Чацвер, 15 Люты 2018 08:56

25 студзеня 2018 г.  — 80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Сямёнавіча Высоцкага (1938–1980), паэта, аўтара-выканаўцы песень, акцёра тэатра і кіно, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1987)

Грамадскасць г. Брэста шануе памяць пра паэта, аўтара-выканаўцы песень,акцёра тэатра і кіно Уладзіміра Сямёнавіча Высоцкага (1938–1980). Паводле архіўных даследаванняў яго радаслоўнай стала вядома, што яго прадзед паходзіў з вёскі Сялец (цяпер Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці). Магчыма, яшчэ раней продкі жылі ў г. Высокім (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці).

 

Дзед паэта і акцёра, Вольф Шлёмавіч (Уладзімір Сямёнавіч) Высоцкі (1889–1962), нарадзіўся 26 красавіка 1889 года ў г. Брэст-Літоўску. Вучыўся ў мясцовым камерцыйным вучылішчы, потым перавёўся ў вучылішча г. Любліна. Служыў у Рускай арміі да 1917 года, вучыўся ў Кіеўскім інстытуце народнай гаспадаркі, атрымаў добрую рознабаковую адукацыю: юрыст, эканаміст, хімік. У Кіеве ў яго нарадзіўся сын, Сямён (1915–1997), будучы бацька паэта. З 1926 года сям’я Высоцкіх жыла ў Маскве.

З цеплынёй і любоўю памятаюць Уладзіміра Высоцкага ў Беларусі. «Беларусьфільм» выпусціў 7 фільмаў, у якіх ён прымаў удзел у якасці акцёра альбо аўтара песень. Супрацоўніцтва артыста i кiнастудыi пачалося з 1966 года, калі ў мастацкім фільме рэжысёра Віктара Турава «Я родом из детства» акцёр сыграў франтавіка, што вярнуўся дамоў. Для тураўскіх фільмаў Высоцкі напісаў 17 песень, 12 з іх увайшлі ў карціны «Я родом из детства», «Война под крышами», «Сыновья уходят в бой» і «Точка отсчёта»). Віктар Тураў лічыцца адным з тых людзей, якія адкрылі Высоцкага для кіно. Летам 1969 года закаханыя Уладзімір Высоцкі і Марына Уладзі адпачывалі ў вёсцы Літоўка Навагрудскага раёна (яны пажаніліся 13 студзеня 1970 г.).

У чэрвені 1979 года Тэатр драмы і камедыі на Таганцы (Масква), у якім служыў У. С. Высоцкі, знаходзіўся на гастролях у Мінску, спектаклі ішлі на сцэне Дома афіцэраў Беларускай ваеннай акругі. Тады былі запланаваны 17 неафіцыйных канцэртаў У. С. Высоцкага, але адбыліся толькі 7, бо ўмяшаўся гаркам КПБ, арганізатар канцэртаў быў арыштаваны і асуджаны на 5 гадоў.

З 1973 года акцёр штогод выязджаў за мяжу. У 1970-я гады У. С. Высоцкі бываў у Брэсце, калі на сваім аўтамабілі праязджаў за мяжу па пераходу «Варшаўскі мост», ці чакаў прыезду Марыны Уладзі. У 1974 і 1976 гадах спыняўся ў нумары 209 гасцініцы «Буг», лепшай у горадзе.

Газета «Брестский курьер» (галоўны рэдактар Мікалай Аляксандраў), якая выходзіць з 1990 года, узяла сваім дэвізам словы «Ничего, распогодится…» з верша Уладзіміра Высоцкага «В темноте» (1969). Жыхары Брэста ў канцы жніўня 2010 года ўдзельнічалі ў здымках эпізода мастацкага фільма «Высоцкий. Спасибо, что живой» (2011), якія праходзілі ў аэрапорце «Брэст». Рэжысёр Пётр Віктаравіч Буслоў прыняў рашэнне здымаць Брэсцкі аэрапорт, бо ён захаваўся амаль у нязменным выглядзе, будынак лёгка можна было выдаць за аэрапорт Ташкента канца 1970-х гадоў.

