Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 27 Лістапад 2017 11:19

4 красавіка 2017 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Ціхана Максімавіча Барана (1932–1944), удзельніка партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну ў Беларусі

Ціхан Максімавіч Баран нарадзіўся 4 красавіка 1932 года ў вёсцы Байкі Пружанскага павета Палескага ваяводства (цяпер Ружанскага сельсавета Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацькі — Максім Іванавіч і Дар’я Іванаўна, у іх было яшчэ пяць дзяцей: сыны Павел, Васіль і Уладзімір, дочкі-блізняты Ніна і Жэня. Разам з імі жыла сям’я брата бацькі, Лявона Іванавіча Барана, які быў членам КПЗБ. У 1940 годзе Ціхан уступіў у піянеры, а яго старэйшыя браты — у камсамол.

 

У час Вялікай Айчыннай вайны ўся сям’я пайшла ў партызаны. Дзевяці-дзесяцiгадовы Ціхан збіраў зброю, боепрыпасы, прадукты, звесткі для партызанаў, распаўсюджваў сярод насельніцтва антыфашысцкую літаратуру.

Восенню 1942 г. на сядзібе М. І. Барана была тайна выкапана зямлянка, добра замаскіравана. Тут была абсталявана падпольная друкарня, у якой выдаваліся лістоўкі, зводкі Саўінфармбюро, пазней — газета Брэсцкага абласнога антыфашысцкага камітэта «За Родину». Друкарня праіснавала тут з кастрычніка 1942 года да красавіка 1943. Амаль год у Максіма Іванавіча жылі кіраўнікі антыфашысцкага камітэта Іосіф Урбановіч і Мірон Крыштафовіч.

У красавіку 1943 года Ціхан з маці прыйшлі ў вёску за адзеннем, былі арыштаваны паліцыяй. Пяць тыдняў іх трымалі ў Ваўкавыскай турме, дапытвалі пра партызанаў, потым Дар’ю Іванаўну адправілі ў канцлагер на тэрыторыі Польшчы, а Ціхана адпусцілі. З чэрвеня 1943 года — сувязны атрада імя С. М. Кірава брыгады імя П. К. Панамарэнкі Брэсцкага партызанскага злучэння. Пры атрадзе працавала «зялёная» школа, у якой займаліся 35 дзяцей, у тым ліку Ціхан Баран.

У ноч на 22 студзеня 1944 года акупанты акружылі вёску Байкі, люта расправіліся з жыхарамі. Паліцаі і немцы ўсіх сагналі ў вялікі хлеў. Мужчын расстрэльвалі групамі па 6–7 чалавек, жанчын спальвалі жывымі, на дзяцей нацкавалі сабак і пакалечаныя дзіцячыя целы кідалі ў агонь. Загінулі і сёстры Ціхана — Ніна і Жэня. Ад рук катаў загінулі 957 чалавек, спалены 120 двароў. Байкі ўвекавечаны ў мемарыяльным комплексе «Хатынь» (Лагойскі раён Мінскай вобласці).

Тады ж фашысты схапілі Ціхана Барана, бо ён, выконваючы загад камандзіра, напярэдадні прыйшоў у вёску, застаўся начаваць. Прымушалі паказаць, дзе знаходзяцца партызаны. Патрыёт завёў ворагаў у непраходную багну, паўтарыўшы подзвіг Івана Сусаніна. Фашысты застрэлілі Ціхана Барана, але атрад карнікаў, па легендзе, амаль увесь загінуў у балоце. Дакладнае месца смерцi героя не знойдзена.

Пасля вайны вёска Байкі аднавілася. Максім Іванавіч і Дар’я Іванаўна, якая вярнулася пасля Перамогі з нямецкага канцлагера, вырашылі жыць у роднай вёсцы. Павел, які адзіны з дзяцей вялікай сям’і выжыў, на папялішчы разам з бацькамі адбудаваў новы дом. На гэтым доме ў 1967 годзе была ўстаноўлена дошка памяці Ціхана Барана. У 1954 годзе імя Ціхана Барана было занесена ў Кнігу гонару Усесаюзнай піянерскай арганізацыі імя У. І. Леніна. Яго імем назвалі вуліцу ў Пружанах, імя юнага героя прысвойвалі піянерскім атрадам і дружынам у розных школах. Пісьменніца Галіна Васілеўская напісала аб ім дакументальную аповесць «Малюнак на снезе» (1967), за якую атрымала першую прэмію рэспубліканскага конкурсу на лепшую кнігу для дзяцей.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Баран Тихон Максимович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 32–33.

