Серада, 08 Жнівень 2012 10:37

4 сакавіка 2012 г. – 85 гадоў з дня нараджэння М. Ф. Дубянецкага (1927–1990), перакладчыка, публіцыста, журналіста, грамадскага дзеяча

Міхаіл Фёдаравіч Дубянецкі нарадзіўся 4 сакавiка 1927 г. у вёсцы Востраў Пінскага павета Палескага ваяводства, цяпер Пінскага раёна Брэсцкай вобласці, у шматдзетнай сялянскай сям’і, у якой панавала атмасфера чалавекалюбства і дабрыні, выхоўваліся працавітасць, любоў да роднай зямлі, да пазнання новага, нязведанага.

{gcontent}Імкненне дзяцей да вучобы настойліва падтрымліваў бацька, Фёдар Ігнатавіч, чалавек па тым часе адукаваны, які некалі сам скончыў народную вучэльню. У свае няпоўныя сем год Міхась стаў вучнем сямігадовай польскай школы ў роднай вёсцы, а ў 1938 г. быў накіраваны на вучобу ў адну з гімназій у Познані. У 1939 г. папоўніў адукацыю ў Пінскім педагагічным вучылішчы (завочна). У сувязі з пачаткам ІІ Сусветнай вайны і далучэннем Заходняй Беларусі да БССР Міхась быў вымушаны спыніць навучанне і вярнуцца дамоў.

У 1944 г. скончыў кароткатэрміновыя настаўніцкія курсы ў Пінску. Працаваў настаўнікам пачатковых класаў Лемяшэвіцкай няпоўнай сярэдняй школы Пінскага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1945–1951). Пасля дэмабілізацыі ў 1951–1952 гг. працаваў прапагандыстам Пінскага райкома КПБ, у 1952–1956 гг. – слухач Рэспубліканскай партыйнай школы пры ЦК КПБ.

Настаўнічаў, працаваў у прэсе, на партыйнай рабоце. У 1956–1957 гг. – загадчык аддзела Ганцавіцкага райкома КПБ. У 1958–1961 гг. – намеснік рэдактара ганцавіцкай раённай газеты “Сялянская праўда”. Адначасова з працай у газеце ў 1960 г. скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС па спецыяльнасці журналістыка.

Пасля пераезду ў Мінск (1961) працаваў рэдактарам сацыяльна-палітычнай літаратуры ў выдавецтве “Беларусь”, з 1964 г. – загадчыкам рэдакцыі эканамічнай літаратуры, а з 1967 г. – галоўным рэдактарам выдавецтва “Ураджай”. У 1968–1975 гг. у якасці інструктара сектара друку ЦК КПБ актыўна садзейнічаў удасканаленню і развіццю кнігавыдавецкай і энцыклапедычнай справы ў рэспубліцы, быў ініцыятарам стварэння і выпуску шматтомных выданняў беларускай нацыянальнай літаратуры і фальклору. У 1975–1979 гг. працаваў адказным сакратаром – намеснікам галоўнага рэдактара Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. У 1979–1986 гг. –дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура». На гэтых пасадах найбольш поўна раскрыўся ягоны талент арганізатара кнігавыдавецкай справы.

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1984 г. У 1986 г. па стану здароўя выйшаў на пенсію, але працягваў прымаць самы актыўны ўдзел у грамадска-палітычным і культурным жыцці краіны. Быў старшынёй гісторыка-мемарыяльнай камісіі Беларускага фонду культуры, адным з заснавальнікаў гісторыка-асветнага таварыства памяці ахвяр сталінізму “Мартыралог Беларусі”, Беларускага народнага фронту “Адраджэнне”.

Роднае слова зачароўвала і вабіла М. Дубянецкага з маленства. Актыўную творчую дзейнасць ён пачаў у 1959 г. з публіцыстыкі ў ганцавіцкай раённай газеце “Савецкае Палессе”. Але паводле ўласнага прызнання пісьменніка, ён “лепш знайшоў сябе як перакладчык мастацкай літаратуры”.

У штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва” ў 1964 г. дэбютаваў перакладам з польскай мовы апавядання Стэфана Жаромскага “Забыццё”. Перакладаў таксама з рускай і ўкраінскай моў. На беларускую мову пераклаў “Жыві і помні” В. Распуціна, “Клімко” Г. Цюцюнніка, “Гэта дзіўнае жыццё” Д. Граніна, “Блакадную кнігу” А. Адамовіча і Д. Граніна, “Верную раку” С. Жаромскага, зборнік украінскіх апавяданняў “Сцежка без канца”. У 1998–1999 гг. апублікавана яго дакументальна-публіцыстычная аповесць “Злое вогнішча”.

Перакладаў М. Дубянецкі толькі з моваў, якія добра ведаў, якімі валодаў свабодна, дасканала, таму яго пераклады вылучаліся высокім мастацкім густам, глыбокім і тонкім адчуваннем як роднага слова, так і духу арыгінала.

Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску.

 

Матэрыял падрыхтаваны Пiнскай цэнтральнай раённай бiблiятэкай iмя Я. Янiшчыц. Казлова Людміла Яўгенаўна, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

{/gcontent}

 

Творы i пераклады М. Дубянецкага

  1. Савецкая Беларусь : [фотаальбом] / тэкст М. Дубянецкага. Мiнск, 1973; Мiнск, 1974; Мiнск, 1975; Мiнск, 1976; Мiнск, 1976; Мiнск, 1977. Бел., рус, пол., англ., ням., ісп.
  2. Паміж Бобрыкам і Ланню : Ганцаўшчына літаратурная : проза, паэзія, публітыстыка: [зборнік / укладанне В. Гардзея і К. Мохара]. Мiнск : Мастацкая літаратура, 2007. 414 с.іл. (Беларусь літаратурная: БЛ) Сярод аўт.: Дубянецкі, Міхаіл Федаравіч.
  3. Дубянецкі, М. Езуіт Сяўрук цкуе пісьменніка з сусветным імем.1980 – 1982: барацьба за "Мёртвым не баліць" / М. Дубянецкі // Шапран, С. Васіль Быкаў: Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах. Частка 2 / С. Шафран. Мінск–Гародня, 2009. 774 c.: іл. (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Гарадзенская бібліятэка. Людзі Беларусі : кн. 2, ч. 2).
  4. Дубянецкі, М. Злое вогнішча : Да гісторыі выдання аповесці Васіля Быкава «Мёртвым не баліць» / М. Дубянецкі // Полымя. 1999. № 2. С. 161–191; Народная Воля. 1998. 12 жн.
  5. Дубянецкі, М. “Трэба рызыкаваць” : Дзённікавыя запісы 1985–1988 гадоў / М. Дубянецкі ; уступ. слова С. Законнікава ; публікацыя М. М. Дубянецкай ; апрац., падрыхтоўка да друку А. Урбана // Полымя. 2001. № 10–12; 2002. № 1–4.
  6. Дубянецкі, М. “Трэба рызыкаваць” : дзённікавыя запісы 1985–1988 гадоў / М. Дубянецкі ; падрыхтоўка да друку С. Дубянецкага ; публікацыя М. М. Дубянецкай // Дзеяслоў. 2008. № 6 (37); 2009. № 1–6 (38–43); 2010. № 1–5 (44–48).
  7. Сцежка без канца : апавяданні / пер. з укр. М. Дубянецкага. Мiнск : Мастацкая літаратура, 1980. 351 с.: іл.
  8. Распуцін, В. Жыві і помні : аповесць / В. Распуцін ; пер. з рус. мовы М. Дубянецкага. Мiнск : Мастацкая літаратура, 1982. 235 с.
  9. Цюцюннік, Г. Клімко : аповесць / Г. Цюцюнник ; пер. з укр. М. Дубянецкага. Мiнск, 1982.
