Чацвер, 19 Красавік 2018 14:22

2017 г. — 40 гадоў з часу закладкі Брэсцкага парку воінаў-інтэрнацыяналістаў (1977)

У 1970-я гады г. Брэст бурна развіваўся на ўсход, будаваліся жылыя мікрараёны «Усход-2», «Усход-3». Паміж вуліцай Маскоўскай і ракой Мухавец на базе сасновых і бярозавых пасадак, пойменых лугоў у 1977 годзе быў закладзены гарадскі парк культуры і адпачынку. Новаму, другому парку горада, было дадзена імя 60-годдзя Кастрычніка ў гонар Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Архітэктурны праект рапрацавалі Міхаіл Міхайлавіч Гайдуковіч і Анатоль Дзмітрыевіч Кудзіненка.

 

Плошча парку першапачаткова склала 120 га. У 1985 годзе было дадаткова высаджана 8 тысяч саджанцаў бяроз, клёнаў, ясеняў, таполяў, іў, елак, туй і іншых дрэў. З жывёльнага свету парк насяляюць шматлікія птушкі, якіх зімою падкормліваюць дзеці. Вавёркі, якія прывабліваюць наведвальнікаў, сталі амаль ручнымі. Парк мае не толькі экалагічнае значэнне, але з’яўляецца элементам архітэктурна-мастацкага выгляду горада, стварае прыроднае пейзажнае асяроддзе.

Зоны парку аб’яднаны дзвюма кальцавымі алеямі. Планіроўка пейзажная, у цэнтральнай частцы — рэгулярная. Прадуманы зоны ціхага адпачынку, прагулачныя маршруты са сцежкай здароўя. Галоўны ўваход планаваўся з вуліцы Маскоўскай паміж будынкамі Маскоўскага райвыканкама і Палацам культуры прафсаюзаў, але застаўся па цэнтры сасновай пасадкі. Згодна праекту планавалася пабудаваць культурна-асветніцкія, відовішчныя і спартыўныя аб’екты: выставачны і гульнявы павільёны, дзіцячы кінатэатр, кавярню з танцавальнай верандай, альтанкі, кветкавыя і водныя каскады, стадыён і фізкультурна-аздараўленчы камбінат. Але не ўсё ўдалося выканаць. Былі пабудаваны зялёны тэатр (канцэртная пляцоўка), пляж з выратавальнай станцыяй, вяслярная база. 3 жнiўня 2008 года адкрыта пляцоўка з 10 дзіцячымі атракцыёнамі.

З захаду ў тэрыторыю парку ўкліньваецца вуліца Крушынская — рэшткі былой вёскі Крушына, якая 29 мая 1968 года была ўключана ў межы Брэста. На яе землях з 1966 года пачалі будаваць вучэбныя і жылыя карпусы Брэсцкага дзяржаўнага інжынерна-будаўнічага інстытута. Цяпер ад вёскі засталіся толькі пяць сядзіб.

На пачатку лістапада 1988 года ў парку імя 60-годдзя Кастрычніка сярод сасняку быў адкрыты памятны знак у гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія загінулі ў час Афганскай вайны (1979–1989). У горадзе жывуць каля 1150 чалавек, якія прымалі ўдзел у той неаб’яўленай вайне і іншых ваенных канфліктах. За час вайны на зямлі Афганістана загінулі 28 брэстаўчан. Памятны знак быў зроблены намаганнямі «Афганскага клуба» (кіраўнік Віктар Арлоў) пры Брэсцкім гаркаме ЛКСМБ. Гранітная глыба для знака вышынёй 2,15 м была дастаўлена з Мікашэвіч Лунінецкага раёна, устаноўлена пры ўдзеле работнікаў БЭМЗа. На знаку замацавана была шыльда з вершам: «Мы готовы к защите Отечества / Руку дружбы народам подать / И, спасая судьбу человечества, / Жизни юные счастью отдать».

На месцы памятнага знака 28 красавіка 1991 года ўрачыста адкрыты помнік воінам-інтэрнацыяналістам, які быў выраблены з бетону брэсцкім скульптарам Іванам Васільевічам Хомічам (1936–1992). У лістападзе 2013 года заменены на ідэнтычны з кампазітнага матэрыялу (скульптар Аляксей Паўлючук). Побач, у лютым 2010 года, на пастамент паднялі бронетранспарцёр БТР-60, — напамінак аб баявых справах савецкіх салдат. У пачатку 1990-х парк імя 60-годдзя Кастрычніка перайменаваны ў парк воінаў-інтэрнацыяналістаў. У Дзень памяці воінаў-інфтэрнацыяналістаў (15 лютага) тут арганізуюцца мітынгі. Напрыканцы сакавіка ў парку праводзіцца прабег «Памяць», які ўключае дыстанцыі 1 000, 2 000 і 10 000 м для розных катэгорый спартсменаў.

