Аўторак, 15 Май 2018 10:37

4 лістапада 2018 г. — 40 гадоў з дня адкрыцця народнага музея касманаўтыкі Тамашоўскай сярэдняй школы (Брэсцкі р-н; 1978)

На радзіме першага беларускага касманаўта Пятра Ільіча Клімука,двойчы Героя Савецкага Саюза (1973, 1975), у вёсцы Тамашоўка Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці працуе музей касманаўтыкі. Работа па яго стварэнні была пачата ў 1976 годзе ў сярэдняй школе, якую ў 1959 годзе скончыў будучы лётчык-касманаўт. Настаўнікі і вучні атрымалі падтрымку райкама і абкама КПБ, збіралі звесткі аб гісторыі вёскі, завялі перапіску з Пятром Ільічом, пасябравалі з маці касманаўта, Марфай Паўлаўнай, пабывалі ў Зорным гарадку (Маскоўская вобласць), павільёне «Космас» ВДНГ СССР.

 

Была праведзена вялікая навукова-даследчая работа. Праект мастацкага афармлення музея выканаў брэсцкі мастак Іван Якаўлевіч Фяцісаў. Практычную дапамогу ў стварэнні школьнага музея аказалі будаўнікі Брэсцкага будаўнічага трэста № 8, рабочыя Брэсцкага электрамеханічнага завода, супрацоўнікі абласнога краязнаўчага музея.

Музей касманаўтыкі ў будынку Тамашоўскай сярэдняй школы ўрачыста адкрыты 4 лістапада 1978 года. Прысутнічалі кіраўнікі партыйных і савецкіх органаў раёна і вобласці, прадстаўнікі шэфскіх прадпрыемстваў і арганізацый, жыхары навакольных вёсак, родныя і сябры П. І. Клімука, вучні школы. Чырвоную стужку перарэзаў першы сакратар абкама КПБ Яфрэм Яўсеевіч Сакалоў. Першую экскурсію правяла навуковы супрацоўнік абласнога краязнаўчага музея Раіса Яўгенаўна Савіч, якая з’яўлялася аўтарам канцэпцыі музейнай экспазіцыі.

Музей меў тры экспазіцыйныя залы, агульнай плошчай 228 м2, у фондзе налічвалася больш за 1 500 экспанатаў. У першай зале ўвазе наведвальнікаў была прадстаўлена інфармацыя аб важнейшых вехах гісторыі касманаўтыкі, другая зала была прысвечана П. І. Клімуку, а трэцяя расказвала аб супрацоўніцтве СССР з іншымі краінамі ў асваенні космасу.

У музеі сабраны ўнікальныя экспанаты, ёсць прадметы, якія пабывалі ў космасе: гідракамбінезон П. І. Клімука, яго амартызацыйнае крэсла, цеплаабарончы касцюм, прадукты харчавання і інш. Таксама прадстаўлены не меней цікавыя прадметы: макеты штучных спутнікаў і ракетанасіцеля, школьная парта, за якой сядзеў Пеця Клімук, асабістыя рэчы касманаўта, фотаздымкі, кнігі, аўтографы. Шмат экспанатаў для музея перадаў сам Пётр Ільіч. Іншыя прадметы збіралі настаўнікі і вучні, жыхары Тамашоўкі і Камароўкі, прысылалі работнікі Зорнага гарадка.

У 1980 годзе музей касманаўтыкі атрымаў ганаровае званне «народны». У 2003 годзе была праведзена першая чарга рэканструкцыі будынка школы, якая цалкам завершана ў 2007 годзе. У 2003–2004 гадах экспазіцыя музея была адноўлена. Рэканструкцыяй музея займаліся прадпрыемства «Мастацтва» па праекце мастака Анатоля Міхайлавіча Хвісевіча, супрацоўнікі абласнога краязнаўчага музея. Адноўлены музей касманаўтыкі мае тры экспазіцыйныя залы. У першай зале распавядаецца аб гісторыі паветраплавання і засваенні космасу, у другой — агульныя звесткі аб космасе, трэцяя зала прысвечана касманаўту-земляку П. І. Клімуку.

У цэнтры Тамашоўкі перад будынкам школы (вул. Гагарына, 25) у красавіку 2000 года ўстаноўлены бюст П. І. Клімука (скульптар І. Міско), побач на пастаменце — самалёт МіГ23У, на якім трэніраваўся лётчык-касманаўт. У музеі адзначаецца дзень нараджэння Пятра Ільіча (10 ліпеня), гадавіна яго першага палёту ў космас (18 снежня), але найбольшая падзея для школы — Дзень касманаўтыкі (12 красавіка). У гэты час арганізуецца Тыдзень касманаўтыкі, у праграме якога конкурс малюнкаў, «касмічная» дыскатэка, баскетбольны турнір і інш.

