Пятніца, 15 Чэрвень 2018 11:08

16 красавіка 2018 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Ніны Пятроўны Дудчык (1923–2011), перадавіка сельскагаспадарчай вытворчасці, Героя Сацыялістычнай Працы (1966)

Ніна Пятроўна Дудчык нарадзілася 16 красавіка 1923 г. у вёсцы Кошалева Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька працаваў на чыгунцы, з сям’ёй пераехаў на жыхарства ў вёску Вялікія Косічы (цяпер Брэсцкага раёна).

 

Ніна Дудчык атрымала сем класаў адукацыі, працавала ў сельскай гаспадарцы. З 1951 г. працавала звеннявой па вырошчванні лёну ў калгасе «Бальшавік». Добры лён вырошчвалі: здавалі валокны па 6–7 ц з гектара.

У 1957 г. калгас «Бальшавік» быў пераўтвораны ў саўгас «Брэсцкі», да якога далучаны яшчэ чатыры калгасы. Тады ж за вёскай Косічы заклалі ферму буйной рагатай жывёлы, загадваць якой назначылі Ніну Дудчык. Яна была і даяркай, даглядала 17 кароў, ды яшчэ адказвала за ўсю ферму, кантралявала даярак, цялятніц, пастухоў. Пакуль не было новага будынка, працавалі ў старых прыстасаваных кароўніках, дзе ўмовы былі нездавальняючыя, усе работы выконваліся ўручную. Даяркам даводзілася самім цягаць з калодзежа ваду, каб напаіць жывёл, для мыцця грэць ваду на дровах, што самі ж секлі, у зімовыя маразы накрываць цялят саломай, а то і кажушкамі. Адпаведна надоі малака былі малымі.

Закончылі будаваць новую ферму «Косічы» ў красавіку 1961 г., самі даяркі і пабялілі яе, каб хутчэй перавесці статак. Да гэтага часу на ферме склаўся дружны калектыў, працавалі даяркамі Вера Кавальчук, Ніна Саўчук, Вольга Дземідзюк, Таццяна Лабко і інш. Загадчыцы давялося вывучаць спецыяльныя кнігі, даведнікі, якія даваў заатэхнік А. Сімакоў. Пераймаць перадавы вопыт ездзіла да Героя Сацыялістычнай Працы Лідзіі Іванаўны Асіюк у калгас імя Жданава Брэсцкага раёна. Засеялі пустуючыя ўчасткі зямлі ля кароўніка буракамі (самі даяркі і даглядалі гэта поле), каб быў свой прыкорм, сталі дабаўляць у корм мел і іншыя дабаўкі.

З 1961 г. саўгас «Брэсцкі» ўзначаліў Андрэй Нікандравіч Чабаткоў, былы франтавік, вопытны арганізатар сельскагаспадарчай вытворчасці. Падчас яго кіраўніцтва статак кароў якасна палепшыўся, надоі выраслі ўтрая. З цягам часу на ферме ўкаранілі механічнае даенне, зманціравалі транспарцёры для выдалення гною, удасканальвалі вадаправод.

Па выніках працы за 1964 г. загадчыцу фермы Н. П. Дудчык занеслі ў Кнігу гонару Брэсцкага раёна. 20 красавiка 1965 г. калектыву фермы прысвоена ганаровае званне «Брыгада камуністычнай працы» і ўручаны пераходзячы Чырвоны сцяг саўгаса, які надоўга тут прапісаўся. У 1965 г. даяркі фермы надаілі з кожнай каровы ў сярэднім па 3 215 кг малака — самы высокі паказчык для Брэсцка-Пінскага Палесся.

22 сакавіка 1966 г. загадчыца фермы буйной рагатай жывёлы Н. П. Дудчык удастоена звання Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Серп і Молат». Яна даведалася аб узнагароджанні з паведамлення радыё ў час працы на ферме. Ніна Пятроўна разумела, што яе ўзнагарода — гэта ўзнагарода для ўсяго калектыву фермы, дзе працуюць даяркамі Таццяна Якаўлеўна Дудчык, Вольга Пятроўна Верамчук, Настасся Дзмітрыеўна Кавенка і інш. Першым яе павіншаваў першы сакратар райкама КПБ Мікалай Сцяпанавіч Рубан, які прыехаў на ферму.