З усходняга боку парку ў 1995–2010 гадах былі ўзведзены цэнтральная гарадская бальніца (2003) і жылы мікрараён «Усход-6», пасля чаго ў зялёным масіве стала яшчэ болей наведвальнікаў. Цяпер яго плошча складае 29,6 га. Намаганнямі работнікаў Брэсцкага гарадскога парку культуры і адпачынку, да якога адносіцца парк воінаў-інтерэнацыяналістаў, праводзяцца народныя гулянні «Каляды», «Масленіца» і інш. Работы па добраўпарадкаванню парку працягваюцца.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Парк культуры и отдыха имени 60-летия Октября ; Парки культуры и отдыха // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 296–297.

  2. Потолков, Ю. В. Взорванный ангел : (слово о памятнике в Парке воинов-интернационалистов) / Ю. В. Потолков // Афганская война (19791989): ключевые аспекты современного осмысления : материалы региональной науч.-практ. конф. Брест : БрГТУ, 2014. С. 5–7.

  3. Памятник советским воинам-интернационалистам : [установлен в г. Бресте в 1988 г.] / М. П. Климец // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 79.

  4. Крушына // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 470.

  5. Цапков, В. Долг исполнили : [о митинге памяти в парке воинов-интернационалистов] / Валерий Цапков // Брестский вестник. 2017. 9 февраля ( № 6). С. 20.

  6. Литвинович, Е. Выглядеть по-новому : [о предстоящей реконструкции парка воинов-интернационалистов в г. Бресте] / Евгений Литвинович // Заря. 2017. 13 июня. С. 4.

  7. Литвинович, Е. Новое лицо парка : [о проекте реконструкции парка воинов-интернационалистов в Бресте] / Евгений Литвинович // Заря. 2015. 20 октября. С. 4.

  8. Литвинович, Е. Каким быть парку воинов-интернационалистов / Евгений Литвинович // Заря. 2015. 11 июня. С. 6.

  9. Шеламова, Т. «Восточный» парк: прогулка в завтра : лидером проектных работ по реконструкции Парка воинов-интернационалистов стал эскиз творческой группы УКП «Брестдорпроект» / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2015. 10 июня. С. 1, 3.

  10. Синявская, Е. Станет краше парк воинов-интернационалистов : [о предстоящей реконструкции парка в Московском районе г. Бреста/ Елена Синявская // Брестский вестник. 2015. 2 апреля (№ 14). С. 11.

  11. Александров, А. Память о погибших — помощь живым : [в Бресте прошли памятные мероприятия, приуроченные к 26-й годовщине вывода войск из Афганистана] / Антон Александров ; фото Александра Воробья // Брестский вестник. 2015. 19 февраля ( № 8). С. 5.

  12. Карпинчик, В. Память через годы и расстояния : [о митинге-реквиеме у памятника воинам-интернационалистам в Бресте] / Василий Карпинчик // Брестский вестник. 2014. 20 февраля (№ 8). С. 3.

  13. Рубашевский, Ю. Тем, кто выжил в Афгане. И тем, кто не вернулся : [об открытии в Брестском парке воинов-интернационалистов обновленного памятника воинам, погибшим в ходе локальных войн] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2013. 68 ноября. С. 5.

  14. Богданова, К. Карусельный вопрос решился положительно : [об открытии в Брестском парке воинов-интернационалистов площадки детских аттракционов] / Катерина Богданова // Вечерний Брест. 2008. 6 августа. С. 7.

  15. Тимофеев, П. Память сердца говорит… : [об открытии памятника воинам-интернационалистам в Брестском парке] / П. Тимофеев ; фото Р. Кобяка // Заря. 1991. 30 апреля.

  16. Тульский, Н. Это нужно живым! : [об открытии памятника воинам-интернационалистам в Брестском парке] / Николай Тульский ; фото Р. Когана и Р. Кобяка // Народная трыбуна. 1991. 6–12 мая (№ 19). С. 6.

  17. Орлов, В. Дань памяти героев : в Бресте открыт памятный знак воинам, погибшим при выполнении интернационального долга в Афганистане / В. Орлов ; фото В. Короля // Заря. 1988. 6 ноября.

  18. Орлов, В. Тем, кто уже не придет никогда : [о начале строительства в Бресте памятного знака воинам, погибшим при выполнении интернационального долга] / В. Орлов // Заря. 1988. 29 октября.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1630 разоў Апошняя змена Чацвер, 18 Люты 2021 15:59