Серада, 01 Лістапад 2017 16:20

16 кастрычніка 2017 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Карнілавіча Канькова (1947–2015), мастака

Міхаіл Карнілавіч Канькоў нарадзіўся 16 кастрычніка 1947 года ў вёсцы Пачашова Глазаўскага раёна Удмурціі. З дзяцінства марыў навучыцца маляваць. У шостым класе за малюнак зайца, пададзены на школьны конкурс, атрымаў першую прэмію і каляровыя алоўкі. У 1966 годзе скончыў прафесійна-мастацкае вучылішча па спецыяльнасці «мастацкая апрацоўка каменя» ў г. Кунгур Пермскай вобласці.

 

Служыў у Савецкай арміі ў Брэсце, тут і застаўся пасля дэмабілізацыі (1968), пакахаў прыгажуню Ліду (Лідзію Мікалаеўну), з якой потым і ажаніўся. Працаваў метадыстам па выяўленчым мастацтве ў Брэсцкім абласным Доме народнай творчасці. У 1972–1977 гадах — мастак-афарміцель на прадпрыемствах Брэста.

З 1991 года — галоўны мастак Брэсцкага камбіната «Мастацтва». Міхаіл Канькоў працаваў у галіне комплекснага мастацкага праектавання і афармлення ітэр’ера, музейных экспазіцый, манументальна-дэкаратыўнага жывапісу ў плакаце, станкавага жывапісу і графікі. На камбінаце ён доўгі час працаваў сумесна з Барысам Малахавым, які меў архітэктурную адукацыю. Вынікам сумеснай працы стала афармленне музея «Выратаваныя мастацкiя каштоўнасцi» (1989), Дома грамадзянскіх абрадаў у Брэсце, музея «Хлеб» калгаса «Савецкая Беларусь» (в. Расна) Камянецкага раёна, Палаца культуры саўгаса «Лінава» Пружанскага раёна, многіх школ, Дамоў культуры, бальніц, паліклінік, дзіцячых садкоў у Брэсцкай вобласці.

Але гэта толькі адзін бок творчасці Міхаіла Канькова. Другі — яго жывапісныя і графічныя творы. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1970 года, правёў шэраг персанальных выстаў у Брэсце (2000, 2007, 2013), Германіі (1999, 2001, 2002). На рахунку мастака шмат палотнаў, якія пакінулі адметны след у беларускім выяўленчым мастацтве: «Снегапад», «Патоплены карабель І», «Патоплены карабель ІІ», «Пейзаж з самотнай лодкай», «Сёстры», «Старое кафэ». Творы захоўваюцца ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, у прыватных калекцыях і галерэях Беларусi, Польшчы, Германіі, Расіі, Францыі і інш.

У 1994 годзе Міхаіл Канькоў быў прыняты ў Беларускі саюз мастакоў. Тады ж стаў кіраўніком творчай майстэрні «АРТ-М». З 1995 па 2004 год — старшыня праўлення Брэсцкай абласной арганізацыі БСМ. У 1997 годзе выйшаў першы ў вобласці альбом-каталог «Художники Брестчины», дзе М. К. Канькоў быў адным з аўтараў-складальнікаў, разам з Аляксандрам Грышчуком і Барысам Крэпакам. Праз пяць гадоў выйшаў яшчэ адзін альбом-каталог, перапрацаваны і дапоўнены, які таксама стаў падзеяй у мастацкім жыцці Брэстчыны.

Міхаіл Карнілавіч у 1998 годзе быў узнагароджаны медалём БСМ «За заслугі ў выяўленчым мастацтве». З 2002 года кіраваў работай выставачнай залы абласнога грамадска-культурнага цэнтра. Шмат намаганняў прыклаў да рамонту залы, да арганізацыі выстаў, правядзення вернісажаў і імпрэз. Праявіў сябе як выдатны арганізатар і адміністратар. Пра выставачную залу сталі паважліва казаць: «У Канькова на Савецкай».

Міхаіл Канькоў — мастак міфаў, ілюзій і асацыяцый. У фантасмагарычным калейдаскопе колераў фарбаў, у скрыжаванні і паралелях колеравых ліній адлюстроўваюцца шматгранныя пачуцці аўтара, яго адносіны да сучаснасці, гісторыі, чалавека. І ў кожнай карціне заўсёды ёсць за што зачапіцца воку, каб адшукаць галоўную ідэю, сэнс твора. Гэта асабліва праяўляецца ў такіх палотнах, як «Шпацыр па асеннім парку», «Радасць», «Сон у летнюю ноч», «Слёзы капалі», «Прысвячэнне крэпасці», «Мой горад».

