Панядзелак, 29 Студзень 2018 15:57

19 студзеня 2018 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Маісеевіча Бляхера (1923), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, заслужанага журналіста Беларусi

Аркадзь Маісеевіч Бляхер нарадзіўся 19 студзеня 1923 года ў Мінску. Дзед яго жыў у мястэчку Смаргонь, быў рамеснікам-бляхаром, адсюль і прозвішча. Бацька з-за Першай сусветнай вайны трапіў у Мінск, працаваў на станкабудаўнічым заводзе імя Варашылава, маці — у сталовай на тым жа заводзе. У сям’і было трое дзяцей, Аркадзь самы малодшы. У школе добра вучыўся, меў розныя інтарэсы: наведваў шахматны гурток і атрымаў 5-ы разрад, займаўся ў фотагуртку, у авіямадэльным, планерным гуртках Палаца піянераў. У 1941 годзе скончыў 10 класаў, а таксама планерную школу пры Палацы піянераў і паступіў у аэраклуб. Яго школьны выпускны вечар адбыўся 21 чэрвеня 1941 года.

 

 

Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны Аркадзь Бляхер з маці быў у бежанцах, даехалі да Казані, дзе паступіў працаваць на авіязавод. Восенню яго накіравалі на будаўніцтва ўмацаванняў. Затым быў прызваны ў Чырвоную армію, накіраваны ў артылерыйскае вучылішча. Пакуль вучыўся, фронт падышоў да Сталінграда. На пачатку кастрычніка 1942 года з адзнакай скончыў вучылішча, яму аднаму з некалькіх выпускнікоў прысвоілі званне лейтэнанта (іншым — малодшага лейтэнанта). Быў накіраваны ў 4-ы танкавы корпус, які ваяваў пад Сталінградам. Там пасля бою яго прынялі ў партыю.

30 лістапада 1942 года А. М. Бляхер быў паранены першы раз. Пасля працяглага лячэння ў шпіталі трапіў на курсы камандзіраў батарэй, па заканчэннi назначылі начальнікам разведкі дывізіёна 230-й стралковай дывізіі. Ваяваў на Данскім, Паўднёвым, 3-м і 4-м Украінскіх, 1-м Беларускім франтах. Удзельнічаў у вызваленні Варшавы, узяцці Берліна. На рэйхстагу напісаў чатыры словы: «Аркадий. Минск. Сталинград. Берлин».

Вайну закончыў начальнікам штаба дывізіёна 370-га артылерыйскага палка 230-й стралковай Данецка-Берлінскай дывізіі ў званні капітана. Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны І ступені, ордэнамі Айчыннай вайны ІІ ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі «За оборону Сталинграда», «За освобождение Варшавы», «За взятие Берлина» і інш. Пасля Перамогі служыў камандзірам батальёна ў 360-й дывізіі ў г. Тэрмезе (Узбекская ССР).

А. М. Бляхер быў дэмабілізаваны ў 1948 годзе. Паступіў на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, правучыўся два гады і па сямейных абставiнах перавёўся на завочнае аддзяленне. У 1951–1976 гадах працаваў цэнзарам у Брэсцкім упраўленні Галоўліта, карэспандэнтам у абласной газеце «Заря», з 1954 года — адказным сакратаром у брэсцкай «раёнцы» «Социалистический путь», якая з 1962 года перайменавана ў «Заря над Бугом». Да 1993 года — загадчык аддзела масавай работы Брэсцкага гарадскога парку культуры і адпачынку імя 1 Мая. У 2012 годзе А. М. Бляхеру прысвоена званне «Заслужаны журналіст Рэспублікі Беларусь».

