Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 15 Май 2018 10:38

25 красавіка 2018 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Святланы Леанідаўны Курылёвай (1928–2011), пісьменніцы, публіцыста

Святлана Леанідаўна Курылёва нарадзілася 25 красавіка 1928 года ў горадзе Жытоміры (Украіна) у сям’і ваеннаслужачага. У пачатку Вялікай Айчынный вайны бацька памёр ад туберкулёзу, разам з маці Святлана была эвакуіравана ў Перм, затым у Казахстан. У 1944 годзе вярнулася ў Украіну, скончыла сярэднюю школу ў Харкаве.

 

У 1945 годзе Святлана Курылёва паступіла на рускае аддзяленне філалагічнага факультэта Харкаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, пасля заканчэння якога ў 1950 годзе была накіравана на працу ў Беларусь. Святлана Леанідаўна 33 гады выкладала рускую мову і літаратуру ў СШ № 1 г. Камянца Брэсцкай вобласці.

Друкавацца Святлана Курылёва пачала з 1952 года. Спачатку ў брэсцкай абласной газеце «Заря», з 1960 года — у рэспубліканскім і саюзным друку. Пісала на рускай мове. Як пісьменнік яна заявіла пра сябе апавяданнем «Дорога», які быў упершыню апублікаваны ў часопісе «Юность» (1960). Пазней гэта апавяданне было перакладзена на некалькі моў, у т. л. і на кітайскую. Святлана Курылёва аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Жаворонки на улице» (1965), «И нелегко и непросто» (1975), «Формула успеха» (1979), «День председателя» (1980), «Доброта» (1983), «Самый короткий день» (1987) і кнігі-дыялогу «Совхоз-комбинат «Беловежский»: сегодня и завтра» з суаўтарам Юрыем Дзмiтрыевiчам Марозам (1990).

З 1980 года — член Саюза пісьменнікаў СССР, з 2006 года — член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Узнагароджана медалём «2000 гадоў хрысціянства». Лаўрэат прэміі Саюза кінематаграфістаў.

Святлана Курылёва пісьменнік-рэаліст і пісьменнік-рамантык. Сваёй творчасцю яна дапамагла пачуць і зразумець час 50–80-х гадоў, злавіць пульс таго часу, калі ставіліся і вывучаліся новыя праблемы, з’яўляліся новыя героі. У сваіх творах яна заўсёды імкнулася да праўды жыцця. Асноўная тэма яе творчасці — побыт, жыццё і праца людзей вёскі. Большасць сваіх твораў пісьменніца прысвяціла моладзі і на працягу ўсёй творчай дзейнасці распрацоўвала гэтую тэму. Яе творам уласцівы душэўная паэтычнасць, натхненне, асаблівая патаемнасць, здольнасць бачыць дэталі ў час стварэння агульнай карціны.

У апошні час пісьменніца выступала пераважна ў ролі публіцыста, супрацоўнічала з абласнымі і рэспубліканскімі газетамі, друкавалася ў часопісе «Беларуская думка». Як публіцыст яна адгукалася на балючыя тэмы: эканамічныя і духоўныя, якія выклікалі дыспуты чытачоў.

18 лістапада 2011 года на 83-м годзе жыцця перастала біцца сэрца Святланы Леанідаўны Курылёвай, выдатнай пісьменніцы і публіцыста. У пісьменніцкім стале засталося шмат рукапісаў: раманаў, аповесцей, апавяданняў, п’ес, казак для дзяцей, якія, верыцца, будуць надрукаваны ў выдавецтве і знойдуць дарогу да чытача.

25 красавіка 2018 года ў Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя У. Ігнатоўскага адбыліся Курылёўскія чытанні, прысвечаныя 90-годдзю з дня нараджэння Л. С. Курылёвай. У чытаннях прыняла ўдзел дачка Зоя Пятроўна Меліхава.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя У. М. Ігнатоўскага. Табольчык Ларыса Мікалаеўна,

бібліёграф 1 кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Творы С. Л. Курылёвай

  1. Мороз, Ю. Д. Совхоз-комбинат «Беловежский»: cегодня и завтра / Ю. Д. Мороз, С. Л. Курылева. – Минск : Ураджай, 1990. – 246 с. : ил.

