Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 19 Верасень 2017 14:43

27 кастрычніка 2017 г. — 50 гадоў з дня прысуджэння калектыву Брэсцкага драматычнага тэатра імя ЛКСМБ прэміі Ленінскага камсамола за спектакль «Брэсцкая крэпасць» (1967)

Брэсцкая крэпасць стала сімвалам мужнасці савецкіх салдат на пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Беларускі драматург Кастусь Губарэвіч (1907–1987) у 1949 годзе напісаў п’есу ў 3 актах 8 карцінах «Цытадэль славы», якая распавядала аб гераічнай абароне Брэсцкай крэпасці ў чэрвені 1941 года. Гэта быў адзін з першых мастацкіх твораў аб героях-абаронцах крэпасці. П’еса была пастаўлена рэжысёрам Канстанцінам Мікалаевічам Саннікавым у Беларускім драматычным тэатры імя Янкі Купалы. Прэм’ера адбылася 4 кастрычніка 1950 года. Аднак спектакль аказаўся незаўважаным крытыкамі і гледачамі, праз некалькі прадстаўленняў быў зняты з рэпертуару.

 

У далейшым п’еса была грунтоўна перапрацавана К. Л. Губарэвічам і пад назвай «Брэсцкая крэпасць» пастаўлена ў Брэсцкім абласным драматычным тэатры імя ЛКСМБ рэжысёрам Аляксандрам Васілевічам Міронскім (1899–1955). Сцэнаграфія М. Смародкіна. У ролях: Калеснікаў – М. Абрамаў; Калеснікава – Г. Качаткова; Ермашоў – М. Маркін, Ю. Арынянскі; Зорына – С. Іванова, Т. Канавалава, Н. Абрамава, Н. Ганчарэнка; Пінчук – Ю. Уласаў, В. Клунны; Малышаў – В. Сусленікаў, І. Кузняцоў, Г. Волкаў; Рагулін – А. Ілюшын; камандзір Дораш – Е. Гарсель, А. Дудараў; камандзір Селіванаў – В. Гачынскі; Кукушкін – Б. Уксусаў; Даша – Т. Заранок; Траўбэ – С. Юркевіч; Хельм – К. Жукаў, А. Самараў.

Прэм’ера адбылася 19 сакавіка 1953 года. Гераічная драма ў 4 актах 9 карцінах пастаўлена рамантычна ўзнёсла, з напружаным унутраным дзеяннем, яркімі характарамі. Спектакль стаў падзеяй у тэатральным жыцці рэспублікі і творчасці калектыву тэатра. На працягу пятнаццаці гадоў тэатр ездзіў з гэтым спектаклем па розных гарадах Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы (Беласток, Люблiн i iнш.), паглядзелі спектакль больш за 350 тысяч гледачоў. 17 верасня 1960 года ён быў паказаны на сцэне Крамлёўскага тэатра ў Маскве (за паказ адказваў Юрый Андрэевіч Арынянскі, які ў 1958–1965 гг. быў галоўным рэжысёрам Брэсцкага тэатра). Тэлевізійны запіс спектакля дэманстраваўся на Маскоўскім і Кіеўскім тэлебачанні.

У 1967 годзе адбыўся 600-ы паказ спектакля «Брэсцкая крэпасць». 8 красавіка 1967 года шэраг работнікаў тэатра быў узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР: Максім Абрамаў, Аляксандра Асторына, Юрый Уласаў, Георгій Волкаў, Леанід Валчэцкі, Таццяна Заранок, Антон Збарамірскі, Ганна Качаткова, Уладзімір Лісоўскі, Барыс Уксусаў, Усевалад Шапавалаў.