У 1970 г. ферма «Косічы» ўвайшла ў склад новага саўгаса «Маладая гвардыя», з таго часу і Ніна Пятроўна ў штаце гэтага саўгаса.

Н. П. Дудчык займалася грамадскай дзейнасцю. Двойчы яе выбіралі дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў. Некалькі гадоў была членам прэзідыума абласнога Савета прафсаюзаў, дэлегатам ХІІІ і ХІV з’ездаў прафсаюзаў СССР. Ездзіла на нарады і злёты жывёлаводаў, перадавала свой вопыт працы. 28 снежня 2009 г. удастоена звання Ганаровага грамадзяніна Брэсцкага раёна.

Шмат дапамогі i разумення Ніна Пятроўна атрымлівала ад мужа, Цімафея Ціханавіча Дудчыка (1915–1990), які працаваў у саўгасе шафёрам. Выхавалі сына Сяргея і дачку Надзею, але сына, Сяргея Цімафеевіча (1942–1990), не стала ў самым росквіце гадоў.

Н. П. Дудчык памерла 30 мая 2011 г. Пахавана на старых могілках «Косічы». 2 ліпеня 2014 г. на доме, дзе жыла Ніна Пятроўна, урачыста адкрыта мемарыяльная дошка.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Дудчик Нина Петровна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биогр. справочник / сост. И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов. Минск, 2014. С. 92.

  2. Дудчик Нина Петровна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 360–361.

  3. Дудчык Ніна Пятроўна // Памяць. Брэсцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 471.

  4. Дудчик Нина Петровна // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1982. Т. 5. С. 211.

  5. Дудчык Ніна Пятроўна // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 215.

  6. Дудчык Ніна Пятроўна // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1971. Т. 4. С. 309.

  7. Марейко, В. Радость обновления : [очерк о Н. П. Дудчик] / В. Марейко // Земные звёзды : [очерки о Героях Социалистического Труда Брестской области]. – Минск : Беларусь, 1978. С. 92–97.

  8. Марейко, В. Радость обновления : [очерк о Н. П. Дудчик; перепечатка из книги «Земные звёзды»] / Василий Марейко // Заря над Бугом. Брест, 2015. 6 марта.

  9. Панасюк, М. На крыльях любви к людям жила и трудилась Герой Социалистического Труда Нина Петровна Дудчик : [об открытии мемориальной доски Н. П. Дудчик на доме, где она жила, в д. Большие Косичи] / Микола Панасюк ; фото Юрия Макарчука // Заря над Бугом. Брест, 2014. 10 июля.

  10. Дудчик Нина Петровна : [некролог] // Заря над Бугом. 2011. 4 июня. С. 7.

  11. Самосевич, М. С почетной наградой : [о вручении удостоверения Почётного гражданина Брестского района Героям Социалистического Труда, в т. ч. Н. П. Дудчик] / Марина Самосевич // Заря над Бугом. Брест, 2010. 23 января. С. 1.

  12. О присвоении звания «Почетный гражданин Брестского района» : [решение райисполкома 182от 28 декабря 2009 г.; в т. ч. Н. П. Дудчик] // Заря над Бугом. Брест, 2010. 15 января. С. 4.

  13. Самосевич, М. Когда зажигаются звёзды… : [о Н. П. Дудчик] / Марина Самосевич // Заря над Бугом. Брест, 2003. 16 апреля.

  14. Дудчик, Н. О времени и о себе : [воспоминания о труде на ферме] / Н. Дудчик // Заря над Бугом. Брест, 1988. 29 декабря.

  15. Васильев, В. Уважение : [о кандидате в депутаты Брестского областного Совета депутатов трудящихся Н. П. Дудчик] / В. Васильев // Заря. 1973. 31 мая.