  10. Адамовіч, А. Дзённік Юры Рабінкіна : з «Блакаднай кнігі» / А. Адамовіч, Д. Гранін ; пер. з рус. М. Дубянецкага // Братэрства. Мiнск, 1983.
  11. Гранін, Д. Гэта дзіўнае жыццё: аповесці і апавяданні / Д. Гранин ; уклад. А. Адамовіч ; пер. з рус. М. Дубянецкага. Мiнск : Мастацкая літаратура, 1983. 301 с.
  12. Цюцюннік, Г. Небасхіл: апавяданне / Г. Цюцюннік ; пер. з укр. М. Дубянецкага // Ад круч дняпроўскіх. Мiнск, 1984.
  13. Салаухін, У. Барометр ; Рыбін бог : апавяданні / У. Салаухін ; пер. з рус. М. Дубянецкага // Салаухін У. Пад адным дахам. Мiнск, 1984.
  14. Адамовіч, А. Блакадная кніга / А. Адамовіч, Д. Гранін ; пер. з рус. М. Дубянецкага. Мiнск : Мастацкая літаратура, 1985. 524 с.
  15. Жаромскі, С. Верная рака : аповесць, апавяданні, абразкі / С. Жаромскі ; выбр. і пер. з польск. М. Дубянецкі. Мiнск : Мастацкая літаратура, 1985. 302 с.
  16. Жукроўскі, В. Лётна ; Уваскрэслы Лазар, альбо Радасць жыцця ; Прыяцель з Люлічанга : апавяданні / В. Жукроўскі ; пер. М. Дубянецкага // Далягляды, 1988 : замеж. літ. / уклад. А. Гардзіцкі. Мiнск, 1988.
  17. 17.                       Мрожак, С. Эмігранты / С. Мрожак ; пер. М. Дубянецкага // Вар’ят і манашка. Польская драматургія XX ст. : зборнік / укл. С. Кавалёва ; пер. з польск. М. Дубянецкага, С. Кавалёва, Н. Русецкай. Мінск : Логвінаў, 2006. 212 с. (Другі фронт мастацтваў).
    1. Жаромскі, С. Забыццё : апавяданне / С. Жаромскі ; пер. з польск. М. Дубянецкага // ЛіМ. 1964. 13 кастр.
    2. Жаромскі, С. Помста: апавяданне / С. Жаромскі ; пер. з польск. М. Дубянецкага // Ніва. 1964. 1 ліст.
    3. Суліма-Камінскі, К. Капялюш з вуаллю : апавяданне / К.Суліма-Камінскі ; пер. з польск. М. Дубянецкага // Чырвоная змена. 1964. 29 ліп.
    4. Суліма-Камінскі, К. Помста : апавяданне / К. Суліма-Камінскі ; пер. з польск. М. Дубянецкага // Чырвоная змена. 1964. 14 кастр.
    5. Жаромскі, С. Змрок : апавяданне / С. Жаромскі ; пер. з польск. М. Дубянецкага // Чырвоная змена. 1970. 15 верас.
    6. Шчэрбак, Ю. Закон зберажэння дабра : апавяданне / Ю. Шчэрбак ; пер. з укр. М. Дубянецкага // Беларусь. 1980. № 12.
    7. Крыжаніўскі, А. Крок да бяссмерця ; Культурны злодзей : гумарэскі / А. Крыжаніўскі ; пер. з укр. М. Дубянецкага // Вожык. 1980. № 23.
    8. Кезля, У. Завіруха: апавяданне / У. Кезля ; пер. з укр. М. Дубянецкага // Полымя. 1982. № 12.
    9. Логвін, Ю. Сярэбраная вуздэчка : апавяданне / Ю. Логвін ; пер. з укр. М. Дубянецкага // Полымя. 1982. № 12.
    10. Цюцюннік, Г. Небасхіл ; Праследак ; Грушы з крыніцы ; Людзям на дабро ; Арэлі : апавяданні / Г. Цюцюннік ; пер. з укр. М. Дубянецкага // Полымя. 1983. № 7.
    11. Гранін, Д. Да поезда заставалася тры гадзіны : апавяданне / Д. Гранін; пер. з рус. М. Дубянецкага // ЛіМ. 1983. 14 студз.

