Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 13 Ліпень 2018 16:45

4 снежня 2018 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Фролавіча Лазаненкі (1923–2013), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1943)

Канстанцін Фролавіч Лазаненка нарадзіўся 4 снежня 1923 г. у вёсцы Сцяпанава Духаўшчынскага раёна Смаленскай вобласці. У 1930 г. сям’я пераехала ў г. Ярцава Смаленскай вобласці, бацькі працавалі на прадзільна-ткацкай фабрыцы. У 1940 г. скончыў 8 класаў СШ № 6 г. Ярцава. Працаваў токарам на механічным заводзе.

 

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны Канстанцін Лазаненка мабілізаваны на акопныя работы пад Смаленск. Эвакуіраваны ў Пензенскую воблась, працаваў у калгасе ў сяле Канстанцінаўка Цярноўскага раёна.

У Чырвоную армію Канстанцін Лазаненка прызваны 1 мая 1942 г. Цярноўскім райваенкаматам. Ваенную прысягу прыняў 16 чэрвеня 1942 г. Залічаны лінейным наглядчыкам 76 УР 133-га гвардзейскага асобнага батальёна сувязі 25-га гвардзейскага стралковага корпуса 7-й гвардзейскай арміі. Са жніўня 1942 г. у дзеючай арміі, прымаў удзел у баях пры абароне Сталінграда, змагаўся на Варонежскім, Сцяпным і 2-м Украінскім франтах.

У ноч на 25 верасня 1943 г. у раёне сяла Барадаеўка Верхнедняпроўскага раёна Днепрапятроўскай вобласці К. Ф. Лазаненка фарсіраваў Дняпро ва ўмовах агнявога супраціўлення праціўніка. З рызыкай для жыцця на лодцы дабраўся да месца патануўшага барабана з кабелем, некалькі разоў ныраў у ваду, пакуль не дастаўяго. Затым з дапамогай таварышаў наладзіў устойлівую сувязь цераз Дняпро. Адбіваў варожыя контратакі, своечасова перадаваў каманды на адкрыццё артылерыйскага агню. Некалькі сутак на плацдарме ішлі ярасныя схваткі. Савецкія воіны адбілі ўсе атакі і замацаваліся, па наведзеных пераправах сюды прыйшла артылерыя і танкі. Гітлераўцы былі адкінуты ад берага. За ўзорнае выкананне баявога задання чырвонаармейцу К. Ф. Лазаненку прысвоена званне Героя Савецкага Саюза 26 кастрычніка 1943 г.

З лютага па красавік 1944 г. — лінейны наглядчык Галоўнага ўпраўлення сувязі Чырвонай арміі (Масква). З красавіка 1944 па красавік 1945 г. — курсант Мурамскага, затым Ленінградскага ваенных вучылiшч сувязі. 11 ліпеня 1945 г. атрымаў званне малодшага лейтэнанта. Пасля праходжання курсаў удасканалення афіцэрскага саставу сувязі ў Кіеве атрымаў званне лейтэнанта 1 сакавіка 1948 г., старшага лейтэнанта — 23 студеня 1952 г., капітана — 31 ліпеня 1963 г. Службу ў якасці камандзіра ўзвода сувязі, начальніка сувязі праходзіў у частках Кіеўскай і Беларускай ваенных акруг, Паўночнай групы войск.

У 1965 г. К. Ф. Лазаненка ў званні маёра звольнены ў запас, жыў у Брэсце. У 1966–1989 гг. працаваў тэхнікам на Брэсцкім электрамеханічным заводзе. Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1943), Айчыннай вайны І (1985) і ІІ ступеней, «За службу Радзіме» ІІІ ступені (1999; Беларусь), «За заслугі» ІІІ ступені (2010; Украіна), медалямі «За отвагу» (1943), «За боевые заслуги» і інш.

К. Ф. Лазаненка памёр 10 кастрычніка 2013 г. Пахаваны на могілках «Плоска новая» г. Брэста. 8 мая 2015 г. на яго магіле ўстаноўлены бюст (скульптар Аляксей Паўлючук).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Лозаненко Константин Фролович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биогр. справочник. Минск, 2015. С. 277.

  2. Лазаненка Канстанцін Фролавіч // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 634.

  3. Лозаненко Константин Фролович // Герои Советского Союза : краткий биогр. словарь : в 2 т. Москва, 1987. Т. 1. С. 884–885.

  4. Лозаненко Константин Фролович // Смоляне — Герои Советского Союза. 2-е изд., доп. Москва, 1982. С. 303–304.