У брэсцкай гасцініцы «Буг» (дырэктар Дзмітрый Мінкевіч) у лістападзе 2015 года нумар 209 аформлены ў стылі 1970-х гадоў і прысвечаны памяці У. С. Высоцкага. Таксама ў гасцініцы створана музейная экспазіцыя «Владимир Высоцкий. Белорусские страницы». Ёсць планы ўстаноўкі памятнага знака У. С. Высоцкаму перад будынкам гасцініцы.

У Брэсце рэгулярна праходзяць канцэрты аўтарскай і бардаўскай песні, літаратурна-музычныя вечары, прысвечаныя памяці У. С. Высоцкага. 22 чэрвеня 1915 года — Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны — у Брэсцкім абласным Цэнтры маладзёжнай творчасці прайшоў канцэрт «Он не вернулся из боя» ў межах міжнароднага праекта «Земля Высоцкого».

27–29 лістапада 2015 года ў Брэсце адбыўся I Міжнародны бард-форум імя У. Высоцкага «Полоса нейтральная». У першы дзень на базе Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А. С. Пушкіна прайшла навукова-практычная канферэнцыя «Уладзімір Высоцкі і Беларусь». Матэрыялы канферэнцыі потым увайшлі ў кнігу «Транзитчерез Буг» (2015). Вечарам у камернай зале абласной філармоніі — бардаўскі канцэрт «Ничего, распогодится…». На другі дзень у абласным грамадска-культурным цэнтры — конкурс выканаўцаў аўтарскай песні, творчыя майстэрні, міні-канцэрты. Завяршыўся бард-форум гала-канцэртам.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Транзит через Буг : очерки, посвященные творчеству и биографии Владимира Семеновича Высоцкого, исследования фамильного древа великого поэта / 1-й Международный бард-форум им. Владимира Высоцкого «Полоса нейтральная» ; [сост. Н. А. Александров]. – Брест : Альтернатива, 2015. – 146 с. : ил.

  2. Владимир Высоцкий. Летопись жизни. Ч. 5. 1965 (сентябрь, октябрь). Дополнения : исследования В. Тучина / сост. А. Линкевич. – Минск : [б. и.], 2007. – 135 с. – (Белорусские страницы-47).

  3. Орлов, И. «...Обо мне не напишут некролог» / Иван Орлов // Вечерний Брест. 2018. 26 января. С. 5.

  4. Бизюк, Т. Помнят Брест, Новогрудок и Ружаны : [В. Высоцкий] / Татьяна Бизюк, Александр Курец // Сельская газета. 2018. 25 января. С. 9 : фото.

  5. Мощик, С. «Он как магнит, притягивал людей» : ветеран Брестской таможни хранит воспоминания о Владимире Высоцком, которому исполнилось бы 80 / Сергей Мощик // Вечерний Брест. 2018. 26 января (№ 4). С. 5.

  6. Шепелевич, И. «Мы рождены в СССР» с памятью о Владимире Высоцком / Ирина Шепелевич // Брестский курьер. 2017. 2 февраля (№ 6). С. 7.

  7. Богдасаров, А. О чем пел Высоцкий / Альберт Богдасаров // Брестский вестник. 2017. 26 января (№ 4). С. 23.

  8. Богдасаров, А. Кони – дорога – судьба / Альберт Богдасаров // Брестский вестник. 2016. 4 февраля (№ 5). С. 23.

  9. Савіна, В. Люкс Высоцкага : [у Брэсце прайшоў I Міжнародны бард-форум імя У. Высоцкага «Паласа нейтральная»] / Вера Савіна // Культура. 2015. 12 снежня (№ 50). С. 1, 6–7 : фот.

  10. Ковальчук, А. Памятная комната Высоцкого : [в брестской гостинице «Буг»] / Александр Ковальчук ; фото Олега Голоса // Брестский вестник. 2015. 10 декабря (№ 50). С. 5.

  11. Сацута, А. «Паласа нейтральная» : [у Брэсце прайшоў I Міжнародны бард-форум імя У. Высоцкага «Паласа нейтральная»] / Алёна Сацута // Народная трыбуна. 2015. 4 снежня (№ 49). С. 12.

  12. Александров, Н. Высоцкий прописался в Бресте : [о I Международном бард-форуме им. В. Высоцкого «Полоса нейтральная»/ Николай Александров // Брестский курьер. 2015. 3 декабря (№ 49). С. 8–9.

