Серада, 07 Люты 2018 15:48

30 сакавіка 2018 г. — 20 гадоў з часу заснавання «Санта Брэмар», беларуска-германскага сумеснага прадпрыемства (г. Брэст; 1998), лаўрэата прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці

Задоўга да зяўлення самай першай «Санты» манапалістам на рынку Брэстчыны выступала абласная рыбная база, якая атрымлівала і адпраўляла свежамарожаную рыбу. У той час СП «Санта Брэст», найбуйнейшы пастаўшчык марскіх прадуктаў на беларускім рынку, пад кіраўніцтвам генеральнага дырэктара Міхаіла Леанідавіча Машэнскага (1947–2000) вырашыла пачаць будаўніцтва рыбаперапрацоўчага завода на паўночнай ускраіне Брэста. Заснавальнікамі новага прадпрыемства сталі СП «Санта Імпэкс Брэст» і нямецкая фірма «Альфа Маар Сіфуд Імпарт-Экспарт».

 

30 сакавіка 1998 года ў якасці рэзідэнта свабоднай эканамічнай зоны «Брэст» было зарэгістравана сумеснае беларуска-германскае прадпрыемства «Санта Брэмар» — таварыства з абмежаванай адказнасцю, якое спецыялізавалася на перапрацоўцы рыбы і вытворчасці марожанага. Прадпрыемства набыло ва ўласнасць зямельны ўчастак па вул. Кацін Бор. За аснову быў узяты праект адной дацкай фірмы, распрацаваны і адаптаваны да мясцовых умоў шэрагам праектных інстытутаў. Праект сталі ператвараць у жыццё сіламі сваёй будаўнічай групы на чале з Яраславам Уладзіміравічам Ігнатовічам. Для рэалізацыі праекта ў «Прыёрбанку» была адкрыта крэдытная лінія Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, таксама быў атрыманы інвестыцыйны крэдыт са сродкаў «Прыёрбанка».

Актыўную дзейнасць кампанія пачала ў ліпені 1999 года, калі пачалося будаўніцтва вытворчага комплексу, і ўжо ў пачатку мая 2001 года адбылося афіцыйнае адкрыццё новага рыбаперапрацоўчага завода. Па ўзроўні абсталявання і тэхналогій з «Санта Брэмар» на той момант не маглі параўнацца не толькі іншыя рыбаперапрацоўчыя прадпрыемствы, але і большасць прадпрыемстваў харчовай прамысловасці краіны.

У 2004 годзе кампаніяй быў пабудаваны чарговы вытворчы корпус. Ужо на этапе ўводу завода ў эксплуатацыю было створана больш за 500 працоўных месцаў. З уводам комплексу ў эксплуатацыю «Санта Брэмар» выйшла на новыя для сябе высока канкурэнтныя сегменты рыбнага рынку — вытворчасць прадукцыі з сурымі, ласося і морапрадуктаў.

2008 год адзначыўся для кампаніі пачаткам будаўніцтва новага корпуса па вытворчасці прадуктаў з філе селядца, які не меў аналагаў у Заходняй Еўропе. Завод быў абсталяваны сучасным галандскім і ісландскім абсталяваннем.

За сваю прадукцыю кампанія атрымала шмат узнагарод. Так, на конкурсе «Лепшая харчовая прадукцыя 2005» яна была ўзнагароджана вялікім залатым медалём за крабавыя палачкі ТМ «Брэмар», ікру далікатэсную «Ікрыма» вэнджаную, ікру далікатэсную «Ікрыма» з вэнджаным ласосем. Дыплом удзельніка дэгустацыйнага конкурсу атрымала на выставе «World Food 2007». Сярод узнагарод: срэбны медаль за прадукт «гарбуша філе-ломцікі вэнджаныя ў алеі», дыплом пераможца прафесійнага конкурсу «Брэнд года 2009» у намінацыі «Рыба і морапрадукты»«Маціяс», дыплом лаўрэата міжнароднага конкурсу «Лепшы прадукт 2008» на выставе «Прадэкспа-2008», залаты медаль за прэсервы «Селядзец вэнджаны ў алеі».

