Аўторак, 13 Люты 2018 10:17

6 лістапада 2018 г. — 60 гадоў з дня адкрыцця помніка Уладзіміру Ільічу Леніну (1870–1924) у г. Брэсце (1958)

Брэсцкія сацыял-дэмакраты пазнаёміліся з працамі У. І. Леніна (1870–1924) у канцы ХIХ ст. Уладзімір Ільіч 29 ліпеня 1900 года праязджаў праз г. Брэст-Літоўск (цяпер Брэст), калі накіроўваўся за мяжу, дзе наладжваў выданне газеты «Искра». У Брэст-Літоўску дзейнічала група ленінскай «Искры», у 1912–1914 гадах праўдзісцкая група збірала і пасылала сродкі ў фонд газеты «Правда», заснаванай У. І. Леніным. Брэст-Літоўск 30 разоў узгадваецца ў прамовах, дакладах, артыкулах і тэлеграмах У. І. Леніна ў сувязі з Брэсцкім мірам 1918 года.

 

Першы ў Брэсце помнік заснавальніку Савецкай дзяржавы з’явіўся ў 1948 годзе на пл. Свабоды, але, выраблены з бетону, прастаяў нядоўга. 6 лістапада 1958 года ўрачыста адкрыты новы помнік У. І. Леніну.

Бронзавая фігура вышынёй 3,18 м устаноўлена на вертыкальным пастаменце з прыступкавым стылабатам вышынёй 6 м. Скульптура адліта на заводзе мастацкага ліцця ў Мыцішчах Маскоўскай вобласці. Правадыр паказаны ў руху, у расшпіленым пінжаку, яго правая рука ўказальным жэстам выкінута наперад, левая апушчана ўніз. Скульптар М. І. Ластачкін стварыў абагульнены вобраз, засяродзіўшы ўвагу на такіх рысах асобы, як непахісная воля, мэтанакіраванасць, перакананасць. Строгасць, стрыманасць пластычных прыёмаў дапамагаюць глыбей раскрыць агульную задумку аўтара. Пастамент абліцаваны серавата-чырвонымі гранітнымі плітамі, на ім кароткі надпіс «ЛЕНИН».

Напярэдадні Дня Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі да 15 гадзін на вуліцы Леніна сабраліся некалькі тысяч чалавек — прадстаўнікоў працоўных калектываў і навучальных устаноў, прысутнічала дэлегацыя Люблінскага ваяводства Польскай Народнай Рэспублікі. Падняты сцягі, разгорнуты лозунгі «Великому Ленину слава!», «Да здравствует коммунизм светлое будущее всего человечества!» і інш. Прагучалі дзяржаўныя гімны СССР і БССР. Да падножжа помніка падышлі першы сакратар абкама КПБ П. М. Машэраў, старшыня аблвыканкама Р. Н. Мачульскі, сакратар гаркама КПБ Г. Н. Алейнік, старыя бальшавікі П. М. Гулаў, Вольняк і Смолін, яны здымаюць белае палотнішча з помніка. На мітынгу з прамовамі выступілі машыніст Брэсцкага паравознага дэпо Фёдар Рыгоравіч Фадзееў, дырэктар СШ № 12 Вера Паўлаўна Зайцава, член партыі з 1917 года Павел Мартынавіч Гулаў, сакратар гаркама ЛКСМБ К. П. Панцэвіч, сакратар абкама КПБ Пётр Міронавіч Машэраў. Піянеры ўсклалі кветкі да помніка.

Маскоўскі скульптар Міхаіл Іванавіч Ластачкін (1922–2000) таксама аўтар помнікаў У. І. Леніну ў гарадах Калузе, Кіславодску, Васкрасенску Маскоўскай вобласці, Жукаве Калужскай вобласці, Севераданецку Луганскай вобласці і інш. Ураджэнец Калужскай губерні М. I. Ластачкін прайшоў кулямётчыкам усю Вялікую Айчынную вайну, быў паранены, узнагароджаны ордэнамі і медалямі. У 1951 годзе скончыў Маскоўскі інстытут прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва. Стварыў вялікую серыю партрэтаў знакамітых дзеячаў Калужскай вобласці і інш.

Архітэктар праекта помніка Георгій Уладзіміравіч Заборскі (1909–1999), народны архітэктар СССР (1981), тады быў дацэнтам Беларускага палітэхнічнага інстытута, аўтарам праекта ансамбля жылых дамоў па вул. Леніна ў Мінску (1949–1956), карпусоў педагагічнага інстытута імя М. Горкага (1951–1959), рэканструкцыі Мінскага Сувораўскага вучылішча і будынка ЦК ЛКСМБ (1953), аэравакзала «Мінск-1» (1957) і інш.

У гонар У. І. Леніна ў 1948 годзе была перайменавана вуліца 17 Верасня ў цэнтральнай частцы горада, на якой знаходзяцца аблвыканкам (1938), Крыжаўзвіжанскі касцёл (1856), акадэмічны тэатр драмы iмя ЛКСМБ і тэатр лялек, музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці», цэнтральны ўваход у гарадскі парк культуры і адпачынку, сквер Іконнікава. У 1961–1963 гадах плошча з усходняга боку была забудавана чатырохпавярховымі жылымі дамамі, з 1965 года афіцыйна стала насіць імя Леніна. 7 красавіка 1978 года створаны Ленінскі раён горада.

