Пятніца, 02 Сакавік 2018 12:27

12 лютага 2018 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Аляксея Мiхайлавiча Ненадаўца (1958), беларускага філолага, фалькларыста, літаратуразнаўца, краязнаўца, педагога

Аляксей Міхайлавіч Ненадавец нарадзіўся 12 лютага 1958 года ў вёсцы Чухава Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1975 годзе скончыў Чухаўскую сярэднюю школу, паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, поўны курс якога па спецыяльнасці «Філолаг-выкладчык» завяршыў у 1980 годзе.

 

Пасля размеркавання Аляксей Ненадавец застаўся асістэнтам на кафедры рускай літаратуры. У тым жа годзе паступіў у аспірантуру Інстытута літаратуры імя Я. Купалы АН БССР, адкуль яго прызвалі на службу ў армію. Служыў у Туркестанскай ваеннай акрузе, бываў у камандзіроўках у Афганістане. Вясною 1982 года Аляксей Ненадавец дэмабілізаваўся і аднавіўся ў аспірантуры, якую паспяхова закончыў у 1985 годзе.

Кандыдацкую дысертацыю А. М. Ненадавец абараніў у 1985 годзе па тэме «Дакастрычніцкая творчасць Якуба Коласа і фальклор». З 1985 па 1989 год працуе асістэнтам, а затым і дацэнтам кафедры рускай літаратуры ўніверсітэта імя Ф. Скарыны. З лютага 1989 года дактарант Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы АН БССР. З 1992 года Аляксей Міхайлавіч працаваў на пасадзе старшага навуковага, а потым вядучага навуковага супрацоўніка Інстытута імя К. Крапівы.

Аляксей Міхайлавіч у 1995 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Праблема хтанічнага архетыпу ў беларускім фальклоры». У 2000 годзе атрымаў пасаду загадчыка кафедры «Дзяржаўныя і замежныя мовы» Бабруйскага філіяла Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

На працягу сваёй дзейнасці бесперапынна займаецца даследаваннем беларускай міфалогіі і фальклору беларусаў, узаемасувяззю літаратуры з народнай творчасцю, міфалогіяй і фальклорам, краязнаўствам. Аўтар больш за 720 навуковых і навукова-папулярных публікацый у айчынным і замежным друку. Сваю фантастычную працаздольнасць сам Аляксей Міхайлавіч тлумачыць проста: «Вандроўкі па родным краі, фальклорна-этнаграфічныя экспедыцыі для мяне не толькі творчая праца, але і цудоўны адпачынак».

Найбольш значныя навуковыя працы даследчыка: «Пакланіцеся дубу» (1993); «Святло таямнічага вогнішча» (1993); «Каму пакланяліся продкі» (1996); «За смугою міфа» (1999); «Чорт у легендах і паданнях беларусаў» (1999); «Сілаю слова: Чорная і белая магія» (2002). А. М. Ненадавец запісаў, апрацаваў і ўклаў зборнікі назваў населеных пунктаў розных рэгіёнаў Беларусі паводле легенд і паданняў: «Брэстчына» (1995), «Міншчына» (1998), «Гродзеншчына» (1999), «Віцебшчына» (2000), «Гомельшчына» (2001), «Магілёўшчына» (2002). Аўтар артыкулаў пра фальклор Калінкавіцкага і Брагінскага раёнаў, апублікаваных у кнігах серыі «Памяць» (2002, 2003). Акрамя таго, А. М. Ненадавец напісаў гістарычныя працы: «Крэпасць на Бярэзіне» (1993), «Тэадор Нарбут» (1996), «Летапіс горада на Бярэзіне (1387–1917)» (1998).