З дапамогай свайго мастацтва Міхаіл Карнілавіч прабіваўся да сэрцаў людзей, прымушаў прыняць удзел у нетаропкай размове-роздуме. Пасля цяжкой хваробы выразна праявіўся і яшчэ адзін адметны бок творчасці мастака — стварэнне ікон з выявамі святых і анёлаў. Тут найбольш значныя работы — з серыі «Даткненне да Дыянісія», «Архангел Міхаіл», «Божая маці», «Архангел Гаўрыіл», «Дзмітрый Салунскі».

М. К. Канькоў памёр 16 красавіка 2015 года. 6 кастрычніка 2016 года ў выставачнай зале АГКЦ была адкрыта выстава яго твораў «Исчезающие небеса», 14 кастрычніка праведзены вечар памяці мастака. 15 кастрычніка 2017 года ў Мастацкім музеі г. Брэста прайшла вечарына памяці з нагоды 70-годдзя з дня нараджэння жывапісца.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

 

  1. Мiхаiл Канькоў : [«Настальгiя»]// Мастакі Брэстчыны : альбом-каталог / аўт.-склад. М. П. Кузьміч. Брэст, 2010. С. 66–67.

  2. Михаил Коньков : [«Остров Св. Елены»]// Художники Брестчины : [альбом-каталог] / авт.-сост.: М. Коньков, А. Жук, А. Грищук, Б. Крепак. Минск, 2002. С. 66–67.

  3. Михаил Коньков // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 649.

  4. Михаил Коньков : [«Знойное лето ’88»] // Художники Брестчины : [альбом-каталог] / сост. : Б. Крепак, А. Грищук, М. Коньков. Брест, 1997. С. 46–47.

  5. Канькоў Міхаіл Карнілавіч : [«Кампазiцыя № 2»] // Беларускі саюз мастакоў, 1938–1998 : энцыкл. даведнік. Мінск, 1998. С. 244.

  6. Коньков, М. К. Я живу в нарисованном мире... : альбом-каталог / авт.-сост.: М. Коньков, П. Кульша ; вступ. ст. Б. Крепака. – Брест : Брестская типография, 2007. – [74] с. : ил.

  7. Валасюк, Л. Паралельныя вокны мастака Міхаіла Канькова : [«Чырвоныя яблыкі», «Настальгія», «Сёстры. Прысвячаецца Барысаву-Мусатаву», «Ля ваколіцы», «Вячэрні букет»] // Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст, 2014. С. 14–17.

  8. Павлова, Л. В 70-летие Михаила Конькова зажгли свечи памяти в художественном музее Бреста / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2017. 19 октября (№ 43). С. 24.

  9. Валасюк, Л. Код мастака : [пра М. Канькова] / Леанiд Валасюк // Заря. 2017. 19 октября. С. 7.

  10. Бурдыка, В. «У Канькова на Савецкай...» : [пра вечар памяці мастака М. Канькова ў выставачнай зале Брэсцкага АГКЦ, дзе дэманструецца выстава яго твораў (14 кастр.)] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2016. 21 кастрычнiка (№ 43). С. 3.

  11. Соколовская, Е. Михаил Коньков – Художник. Личность. Человек : [о вечере памяти] / Елена Соколовская // Заря. 2016. 18 октября. С. 4.

  12. Гапеева, Т. Открылась выставка памяти Михаила Конькова / Татьяна Гапеева // Брестская газета. 2016. 7 октября (№ 41). С. 2.

  13. Васілеўскі, П. Ці насамрэч «усе разам»? : кадравы рэзерв мастакоў Брэстчыны: чым «дыхаем»? : [маналогі брэсцкіх мастакоў М. Канькова, М. Палачыча, М. Радзько] / Пётра Васілеўскі // Культура. 2015. 14 сакавіка (№ 11). С. 7.

  14. Глущенко, Т. Вписан в полотно вечности : [на 67-м году жизни скончался известный художник Михаил Коньков] / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 2015. 24 апреля. С. 8.

  15. П. В. Падзарадзіцца ад «...Аблокаў» : [пра выставу М. Канькова] / П. В. // Культура. 2013. 26 кастрычніка (№ 43). С. 8.

