Серада, 08 Жнівень 2012 10:02

27 сакавiка 2011 г. – 65 год з дня нараджэння Л. П. Данелiя (1946, Брэст), мастака.

Леанiд Пятровiч Данелiя нарадзiўся 27 сакавiка 1946 г. у г. Брэсце. Сын брэсцкага мастака Пятра Аляксеевiча Данелiя.

{gcontent}У 1963–1965 гг. навучаўся ў Мiнскім мастацкім вучылiшчы, у 1970 г. скончыў Беларускi тэатральна-мастацкi iнстытут. Вучыўся ў Л. Шчамялёва, А. Малiшэўскага, В. Гусева, В. Цвіркі. Удзельнік мастацкіх выставак с 1976 г. Працуе ў галіне мастацкага афармлення і праектавання, а таксама ў манументальна-дэкаратыўным і станкавым жывапісе.

Аўтар праектаў і мастацкі афарміцель інтэр’ераў дома адпачынку “Белая Русь” на возеры Нарач, дзіцячага садка фабрыкі “Элема” ў Мінску (пано, вітраж), гасцінічнага комплексу саўгаса “Заказельскі” Брэсцкай вобласці (дэкаратыўны жывапіс, вітраж, люстры, у саатарстве); а таксама аўтар карцін “Бабіна лета”, “На Прыпяці”, “Чаканне”, “Пачатак. Дарогай волі”, “Вераніка”, Творы знаходзяцца ў Полацкім гісторыка-культурным запаведніку, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 г. Жыве ў Мінску.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2012 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

{/gcontent}

  1. Данелiя Леанiд Пятровiч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мiнск, 1998. Т. 6. С. 36.
  2. Данелiя Леанiд // Беларускі саюз мастакоў : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1998. С. 164.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1925 разоў Апошняя змена Панядзелак, 19 Красавік 2021 12:51