Асабліва плённа працуе этнограф і фалькларыст у апошні час. Кола яго інтарэсаў самае разнастайнае: ад крапатлівага збірання такога цікавага жанру, як праклён, да гістарычна-дакументальных даследаванняў. Найбольш значныя манаграфіі: «Уладзімір Караткевіч: прырода, фальклор і творца» (2015), «Бацькоўская хата» (2015), «Цячэ рэчанька» (2016), «Нашы спеўныя землякі» (2017), «Сіла праклённага слова» (2017), «Легенды старых млыноў» (2018).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Янішчыц. Паўлюкавец Наталля Уладзіміраўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

 

Працы А. М. Ненадаўца

  1. Легенды старых млыноў / А. М. Ненадавец. – Мінск : Беларуская навука, 2018. – 277 с.

  2. Нашы спеўныя землякі / А. М. Ненадавец, Я. А. Ненадавец. – Чарнігаў : [б. в.], 2017. – 246 с.

  3. Сіла праклённага слова / А. М. Ненадавец. – Мінск : Беларуская навука, 2017. – 495 с.

  4. Цячэ рэчанька / А. М. Ненадавец. – Чарнігаў : Всесвіт, 2016. – 318 с.

  5. Уладімір Караткевіч: прырода, фальклор і творца / Аляксей Ненадавец. – Мінск : Беларуская навука, 2015. – 424 с.

  6. Бацькоўская хата / А. М. Ненадавец. – Чарнігаў : Всесвіт, 2015. – 252 с.

  7. Тэадор Нарбут : зачараваны старажытнай Літвой / Аляксей Ненадавец. – Мінск : Харвест, 2014. – 65 с. – (100 выдатных дзеячаў беларускай культуры).

  8. Паўлюк Багрым : «Зайграй, зайграй, хлопча малы…» / А. М. Ненадавец. – Чарнігаў : Всесвіт, 2014. – 56 с.

  9. Чухава : фальклорна-этнаграфічны нарыс / А. М. Ненадавец, Я. А. Ненадавец. – Бабруйск : [б. в.], 2013. – 269 с.

  10. Летапіс горада на Бярэзіне (1918–1940) / Аляксей Ненадавец. – Чарнігаў : Всесвіт, 2011. – 122 с.

  11. Выявы міфалагічнага выраю / Аляксей Ненадавец. Мінск : Беларускаянавука, 2010. 263 с.

  12. Уладзімір Караткевіч і праца / Аляксей Ненадавец. – Чарнігаў : Всесвіт, 2009. – 210 с.

  13. Міфалогія маіх продкаў / Аляксей Ненадавец. – Чарнігаў : Всесвіт, 2009. – 177 с.

  14. Замак ведзьмы : манаграфія / Аляксей Ненадавец. – Бабруйск : [б. в.], 2008. – 209 с.

  15. Чароўныя змеі / Аляксей Ненадавец. – Бабруйск : [б. в.], 2007. – 198 с.

  16. Праклятыя словам / Аляксей Ненадавец. – Бабруйск : [б. в.], 2006. – 194 с.

  17. Бабруйская крэпасць / Аляксей Ненадавец. – Бабруйск : [б. в.], 2006. – 194 с.

  18. Прагорклы снег : пародыі / Аляксей Ненадавец. – Бабруйск : [б. в.], 2005. – 124 с.

  19. Нарысы па рэгіянальнаму краязнаўству і турызму : вучэбны дапаможнік / Аляксей Ненадавец. – Бабруйск : [б. в.], 2005. – 256 с.

  20. Прыляцелі гусі а з Беленькай Русі / Аляксей Ненадавец. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. – 43 с.

  21. Міфалогія. Духоўныя вершы / А. М. Ненадавец [і інш.]. – Мінск : Беларуская навука, 2003. – 469 с. – (Беларускі фальклор : жанры, віды, паэтыка ; кн. 5).

  22. Азёры Беларусі. Паходжанне назваў паводле народных легендаў і паданняў / склад., запіс, апрац. А. М. Ненадаўца. – Мінск : Беларусь, 2003. – 326 с.

  23. Сілаю слова : белая і чорная магія / Аляксей Ненадавец. – Мінск : Юнацтва, 2002. – 158 с.