У 2011 годзе быў мадэрнізаваны і запушчаны цэх па вытворчасці прадукцыі з ласося і іншых далікатэсных відаў рыб. Па выніках прафесійнага конкурсу «Брэнд года Беларусі 2011» кампанія «Санта Брэмар» была ўдастоена залатога медаля ў катэгорыі «Лепшы працадаўца» і ў намінацыі «Сацыяльна-адказны брэнд». У 2012 годзе прадпрыемства пацвердзіла званне лаўрэата прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці.

12 верасня 2013 года адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця новай вытворчасці — цэха № 5 па вытворчасці морапрадуктаў і замарожаных паўфабрыкатаў і вытворчай лініі па выпуску рыбных кансерваў. У праекце былі рэалізаваны тэхнічныя навіны, якія дазволілі павысіць эфектыўнасць вытворчага працэсу і канкурэнтаздольнасць новых відаў прадуктаў.

Зараз выпуск прадукцыі забяспечваюць 6 вытворчых пляцовак, размешчаных у Беларусі (Брэст) і Расіі (Нагінск), агульнай плошчай больш за 74 000 м2. У Беларусі, Расіі, Украіне і Малдове паспяхова функцыянуюць 15 лагістычных комплексаў агульнай плошчай больш за 39 000 м2. Уласныя лагістычныя цэнтры дазваляюць аптымізаваць захоўванне, ажыццяўляць размеркаванне і рух грузапатокаў кампаніі, мінімізуючы транспартныя страты. Дыстрыб’ютарскія кампаніі створаны ў Беларусі, Расіі, Украіне, Малдове. Аўтапарк кампаніі, які налічвае больш за 330 адзінак спецыялізаванага аўтатранспарту, дазваляе забяспечваць правільныя ўмовы дастаўкі прадукцыі ў гандлёвыя сеткі, кантраляваць умовы і рэжымы дастаўкі прадукцыі. У штаце прадпрыемства каля 5 000 чалавек.

Прадпрыемства аб’ядноўвае больш за 15 гандлёвых марак, самыя вядомыя з якіх: «Маціяс», «Ікра № 1», «Ікрыма», «Марачок», «Санта Брэмар», «Брэмар», «Юкі», «Бабуля Аня», «Эніки-бэнікі», «Эканом Маркет», «Санта», «Топ», «Soletto», «Шхуна», «Рускае мора».

Сення «Санта Брэмар» — гэта адзін з найбуйнейшых вытворцаў высакаякасных прадуктаў харчавання ва Усходняй Еўропе, сусветны лідар па перапрацоўцы ікры (мойвы, селядца, траскі, мінтая, лятучай рыбы, ласасёвых рыб), адзін з лідараў продажаў гатовых да ўжывання прадуктаў з рыбы і морапрадуктаў у Расіі. Прадукцыя кампаніі «Санта Брэмар» рэалізуецца ў 29 краінах свету. За 20 гадоў кампанія «Санта Брэмар» стала галоўным айчынным вытворцам і самым вядомым брэндам рыбнай катэгорыі ў Беларусі. У 2001 годзе iмем заснавальніка прадпрыемства, члена-карэспандэнта Беларускай інжынернай Акадэміі (1998) М. Л. Машэнскага названа вуліца ў Брэсце.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя А. С. Пушкіна. Юркевіч Жанна Валер’еўна, заг. інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела



 

  1. «Санта Бремор» / С. Н. Недбайлов // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск,2009. Т. 1, кн. 2. С. 332–333.

  2. СП «Санта Бремор» ООО // Свободная экономическа зона «Брест». Взгляд через десятилетие : идеи, объекты, оценки, перспективы. Брест, 2006. С. 54–57.

  3. «Санта Бремор»// Беларусь созидающая. Минск, 2010. Т. 2. C. 298–301.

  4. «Санта Бремор» // Брестчина производит, предлагает, приглашает – 2002 : каталог-справочник. Барановичи, 2002. С. 341.