  13. Александров, Н. Высоцкий продолжается в Бресте : здесь прошел посвященный ему І Международный бард-форум «Полоса нейтральная» / Николай Александров ; фото Ирины Шепелевич // Брестский курьер. 2015. 3 декабря (№ 49). С. 1, 8–9.

  14. Шапран, Ю. «Я, конечно, вернусь...» : бард-форум имени Высоцкого в Бресте / Юрий Шапран ; фото Олега Голоса // Брестский вестник. 2015. 3 декабря (№ 49). С. 1, 12.

  15. Мощик, С. Спеть — высшая награда : [в Бресте прошел І Международный бард-форум «Полоса нейтральная» им. В. Высоцкого] / Сергей Мощик // Вечерний Брест. 2015. 2 декабря. С. 9.

  16. Александров, Н. Высоцкий продолжается : в Бресте открывается бард-форум, ему посвященный / Николай Александров // Брестский курьер. 2015. 26 ноября (№ 48). С. 5.

  17. Курец, А. По дороге в Париж : в брестской гостинице «Буг» можно снять номер в стиле 1970-х, где останавливался Владимир Высоцкий / Александр Курец // Советская Белоруссия. 2015. 19 ноября. С. 5 (приложение: Союз. Беларусь – Россия).

  18. Вечорко, С. На постой к Высоцкому : [в брестской гостинице «Буг» открылся номер В. Высоцкого] / Светлана Вечорко ; фото Екатерины Гараевой // 7 Дней. 2015. 19 ноября (№ 47). С. 26.

  19. Шапран, Ю. Прикоснулись к Высоцкому : [в брестской гостинице «Буг» открылся номер В. Высоцкого] / Юрий Шапран ; фото Олега Голоса // Брестский вестник. 2015. 19 ноября (№ 47). С. 12.

  20. Ярмошук, Н. По следам классика : номер Владимира Высоцкого открыли в гостинице «Буг» / Николай Ярмошук ; фото Александра Шульгача // Заря. 2015. 17 ноября. С. 3.

  21. Бровач, О. В Бресте можно пожить в гостиничном номере, где останавливался Высоцкий / Оксана Бровач // Комсомольская правда в Белоруссии. 2015. 14 ноября. С. 10.

  22. Бензярук, Р. Высоцкі — з намі! : [Брэсцкі гарвыканкам падтрымаў ініцыятыву аб правядзенні міжнароднага фестывалю аўтарскай песні імя У. Высоцкага] / Расціслаў Бензярук // Заря. 2015. 25 июля. С. 6.

  23. Стасюк, Т. Он не вернулся из боя : [о концерте «Он не вернулся из боя» в рамках международного проекта «Земля Высоцкого» в Брестском ЦМТ (22 июня)] / Татьяна Стасюк // Брестский вестник. 2015. 25 июня (№ 26). С. 20.

  24. Мощик, С. Открывая «Землю Высоцкого» : [о концерте «Он не вернулся из боя» в Брестском ЦМТ(22 июня)] / Сергей Мощик // Вечерний Брест. 2015. 24 июня. С. 7.

  25. Шапран, Ю. Какой быть скульптуре Высоцкого? : [о планах установки скульптурной композиции у гостиницы «Буг»] / Юрий Шапран ; фото Александра Воробья // Брестский вестник. 2015. 18 июня (№ 25). С. 11.

  26. Петроченко, А. Место встречи изменить нельзя : скульптура Владимира Высоцкого вернётся к гостинице, где он останавливался / Анна Петроченко // Вечерний Брест. 2015. 19 июня. С. 3.

  27. Сергеев, И. Спеть Высоцкого : [о решении организовать в Бресте фестиваль авторской песни имВ. Высоцкого] / Иван Сергеев // Заря. 2015. 10 марта. С. 2.

  28. Набойченко, И. «Рвусь из сил и всех сухожилий...» : воспоминания об одном концерте : [о концерте В. Высоцкого в Киеве, на котором присутствовал автор статьи] / Игорь Набойченко // Брестский курьер. 2015. 29 января (№ 5). С. 24.

  29. Александров, Н. «Среди непройденных дорог...» : «БК» на фестивале Владимира Высоцкого в Польше : [г. Кошалин] / Николай Александров // Брестский курьер. 2015. 22 января (№ 4). С. 8.