  2. Самый короткий день : повесть и рассказы / С. Л. Курылева. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1987. – 223 с. : ил. – Содерж.: Дефектная ведомость : повесть ; рассказы: Характер ; Белый цветок амариллиса ; Третья дочка ; В войне не участвовал ; «Не звенит лебяжьей шеей рожь...» ; Самый короткий день ; «Если женщина просит ...».

  3. Доброта : повести / С. Л. Курылёва. – Минск : Мастацкая літаратура, 1983. – 222 с. – Содерж.: Доброта ; Дни председателя.

  4. Формула успеха : очерки : [для ст. шк. возраста] / С. Л. Курылева. – Минск : Мастацкая літаратура, 1979. – 173 с. : ил. – (Поэзия труда).

  5. И нелегко и непросто / С. Л. Курылева. – Минск : Мастацкая лiтаратура, 1975. – 142 с. : ил. – Содерж.: Заброшенный хутор ; Невестка ; Озеро ; Официантка ; Книга в красной обложке ; Продавщица ; Бирюзовое платье ; Жена председателя ; Гипсовая голова ; Песня и др. рассказы.

  6. Жаворонки на улице: рассказы / Светлана Курылева. – Минск : Беларусь, 1965. – 191 с. – Содерж.: Кто ты для меня? ; Сирота ; Сельмаг ; Жаворонки на улице ; Дорога ; Жена председателя ; Рассказы о доброй совести ; Преодоление.

  7. Голубые глаза : [рассказ] / Святлана Курылёва // Песнi Белавежы : Камянеччына лiтаратурная : проза, паэзiя, публiцысцiка / уклад. З. Дудзюк. Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2005. С. 236–242.

  8. Машин кузовок : [сказка] / Светлана Курылева // Навiны Камянеччыны. 2018. 5 мая (№ 18). С. 22.

  9. Стихи : рассказ / Светлана Курылева // Навіны Камянеччыны. 2017. 26 жніўня (№ 34). С. 2223.

  10. Билеты в театр : рассказ / Светлана Курылева // Навіны Камянеччыны. 2017. 15 ліпеня (№ 28). С. 26.

  11. Семнадцатое лето : рассказ / Светлана Курылева // Навіны Камянеччыны. 2017. 17 чэрвеня (№ 24). С. 8.

  12. Колодец : рассказ-быль / Светлана Курылева // Навіны Камянеччыны. 2017. 10 чэрвеня (№ 23). С. 22.

  13. Народ против : глава из повести «Генный расклад» / Светлана Курылева // Навіны Камянеччыны. 2017. 22 красавіка (№ 16). С. 22.

  14. Лёс трох народаў : нататкі публіцыста: [аб узаемаадносінах паміж трыма народамі ўсходніх славян] / Святлана Курылёва // Навіны Камянеччыны. 2008. 23 красавіка. С. 2.

  15. Быць запатрабаванай : нататкі публіцыста : [аб пенсійным узросце] / Святлана Курылёва // Навіны Камянеччыны. 2007. 5 снежня.

  16. Сіндром выгарання : [пра раман Сяргея Трафіменкі «Сіндром выгарання»] / Святлана Курылёва // Навіны Камянеччыны. 2007. 26 верасня.

  17. Во саду ли, в огороде: [о проблеме исчезновения темы деревни в литературе] / С. Курылева // Беларуская думка. 2007. № 8. С.165168.

  18. Устоять против сети : [о романе Ю. Полякова «Грибной царь», повести Н. Ивеншева «Едоки картофеля»] / Светлана Курылева // Беларуская думка. 2007. № 2. С.134–137.

  19. Нясі свой крыж : нявыдуманая гісторыя / С. Курылёва // Навіны Камянеччыны. 2007. 7 лютага.