  2. Баран Тихон Максимович // Их именами названы… : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 48–49.

  3. Баран Ціхан Максімавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1970. Т. 2. С. 134.

  4. Хадаровіч, А. Сям’я патрыётаў / А. Хадаровіч // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Пружанскага раёна. Мінск, 1992. С. 192–194.

  5. Піянеры Беларусі — героі Вялікай Айчыннай вайны / В. М. Марозаў // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 497–498.

  6. Байкі : [вёска Пружанскага раёна; узгадваецца Ціхан Баран] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2007. Т. 4, кн. 2. С. 491–492.

  7. Байкі : [вёска Пружанскага раёна] // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 54.

  8. Байкі : [вёска Пружанскага раёна] / А. С. Барысавец, Т. А. Слесарук // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1970. Т. 2. С. 75.

  9. Дом, в котором родился и жил Баран Тихон Максимович / А. И. Дулебо. Землянка, в которой находилась подпольная типография ; Могила жертв фашизма / В. С. Поссе, А. А. Факторович : [д. Байки] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 356.

  10. Друкарня Брэсцкага абласнога антыфашысцкага камітэта / А. І. Марозава // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 202.

  11. Мемарыяльная дошка Барану Ціхану Максімавічу / Г. І. Дулеба // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць. Мінск, 1984. С. 320.

  12. Василевская, Г.О. Две дороги : докум. повести : для сред. шк. возраста : пер. с бел. : [о девочке-партизанке Р. Кунько и юном разведчике Т. Баране] / Галина Онуфриевна Василевская. – Минск : Мастацкая літаратура, 1977. – 271 с. : ил. – Содерж.: Молния в ночи ; Рисунок на снегу.

  13. Василевская, Г. Рисунок на снегу : [докум. повесть] / Галина Василевская ; [пер. с бел. Виктора Щепотева]. – Москва : Детская литература, 1971. – 96 с. : ил.

  14. Василевская, Г. Рисунок на снегу : [докум. повесть] / Галина Василевская ; [авториз. пер. с бел. М. Горбачева]. – Москва : Молодая гвардия, 1971. – 78 с. : ил. – (Юные герои).

  15. Васілеўская, Г.А. Малюнак на снезе : дакум. аповесць : [для сярэд. і старэйш. узросту] / Галіна Ануфрыеўна Васілеўская. – Мінск : Беларусь, 1969. – 95 с. : іл.

  16. Макаревич, И. Правнук Ивана Сусанина : [о подвиге Тихона Барана] / И. Макаревич ; пер. Ю. Богушевича // Пионеры-герои : очерки. Минск, 1985. С. 105–107.

  17. Маліноўскі, М. Вёска Байкі ў прасторы часу і імя ў гераізме : [Пружанскі раён] / М. М. Маліноўскі // Навукова-практычная канферэнцыя «Імя ў гісторыі: Заходнепалескі рэгіён», 17–18 красавіка 2015 г. : зборнік дакладаў. Брэст, 2016. С. 31–32.

  18. Рунович, В. В. Тихон Баран / Владислав Валерьевич Рунович // Этих дней не смолкнет слава : сб. материалов Респ. студ. военно-науч. конф., посвящ. Дню Победы в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг., [г. Гродно], 28 апр. 2016 г. / [УО «Гродненский гос. мед. ун-т», Военная кафедра]. Гродно, 2016. С. 173–175.

  19. Белорусы, повторившие подвиг Ивана Сусанина // Вклад белорусского народа в Победу в Великой Отечественной войне / А. М. Литвин [и др.] ; редкол.: А. А. Коваленя (гл. ред.) [и др.]. Минск, 2015. С. 493.

  20. Литвинович, Е. Сусанин по-пружански : незабываемый подвиг : [о подвиге Тихона Барана] / Евгений Литвинович // Заря. 2017. 6 апреля. С. 18.

  21. Вакульская, М. Гісторыя аднаго жыцця : [пра былую партызанку Любоў Іванаўну Баран з в. Байкі; пра яе сям’ю і подзвіг Ціхана Барана, які паўтарыў подзвіг І. Сусаніна; фота] / Марына Вакульская // Раённыя будні. Пружаны, 2016. 26 кастрычніка. С. 3.

  22. Канюта, В. Байцы непаўналетняга фронту : [узгадваецца Ціхан Баран] / Вераніка Канюта // Звязда. 2016. 26 сакавіка. С. 13.