З будучай жонкай, Фаінай Поташ, пазнаёміўся яшчэ школьнікам; усю вайну перапісваліся (яна была ў эвакуацыі), а перад яго дэмабілізацыяй пажаніліся. Фаіна Міхайлаўна была па прафесii настаўніцай гісторыі, працавала ў СШ № 15 г. Брэста, дзе з яе ўдзелам быў створаны музей баявой славы. Разам пражылі 57 гадоў, выгадавалі сына, Аляксандра Аркадзьевіча, які скончыў Ленінградскі суднабудаўнічы інстытут, стаў кандыдатам тэхнічных навук; дачку, Рэгіну Аркадзьеўну (па мужу Сiманенка), якая скончыла інжынерна-педагагічны факультэт палітэхнічнага інстытута, узначальвае Брэсцкае гарадское яўрэйскае грамадскае аб’яднанне «Брыск».

Аркадзь Маісеевіч вядзе вялікую работу па захаванні памяці абаронцаў Радзімы і трагедыі яўрэяў Брэста ў гады вайны. Адкрыў каля 15 імёнаў абаронцаў савецкай граніцы і Брэсцкай крэпасці ў 1941 годзе, за што яго назвалі «брэсцкім Смірновым». Стваральнік Брэсцкага навукова-асветніцкага цэнтра «Халакост», які ўзначальваў пятнаццаць гадоў. У 2011 годзе намаганнямi А. М. Бляхера пры брэсцкай яўрэйскай абшчыне адкрыты музей Халакоста.

22 студзеня 2018 года ў Брэсцкім абласным ліцэі імя П. М. Машэрава адбыўся ўрачысты вечар «От Сталинграда до Берлина», прысвечаны 95-годдзю А. М. Бляхера.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

 

  1. Глазов, В. Аркадий Бляхер. Ратник памяти, солдат Великой Отечественной // Симфония еврейских судеб Брестчины : книга об именитых земляках / авт.-сост. В. Глазов. Брест, 2015. С. 17–24.

  2. Гурецкий, А. М. Семейные хроники : [воспоминания о своей семье; родословная; о друзьях] / Алексей Макарович Гурецкий. – Брест : Брестская типография, 2011. – 119 с. : ил. – Из содерж.: Семья А. М. Бляхера. С. 96–98.

  3. Смиловицкий, Л. Цензура в БССР : послевоенные годы, 19441956 / Леонид Смиловицкий. – Иерусалим : [б. и.], 2015.  359 с., [16] л. ил. – Из содерж.: А. Бляхер. С. 11, 54, 72, 249.

  4. Велесевич, Ю. Этот день запомнится навсегда : [о вечере к 95-летию А. М. Бляхера в Брестском областном лицее им. П. М. Машерова] / Юлия Велесевич // Заря. 2018. 27 января. С. 4.

  5. Соколовская, Е. Дорогой наш ветеран! : Аркадию Моисеевичу Бляхеру — 95 лет / Елена Соколовская ; фото Валерия Короля и автора // Заря. 2018. 23 января. С. 1, 4.

  6. Верстова, А. Три мгновения жизни Аркадия Бляхера / Алла Верстова // Брестская газета. 2018. 19 января (№ 3). С. 9.

  7. Цапков, В. Аркадию Бляхеру — 95! / подготовил Валерий Цапков // Брестский вестник. 2018. 18 января (№ 3). С. 20.

  8. Соколовская, Е. «Любимым Катюшам посвящается» : [о музыкальном вечере по сценарию А. М. Бляхера в Брестском областном лицее им. П. М. Машерова] / Елена Соколовская // Заря. 2017. 6 июня. С. 5.

  9. Верстова, А. Аркадий Бляхер: «Очень важно, чтобы мозг постоянно работал» / Алла Верстова // Брестская газета. 2017. 3 февраля (№ 6). С. 9.

  10. Кухарчук, Д. Цветы для ветерана : [ветеран Великой Отечественной войны, заслуженный журналист Беларуси А. М. Бляхер отметил свой 94-й день рождения] / Дмитрий Кухарчук ; фото Юрия Макарчука // Брестский вестник. 2017. 26 января (№ 4). С. 2.

  11. Верстова, А. Подписи на Рейхстаге. История одной фотографии : [фотография фронтовика А. М. Бляхера] / Алла Верстова // Брестская газета. 2016. 6 мая (№ 19). С. 1, 6.

