Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 28 Сакавік 2018 16:23

8 сакавіка 2018 г. — 150 гадоў з дня нараджэння Максіма Горкага (Аляксея Максімавіча Пешкава; 1868–1936), пісьменніка, грамадскага дзеяча, ганаровага акадэміка АН БССР (1932)

Аляксей Максімавіч Пешкаў нарадзіўся 28 сакавіка 1868 года ў Ніжнім Ноўгарадзе ў сям’і столяра. У сем гадоў застаўся сіратой. Скончыў два класы павятовага вучылішча. З 1879 года пачаў жыццё «ў людзях»: працаваў служкай, грузчыкам, пекарам, дворнікам. Жыў у Казані (1884–1888), дзе зблізіўся з рэвалюцыйнай моладдзю, шмат чытаў, займаўся самаадукацыяй.

 

Удзельнічаў у нелегальных народніцкіх гуртках. У 1889 годзе арыштаваны за рэвалюцыйную дзейнасць. У 1888–1889 і 1891–1892 гадах вандраваў «па Русі» (Расія, Украiна, Каўказ). За ўдзел у арганізацыі падпольнай друкарні ў 1901 годзе высланы ў Арзамас. Летам 1905 года ўступіў у партыю бальшавікоў. Удзельнічаў у Снежаньскім узброеным паўстанні 1905 года.

У 1906 годзе выехаў у Амерыку, пасля жыў у Італіі на востраве Капры (1906–1913). Супрацоўнічаў з бальшавіцкімі газетамі «Звезда», «Правда», часопісам «Просвещение» (1912–1914). З 1913 года — у Расіі. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі быў актыўным будаўніком сацыялістычнай культуры. Узначальваў выдавецтва «Всемирная литература (1918–1924).

У 1924–1931 гадах М. Горкі жыў у Сарэнта (Італія), затым вярнуўся на радзіму. Заснаваў часопісы, серыі кніг, у т. л. «Жизнь замечательных людей», «Библиотека поэта». Ініцыятар I Усесаюзнага з’езда савецкіх пісьменнікаў (1934), першы старшыня праўлення ССП.

Упершыню ў друку выступіў з апавяданнем «Макар Чудра» (1892), тады і з’явіўся літаратурны псеўданім Максім Горкі. У ранняй творчасці пісьменніка спалучаліся рамантызм і рэалізм. У канцы ХІХ ст. ужо з’яўляўся вядомым пісьменнікам, яго кнігі выходзілі вялікімі тыражамі. У 1901 годзе звярнуўся да драматургіі: п’есы «Мещане» (1901), «На дне» (1902) і інш. Стварыў раманы «Мать» (1906), «Дело Артамоновых» (1925), трылогію «Детство» (1913–1914), «В людях» (1916), «Мои университеты» (1923) і інш. У няскончаным рамане-эпапеі «Жизнь Клима Самгина» (1925–1936) стварыў шырокую карціну рускага жыцця, ідэйна-грамадскай барацьбы перадрэвалюцыйных дзесяцігоддзяў. Пяць разоў намініраваўся на Нобелеўскую прэмію па літаратуры (1918, 1923, двойчы 1928, 1933).

Творчасць М. Горкага зрабіла вялікі ўплыў на развіццё шматнацыянальнай савецкай і сусветнай літаратуры. Класік першы даў высокую ацэнку маладой беларускай літаратуры і першы ў Расіі заўважыў лепшых яе прадстаўнікоў — Янку Купалу і Якуба Коласа. Ведаў беларускі фальклор, шукаў агульныя матывы ў народнай творчасці беларусаў, рускіх, украінцаў. Творы М. Горкага выдаваліся ў Мінску з 1917 года. Уплыў М. Горкага адчулі класікі беларускай літаратуры — М. Чарот, Ц. Гартны, К. Чорны, М. Зарэцкi і інш. На беларускую мову творы М. Горкага перакладалі К. Чорны, М. Гарэцкі, П. Глебка, К. Крапіва, М. Лынькоў, А. Куляшоў, Я. Брыль і інш.