Да Дня нараджэння камсамола (29 кастрычніка) з 1966 года прысуджваліся прэміі ЦК УЛКСМ (5 000 руб.) маладым аўтарам, калектывам і арганізацыям за выдатныя дасягненні ў галіне літаратуры і мастацтва. Бюро Цэнтральнага камітэта Усесаюзнага Ленінскага камуністычнага саюза моладзі 27 кастрычніка 1967 года пастанавіла прысудзіць прэмію Ленінскага камсамола калектыву Брэсцкага драматычнага тэатра імя ЛКСМБ за спектакль «Брэсцкая крэпасць».

У 1968 годзе народны артыст БССР Георгій Андрэевіч Волкаў (1922–2000), які ў 1965–1979 гадах быў галоўным рэжысёрам Брэсцкага драмтэатра, паставіў адноўленую версію гераічнай драмы пад назвай «Людзі і камяні». У 1972 годзе Г. А. Волкаў паставіў адноўлены спектакль «Брэсцкая крэпасць» з новымі выканаўцамі. Мастак А. Марозаў, музыка М. Русiна. Усяго за 25 гадоў свайго жыцця спектакль прайшоў на сцэне 935 разоў.

У Дзяржаўным рускім драматычным тэатры БССР «Брэсцкая крэпасць» была пастаўлена рэжысёрам В. Фёдаравым у канцы 1954 года. Спектакль быў вырашаны ў героіка-трагедыйным жанры. У 1955 годзе быў паказаны ў Маскве на Дэкадзе беларускага мастацтва і літаратуры.

П’еса К. Л. Губарэвіча «Брэсцкая крэпасць» ішла за межамі Беларусі. Пад назвай «Цытадэль славы» яе паставілі ў Чувашскім рэспубліканскім тэатры юнага гледача (1953), Сыктыўкарскім аб’яднаным драматычным тэатры (1953), Валынскім украінскім абласным драматычным тэатры імя Т. Шаўчэнкі (Луцк, 1954), Петрапаўлаўскім абласным тэатры драмы імя М. Пагодзіна (1970).

Імя аўтара п’есы «Брэсцкая крэпасць» стала добра вядома ў Брэсце. У 2009 годзе яго імя прысвоена СШ № 12 г. Брэста. 1 верасня 2011 года на будынку школы імя К. Л. Губарэвіча ўрачыста адкрыта мемарыяльная дошка ў гонар драматурга. У Музеі абароны Брэсцкай крэпасці сабраны экспанаты аб ім.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

 

  1. «Брэсцкая крэпасць» : [аб п’есе К. Губарэвіча] // Тэатральная энцыклапедыя : у 2 т. Мінск, 2002. Т. 1. С. 165.

  2. Губарэвіч Кастусь (Канстанцін Лявонавіч) // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2012. Т. 3. С. 292.

  3. Губарэвіч Кастусь (Канстанцін Лявонавіч) / Б. І. Бур’ян // Тэатральная энцыклапедыя : у 2 т. Мінск, 2002. Т. 1. С. 321–322.

  4. Волкаў Георгій Андрэевіч // Тэатральная энцыклапедыя : у 2 т. Мінск, 2002. Т. 1. С. 220–221.

  5. Міронскі Аляксандр Васілевіч / Б. І. Бур’ян // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1986. Т. 3. С. 638.

  6. Саннікаў Канстанцін Мікалаевіч / У. І. Няфёд // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1987. Т. 4. С. 640–641.

  7. Арынянскі Юрый Андрэевіч / Г. Р. Герштэйн // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1984. Т. 1. С. 196.

  8. Смольский, Р. Б. На сцене — бессмертие подвига. Белорусский театр о Великой Отечественной войне. Эволюция художественных принципов в осмыслении героических характеров / Ричард БолеславовичСмольский. – Минск : Наука и техника, 1982. – 183 с. : ил. – Из содерж.: «Брэсцкая крэпасць». С. 82–87.

  9. Кастусь Губарэвіч: вехі творчасці / уклад. А. Лявонава (Губарэвіч). – Мiнск : Кнiгазбор, 2007. – 303 с. : iл.