  5. Мікалаеў, А. Зоркаю блісне сляза : [нарыс пра К. Ф. Лазаненку] / А. Мікалаеў // Вечны агонь Перамогі : нарысы / уклад. М. Мінзер. Мінск, 2011. С. 513.

  6. Карпинчик, В. Увековечена память героев войны : [два бюста со звездой Героя Советского Союза установлены на месте захоронения НДолжанского и КЛозаненко] / Василий Карпинчик // Брестский вестник. 2015. 21 мая (№ 21). С. 17.

  7. Патриот и гражданин : [К. Ф. Лозаненко; некролог] // Брестский вестник. 2013. 17 октября (№ 42). С. 7.

  8. Константин Фролович Лозаненко : [некролог] / Дмитрий Шиферштейн // Вечерний Брест. 2013. 16 октября. С. 11.

  9. Лозаненко Констатин Фролович : [некролог] // Заря. 2013. 12 октября. С. 3.

  10. Будчанина, К. Из ЦГБ с новым суставом : [о проведении операции сыну Героя Советского Союза К. Ф. Лозаненко Виктору; фото] / Кристина Будчанина // Брестский вестник. 2013. 1 августа (№ 31). С. 11.

  11. Воронцова, К. Он сражался за Сталинград : [Генеральный консул Российской Федерации в Бресте Н. Н. Матковский навестил Героя Советского Союза К. Ф. Лозаненко, встреча приурочена к 70-летию Сталинградской битвы] / Ксения Воронцова ; фото Александра Шульгача // Брестский вестник. 2013. 7 марта (№ 10). С. 7.

  12. Рубашевский, Ю. Орден за Днепр : [о награждении К. Ф. Лозаненко орденом «За заслуги» III степени] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2010. 10 декабря. С. 3.

  13. Синявская, Е. Орден для героя : [о награждении К. Ф. Лозаненко орденом «За заслуги» III степени] / Елена Синявская // Брестский вестник. 2010. 9 декабря (№ 49). С. 2.

  14. Лобашов, Д. Мужество высокой пробы : [о К. Ф. Лозаненко] / Дмитрий Лобашов // Армия. 2010. № 3 (май – июнь). С. 27–29.

  15. Миневич, В. Город помнит о своих героях : [из военной биографии К. Ф. Лозаненко, чествование с 86-летием; фото] / В. Миневич // Брестский вестник. 2009. 10 декабря. С. 3.

  16. Тумин, Ф. «Вы нам нужны...» : [85 лет К. Ф. Лозаненко] / Фёдор Тумин // Брестский вестник. 2008. 11 декабря (№ 50). С. 3.

  17. Литвинович, Е. Достойно возраста и звания : [чествование К. Ф. Лозаненко к его 85-летию в Брестском облисполкоме] / Евгений Литвинович ; фото Валерия Короля // Заря. 2008. 6 декабря. С. 2.

  18. Петровский, В. Звезда Константина Лозаненко / В. Петровский // Заря. 2008. 4 декабря. С. 7.

  19. Мікалаеў, А. ...Зоркаю блісне сляза : [нарыс пра К. Ф. Лазаненку] / Анатоль Мікалаеў // Полымя. 2008. № 11. С. 139–143.

  20. Назаренко, М. В дыму пожарищ, в огне боев : [из военной биографии К. Ф. Лозаненко] / М. Назаренко // Заря. 2008. 2 февраля. С. 4.

  21. Маскальчук, Г. Хранила судьба героя : [из биографии К. Ф. Лозаненко] / Г. Маскальчук // Заря. 2007. 5 мая. С. 3.

  22. Волынчук, Л. Доплыть ради других : [о подвиге К. Ф. Лозаненко] / Лариса Волынчук // Вечерний Брест. 2005. 29 июля. С. 4.

  23. Волынчук, Л. «Переправа, переправа — берег левый, берег правый...» : [о К. Ф. Лозаненко; фото] / Лариса Волынчук // Брестский вестник. 2005. 3 мая. С. 4.

  24. Павловский, Б. «Из одного металла льют медаль за бой, медаль за труд...» : [торжественный прием у губернатора в честь 80-летия Героя Советского Союза К. Лозаненко и Героя Социалистического Труда А. Кулаженко] / Борис Павловский // Вечерний Брест. 2003. 5 декабря. С. 4.

  25. Новацкий, А. Герой войны : [К. Ф. Лозаненко] / А. Новацкий // Заря. 2003. 2 декабря.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1241 разоў Апошняя змена Аўторак, 08 Снежань 2020 16:36