  30. Александров, Н. Быть или не быть?.. : вполне гамлетовский вопрос об улице Высоцкого в Бресте / Николай Александров // Брестский курьер. 2014. 9 октября (№ 41). С. 7.

  31. Лопатникова, Я. Вечер памяти Владимира Высоцкого прошел в Центре молодежного творчества в Бресте / Яна Лопатникова ; фото Андрея Кухарчика // Брестский курьер. 2014. 7 августа (№ 32). С. 32.

  32. Курашов, Д. Чтобы помнили : именем Высоцкого предложили назвать улицу в Бресте / Дмитрий Курашов // Вечерний Брест. 2014. 1 августа. С. 6.

  33. Лопатникова, Я. В «Белом абажуре» отметили день рождения Владимира Высоцкого / Яна Лопатникова // Брестский курьер. 2014. 30 января (№ 5). С. 32.

  34. Александров, Н. Беларусь в его судьбе : к 75-летию Владимира Высоцкого / Николай Александров // Брестский курьер. 2013. 24 января (№ 4). С. 1, 9.

  35. Литвинович, Е. Как таможенники машину Высоцкого толкали : [воспоминания таможенника Бориса Николаевича Андросюка о мимолётном служебном знакомстве с В. Высоцким] / Евгений Литвинович // Заря. 2013. 24 января. С. 17.

  36. Рубашевский, Ю. «Зеленый канал» для Высоцкого : [о его проезде через Брест в 1978 г.] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2012. 25 января. С. 16.

  37. Глазов, В. Премьера «Высоцкого» : [о фильме «Высоцкий. Спасибо, что живой»] / Владимир Глазов // Брестский курьер. 2011. 8 декабря (№ 49). С. 10.

  38. Шеламова, Т. Борьба характеров : [о фильме «Высоцкий. Спасибо, что живой»] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2011. 7 декабря.

  39. Александров, Н. Дед Владимира Высоцкого был личностью артистической / Николай Александров // Брестский курьер. 2011. 27 января (№ 4). С. 20.

  40. Гурина, А. В аэропорт к Высоцкому устремились сотни брестчан : [о съёмках художественного фильма «Высоцкий. Спасибо, что живой»/ А. Гурина // Брестский курьер. 2010. 2 сентября (№ 36). С. 10.

  41. Шеламова, Т. Ташкент на семь дней : [о съёмках фильма «Высоцкий. Спасибо, что живой» в аэропорту «Брест»] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2010. 1 сентября. С. 6.

  42. Козлович, В. Прадеды Владимира Высоцкого и Андрея Макаревича жили по соседству : [А. Макаревич из Павловичей Берёзовскога района; предки В. Высоцкого — выходцы из д. Селец Берёзовского района] / Валентина Козлович // Советская Белоруссия. 2010. 4 августа. С. 19.

  43. Бензярук, Р. Глыток свежай вады, або Тры старонкi майго Высоцкага / Расцiслаў Бензярук // Народная трыбуна. 2010. 24 лiпеня. С. 3.

  44. Петроченко, А. ...И я появлюсь, чтобы снова уйти / А. Петроченко // Вечерний Брест. 2010. 21 июля. С. 6.

  45. Волков, С. Четыре четверти пути / Сергей Волков // Заря. 2010. 24 июля. С. 9.

  46. Александров, Н. Родом из Бреста : [о фамильном древе В. Высоцкого] / Николай Александров // Брестский курьер. 2010. 21 января (№ 4). С. 8.

  47. Пейган, М. Сялецкiя каранi Уладзiмiра Высоцкага / Мiкалай Пейган // Маяк. Берёза, 2009. 30 декабря. С. 3.

  48. Богдасаров, А. А годы, как струны / Альберт Богдасаров // Брестский курьер. 2009. 22 января (№ 4). С. 10.

  49. Янчук, М. Сюрприз в курилке от Высоцкого : [воспоминания сотрудника Брестской таможни по имени Гена] / Михаил Янчук // Брестский курьер. 2008. 31 января (№ 5). С. 9.

  50. Сарычев, В. «Песня выжимает тебя, как бельё» / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2008. 25 января. С. 5.

  51. Александров, Н. Улица Высоцкого должна быть в Бресте / Николай Александров // Брестский курьер. 2008. 24 января (№ 4). С. 11.

