : Беларусь, 1977. – 208 с. : ил.

  25. Ваганов, И. И. Петр Ильич Климук // Иван Иванович Ваганов, Николай Васильевич Панасюк. – Минск : Беларусь, 1976. – 10 с., [11] л. ил.

  26. Мазина, Г. Петр Климук: «Меня тоже, как бусла, тянет в родное гнездо...» / Галина Мазина ; фото Валерия Короля // Заря. 2017. 13 июля. С. 1, 3.

  27. Гришин, В. «Дарогі зямныя, што сыночка ў неба паднялі, да бацькавай хаты заўсёды вядуць...» : [празднование 75-летнего юбилея первого белорусского космонавта, дважды Героя Совестского Союза П. И. Климука на родине] / Виктор Гришин ; фото Сергея Хмеля и Михаила Губарева // Заря над Бугом. Брест, 2017. 13 июля. С. 1, 3, 8–9.

  28. Яскевіч, С. «Большага шчасця і не трэба» : Пётр Клімук адзначыў юбілей на малой радзіме / Святлана Яскевіч // Звязда. 2017. 12 ліпеня. С. 3.

  29. Лосич, П. Звездный путь Петра Ильича / Павел Лосич // Советская Белоруссия. 2017. 11 июля. С. 5.

  30. Брюзгин, П. Крылья человек обретает на земле : 10 июля Петру Климуку исполняется 75 лет / Петр Брюзгин ; записал Николай Панасюк // Заря. 2017. 8 июля. С. 4.

  31. Самосевич, М. Родина крылья дала / Марина Самосевич // Заря над Бугом. Брест, 2017. 6 июля (№ 27). С. 8–9.

  32. Гараева, С. Да далёкіх зорак блізка : у вёсцы Тамашоўка Брэсцкага раёна пры школе дзейнічае адзіны ў Беларусі музей касманаўтыкі / Сабіна Гараева // Народная трыбуна. 2015. 10 красавiка (№ 15). С. 3.

  33. Литвинович, Е. Покорить звезды : сорок лет назад уроженец Брестского района Петр Климук совершил свой первый полет / Евгений Литвинович // Заря. 2013. 21 декабря. С. 5.

  34. Мартынюк, М. Всеми любимая, незаменимая бабушка Тоня : [воспоминания старшей сестры космонавта ПИ. Климука Антонины Лущай (Климук) о детстве и родителях] / Марта Мартынюк // Брестская газета. 2013. 915 августа (№ 32). С. 5.

  35. Литвинович, Е. У руля корабля : сорок лет назад состоялся запуск космического корабля «Союз-18», командиром которого был назначен Петр Климук / Евгений Литвинович // Заря. 2015. 23 мая. С. 6.

  36. Гришин, В. «...Не я прославил свою Родину, а Беларусь меня прославила!» : [приезд дважды Героя Советского Союза Петра Ильича Климука на свою родину] / Виктор Гришин // Заря над Бугом. Брест, 2012. 19 июля. С. 1–2.

  37. 10 ліпеня — 70 гадоў з дня нараджэння (1942) П. І. Клімука, першага беларускага касманаўта / склад.: Г. В. Брага, Т. І. Лагош, Н. А. Шашэнька ; рэд. К. Д. Варанько // Новыя кнігі : па старонках беларускага друку / Нацыянальная бібліятэка Беларусі. 2012. № 6. С. 19–21 (дадат.: Даты беларускага календара).

  38. Кучерова, Л. Тернистый путь к звездам : [о космонавте П. И. Климуке] / Лариса Кучерова // Армия. 2010. № 2. С. 54–57.

  39. Грышкевіч, С. «Зорная» школа : [пра музей касманаўтыкі ў Тамашоўскай СШ Брэсцкага раёна] / Сяргей Грышкевiч // Настаўніцкая газета. 2009. 8 кастрычніка. С. 4.

  40. Климук, П. Вселенная Петра Климука : счастливые числа и годы первого белорусского космонавта / Петр Климук ; беседовал Иван Корендо// Народная газета. 2008. 18 снежня. С. 13.

  41. Климук, П.И. Гражданин мира / П. И. Климук ; интервью провел Д. Ткачев // Советская Белоруссия. 2007. 17 августа. С. 8–9.

  42. Климук, П. И. Земля в иллюминаторе : [беседа с П. Климуком о развитии белорусско-российского сотрудничества в космической сфере] / П. И. Климук ; беседовала Л. Павлова // Советская Белоруссия. 2005. 12 апреля. С. 1, 3.

  43. Лоскі, В. Кніга пра касманаўта : [пра кнігу Міколы Панасюка «Крык немаўляці» аб жыцці П. І. Клімука] // ЛiМ. 2002. 5 ліпеня. С. 8.

  44. Туров, В. Жаркий космос : [докум. очерк о П. И. Климуке] / Владимир Туров // Заря над Бугом. Брест, 2002. 10 апреля; 13 апреля; 17 апреля; 20 апреля; 24 апреля; 27 апреля; 30 апреля; 4 мая; 11 мая; 22 мая; 25 мая; 29 мая; 1 июня; 5 июня; 8 июня; 12 июня; 15 июня; 19 июня; 26 июня; 29 июня; 2 июля; 6 июля.

  45. Панасюк, М. Ад Камароўкі да Байканура : [нарыс да 60-годдзя П. І. Клімука] / М. Панасюк ; фота: Э. Кобяка, М. Амельчанкі // Беларуская думка. 2002. № 6. С. 15–22.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 5367 разоў Апошняя змена Пятніца, 30 Кастрычнік 2020 12:12