  24. Магілёўшчына : назвы населенных пунктаў Беларусі паводле народных легендаў і паданняў / склад., запіс, апрац. А. М. Ненадаўца. – Мінск : Беларусь, 2002. – 416 с. : іл.

  25. Жыццядайныя крыніцы : легенды і паданні / Аляксей Ненадавец. – Мінск : Юнацтва, 2002. – 159 с.

  26. Гомельшчына : назвы населенных пунктаў Беларусі паводле народных легендаў і паданняў / склад., запіс і апрац. А. М. Ненадаўца. – Мінск : Беларусь, 2001. – 415 с.

  27. Віцебшчына : назвы населенных пунктаў паводле легендаў і паданняў / склад., запіс, апрац. А. М. Ненадаўца. – Мінск : Беларусь, 2000. – 477 с. : іл.

  28. Чорт у легендах і паданнях беларусаў / Аляксей Ненадавец. – Мінск : ПаліБіг, 1999. – 110 с.

  29. За смугою міфа / Аляксей Ненадавец. – Мінск : Беларуская навука, 1999. – 254 с.

  30. Гродзеншчына : назвы населенных пунктаў паводле легендаў і паданняў / склад., запіс, апрац. А. М. Ненадаўца. – Мінск : Беларусь, 1999. – 398 с. : іл.

  31. Міншчына : назвы населенных пунктаў паводле легендаў і паданняў / склад., запіс, апрац. А. М. Ненадаўца. – Мінск : Беларусь, 1998. – 718 с.

  32. Летапіс горада на Бярэзіне (1387–1917) / Аляксей Ненадавец. – Мінск : Вышэйшая школа, 1998. – 149, [2] с.

  33. Брэстчына : назвы населенных пунктаў паводле легендаў і паданняў / склад., запіс, апрац. А. М. Ненадаўца. – Мінск : Беларусь, 1995. – 431 с.

  34. Святло таямнічага вогнішча / Аляксей Ненадавец. – Мінск : Беларусь, 1993. – 287 с.

  35. Пакланіцеся дубу / Аляксей Ненадавец. – Мінск : Полымя, 1993. – 76 с.

  36. Крэпасць на Бярэзіне / Аляксей Ненадавец. – Мінск : Полымя, 1993. – 71 с.

  37. Дооктябрьское творчество Якуба Коласа и фольклор : диссертация … кандидата филологических наук / Алексей Михайлович Ненадовец ; АН БССР, Институт литературы им. Я. Купалы. – Минск, 1986. – 184 с.

  38. Полька на табурэтцы... : успаміны пра фальклорныя экспедыцыі па Піншчыне / Аляксей Ненадавец // Культура. 2014. 25 студзеня (№ 4). С. 5.

  39. Народныя прыкметы і вясельныя пажаданні, запісаныя ў в. Чухава Пінскана раёна / А. М. Ненадавец // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. 2012. № 1. С. 77–83.

  40. Майстра ў белай кашулі : штрыхі да творчага партрэта Уладзіміра Караткевіча / Аляксей Ненадавец // Беларуская думка. 2010. № 10. С. 40–45.

  41. Парог роднай хаты / Аляксей Ненадавец // Беларуская думка. 2007. № 10. С. 145–151.

  42. Звон адвечных цымбалаў / Аляксей Ненадавец // Беларуская думка.2007.№ 3.С. 116119.

  43. Міфалогія ў творах У. Караткевіча / Аляксей Ненадавец // Маладосць. 2005. № 11. С. 205–219.

  44. Вар’яцкі верш ; Мінорнае невыноснае : [вершы] / Аляксей Ненадавец // Дзень паэзіі – 2005. Мінск, 2005. С. 295.

  45. Адкуль цячэ сіні Дунай? / Аляксей Ненадавец // Беларуская думка. 2000. № 10. С. 152–156.

