Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 08 Жнівень 2012 09:49

10 студзеня 2012 г. – 70 гадоў з дня нараджэння А. М. Вараб’ёва (1942), беларускага дзеяча аматарскага мастацтва, балетмайстара, рэжысёра, заслужанага работніка культуры Беларусі, народнага артыста Беларусі

Нарадзіўся ў в. Люшнева Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласцi.

{gcontent}Танцаваць пачаў на радзіме, у гарадскім Доме піянераў. У дзевятнаццаць гадоў паехаў заваёўваць сталіцу.

Анатоль Міхайлавіч пачаў сваю творчую дзейнасць 26 кастрычніка 1959 года артыстам Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі.

У хуткім часе паступіў у танцавальную групу народнага хору Беларусі пад кіраўніцтвам Г. Цітовіча, дзе працаваў каля пяці гадоў. Працаваў у розных творчых калектывах: артыстам Дзяржаўнага ансамбля танца Кубані, стварыў ансамбль танца “Юность” у Баранавічах.

З 1967 года – кіраўнік Брэсцкага народнага ансамбля “Радасць”.

Вучыўся ў Вышэйшай прафсаюзнай школе Усерасійскага цэнтральнага савета прафесійных саюзаў у Ленінградзе (1984–1986).

Менавіта пад яго кіраўніцтвам калектыў дасягнуў мастацкіх вышынь выканальніцкага майстэрства і атрымаў ганаровыя званні і прэміі, стаў лаўрэатам.

Анатоль Міхайлавіч ажыццявіў шэраг харэаграфічных пастановак з выкарыстаннем беларускага танцавальнага фальклору: “Палескае вяселле”, “Радасць працы”, “Свята на Палессі”, “Дажынкі”, “Валёнкі”, “Сувенір” і інш. Падрыхтаваў больш за 20 канцэртных праграм.

25 гадоў Анатоль Вараб’ёў з’яўляецца рэжысёрам масавых тэатралізаваных прадстаўленняў і святаў, канцэртных праграм гарадскіх і абласных мерапрыемстваў. У 1988 годзе быў галоўным рэжысёрам гала-канцэрта ІІІ фестывалю мастацкай самадзейнасці сацыялістычных краін, балетмайстарам-пастаноўшчыкам фальклорнага свята ў Каломенскім на ХІІ Сусветнам фестывалі моладзі і студэнтаў у Маскве і харэаграфічнага нумара Беларусі на сцэне Палаца з’ездаў у Маскве на святкаванні 70-годдзя Вялікага Кастрычніка. Рэжысёр канцэртных праграм на рэспубліканскім фестывалі-кірмашы “Дажынкі” (Пружаны, 2003), творчай справаздачы Брэсцкай вобласці (Мінск, 2008) і інш.

Анатоль Вараб’ёў на працягу 9 гадоў быў дэпутатам гарадскога Савета, узнагароджаны прэміяй Ленінскага камсамола Беларусі (1978).

У 1981 годзе ўзнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета Беларусі, Украіны, медалямі за заслугі перад Бяла-Падляскім і Люблінскім ваяводствамі Польшчы, быў членам грамадскага савета па культуры пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, у 1975 годзе прысвоена званне заслужаны работнік культуры Беларусі, у 1987 удастоены звання народны артыст Беларусі, у 2002 годзе ўзнагароджаны ордэнам Ф. Скарыны.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2011 г. Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя А. С. Пушкіна. Юркевiч Жана Валер’еўна, заг. iнфармацыйна-бiблiяграфiчнага аддзела

{/gcontent}

Аб жыцці і творчасці А. Вараб’ёва

  1. Вараб’ёў Анатоль Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 507.
  2. Вараб’ёў Анатоль Міхайлавіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2011. Т. 2. С. 209–210.
  3. Воробьёв Анатолий Михайлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 2. С. 806.
  4. Вараб’ёў Анатолiй Міхайлавіч // Памяць : гiст.-дакум. хронiка Брэста : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 621.
  5. Архипова, А. “Я бы повторил свою долю…” : [о народном артисте РБ Анатолии Воробьёве] / Ада Архипова // Заря. 2001. 30 окт. С. 2.
  6. Архипова, А. “Значит я на правильном пути…” : [Анатолий Воробьёв удостоен ордена Ф. Скорины] / Ада Архипова // Заря. 2002. 10 окт. С. 2.
  7. Воробьёв, А. Анатолий Воробьёв, народны артыст Рэспублікі Беларусь : “Званамі радасці” будзіць людзей” / гутарку запісала Алена Капачова // Народная трыбуна. 2007. 28 ліп. (№ 30). С. 12.
  8. Воробьёв, А. Анатолий Воробьёв: “Ведущий коллектив имеет право на почести” // Вечерний Брест. 2000. 27 окт. С. 3.
  9. Воробьёв, А. Анатолий Воробьёв: “Артисты должны нести людям радость”/ интервью вела Е. Трибулева // Вечерний Брест. 2002. 11 окт. С. 1.
  10. Воробьёв, А. Анатолий Воробьёв: “Мы просто обязаны возвысить хлебороба…” / интервью вела А. Архипова // Заря. 2003. 26 авг. С. 1–2.
  11. Воробьёв, А. Анатолий Воробьёв: “Мажорная мелодия для сжатого поля”/ интервью вела Т. Шеламова // Вечерний Брест. 2003. 3 окт. С. 3.
  12. Вараб’ёў, А. Анатоль Вараб’ёў : “В вопросах культуры не надо наивных суждений” / интервью вела Т. Шеламова // Вечерний Брест. 2006. 18 янв. С. 4.
  13. Глущенко, Т. Посеешь “Радость” – покоришь мир : Анатолию Воробьёву – всего 40. Столько он на сцене / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 1999. 29 окт. С. 2.
  14. Трибулева, Е. Анатолий Воробьёв : “Артисты должны нести людям радость” / Елена Трибулева // Вечерний Брест. 2002. 11 окт. С. 2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1635 разоў Апошняя змена Панядзелак, 19 Красавік 2021 12:08