  16. Васильев, А. Петровна : [о Н. П. Дудчик; фото] / В. Васильев // Заря над Бугом. Брест, 1967. 7 ноября.

  17. Жукович, В. Душа коллектива : [о Н. П. Дудчик] / В. Жукович ; фото А. Великосельца // Заря над Бугом. Брест, 1967. 10 августа.

  18. Симаков, А. Успех доярок : [о завоевании первенства в социалистическом соревновании совхоза «Брестский» Косичской фермой, которой заведует Н. П. Дудчик] / А. Симаков // Заря над Бугом. Брест, 1967. 20 мая.

  19. Герои труда : [о встрече Н. П. Дудчик с А. М. Форманюк из Волынской области; фото] // Заря над Бугом. Брест, 1967. 13 мая.

  20. Дудчик, Н. Наша коммунистическая : [о работе Косичской фермы совхоза «Брестский»] / Н. Дудчик // Заря над Бугом. Брест, 1967. 18 февраля.

  21. Дудчик, Н. Слово наших доярок : [Косичская ферма коммунистического труда совхоза «Брестский» Брестского района] / Н. Дудчик // Заря. 1966. 27 декабря.

  22. Голосует заведующая Косичской фермой совхоза «Брестский», Герой Социалистического Труда Н. П. Дудчик / фото Е. Макарчука // Заря. 1966. 23 июня.

  23. Никитин, Н. Внимание приковано к Москве : [о работе Косичской фермы под руководством Н. П. Дудчик; фото] / Н. Никитин // Заря над Бугом. Брест, 1966. 31 марта.

  24. О присвоении звания Героя Социалистического Труда передовикам животноводства Белорусской ССР : Указ Президиума Верховного Совета СССР : [в т. ч. Н. П. Дудчик] // Заря. 1966. 26 марта.

  25. Дудчик, Н. П. Умело использовать корма : из выступления заведующей Косичской животноводческой фермой совхоза «Брестский» / Н. П. Дудчик // Заря над Бугом. Брест, 1966. 22 января.

  26. Петров, Н. Отличное настроение : [о работе Косичской фермы совхоза «Брестский» и её заведующей Н. П. Дудчик] / Н. Петров // Заря над Бугом. Брест, 1966. 18 января.

  27. Дудчик, Н. К новым рубежам : [из выступления на районном совещании передовиков] / Н. Дудчик // Заря над Бугом. Брест, 1965. 11 ноября.

  28. Никитин, Н. Подвиг труда : [о коллективе Косичской фермы] / Н. Никитин. Растёт пополнение : [телятница Косичской фермы о своей работе] / Н. Радчук. Вчера, сегодня, завтра : [о работе Косичской фермы; фото доярок] / Н. Дудчик. Трое из Больших Косичей : [о доярках Косичской фермы Евгении Ковенко, Нине Савчук, Татьяне Дудчик] / Ю. Лапшин // Заря над Бугом. Брест, 1965. 26 октября.

  29. Дудчик, Т. В трудовом поединке : [рассказ доярки совхоза «Брестский» Брестского района] / Т. Дудчик ; записал П. Утянов // Сельское хозяйство Белоруссии. 1965. № 17. С. 16.

  30. Муравский, И. По-коммунистически — значит по-ленински : [о коллективе Косичской фермы совхоза «Брестский»; фото доярок] / И. Муравский // Заря над Бугом. Брест, 1965. 22 апреля.

  31. О занесении в Книгу почёта РК КПБ и райисполкома передовых женщин района : [в т. ч Н. П. Дудчик] // Заря над Бугом. Брест, 1965. 9 марта.

  32. Дудчик, Н. П. Успехи вдохновляют : [выступление на районном совещании передовиков сельского хозяйства] / Н. П. Дудчик // Заря над Бугом. Брест, 1965. 2 февраля.

Чытаць 1712 разоў Апошняя змена Аўторак, 08 Снежань 2020 14:50