  23. Борисовец, Н. Отомстил карателям за родные Байки : двенадцатилетний Тихон Баран в годы войны повторил подвиг Сусанина / Наталья Борисовец // Сельская газета. 2015. 8 мая. С. 11.

  24. Церахава, В. Вёска Байкі — сястра Хатыні / В. Церахава // Раённыя будні. Пружаны, 2011. 22 чэрвеня. С. 5.

  25. Величко, В. Герои не умирают : мятежное серце : [о Дарье Ивановне Баран из д. Байки] / Владимир Величко // Беларуская думка. 2003. № 3. С. 130–131.

  26. Дорохов, П. Траурный митинг в Байках : [памяти погибших односельчан 22 января 1944 г.] / П. Дорохов // Заря. 1994. 29 января.

  27. Ігнацька, А. Кнігапіс : [пра кнігу Г. Васілеўскай «Две дороги»] / А. Ігнацька // ЛіМ. 1977. 15 ліпеня.

  28. Козаков, П. Черные трубы и черный снег… : [о трагедии д. Байки, уничтоженной фашистами 22 января 1944 г.] / П. Козаков // Советская Белоруссия. 1976. 26 марта.

  29. Василевская, Г. Рисунок на снегу : отрывок из повести / Галина Василевская // Зорька. 1975. 3 октября.

  30. Васілеўская, Г. Маленькі сусанін / Галіна Васілеўская // Піянер Беларусі. 1974. 12 снежня.

  31. Макавецкая, Н. Праз дваццаць дзевяць гадоў : [пра зверствы фашыстаў у в. Байкі] / Н. Макавецкая // Зара камунізму. Пружаны, 1973. 27 лютага.

  32. Коняев, Н. Три дня Тишки : [о повести Г. Василевской «Рисунок на снегу»] / Н. Коняев // В мире книг. 1972. № 1.

  33. Петруничев, Е. Подвиг партизанской семьи : [о семье Максима Барана из д. Байки Пружанского района; фото] / Е. Петруничев // Крестьянка. 1971. № 5. С. 11–12.

  34. Величко, В. Повесть о юном патриоте : [о повести Г. Василевской «Рисунок на снегу»] / В. Величко // Заря. 1971. 7 мая.

  35. Аляксееў, А. У дванаццаць хлапечых гадоў : [рэцэнзія на аповесць Г. Васілеўскай «Малюнак на снезе»] / А. Аляксееў // Вячэрні Мінск. 1970. 14 студзеня.

  36. Гракович, Н. Память сердца : [о книге Г. Василевской «Малюнак на снезе»] / Н. Гракович // Сельское хозяйство Белоруссии. 1969. № 6. С. 50.

  37. Гелер, М. Помнік юнаму герою : [рэцэнзія на аповесць Г. Васілеўскай «Малюнак на снезе»] / М. Гелер //ЛіМ. 1969. 3 чэрвеня.

  38. Васілеўская, Г. Зноў дарога : урывак з аповесці «Малюнак на снезе» / Галіна Васілеўская // Піянер Беларусі. 1969. 27 сакавіка.

  39. Васілеўская, Г. Малюнак на снезе : аповесць пра юнага Сусаніна / Галіна Васілеўская // Чырвоная змена. 1967. 25 лістапада ; 26 лістапада ; 28 лістапада ; 2 снежня ; 3 снежня ; 7 снежня ; 9 снежня ; 10 снежня , 12 снежня ; 13 снежня ; 14 снежня ; 16 снежня ; 17 снежня ; 19 снежня.

  40. Васільева, Л. Дарогай, якая прывяла ў бессмяротнасць… : [аб чытальніцкай канферэнцыі школьнікаў, прысвечанай аповесці Г. А. Васілеўскай «Малюнак на снезе», у Ружанскім Доме культуры; фота] / Л. Васільева // Зара камунізму. Пружаны, 1968. 9 мая.

  41. Шыдлоўская, Л. Ціхану Барану прысвячаецца : [аб піянерскай лінейцы, прысвечанай 35-годдзю з дня нараджэння Ц. Барана, у Манчыцкай васьмігадовай школе, дзе прысутнічалі М. І. і Д. І. Баран (4 крас. 1967 г.)] / Л. Шыдлоўская // Зара камунізму. Пружаны, 1967. 11 красавіка.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2082 разоў Апошняя змена Панядзелак, 15 Люты 2021 16:04