  20. Каб зло не кранула душу : нататкі публіцыста / Святлана Курылёва // Навіны Камянеччыны. 2006. 2 чэрвеня.

  21. Стильная диверсия : [о проблеме нравственности современной литературы и телевидения] / Светлана Курылева // Беларуская думка. 2006. № 3. С. 107–110.

  22. Фабрика телесериалов : культура против антикультуры / Светлана Курылева // Беларуская думка. 2005. № 9. С. 152–157.

  23. Пабочны сынок :нявыдуманая гісторыя / С. Курылёва // Навіны Камянеччыны. 2003. 30 жніўня.

  24. Сіла слова : нявыдуманая гісторыя ; Прыдуманы не мною: нявыдуманая гісторыя / С. Курылёва // Навіны Камянеччыны. 2003. 23 красавіка.

  25. Переходный период: [размышления писателя о молодом поколении] / Светлана Курылева // Заря. 2003. 1 февраля.

  26. Мыла : нявыдуманая гісторыя / С. Курылёва // Навіны Камянеччыны. 2003. 5 сакавіка.

  27. Куфэрак : нявыдуманая гісторыя / С. Курылёва // Навіны Камянеччыны. 2002. 21 жніўня.

  28. Шляхціц : нявыдуманая гісторыя / С. Курылёва // Навіны Камянеччыны. 2002. 22 мая.

  29. Не адзінока : нявыдуманая гісторыя / С. Курылёва // Навіны Камянеччыны. 2002. 17 красавіка.

  30. Зайздрасць : нявыдуманая гісторыя / С. Курылёва // Навіны Камянеччыны. 2001. 12 верасня.

  31. Прымірэнне : нявыдуманая гісторыя / С. Курылёва // Навіны Камянеччыны. 2000. 7 чэрвеня.

  32. Ці лёгка быць бацькам?: апавяданне / Святлана Курылёва // Навіны Камянеччыны. 1992. 12 снежня.

  33. На практике : рассказ / Светлана Курылева // Заря. 1990. 26 апреля.

  34. Дворовый диктатор: рассказ / Светлана Курылева // Заря. 1985. 11 апреля.

  35. Приблудный : рассказ / Светлана Курылева // Заря. 1981. 6 января.

  36. Крылатые соседи : [рассказы о птицах] / С. Курилева // Заря. 1980. 6 сентября.

  37. Подвиг учителя: [о фильме «Обелиск», созданном по мотивам повести Василия Быкова] / С. Курылева // Заря. 1978. 22 ноября.

  38. З раніцы да вечара і круглы год… :нарыс / Святлана Курылёва // Ленінец. Камянец, 1978. 1 жніўня. С. 3.

  39. Сотвори добро : [о фильме «Портрет с дождем»] / С. Курылева // Заря. 1978. 25 марта.

 

Аб жыцці і творчасці С. Л. Курылёвай

  1. Курылёва Святлана Леанідаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 9. С. 55.

  2. Курылева Светлана Леонидовна // Кто есть кто в Республике Беларусь. 2005 / [под ред. И. В. Чекалова, автор-сост. А. И. Котов]. Минск, 2005. Т. 2. С. 192.

  3. Святлана Курылёва // Памяць. Камянецкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1997. С. 479–480.

  4. Курылёва Святлана Леанідаўна // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1986. Т. 3. С. 182.

  5. Курылёва Святлана / Л. М. Гарэлiк // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск, 1994. Т. 3. С. 573–575.

  6. Святлана Курылёва // Беларускія пісьменнікі : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. Мінск, 1994. С. 320.

  7. Дудзюк, З. Супрацьстаяць спакусам : [аб С. Курылёвай] // Пара высокага сонца : успаміны, нарысы, эсэ / Зінаіда Дудзюк. Брэст, 2017. С. 89–98.

  8. Калеснік, У. Зорны спеў : літаратурныя партрэты, нарысы, эцюды / Уладзімір Калеснік. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1975. – 400 с. – Са зместу: С. Курылёва. С. 390–391.