Драматургія М. Горкага адыграла значную ролю ў ажыўленні дзейнасці тэатраў Беларусі. У 1921 годзе Беларускім драматычным тэатрам быў пастаўлены спектакль «На дне». Пасля Вялікай Айчыннай вайны яго п’есы ставілі Баранавіцкі, Пінскі і Брэсцкі абласныя драматычныя тэатры. Пісьменнік праязджаў праз Брэст у 1928, 1929 і 1931 гадах. З’яўляўся ганаровым членам Мінскага гарсавета (1931). У 1932 годзе М. Горкі стаў першым ганаровым акадэмікам Акадэміі навук БССР.

Максім Горкі заўчасна памёр 18 чэрвеня 1936 года. Пахаваны ў Крамлёўскай сцяне ў Маскве. Яго імем у Беларусi названы вуліцы, паркі, калгасы і інш. У Брэсце яго імя насіў кінатэатр у 1940–1941 і 1946–1950 гадах. У 1944 годзе імя М. Горкага атрымала адноўленая пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Брэсцкая абласная бібліятэка. У «горкаўцы» збіраюцца матэрыялы пра М. Горкага, праводзяцца літаратурныя вечары, лекцыі, навукова-практычныя канферэнцыі. Бібліятэка падтрымлівае сувязі з іншымі бібліятэкамі, якія носяць імя М. Горкага.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

Творы М. Горкага

  1. На дне : пьеса, рассказы / М. Горький. – Минск : Мастацкая літаратура, 2014. – 135 с. – (Школьная библиотека).

  2. Воробьишко: сказка/ М. Горький. Минск : Книжный Дом, 2010. – 16 с. – (Читаем в школе).

  3. Песня пра Сокала і Вужа / Максім Горкі ; пер. з [рус.] Міхася Маліноўскага. – Баранавічы : [б. в.], 2006. – 14 с.

  4. Пьесы / М. Горький. – Минск : Юнацтва, 1983. – 286 с. – (Школьная библиотека).

  5. Рассказы : для ст. шк. возраста / М. Горький. – Минск : Ураджай, 1998. – 511 с. – (Школьная библиотека).

  6. Пьесы : для ст. шк. возраста / М. Горький. – Минск : Ураджай, 1998. – 399 с. – (Школьная библиотека).

  7. Мать : для сред. и ст. шк. возраста / М. Горький. – Минск : Мастацтва, 1987. – 303 с. – (Политический роман).

  8. Литературные портреты / А. М. Горький. – Минск : Народная асвета, 1986. – 352 с.

  9. Рассказы,1892–1925 / М. Горький. – Минск : Мастацкая лiтаратура, 1984. – 462 с. – (Библиотека отечественной и зарубежной классики).

  10. Избранное / М. Горький. – Минск : Мастацкая літаратура, 1976. – 382 с.

  11. Детство. В людях. Мои университеты : повести / А. М. Горький. – Минск : Народная асвета, 1974. – 568 с. – (Школьная библиотека).

  12. У. І. Ленін / М. Горкі. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1960. – 42 с.

  13. Избранные литературно-критические статьи / М. Горький. – Минск : Госиздат БССР, 1948. – 198 с.

 

Аб жыцці і творчасці М. Горкага

  1. Горкі Максім / М. П. Кенька // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Минск, 1997. Т. 5. С. 360–361.

  2. Горький Максим // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2006. Т. 3. С. 162.

  3. Горкі Максім // Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. Мінск, 2012. Т. 3. С. 172–173.

  4. Горький Максим // Их именами названы… : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 159–161.

  5. Горький Максим // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 189–190.

  6. Горкі Максім // Янка Купала : энцыкл. даведнік. Мінск, 1986. С. 161–162.

  7. Горкі Максім / Ф. І. Куляшоў // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1971. Т. 3. С. 564–566.

  8. Горкі Максім / М. П. Кенька, Г. І. Сяўковіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1985. Т. 2. С. 152–154.

  9. Тайна смерти Максима Горького: документы, факты, версии / [редкол.: Л. А. Спиридонова и др.]. – Москва : АСТ, 2017. – 463 с., [16] л. ил. – (Тайны и загадки смерти великих людей).