Бюсты У. І. Леніна былі ўстаноўлены каля дывановага камбіната (вул. Я. Купалы) і мясакамбіната (вул. пісьменніка Смірнова). У 1960-я гады ў гарадскім парку культуры і адпачынку імя 1 Мая была ўстаноўлена скульптурная група «Ленін i дзецi», аўтарам якой быў брэсцкі скульптар Аляксей Ягоравіч Шмакаў (1933), але ў верасні 1993 года гэты аб’ект дэмантаваны. 28 кастрычнiка 1987 года на будынку Брэсцкага чыгуначнага вакзала ўрачыста адкрыта мемарыяльная дошка, прысвечаная У. І. Леніну.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Памятник Ленину Владимиру Ильичу : [Брест] / Л. Г. Лапцевич // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 77.

  2. Помнік Леніну Уладзіміру Ільічу : [Брэст] / Л. Г. Лапцэвіч // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобалсць. Мінск, 1984. С. 64–65.

  3. Мемориальная доска Ленину Владимиру Ильичу : [на здании Брестского железнодорожного вокзала] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 74.

  4. Ленин (Ульянов) Владимир Ильич. Ленина площадь. Ленина улица. Ленинский район. Ленину В. И. памятник // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 246–249.

  5. Помнік У. І. Леніну ў Брэсце // Брэст : літаратурна-мастацкі альманах. Брэст, 1958. С. 189.

  6. Леніна плошча ў Брэсце / С. Ф. Самбук // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1986. Т. 3. С. 223.

  7. Ленініяна // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1986. Т. 3. С. 225–232.

  8. Заборскі Георгій Уладзіміравіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1985. Т. 2. С. 470.

  9. Улицы Бреста рассказывают... / [Л. Илларионова и др. ; фото: Г. Н. Козловский, Н. Н. Чеберкус]. – Брест : Вечерний Брест, 2007. – 139 с. : фот. – Из содерж.: Улица Ленина. С. 62–65.

  10. Купцова, В. Г. Я иду по городу, по знакомой улице... : путешествия по улицам довоенного и современного Бреста / Валентина Григорьевна Купцова. – Брест : Альтернатива, 2007. – 247 с. : фот. – Из содерж.: Улица Ленина. С. 44–61.

  11. Кузнецова, Э. В. Лениниана в советском изобразительном искусстве : книга для учителя / Э. В. Кузнецова. – Москва : Просвещение, 1990. – 176 с., [16] л. ил. : ил.

  12. Ялатамцава, І. З бронзы, мармуру і граніту / І. Ялатамцава // Вобраз У. І. Леніна ў беларускім мастацтве. Мінск, 1970. С. 33–57.

  13. Ещё одним Ильичом меньше : [информ. о демонтаже бюста В. И. Ленина во дворе гимназии № 1 г. Бреста] // Брестский курьер. 1994. № 34. С. 2.

  14. Богдасаров, А. Вождь излучает… : [о памятнике В. И. Ленину в Бресте] / А. Богдасаров // 7 дней. 1994. № 21. С. 4.

  15. Петрович, А. Прощай, Ильич! Прощайте, дети!.. : [о решении демонтировать скульптурную группу «Ленин и дети» в Брестском парке культуры и отдыха им. 1 Мая] / А. Петрович // Брестский курьер. 1993. 10–16 сентября. С. 2.

  16. Сухапар, У. Тут помнік. Там помнік. І там помнік… : [пра помнікі У. І. Леніну на Брэстчыне] / Уладзімір Сухапар // Народная трыбуна. 1992. 5 верасня. С. 3.

  17. Леоновец, А. Ленин. «Искра». Брест : [об открытии на здании вокзала Бреста мемориальной доски, посвящённой В. И. Ленину; об изучении проезда В. И. Ленина через Брест учащимися СПТУ-151 под руководством Михаила Павловича Климца] / А. Леоновец ; фото В. Яковенко // Заря. 1987. 30 октября.

  18. Памяти В. И. Ленина : [об открытии на здании вокзала Бреста мемориальной доски, посвящённой В. И. Ленину] // Заря. 1987. 29 октября.

  19. Лазарев, М. Улица Ленина : [из истории улицы г. Бреста] / М. Лазарев // Заря. 1977. 4 октября.

  20. Дудко, И. Имени В. И. Ленина : [о площади и улице Ленина в Бресте] / И. Дудко // Заря. 1969. 15 мая.

  21. Алексеюк, М. Одна из красивейших : [из истории ул. Ленина в Бресте] / М. Алексеюк // Заря. 1964. 22 ноября.

  22. Подобед, В. Всегда с Лениным : [стихи о памятнике В. И. Ленину в Бресте] / А. Подобед // Заря. 1964. 22 апреля.

  23. Манумент У. І. Леніну ў цэнтры Брэста / фота А. і М. Ананьіных // Беларусь. 1961. № 6. С. 1 вокладкі.

  24. Кулакоў, У. Ля помніка : [У. І. Леніну ў Брэсце; верш] / У. Кулакоў // Заря. 1960. 20 марта.

  25. Вечно живой образ Ильича : открытие памятника В. И. Ленину в городе Бресте : [репортаж] / фото Е. Макарчука // Заря. 1958. 7 ноября.

  26. Открытие памятников В. И. Ленину : [Брест, Молодечно] // Советская Белоруссия. 1958. 7 ноября.

  27. Помнікі У. І. Леніну : [аб адкрыцці ў Маладзечне і Брэсце] // Звязда. 1958. 7 лістапада.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1531 разоў Апошняя змена Чацвер, 24 Жнівень 2023 12:15