  9. Лiтаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. – 567 с. – Са зместу: Святлана Курылёва. С. 281.

  10. Каменецкому району 70 лет / Отдел идеологической работы Каменецкого районного исполнительного комитета. – Каменец, 2010. – 35 с. – Из содерж.: Биографические сведения о С. Курылевой. С. 34.

  11. Песнi Белавежы : Камянеччына лiтаратурная: проза, паэзiя, публiцыстыка : [біяграфічныя звесткі пра С. Курылёву] / уклад. З. Дудзюк. Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2005. С. 301.

  12. Нарэйка, Н. Курылёўскія чытанні : [пра чытанні, прысвечаныя 90-годдзю з дня нараджэння С. Л. Курылёвай, якія адбыліся ў Камянецкай раённай бібліятэцы] / Настасся Нарэйка // Навіны Камянеччыны. 2018. 5 мая (№ 18). С. 22.

  13. [Светлана Леонидовна Курылева] : биография // Навіны Камянеччыны. 2017. 22 красавіка (№ 16). С. 22 : фот.

  14. Нарэйка, Н. Святлана Курылёва: нататкі публіцыста / падрыхтавала Настасся Нарэйка // Навіны Камянеччыны. 2015. 4 ліпеня. С.4.

  15. Нарэйка, Н. Ствараць у імя справы : [пра вечар памяці пісьменніцы С. Курылёвай у Камянецкай раённай бібліятэцы] / Настасся Нарэйка // Навіны Камянеччыны. 2013. 4 мая. С. 15.

  16. Павлова, Л. Долгий путь слова : последняя беседа со Светланой Курылевой / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2011. 1 декабря. С. 9.

  17. Слова на развітанне: [Святлана Леанідаўна Курылёва (1928–2011); некралог] / Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, Рэдакцыя абласной газеты «Народная трыбуна» // Народная трыбуна. 2011. 26 лістапада (№ 48). С. 12.

  18. Курылёва Святлана Леанідаўна : [некралог, (1928–2011)] // Навiны Камянеччыны. 2011. 26 лістапада. С. 15.

  19. Курылева, С. Л. «Молчать о важном преступление» : Каменецкий литератор Светлана Курылёва обучасти «немодного» писателя / С. Л. Курылева ; [беседовала] Елена Трибулёва // Вечерний Брест. 2005. 2 сентября. С. 4.

  20. Крэчка, Г. Яе героі жывуць побач з намі : пісьменніцы Святлане Леанідаўне Курылёвай — 75 / Галіна Крэчка // Навіны Камянеччыны. 2003. 23 красавіка.

  21. Калеснік, У. Ля алтара адвечнага : [аб творчасці пісьменніцы С. Курылёвай] / Уладзімір Калеснік // Народная трыбуна. 1993. 30 красавіка (№ 17). С. 4.

  22. Марціновіч, А. Адчуванне пульсу часу : да творчага патрэта Святланы Курылёвай // Алесь Марціновіч // Настаўніцкая газета. 1988. 23 красавіка.

  23. Камолаў, А. Творчасць — у iмя справы : [аб творчый сустрэчы з пiсьменнiцай С. Курылёвай у Брэсцкай гарадской бiблiятэцы iмя А. С. Пушкiна] / А. Камолаў // Ленiнец. Камянец, 1987. 5 снежня.

  24. Скуратава, Т. Прэм’ера новай кнігі пісьменніцы С. Л. Курылёвай : [аб прэм’еры кнiгi «Самый короткий день» у Камянецкай раённай бiблiятэцы] / Т. Скуратава // Ленінец. Камянец, 1987. 3 снежня.

  25. Кускевіч, І. Формула поспеху : [аб кнізе С. Курылёвай «Формула поспеху»] / І. Кускевіч // Ленінец. Камянец, 1980. 3 студзеня.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1668 разоў Апошняя змена Аўторак, 08 Снежань 2020 15:23