  10. Быков, Д. Горький / Дмитрий Быков. – Москва : Молодая гвардия, 2016. – 292 с., [8] л. ил., портр. – (Жизнь замечательных людей. Малая серия).

  11. М. Горький и Италия : к 145-летию со дня рождения писателя / [сост. С. М. Демкина] ; Российская академия наук, Институт мировой литературы им. А. М. Горького. Москва : ИМЛИ РАН, 2013. 4с.

  12. Спиридонова, Л. А. Настоящий Горький: мифы и реальность / Л. А. Спиридонова ; Российская академия наук, Институт мировой литературы им. А. М. Горького. – Москва : ИМЛИ РАН, 2013. – 439 с.

  13. Горьковские чтения : десятая республиканская научно-практическая конференция (Брест, 27 марта 2012 г.) / УК «Областная библиотека им. М. Горького», УО «Брестский государственный университет им. А. С. Пушкина» ; под общ. ред. Т. В. Сенькевич и А. М. Мяснянкиной. – Брест : Полиграфика, 2012. – 223 с.

  14. Басинский, П. В. Страсти по Максиму. Горький: 9 дней после смерти / Павел Валерьевич Басинский. Москва : АСТ, 2011. 415с.

  15. М. Горький и его эпоха : материалы междунар. науч. симпозиума, Брест, 1920 марта 2008 г. / под общ. ред. Т. В. Сенькевич. Брест : БрГУ, 2008. 303 с.

  16. Басинский, П. В. Страсти по Максиму : документальныйроман / Павел Валерьевич Басинский. Москва, 2007. 128с. (Роман-газета).

  17. Горьковские чтения : сб. науч. работ, Брест, 7 дек. 2006 г. / Брестская областная библиотека им. М. Горького ; под ред.: З. П. Мельниковой, Т. П. Данилюк. – Брест : БрГУ, 2006. – 81 с.

  18. Горьковские чтения : сб. науч. работ / Брестская областная библиотека им. М. Горького ; сост.-рец.: Э. В. Чумакевич [и др.] ; под ред. З. П. Мельниковой, Т. П. Данилюк. – Брест : БрГУ, 2005. – 122 с.

  19. Басинский, П. В. Горький / Павел Валерьевич Басинский. Москва : Молодая гвардия, 2005. 451 с. (Жизнь замечательных людей).

  20. Литература о М. Горьком, 19761990 : библиогр. указатель / Российская академия наук, Библиотека Российской академии наук, Институт русской литературы (Пушкинский Дом) ; [сост.: Е. Б. Валуйская, Л. Г. Мироненко, А. С. Морщихина]. Санкт-Петербург : Наука, 2005. 527 с.

  21. Спиридонова, Л. М. Горький: новый взгляд / Лариса Спиридонова. – Москва : ИМЛИ РАН, 2004. – 263 с.: ил.

  22. Труайя, А. Максим Горький / Анри Труайя; пер. с фр. О. Озеровой. – Москва : ЭКСМО, 2004. – 316 с. – (Русские биографии).

  23. Примочкина, Н. Н. Горький и писатели русского зарубежья / Наталья Николаевна Примочкина. Москва : ИМЛИ РАН, 2003. 363 с.

  24. Современники А. М. Горького : фотодокументы, описание / сост.: Е. М. Герасимова [и др.]. – Москва : ИМЛИ РАН, 2002. – 693 с.

  25. Вокруг смерти Горького : документы, факты, версии / редкол.: Л. А. Спиридонова (отв. ред.) [и др.]. – Москва : ИМЛИ РАН, 2001. – 355 с.

  26. Хьетсо, Г. Максим Горький. Судьба писателя / Гейр Хьетсо ; пер. Л. Григорьевой. – Москва : Наследие, 1997. – 344 с. : ил.

  27. Максім Горкі і Беларусь : зборнік артыкулаў, успамінаў : [да 100-годдзя з дня нараджэння А. М. Горкага] / [уклад. Ф. Куляшоў].  Мінск : Беларусь, 1968. 258, [5] с., [4] л. іл., партр.