  5. Фиш Expert 2 : Санта для большой страны / [СП «Санта Импэкс Брест»]. – Брест : Брестская типография, 2014. – 29 с. : ил.

  6. Санта Бремор : совместное белорусско-германское предприятие: производство и реализация продуктов питания. – Брест, [2004]. – 36 с. : ил.

  7. СП «Санта Бремор» ООО. СП «Санта Импэкс Брест» // Предприятия города Бреста : библиогр. указатель / Брестская обл. б-ка им. М. Горького. Брест, 2009. С. 86–93.

  8. Мошенский Александр Михайлович. Мошенский Михаил Леонидович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2009. Минск, 2009. С. 157–158.

  9. Улица Мошенского : [названа в честь М. Л. Мошенского] // Улицы Бреста рассказывают… / [авторы статей: Л. Илларионова и др.]. Брест, 2016. С. 94–95.

  10. Яценюк, С. Жаркое время для холодного лакомства : [о продукции и наградах группы компаний «Санта»] / Светлана Яценюк // Вечерний Брест. 2017. 21 июня. С. 6.

  11. Микрюков, А. Ценитель острого слова : [о М. Л. Мошенском, основателе СП «Санта Бремор» и «Санта Импэкс Брест»] / Александр Микрюков. «Санта Бремор» : история успеха. Мой отец, мой брат, мой век : [воспоминания сестры о М. Л. Мошенском] / Майя Глузман. Улица Мошенского ведет в будущее / Иван Гомонов // Брестский курьер. 2017. 4 мая (№ 19). С. 6–7.

  12. Кривецкий, Н. «Санта» стала брендом страны / Николай Кривецкий. Знаете, каким он парнем был! : [о М. Л. Мошенском рассказывают его друзья и знакомые — И. Наймушин, Н. Кривецкий, И. Венцель, С. Матвиишин, Н. Демянчук, М. Кротюк, Н. Долбик] / материалы подготовили Н. Васюк [и др.] // Вечерний Брест. 2017. 3 мая. С. 6–7.

  13. Мощик, С. Холод и энергия плюс озон : «Санта Бремор» стала пионером «зеленой технологии» на Брестчине / Сергей Мощик // Вечерний Брест. 2016. 20 апреля. С. 3.

  14. Ярмошук, Н. Тепло в холод : на СП «Санта Бремор» продемонстрировали новую технологию, чтобы популяризировать ее в Беларуси / Николай Ярмошук // Заря. 2016. 19 апреля. С. 3.

  15. Продукция от «СантаБремор» так можно готовить только для дорогих людей // Комсомольская правда в Белоруссии. 2015. 30 декабря. С. 23.

  16. Барысенка, С. Селядзец з гарбузом і каляндрай : [кампанія «Санта Брэмар»] / Святлана Барысенка // Звязда. 2015. 27 лістапада. С. 4.

  17. Мощик, С. Брак с высоким качеством : журналистам показали как делается селедочка «Матиас» норвежского происхождения / Сергей Мощик // Вечерний Брест. 2015. 13 ноября. С. 5.

  18. Мошенский, А. Александр Мошенский: «Как устоять в штормах кризиса» / Александр Мошенский ; беседовала Ольга Томашевская // Брестский курьер. 2015. 22 октября (№ 43). С. 7 ; 29 октября (№ 44). С. 8–9 ; 5 ноября (№ 45). С. 21.

  19. Мошенский, А. Александр Мошенский: «Деликатесов в кризис покупают меньше, зато спрос на творог и сметану растет» / Александр Мошенский ; беседовала Оксана Бобоед // Комсомольская правда в Белоруссии. 2015. 6 марта. С. 6–7.

  20. Волынчук, Л. «Санта» приглашает в новый год, а Золотая рыбка исполнит любое желание / Лариса Волынчук // Вечерний Брест. 2015. 1–2 января. С. 9.

  21. Мошенский, А. «Ждем гастрономического туризма из России» : [интервью с ген. директором СП «Санта Импэкс Брест», владельцем «Санта Бремор»/ Александр Мошенский ; беседовал Александр Седнев // Вечерний Брест. 2014. 5 сентября. С. 9.