  10. Губарэвіч, К. Брэсцкая крэпасць / Кастусь Губарэвіч // Паядынак : зб. п’ес аб Вялікай Айчынай вайне : для сярэд. і ст. шк. узросту / аўт. прадм. В. І. Маслоўкі ; склад. Г. С. Пармон. Мінск, 1997. С. 78–120.

  11. Губарэвіч, К. Брэсцкая крэпасць : (Людзі і каменне) : гераічная драма ў дзвюх частках / Кастусь Губарэвіч. – Мінск : Беларусь, 1972. – 82 с.

  12. Брэсцкі тэатр драмы і музыкі / Р. М. Бакіевіч // Тэатральная энцыклапедыя : у 2 т. Мінск, 2002. С. 169–179.

  13. Нікіценкава, Л. П. Брэсцкі абласны тэатр драмы і музыкі / Л. П. Нікіценкава, У. І. Нікіценкаў // Памяць. Брэст : гіст-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 578–582.

  14. Волчецкий, Л. Годы, спектакли, роли… : очерк о творческой деятельности Брестского областного драматического театра имени Ленинского комсомола Белоруссии / Леонид Волчецкий. – Минск : Мастацкая лiтаратура, 1974. – 172 с., [6] л. ил. – Из содерж.: Спектакль «Брестская крепость». С. 5–8, 37–59.

  15. Брэсцкi драматычны тэатр : 50 гадоў, 1944–1994 / [уклад. З. I. Дудзюк]. – Гродна, 1995. – 64 с. : іл.

  16. Потолков, Ю. Седой мальчишка Брест : [об истории спектакля «Брестская крепость»] / Юрий Потолков // Брестский вестник. 2017. 27 июля (№ 30). С. 20.

  17. Потолков, Ю. Премьера 1953 года : [об истории спектакля «Брестская крепость»] / Юрий Потолков // Брестский вестник. 2017. 20 июля (№ 29). С. 23.

  18. Юдицкий, А. Большое искусство — вечно! : [о спектакле «Брестская крепость»] / А. Юдицкий // Заря. 2008. 15 апреля. С. 4.

  19. Капачова, А.«Неадкрытыя астравы» Брэсцкай крэпасці : [55 год спектаклю «Брэсцкая крэпасць»] / А. Капачова // Культура. 2008. 10–16 мая. С. 7.

  20. Гоманкова, Н. Огонь из сердец высекает Эпоха : спектаклю «Брестская крепость» исполняется 55 лет / Наталья Гоманкова // Вечерний Брест. 2008. 28 марта. С. 8.

  21. Ручкина, Е. Четыре поколения «Брестской крепости» : [о вечере к 55-летию спектакля «Брестская крепость» по пьесе К. Губаревича в СШ № 12 г. Бреста] / Е. Ручкина // Брестский вестник. 2008. 27 марта. С. 3.

  22. Волкович, А. Юбилейный блеск не вправе заслонять правду истории : [о вечере, посвящённом юбилею пьесы К. Губаревича «Брестская крепость», в СШ № 12 г. Бреста] / Александр Волкович // Брестский курьер. 2008. 27 марта (№ 13). С. 25.

  23. Юдицкий, А. Константин Губаревич и его «Брестская крепость» / А. Юдицкий // Заря. 2008. 15 марта. С. 5.

  24. Митюков, А. «Всем тем, которых забывать нельзя» : [о творческой встрече к 55-летию спектакля «Брестская крепость» по пьесе К. Губаревича в СШ № 12 г. Бреста] / Александр Митюков // Заря. 2008. 25 марта. С. 3.

  25. Губаревич, В. Спектакль, переживший десятилетия : [к 100-летию со дня рождения драматурга К. Л. Губаревича, автора пьесы «Брестская крепость»] / Владимир Губаревич // Заря. 2006. 16 декабря. С. 8.