  46. Міфалагічныя матывы ў паэмах А. Міцкевіча «Дзяды» і «Пан Тадэвуш» / Аляксей Ненадавец // Беларуская думка. 1998. № 7. С. 180–184.

  47. Паэтычны развод ; З набалелага : [вершы] / Аляксей Ненадавец // Дзень паэзіі – 1992. Мінск, 1993. С. 92.

 

Аб жыццii творчасцi А. М. Ненадаўца

 

  1. НенадавецАляксей Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1998. Т. 11. С. 285.

  2. Ненадавец АляксейМіхайлавіч / А. Лозка // Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. Мінск, 2015. Т. 6. С. 84.

  3. Ненадавец Аляксей Міхайлавіч // Беларускі фальклор : энцыклапедыя : у 2 т. Мінск, 2006. Т. 2. С. 248–249.

  4. Ненадовец Алексей Михайлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь, 2004. Минск, 2004. С. 203.

  5. Аляксей Ненадавец // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 493–494.

  6. Ненадавец Аляксей Міхайлавіч // Учёные Пинщины : [справочное издание] / авт.-сост.: И. А  Кибак, П. Н. Синкевич, В. В. Василевицкий. Пинск, 2012. С. 95–96, 211–212.

  7. Бібліяграфічны паказальнік прац і навуковых публікацый доктара філалагічных навук, прафесара Ненадаўца Аляксея Міхайлавіча : да 60-годдзя з дня нараджэння. – Бабруйск : Друкар, 2018. – 124 с.

  8. Грышкавец, В. Спеўная душа палешукоў : [вышла кніга чухаўскіх аўтараў Аляксея і Ягора Ненадаўцоў «Нашы спеўныя землякі»] / Валерый Грышкавец // Полесская правда. Пинск, 2017. 22 июля. С. 11.

  9. Грышкавец, В. Покліч душы палешука : [вышла кніга чухаўскіх аўтараў Аляксея і Ягора Ненадаўцоў «Нашы спеўныя землякі»] / Валерый Грышкавец // Заря. 2017. 29 июня. С. 19.

  10. Грышкавец, В. Цячэ рэчанька, цячэ хуткая... / Валерый Грышкавец // Заря. 2016. 28 апреля.С. 19.

  11. Рагін, Я. «А-а-а, гэта ты, паляшук!» / Яўген Рагін // Культура. 2015. 28 лістапада (№ 48). С. 14–15.

  12. Гришковец, В. Известный белорусский литературовед и фольклорист, доктор филологических наук, профессор Бобруйского государственного университета Алексей Ненадовец издал новую книгу «Бацькоўская хата» / Валерий Гришковец // Полесская правда. Пинск, 2015. 31 июля.

  13. Гришковец, В. Все мы вышли из хат... / Валерий Гришковец // Заря. 2015. 13 августа. С. 19.

  14. Будовіч-Барадуля, Т.«Ад палявання да песень» / Т. Будовіч-Барадуля // ЛіМ. 2015. 27 лістапада.

  15. Ненадовец, А. М. Проклятие — это горе… : [беседа с автором книги «Праклятыя словам»] / А. М. Ненадовец ; записала Юлия Фартух // Магiлёўскiя ведамасцi. 2009. 10 сакавiка. С. 7.

  16. Менделева, И. Нервных просим не читать : [о книге А. Ненадовца «Праклятыя словам»] / Ирина Менделева // Советская Белоруссия. 2007. 10 февраля.

  17. Сыцін, Ф.«Прафесар паглыбляецца ў міфалогію Беларусі» : [iнтэрв’ю з А. М. Ненадаўцом] / Ф. Сыцін // Пінскі веснік. 2006. 30 чэрвеня.

  18. Тондзель, М. Сцежкамі беларускае даўніны : [пра кнiгу А. Ненадаўца «Святло таямнічага вогнішча»] / М. Тондзель // Полымя. 1995. № 9. С. 273–280.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1510 разоў Апошняя змена Аўторак, 31 Сакавік 2020 11:45