  22. Парфянович, О. «Санта Бремор»: итоги 2013 года / Ольга Парфянович // СБ Беларусь сегодня. 2013. 21 декабря. С. 20.

  23. Мошенский, А. «Брест должен пахнуть приятно, выпечкой, хорошим кофе…» : [интервью с ген. директором СП «Санта Импэкс Брест», владельцем «Санта Бремор»/ Александр Мошенский ; беседовал Александр Седнев // Вечерний Брест. 2012. 27 июля. С. 5.

  24. Коржевич, К. Большая рыба Александра Мошенского : как частная компания из Бреста превратилась в одного из крупнейших производителей морепродуктов в Восточной Европе / Константин Коржевич // Дело. 2011. № 10. С. 89.

  25. Пратасевіч, Р. Яны ведаюць пра рыбу ўсё! : на беларуска-германскім сумесным прадпрыемстве «Санта Брэмар» ТАА ствараюць філасофію сучаснага рынку харчавання / Расціслаў Пратасевіч // Народная трыбуна. 2007. 17 лютага.

  26. Хокимова, А. Фиш-пикник в Катином Бору : на территории СЭЗ «Брест» заработало первое в Беларуси производство по выпуску крабового мяса / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. 2004. 5 ноября. С. 1, 3.

  27. Козлович, В. Качество визитная карточка СП «Санта-Бремор» / Валентина Козлович // Брестский курьер. 2002. 17 октября (№ 42). С. 5.

  28. Тоболич, А. Вездесущая «Санта» : [о производственном цехе № 3 СП «Санта Импэкс Брест»] / А. Тоболич // Заря. 2002. 1 июня. С. 2.

  29. Налібоцкі, Я. Лідар — «Санта Брэмар» / Янка Налібоцкі // Народная трыбуна. 2001. 22 верасня.

  30. Гомонов, И. Инвестиции в деле! : «Санта» построила суперсовременный перерабатывающий комплекс / Иван Гомонов ; фото Юрия Макарчука // Брестский курьер. 2001. 9–16 мая (№ 20). С. 5.

  31. Крейдич, М. Человек жив, пока живо его дело : [об открытии производственного комплекса «Санта Бремор»] / М. Крейдич // Вечерний Брест. 2001. 11 мая. С. 2.

  32. Маненок, Т. «Жыве Беларусь!» : во имя этой цели трудится сегодня брестский бизнесмен : [о белорусско-германском предприятии «Санта Импэкс Брест»] / Т. Маненок // Белорусский рынок. 2001. № 17. С. 17.

  33. Скрыльников, Б. «Признательны россиянам за торговую активность» : [интервью с заместителем ген. директора СП «Санта Импэкс Брест»] / Борис Скрыльников ; беседовал Михаил Кукса // Заря. 2001. 31 марта.

  34. Коновалюк, В. Шаг в будущее : суперсовременный комплекс СП «Санта Бремор» в СЭЗ «Брест» / Виталий Коновалюк //Заря. 2000. 28 декабря.

  35. Викторов, В. Стратегия Мошенских : [суперсовременный промышленный комплекс СП «Санта Бремор» в СЭЗ] / В. Викторов // СЭЗ. Брест, 2000. № 11–12.

  36. Хаскин, Д. Брест город рыбный : [о совместном белорусско-германском предприятии «Санта Импэкс Брест»] / Д. Хаскин // Труд 7. 2000. 9 ноября.

  37. Прус, А. Флатылія Беларусі — «Санта Імпэкс Брэст» : [на ІХ Міжнароднай выставе ў Маскве кампанія атрымала гран-пры за вытворчасць высокаякаснай прадукцыі] / А. Прус // Чырвоная змена. 2000. 12 кастрычніка.

  38. Гомонов, И. «Санта» строит собственный завод / Иван Гомонов // СЭЗ. Брест, 2000. № 2. С. 8–9.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1533 разоў Апошняя змена Аўторак, 31 Сакавік 2020 11:17