У апошнія гады захавальнікам народнага музея з’яўляецца Таццяна Уладзіміраўна Жалязнюк. У школе працуе гурток экскурсаводаў, школьнікі самі расказваюць гасцям аб сваім знакамітым земляку. У кожныя выхадныя сюды прыязджаюць групы турыстаў, часта бываюць замежныя турысты: з Германіі, Італіі, Японіі, Кітая і іншых краін. За час існавання школьнага музея ў ім пабывалі больш за 800 тысяч наведвальнікаў. Тамашоўскі музей касманаўтыкі застаецца адзіным падобным музеем у Беларусі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Рыбалка, Н. Д. Грамадскія музеі раёна: Музей касманаўтыкі / Н. Д. Рыбалка // Памяць. Брэсцкі раён : гіст-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 531.

  2. Климук Пётр Ильич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 460.

  3. Клімук Пётр Ільіч // Памяць. Брэсцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 471–472.

  4. Петр Клімук : жыццё і подзвіг касманаўта / уклад. У. Ліпскі. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2017. – 200 с. : іл.

  5. Иванов, Ю. А. Музей космонавтики в Томашовской средней школе как объект туристических экскурсий / Ю. А. Иванов // Туризм: проблемы и перспективы развития. Брест, 2005. С. 46–49.

  6. Мастакі Брэстчыны : альбом-каталог / аўт.-склад. М. П. Кузьміч. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2010. – 158 с. : iл. – Са зместу: Інтэр’ер Музея касманаўтыкі, п. Тамашоўка Брэсцкага раёна. Мастак А. Хвісевіч. С. 137.

  7. Сукач, Л. Его дорога к звездам начиналась здесь… : [о Музее космонавтики в Томашовской СШ] / Людмила Сукач // Заря над Бугом. Брест, 2018. 12 апреля (№ 15). С. 14.

  8. Литвинович, Е. Подарок земляку-космонавту : [о Музее космонавтики в Томашовской СШ Брестского района, на родине П. И. Климука] / Евгений Литвинович // Заря. 2017. 15 апреля. С. 5.

  9. Гараева, С. Да далёкіх зорак блізка : у вёсцы Тамашоўка Брэсцкага раёна пры школе дзейнічае адзіны ў Беларусі музей касманаўтыкі / Сабіна Гараева // Народная трыбуна. 2015. 10 красавiка (№ 15). С. 3.

  10. Ефимов, В. Ждем, Ильич! : [о проведении Недели космонавтики в ГУО «СШ д. Томашовка», в т. ч. о Музее космонавтики] / Владимир Ефремов // Брестский вестник. 2014. 17 апреля (№ 16). С. 19.

  11. Литвинович, Е. Между землей и небом : [о посещении общественностью области родины П. Климука и Музея космонавтики в Томашовской СШ] / Евгений Литвинович // Заря. 2011. 14 апреля. С. 24.

  12. Ефимов, В. Томашовка. Школа. «Космическая станция» : [о Музее космонавтики в Томашовской СШ] / Владимир Ефимов // Брестский вестник. 2011. 31 марта. С. 6–7.

  13. Грышкевiч, С. «Зорная» школа : [пра Музей касманаўтыкi ў Тамашоўскай СШ] / Сяргей Грышкевiч // Заря над Бугом. Брест, 2010. 10 апреля. С. 4.

  14. Грышкевіч, С. «Зорная» школа : [пра Музей касманаўтыкі ў Тамашоўскай СШ Брэсцкага раёна] / Сяргей Грышкевiч // Настаўніцкая газета. 2009. 8 кастрычніка. С. 4.

  15. Трубчик, Н. Томашовский Байконур : [история Музея космонавтики в д. Томашовка Брестского района] / Н. Трубчик // Знамя юности. 2008. 5–11 декабря (№ 49). С. 8.

  16. 30 лет рассказывает о космосе : [о Музее космонавтики в Томашовской СШ] // Брестская газета. 2008. 7 ноября (№ 45). С. 2.

  17. Козлович, В. Отсюда Климук в космос шагал : музею в Томашовке — 30 лет / Валентина Козлович // Советская Белоруссия. 2008. 6 ноября. С. 14.

  18. Огиевич, Ю. Музей, ставший народным : [о 30-летии Музея космонавтики в Томашовской СШ] / Юрий Огиевич // Заря над Бугом. Брест, 2008. 6 ноября. С. 1.