  12. Верстова, А. Всевидящее око партии : [о книге Л. Смиловицкого «Цензура в БССР: послевоенные годы, 1944–1956», в которой использованы воспоминания А. Бляхера] / Алла Верстова // Брестская газета. 2016. 19 февраля (№ 8). С. 18.

  13. Верстова, А. И на войне влюблялись люди... : [воспоминания о Великой Отечественной войне ветерана А. М. Бляхера] / Алла Верстова // Брестская газета. 2015. 8 мая (№ 19). С. 7.

  14. Рубашевский, Ю. «На Рейхстаге написал всего четыре слова» : [о ветеране Великой Отечественной войны А. М. Бляхере] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2015. 1 мая. С. 2.

  15. Бляхер, А. Чатыры словы на Рэйхстагу : [інтэрв’ю з ганаровым ветэранам горада Брэста, заслужаным журналістам Беларусі] / Аркадзь Бляхер ; [інтэрв’ю правёў] Уладзімір Субат // Сельская газета. 2015. 28 февраля. С. 24.

  16. Каменкова, М. Биография газетного материала : [история поиска журналистом А. Бляхером материала о пограничнике Леониде Шульгине, сражавшимся с фашистами близ д. Шумаки (1941)] / Марина Каменкова // Брестский вестник. 2015. 8 января (№ 2). С. 13.

  17. Бляхер, А. Мои записные книжки : [воспоминания ветерана-фронтовика о Великой Отечественной войне] / Аркадий Бляхер ; фото Валерия Короля // Заря. 2014. 4 октября. С. 7.

  18. Бляхер, А. …Строкой газетной прославляя людей Прибужья, их дела! : [к 60-летию газеты; воспоминания о работе в редакции] / Аркадий Бляхер ; фото из архива автора // Заря над Бугом. Брест, 2014. 7 августа (№ 32). С. 8.

  19. Гармель, А. Трохвугольнікі для ветэрана : [сустрэча ветэрана-франтавіка А. М. Бляхера з навучэнцамі гімназіі № 2 г. Брэста] / Алена Гармель // Заря. 2014. 31 мая. С. 5.

  20. Сарычев, В. Фронтовой Новый год : [о праздновании Нового, 1943-го года А. М. Бляхером в тыловом эвакогоспитале  / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2013. 25–27 декабря. С. 8.

  21. Николаева, Н. Радость была. Но и боль не отпустила : [воспоминания о Великой Отечественной войне фронтовика А. М. Бляхера] / Нина Николаева ; фото Александра Шульгача // Брестский вестник. 2013. 10 мая (№ 19). С. 12.

  22. Томашевич, Г. Зоркость души : [стихотворение посвящено А. М. Бляхеру] / Георгий Томашевич // Заря. 2013. 19 января. С. 7.

  23. Логвинович, А. На сердце написано: «Сталинград» : [воспоминания о Великой Отечественной войне ветерана А. М. Бляхера] / А. Логвинович ; [фото] Валерия Короля // Заря. 2013. 19 января. С. 7.

  24. Охремук, Л. «Ради нескольких строчек в газете...» : [беседа с фронтовиком, ветераном журналистики, создателем Брестского научно-просветительского центра «Холокост» А. М. Бляхером] / Лариса Охремук // Брестская газета. 2013. 18 января (№ 3). С. 5.

  25. Крэйдзіч, М. Багацей : свой жыццёвы вопыт і мудрасць пражытых гадоў журналіст Аркадзь Бляхер лічыць найвялікшай каштоўнасцю, якую з лёгкім сэрцам аддае моладзі / Марыя Крэйдзіч // Народная трыбуна. 2013. 18 студзеня. С. 3.

  26. Деркач, В. День юбиляра : [об А. М. Бляхере] / Валерий Деркач ; фото Александра Шульгача // Брестский курьер. 2013. 17 января (№ 3). С. 3.