 

Аб жыццi i творчасцi М. Дубянецкага

  1. Праневіч, Г. Дубянецкі Міхаіл // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэд. А. В. Мальдзіса. Мiнск : БелЭн, 1993. Т. 2. С. 391–392.
  2. Міхаіл Дубянецкі // Беларускія пісьменнікі : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі; нав. рэд. А. Л. Верабей. Мiнск : Мастацкая літаратура, 1994. С. 189–190.
  3. Саламевіч, І. Дубянецкі Міхаіл Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мiнск : БелЭн, 1998. Т. 6. С. 250.
  4. Міхаіл Дубянецкі : біяграфічныя звесткі // Піншчына літаратурная : літ.-маст. зб. / рэдкал.: М. І. Ляшук (гал. рэд.) і інш. Пінск : Рэд. газеты “Пінскі веснік”, 1999. С. 97–98.
  5. Дубянецкі Міхаіл Фёдаравіч // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Ганцавіцкага раёна. Мiнск : БЕЛТА, 1999. С. 414–415.
  6. Дубянецкі Міхаіл Фёдаравіч // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Пінскага раёна. Мiнск : БЕЛТА, 2003. С. 489–491.
  7. Дубянецкі, С. Дубянецкі М. // Конкамфармізм у Беларусі. 1953–1985: даведнік. Мiнск, 2004. Т. 1. С. 76–79.
  8. 8. Міхаіл Дубянецкі (1927–1990) // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. – Брэст : ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2008. – С. 470.
  9. Дромін, Е. Кнігапіс / Е. Дромін // ЛіМ. 1981. 5 чэрв. Рэц. на кн.: Сцежка без канца: апавяданні / пер. з укр. М. Дубянецкага. Мiнск : Мастацкая літаратура, 1980.
  10. Тычына, М. Патрэба літаратуры / М. Тычына // Полымя. 1982. № 12. Рэц. на кн: Распуцін, В. Жыві і помні : аповесць / пер. з рус. М. Дубянецкага. Мiнск : Мастацкая літаратура, 1982.
  11. Бородулин, Р. Азбука земли: М. Ф. Дубенецкому : [верш] / Р. Бородулин ; пер. В. Тарас // Гимн книге. Мiнск, 1980.
  12. Барадулін, Р. Кнігары: М. Ф. Дубянецкаму : [верш] // Барадулін Р. Выбранныя творы : у 2 т : Т. 2. Мiнск, 1984.
  13. Марціновіч, А. «Мастацкая літаратура»: набыткі, планы / А. Марціновіч // ЛіМ. 1981. 20 лют.
  14. Хомчанка, В. Гісторыя адной тэлеграмы / В. Хомчанка // ЛіМ. 1990. 11 мая.
  15. Быкаў, В. З высакароднага саслоўя / В. Быкаў // ЛіМ. 1997. 7 сакав.
  16. Дранько-Майсюк, Л. Дубянецкі / Л. Дранько-Майсюк // ЛіМ. 1997. 7 сакав.; 2000. 1 верас.
  17. Паршуціч, Я. След у жыцці / Я. Паршуціч // Полесская правда (Пинск). 1997. 2 апр.
  18. Законнікаў, С. Прадмова да нататак М.Дубянецкага «Злое вогнішча / С.Законнікаў // Полымя. 1999. № 2. С. 160–161
  19. Палескі, С. Выдавец, перакладчык і грамадскі дзеяч // ЛіМ. 2000. 1 верас.
  20. Зычлівы, Я. 75 гадоў Міхаілу Дубянецкаму / Я. Зычлівы // Наша слова. 2002. 20 сакав.
  21. Саламевіч, Я. Адданы сын народа : згадкі пра Міхаіла Дубянецкага / Янка Саламевіч // Роднае слова. 2002. № 4. С. 104–105.
  22. Ён жыў для Беларусі : да 80-годдзя з дня нараджэння вядомага кнігавыдаўца і перакладчыка, аднаго з пачынальнікаў нацыянальна-адраджэнскага руху ў Беларусі канца 1980-х – пачатку 1990-х гадоў Міхала Дубянецкага / публ. С. Ф. Дубянецкага і М. М. Дубянецкай // Народная воля. 2007. 1 сакав.
  23. Міхась / Архіў Саюзу пісьменнікаў БССР. Асабовая справа М. Дубянецкага // Электронная энцыклапедыя. http://www.slounik.

org/81405.html

  1. Putrament М. U białoruskich pisarży // Przyjaźc. 1980. Nr. 34
  2. Zinowiec М. «А to echo grało»: Korespondencja wiasna z Mińska // Przyjaźc. 1984. Nr. 16.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2573 разоў Апошняя змена Пятніца, 20 Сакавік 2020 14:19