  19. Серов, С. Трава у дома : [о народном Музее космонавтики в Томашевской СШ] / Сергей Серов ; фото Н. Чеберкуса // Вечерний Брест. 2006. 12 апреля. С. 1, 3.

  20. Музей чакае гасцей // Настаўніцкая газета. 2004. 26 кастрычніка.

  21. Тиборовская, Т. Звездный городок в белорусской Томашовке / Т. Тиборовская // Беларускi час. 2004. 22–29 кастрычнiка. С. 6.

  22. Музей касманаўта // Голас Радзімы. 2004. 21 кастрычніка. С. 10.

  23. Курэц, А. Другое нараджэнне музея : [пра адкрыццё пасля рэканструкцыi Музея касманаўтыкi ў Тамашоўскай СШ] / Аляксандр Курэц // Народная трыбуна. 2004. 16 кастрычнiка. С. 4.

  24. Новые экспонаты прибыли из Звёздного городка : [в Музей космонавтики Томашовской СШ] // Брестский курьер. 2004. № 40. С. 2.

  25. Самосевич, М. Второе рождение музея космонавтики : [об открытии обновленной экспозиции Музея космонавтики в Томашовской СШ] / Марина Самосевич // Заря над Бугом. Брест, 2004. 13 октября.

  26. Кобяк, Э. «Космическая станция»… в Томашовке / Э. Кобяк, фото и текст автора // Заря. 2004. 12 октября.

  27. Шыганава, Л. Музей на радзіме касманаўта / Л. Шыганава // Народная воля. 2004. 12 кастрычніка.

  28. Кукса, М. И школа и музей / М. Кукса // Заря. 2001. 17 июля.

  29. Климуку отомстили? : [об ограблении Музея космонавтики Томашовской СШ] // Брестский курьер. 2000. 31 августа (№ 36). С. 13.

  30. Василевский, В. Исчезли вещи космонавта : [обворован Музей космонавтики] / В. Василевский // Заря. 2000. 31 августа.

  31. Набойченко, И. Таких не берут в космонавты : в деревне Томашовка Брестского района обворовали музей космонавта Петра Климука / И. Набойченко // Комсомольская правда в Белоруссии. 2000. 30 августа. С. 4.

  32. Курэц, А. Клімук глядзіць на школу : [бюст П. І. Клімука адкрыты ля Тамашоўскай СШ] / Аляксандр Курэц // Народная трыбуна. 2000. 15 красавіка.

  33. Харламаў, А. Вядуць дарогі ў Тамашоўку : [пра Музей касманаўтыкі] / А. Харламаў // Настаўніцкая газета. 1999. 2 верасня. С. 4.

  34. Курэц, А. Школьны музей адзначыць юбiлей : [да 20-годдзя Музея касманаўтыкi ў Тамашоўскай СШ] / Аляксасндр Курэц // Заря над Бугом. Брест, 1998. 18 апреля.

  35. Адзiны на ўсю Беларусь : [пра Музей касманаўтыкi ў Тамашоўскай СШ] // Народная трыбуна. 1998. 11 красавiка.

  36. Крашаннікава, М. Аб палётах тут мара жыве : [пра Музей касманаўтыкі ў Тамашоўскай СШ] / М. Крашаннікава // Заря над Бугом. Брест, 1995. 28 октября.

  37. Желенюк, А. Музей на хозрасчете : [о Музее космонавтики в Томашовской СШ] / А. Желенюк, директор Томашовской СШ // Заря над Бугом. Брест, 1990. 1 сентября.

  38. Сусікаў, П. Экспазіцыя расказвае аб космасе / П. Сусікаў // Настаўніцкая газета. 1986. 19 красавіка.

  39. В музее космонавтики / фото Ю. Килигина // Заря над Бугом. Брест, 1984. 31 марта.

  40. Музей космонавтики / фото Ю. Килигина // Заря над Бугом. Брест, 1983. 29 января.

  41. Уладзіміраў, В. Ім пакараецца космас : [пра Музей касманаўтыкі Тамашоўскай СШ] / В. Уладзіміраў // Настаўніцкая газета. 1980. 8 сакавіка.

  42. Гарифулин, И. Прикосновение к подвигу : Музей космонавтики на родине П. И. Климука : [об открытии музея в Томашовской СШ] / И. Гарифулин ; фото Ю. Килигина // Заря над Бугом. Брест, 1978. 16 ноября.

  43. Малашевский, В. Музей космонавтики на родине космонавта : [об открытии музея в д. Томашовка Брестского района] / В. Малашевский ; фото Е. Макарчука // Заря. 1978. 5 ноября.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1539 разоў Апошняя змена Панядзелак, 30 Лістапад 2020 10:42