  26. Белоусов, В. Первооткрывателя велено забыть? : [о драматурге К. Л. Губаревиче, авторе пьес «Брестская крепость», «Люди и камни», «Брестский мир»] / Владимир Белоусов // Вечерний Брест. 2005. 9 декабря. С. 4.

  27. Павлова, Л. «Я крепость…» : история одного спектакля / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2004. 23 сентября. С. 8–9.

  28. Бакиевич, Г. Юбиляр — «Брестская крепость» : [30 лет назад началась сценическая жизнь героической драмы К. Губаревича] / Г. Бакиевич // Заря. 1983. 22 марта.

  29. Арлова, Т. Зноў у страі : [п’еса К. Губарэвіча «Брэсцкая крэпасць» у Брэсцкім абл. драм. тэатры імя ЛКСМБ] / Таццяна Арлова // ЛіМ. 1979. 26 студзеня. С. 8–9.

  30. Бакиевич, Г. Правдой жизни, силой искусства : [к 25-летию премьеры спектакля «Брестская крепость»] / Г. Бакиевич // Заря. 1978. 21 марта.

  31. Бляхер, А. Юбилей спектакля : [«Брестская крепость», к 750-му показу в Брестском обл. драм. театре им. ЛКСМБ] / А. Бляхер // Сельская газета. 1973. 21 марта.

  32. Бакиевич, Г. 700 встреч с героями : [спектакль «Брестская крепость»] / Г. Бакиевич // Заря. 1972. 27 ноября.

  33. Аграноўская, Э. У грозным 41-м… : [пра новую пастаноўку спектакля «Брэсцкая крэпасць» рэжысёрам Г. Волкавым] / Э. Аграноўская // ЛiМ. 1972. 5 мая. С. 7.

  34. Павлов, В. На сцене — «Брестская крепость» : [о спектакле в постановке режиссёра Г. Волкова] / В. Павлов // Заря. 1972. 25 марта.

  35. Ходцева, Т. Новая встреча с героями : [о спектакле «Брестская крепость» с новым составом актёров; режиссёр Г. Волков] / Т. Ходцева // Заря. 1969. 5 апреля.

  36. Камшалаў А. Імя Ленінскага камсамола : [аб лаўрэатах прэміі, у т. л. Брэсцкім драм. тэатры імя ЛКСМБ] / Аляксандр Камшалаў // Чырвоная змена. 1967. 3 лістапада.

  37. Аб прысуджэнні прэмій Ленінскага камсамола 1967 года за творы літаратуры і мастацтва // Чырвоная змена. 1967. 29 кастрычніка.

  38. О присуждении премий Ленинского комсомола 1967 года за произведения литературы и искусства // Комсомольская правда. 1967. 29 октября.

  39. Волчецкий, Л. Герои, шагнувшие за рампу : [о спектакле «Брестская крепость»] / Л. Волчецкий // Комсомольсая правда. 1967. 26 октября.

  40. О награждении Грамотой Верховного Совета Белорусской ССР работников Брестского областного драматического театра имени ЛКСМ Белоруссии : Указ Президиума Верховного Совета БССР // Заря. 1967. 9 апреля.

  41. Фрэйдзін, У. «Брэсцкая крэпасць» — на сцэне Крамлёўскага тэатра / У. Фрэйдзін // Зара. 1960. 11 верасня.

  42. Самовіч, В. «Брэсцкая крэпасць» : [рэцэнзія на спектакль] / В. Самовіч // Чырвоная змена. 1953. 22 красавіка.

  43. Рамановіч, Я. Душэўная прыгажосць савецкіх людзей : [рэцэнзія на спектакль «Брэсцкая крэпасць»] / Я. Рамановіч // Звязда. 1953. 16 красавіка.

  44. Брестская крепость : новая постановка театра имени Ленинского комсомола Белоруссии : [подборка материалов; фото В. Германа] // Заря. 1953. 22 марта.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1492 разоў Апошняя змена Панядзелак, 15 Люты 2021 16:33