  16. Гармель, Е. Поэзия на холсте : [об открытии выставки М. Конькова в отремонтированном выставочном зале ОКЦ] / Елена Гармель, Алена Дэбиш // Заря. 2013. 19 октября. С. 8.

  17. Рубашевский, Ю. Выставочный зал открылся вернисажем : [выставка М. Конькова] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2013. 18 октября. С. 6.

  18. Юдзіцкі, А. Майстар ілюзій / Аляксандр Юдзіцкі // ЛіМ. 2013. 18 кастрычніка (№ 41). С. 13.

  19. Гармель, Е. «Искусство не товар, жизненная необходимость» : [о заканчивающейся реконструкции выставочного зала Брестского общественно-культурного центра (ул. Советская, 54); директор — М. К. Коньков] / Елена Гармель // Заря. 2013. 12 октября. С. 9.

  20. Юдицкий, А. «Проплывают облака, проплывают...» / Александр Юдицкий // Заря. 2013. 31 августа. С. 8.

  21. Пристромская, Л. Нет, время здесь не побеждает : [о выставке к 60-летию художника М. К. Конькова] / Лилия Пристромская // Брестский вестник. 2007. 11 октября. С. 3.

  22. Коньков, М. «Таинственная страсть» : [художник о своём увлечении чтением] / Михаил Коньков // Заря. 2012. 28 июля. С. 8.

  23. Гармель, Е. Михаил Коньков: «Новый год пахнет яблоками» :[рассказы про Новый год своего детства] / Елена Гармель // Заря.2009.31 декабря. С. 6.

  24. Карпинчик, В. Дар брестских художников : [о благотворительной акции брестских художников (Т. Павлючук, О. Гайдукевич, М. Коньков, А. Павлючук) в г. Седльце (Польша)] / Василий Карпинчик // Брестский вестник. 2008. 30 октября. С. 4.

  25. Бунеева, Л. Луч солнца над затонувшем кораблём : [о жизни и творчестве М. Конькова] / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2008. 29 февраля. С. 4.

  26. Валасюк, Л. Паралельныя вокны Міхаіла Канькова : сёння вядомаму брэсцкаму мастаку спаўняецца 60 год / Леанiд Валасюк ; фота Алёны Рупека // Народная трыбуна. 2007. 13 кастрычнiка (№ 41). С. 9.

  27. Бунеева, Л. На пороге новых открытий : в выставочном зале на Советской прошло чествование художника Михаила Конькова : [60 лет брестскому художнику] / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2007. 12 октября. С. 5.

  28. Рыбы, птицы, облака из мира Михаила Конькова : «Я живу в нарисованном мире…» : [персональная выставка брестского художника] // Брестский курьер. 2007. 11 октября (№ 41). С. 10.

  29. Пристромская, Л. Нет, время здесь не побеждает : [о юбилейной выставке художника М. Конькова ] / Лилия Пристромская // Брестский вестник. 2007. 11 октября (№ 41). С. 3.

  30. Кобяк, Э. Мелодия палитры мастера : [о творчестве М. Конькова] / Эдуард Кобяк // Заря. 2007. 9 октября. С. 1.

  31. Резанович О. Мы видим, чтобы любить : [о брестском художнике М. Конькове] / О. Резанович // СЭЗ Брест. 2001. № 5/6. С. 46–47.

  32. Хроніка мастацкага жыцця : а 30-годдзя творчай дзейнасці мастака М. Канькова ў Брэсце адкрылася экспазіцыя яго работ] // Мастацтва. 2000. № 11. С. 53.

  33. Бурык, К. Чароўнае святло карцін : [выстава твораў мастака М. Канькова] / Кацярына Бурык // Народная трыбуна. 2000. 28 кастрычніка (№ 43). С. 4.

  34. Чеберкус, Н. Нет ничего прекрасней содержания полотен светлых, как росы слеза… / Николай Чеберкус // Вечерний Брест. 2000. 20 октября. С. 8.

  35. Озерский, Н. Странный мир Михаила Конькова / Николай Озерский // Брестский курьер. 2000. 19–25 октября (№ 43). С. 13.

  36. Первая за 30 лет : [персональная выставка М. Конькова] // Вечерний Брест. 2000. 13 октября. С. 1.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1426 разоў Апошняя змена Пятніца, 07 Жнівень 2020 11:45