  52. Богдасаров, А. Владимир Высоцкий и Марк Бернес — их объединила одна мелодия / Альберт Богдасаров // Брестский курьер. 2007. 25 января (№ 4). С. 32.

  53. Богдасаров, А. «Мне есть что спеть...» / Альберт Богдасаров // Заря. 2007. 25 января. С. 24.

  54. Богдасаров, А. Наш «внучатый» земляк / Альберт Богдасаров // Брестский вестник. 2006. 20 июня. С. 8.

  55. Богдасаров, А. Генсек и бард пересеклись в небе и на земле : [о Л. И. Брежневе и В. С. Высоцком] / Альберт Богдасаров // Брестский курьер. 2006. 26 января (№ 4). С. 32.

  56. Соклаков, Н. Неразменная жизнь : встречи с Владимиром Высоцким на перекрестках судеб / Николай Соклаков // Брестский курьер. 2005. 20 октября (№ 43). С. 8.

  57. Богдасаров, А. Где эта улица, где этот дом? : [дед В. Высоцкого родился в 1889 г. в г. Бресте; попытки отыскать дом семьи] / Альберт Богдасаров // Заря. 2005. 25 января.

  58. Багдасараў, А. Уладзiмiр Высоцкi i «Народная трыбуна» : [пра публiкацыi ў газеце, прысвечаныя памяцi У. Высоцкага] / Альберт Багдасараў // Народная трыбуна. 2005. 22 студзеня.

  59. Романенко, Л. «Сверяя жизнь по Семеновичу...» : [о посещении музея В. Высоцкого в Москве; о связи артиста с Беларусью] / Леонид Романенко // Заря. 2004. 24 июля. С. 5.

  60. Богдасаров, А. Белорусские корни и маршруты Высоцкого : [в т. ч. г. Брест] / Альберт Богдасаров // Кабельное телевидение. 2004.
    19–25 января. С. 2.

  61. Раманенка, Л. Берасцейскiя каранi Высоцкага : [пра наведванне музея У. С. Высоцкага ў Маскве] / Леанiд Раманенка // Культура. 2004.
    24–30 студзеня (№ 4). С. 15.

  62. Сарычев, В. В поисках утраченного времени: Владимир Высоцкий / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2003. 24 января. С. 8.

  63. Высоцкий, Н. В. «Попробуйте сравнить себя с Высоцким...» : Сын не соревнуется с отцом : [актер московского «Театра Луны» на театральном фестивале «Белая вежа-2001»] / Никита Владимирович Высоцкий ; беседовала Елена Чеб // Брестский курьер. 2001. 27 сентября (№ 40). С. 13.

  64. Адамянц-Падзьякаў, В. Паэт бясстрашнай шчырасц/ В. Адамянц-Падзьякаў // Народная трыбуна. 2001. 18 жнiўня.

  65. Колесов, А. Две встречи, которые оставили незабываемый след / Александр Колесов. Владимир Высоцкий: «Я не люблю фатального исхода» / Альберт Богдасаров // Брестский курьер. 2000. 20 июля (№ 30). С. 11.

  66. Колесаў, А. «Правераны: наш таварыш!» : [пра У. Высоцкага] / А. Колесаў ; гутарыў А. Курэц // Народная трыбуна. 2000. 29 лiпеня.

  67. Богдасаров, А. «БК» в музее Высоцкого : [о музее В. Высоцкого в Москве, где хранятся газеты «Брестский курьер»] / Альберт Богдасаров // Брестский курьер. 1999. 13 мая (№ 20). С. 13.

  68. Богдасаров, А. «Заря» — в музее Владимира Высоцкого : [о Государственном культурном центре-музее В. С. Высоцкого в Москве] / Альберт Богдасаров // Заря. 1998. 19 мая.

  69. Богдасаров, А. Владимир Высоцкий: знакомый и незнакомый / Альберт Богдасаров // Заря. 1998. 24 января.

  70. Курэц, А. Нам засталася спадчына : [да 60-годдзя з дня нараджэння У. Высоцкага] / Аляксандр Курэц // Народная трыбуна. 1998. 24 студзеня.

  71. Богдасаров, А. Он успел сказать правду / Альберт Богдасаров // Брестский курьер. 1998. 22 января (№ 4). С. 17.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 664 разоў