  27. Стрелец, М. Воин, гражданин, патриот : брестчанину Аркадию Бляхеру — девяносто / М. Стрелец // Брестский вестник. 2013. 10 января (№ 2). С. 6.

  28. Грицук, Д. 90 лет без права переписки : [биография А. М. Бляхера, ветерана войны и заслуженного журналиста Беларуси] / Дарья Грицук // Вечерний Брест. 2013. 9 января (№ 3). С. VII (приложение: Вечёрочка).

  29. Верстова, А. Старая записная книжка : хранящиеся в ней адреса однополчан больше не нужны фронтовику Аркадию Бляхеру / Алла Верстова // Брестская газета. 2013. 16 августа (№ 33). С. 7.

  30. Бляхер, А. Из плена забвения выводил имена героев-фронтовиков Аркадий Бляхер : [ветеран Великой Отечественной войны, заслуженный журналист Беларуси рассказывает о себе и о своей деятельности по увековечению памяти ветеранов войны] / Аркадий Бляхер // Вечерний Брест. 2013. 18 января. С. 6.

  31. Александров, Н. Ратник памяти. К 90-летию Аркадия Моисеевича Бляхера : [краткая биография фронтовика, журналиста, создателя Брестского научно-просветительского центра «Холокост»] / Николай Александров // Брестский курьер. 2013. 17 января (№ 3). С. 3.

  32. Бляхер, А. Врачующая память : [воспоминания о своей жизни] / Аркадий Бляхер // Заря. 2010. 18 марта. С. 7.

  33. Кирьянов, А. Жизнь в отставку не отпускает / А. Кирьянов, Ж. Саливончик // Заря над Бугом. Брест, 2008. 13 сентября. С. 3.

  34. Бляхер, А. Одно имя на двух обелисках / Аркадий Бляхер // Вечерний Брест. 2008. 3–4 июля. С. 2.

  35. Ковалёва, А. Сеет разумное, доброе, вечное... : [21 января в Брестском горисполкоме состоялось чествование бывшего фронтовика, журналиста А. Бляхера] / Алла Ковалёва // Вечерний Брест. 2008. 23 января. С. 2.

  36. Ковалёва, А. Память сердца свежа и остра... : фронтовику Великой Отечественной, журналисту А. Бляхеру 19 января исполнилось 85 лет / Алла Ковалёва // Вечерний Брест. 2008. 18 января. С. 4.

  37. Ковалёва, А. Пока есть безымянные могилы, не закончен бой для бывшего фронтовика : [об А. М. Бляхере, который ведёт поисковую работу по истории войны и Холокоста] / Алла Ковалёва // Заря. 2005. 21 июня.

  38. Ковалева, А. «Мы родом из Бреста» : Брестскому центру «Холокост» исполнилось десять лет : [о Брестском региональном научно-просветительском центре «Холокост»; председатель А. М. Бляхер] / Алла Ковалёва // Заря. 2004. 12 июня.

  39. Ковалева, А. На экране — трагедия брестского гетто : [при создании докум. фильма «Брестское гетто» одним из консультантов был А. М. Бляхер] / Алла Ковалёва // Заря. 2003. 15 мая. С. 3.

  40. Васильев, С. Возвращал подвигу имена : [о 80-летии А. М. Бляхера — фронтовика, журналиста, общественного деятеля] / С. Васильев ; фото Н. Чеберкуса // Вечерний Брест. 2003. 22 января. С. 16.

  41. Бляхер, А. Музей ушедших в небо душ : [об инициативе Брестского научно-просветительного центра «Холокост» по созданию мемориального музея «Холокост»] / Аркадий Бляхер / Вечерний Брест. 1998. 14 октября. С. 5.

  42. Крейдич, М. Старость его дома не застанет : [о руководителе Брестского отделения научно-просветительского центра «Холокост» А. М. Бляхере] / Мария Крейдич // Вечерний Брест. 1998. 21 января.

Чытаць 1528 разоў Апошняя змена Панядзелак, 30 Лістапад 2020 10:12