  28. Спиридонова, Л. Знаем ли мы Горького? / Лидия Спиридонова. М. Горький — жизнь в СССР : [беседа с зав. Отделом изучения и издания творчества писателя Института мировой литературы им. А. М. Горького] / Лидия Алексеевна Спиридонова ; беседовала Наталья Рожкова // Знание – сила. 2018. № 3. С. 28–34.

  29. Мышкавец, І. Багдановічы і Пешкавы — штрыхі да сямейнага партрэта : па матэрыялах фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча / Ірына Мышкавец // Роднае слова. 2016. № 12. С. 14–18.

  30. Рюмин, И. Двуглавый буревестник : феномен Максима Горького / Илья Рюмин // Смена. 2015. № 10. С. 124145.

  31. Лашкевіч, Ж. Падняцца да праўды святой : «На дне» Магілёўскага абласнога тэатра лялек / Жана Лашкевіч // Мастацтва. 2016. № 6. С. 23–24.

  32. Кузьмичев, И. Последние дни М. Горького : главы из документальной повести / Иван Кузьмичёв // Наш современник. 2013. № 9. С. 156–191.

  33. Подоксенов, А. М. Михаил Пришвин оппонент Максима Горького / А. М. Подоксенов // Человек. 2013. № 6. С. 147162.

  34. Гапеева, Т. Драмтеатр спустился «На дно» : [премьера спектакля по одноименному произведению М. Горького прошла в Брестском театре драмы, режиссер Тимофей Ильевский] / Татьяна Гапеева ; фото Дмитрия Босака // Брестская газета. 2013. 29 марта (№ 13). С. 8.

  35. Леанавец, Н. А вы на чыім баку? : [аб прэмеры спектакля «На дне» ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы] / Ніна Леанавец // Народная трыбуна. 2013. 29 сакавіка (№ 13) С. 9.

  36. Хоміч, І. «Дно» — яно і праз стагоддзе дно : роздум над спектаклем : [аб спектаклі «На дне» Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы] / Іна Хоміч // Брестский курьер. 2013. 28 марта (№ 13). С. 32.

  37. Данилова, Е. Без шансов, без вариантов : [о спектакле «На дне» Брестского академического театра драмы, режиссер Тимофей Ильевский] / Елена Данилова // Заря. 2013. 26 марта. С. 1, 4.

  38. Чумакевич, Э. В. Горький: психологический портрет : (новые исследования) / Э. В. Чумакевич // Бібліяпанарама. Брэст, 2011. Вып. 15. С. 99–101.

  39. Севастьянова, Е. К. Традиции и новаторство в творчестве М. Горького / Е. К. Савастьянова // Литература в школе. 2009. № 8. С. 29–34 ; № 9. С. 27–32.

  40. Орлов, И. Десант Пегаса остановился в Бресте : [о VI Горьковских чтениях в Брестской областной библиотеке им. М. Горького] / Иван Орлов // Вечерний Брест. 2008. 26 марта. С. 7.

  41. Бойцов, Е. На платформе классики : [о VI Горьковских чтениях в Брестской областной библиотеке им. М. Горького] / Егор Бойцов // Заря. 2008. 25 марта. С. 5.

  42. Холодова, Т. Неизвестный «Буревестник» : [о II Горьковских чтениях в Брестской областной библиотеке им. М. Горького] / Т. Холодова // Брестская газета. 2004. № 11. С. 15.

  43. Брезовская, И. Перечитывая Горького, сожалеем о кризисе преподавания : [о II Горьковских чтениях в областной библиотеке им. М. Горького] / Ирина Брезовская // Брестский курьер. 2004. № 14. С. 3.

  44. Карэмава, А. Знойдзена ў архiвах : [пра дзейнасць па захаванні памяцi аб М. Горкiм Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага] / А. Карэмава // Народная трыбуна. 2003. 26 красавiка.

  45. Бурина, Г. Горький, которого мы не проходили : [о праздновании 135-летия со дня рождения М. Горького в областной библиотеке его имени] / Галина Бурина // Вечерний Брест. 2003. 26 марта. С. 3.

Чытаць 1614 разоў Апошняя змена Чацвер, 17 Снежань 2020 16:18