Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 20 Жнівень 2018 09:11

2018 г. — 200 гадоў з часу наведвання Пятром Андрэевічам Вяземскім (1792–1878), рускім паэтам і крытыкам, дзяржаўным дзеячам, г. Брэст-Літоўска (1818)

Пётр Андрэевіч Вяземскі нарадзіўся 12 ліпеня 1792 г. у Маскве, належаў да старажытнага роду Вяземскіх. Гадаваўся ў падмаскоўным сяле Астаф’ева, дзе на пачатку ХІХ ст. быў узведзены сядзібны дом, які стаў адным з культурных цэнтраў Расіі. Пётр Вяземскі атрымаў цудоўную дамашнюю адукацыю, у 1805–1806 гг. вучыўся ў Пецярбургскім езуіцкім пансіёне і пансіёне пры Педагагічным інстытуце. Паступіў на службу ў Межавую канцылярыю юнкерам. У дзевятнаццаць гадоў ажаніўся на княжне Веры Фёдараўне Гагарынай, у сям’і нарадзіліся восем дзяцей.


У час Айчыннай вайны 1812 г. князь Пётр Вяземскі ўступіў у казачы полк Маскоўскага апалчэння, быў ад’ютантам генерала Міхаіла Андрэевіча Міларадавіча (1171–1825). Удзельнічаў у Барадзінскай бітве ў чыне паручыка. На полі бою выратаваў параненага генерала Аляксея Мікалаевіча Бахметава (1774–1841), за што атрымаў ордэн Святога Уладзіміра ІV ступені з бантам.


У 1813–1817 гг. Пётр Вяземскі актыўна выступаў у розных жанрах паэзіі, уступіў у літаратурнае таварыства «Арзамас». Стварыў узоры вальналюбівай грамадзянскай («Петербург», «Сибирякову») і пейзажнай («Первый снег») лірыкі, пісаў эпіграмы. У 1816 г. пазнаёміўся з А. С. Пушкіным, яны сябравалі да самай смерці Аляксандра Сяргеевіча.


У 1817 г. пачаў служыць перакладчыкам пры імператарскім камісары М. М. Навасільцаве ў Царстве Польскім у Варшаве. Прысутнічаў пры адкрыцці першага сейма (сакавiк 1818 г.), перакладаў прамову імператара Аляксандра І. Удзельнічаў у стварэнні праекта канстытуцыі, якую абяцаў Расіі Аляксандр І, і запіскі аб вызваленні сялян (1820).


15–16 снежня 1818 г. П. А. Вяземскі знаходзіўся ў г. Брэст-Літоўску, калі праязджаў з Варшавы ў Маскву. Спыняўся на кватэры яўрэйкi Раген-Мейер. У Брэст-Літоўску ў сваю «Старую записную книжку» ўнёс шэраг заўваг пра горад. Напрыклад, адзначыў, што Брэст-Літоўск меў у мінулым адну са старажытнейшых друкарняў. У «Записной книжке» П. А. Вяземскага ёсць некалькі заўваг пра Беларусь, пра яе прыгнечаны панамі народ: «Крестьяне литовские ужасно угнетены». Апісваючы праезд імператара Аляксандра І праз Брэст-Літоўск, Слонім і іншыя населеныя пункты, адзначае, што паездкі цара па краіне клаліся ярмом на насельніцтва: «Каждый проезд его — новый налог».


У 1821 г., калі прыехаў у Пецярбург, яму забаранілі вярнуцца ў Варшаву, пасля чаго П. А. Вяземскі падаў у адстаўку. На працягу дзесяцігоддзя знаходзіўся ў апале, за апазіцыйныя настроі за ім быў устаноўлены сакрэтны нагляд. У творчасці П. А. Вяземскага 1820-х гг. паэзія адышла на другі план, а найперш ён захапіўся журналістыкай, працаваў у папулярным часопісе «Московский телеграф», выступаў з вострымі крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі, садзейнічаў станаўленню рамантызму ў Расіі, быў праціўнікам ідэй В. Р. Бялінскага.


У 1830 г. П. А. Вяземскі паступіў на службу ў міністэрства фінансаў, у сувязі з гэтым пераехаў у Пецярбург. Быў арганізатарам Другой Усерасійскай прамыслова-мастацкай выстаўкі (Масква, 1831). Фактычна на працягу трынаццаці гадоў знешняя гандлёвая палітыка Расіі знаходзілася ў падпарадкаванні П. А. Вяземскага. Паступова рос у чынах, атрымліваў узнагароды. З 1841 г. — сапраўдны член Пецярбургскай акадэміі навук. У 1856–1858 гг. служыў таварышам міністра народнай асветы, узначальваў цэнзурнае ведамства.


Вершы другой паловы жыцця Пятра Андрэевіча, у паэтычных адносінах вельмі плённай, адрозніваюцца большай увагай да мастацкай формы. Па настрою яны поўныя журботнага лірызму, а зрэдку сведчаць аб меланхоліі і песімізме аўтара. У Маскве быў выдадзены першы і адзіны прыжыццёвы зборнік паэзіі П. А. Вяземскага «В дороге и дома» (1862).


З 1863 г. П. А. Вяземскі жыў за мяжой, памёр 10 лістапада 1878 г. у Бадэн-Бадэне, пахаваны ў Санкт-Пецярбургу. Да 1920-х гг. паэт П. А. Вяземскі быў амаль забыты, хаця напрыканцы ХIХ ст. выдадзены збор яго твораў у 12 тт. Савецкія крытыкі найперш успаміналі яго сяброўства з А. С. Пушкіным і дзекабрыстамі. У 1960-я гг. пачалі выходзіць артыкулы і манаграфіі аб творчасці рускага паэта. З 1980-х гг. ён пачынае разглядацца як буйны самадастатковы паэт, які аказаў велізарны ўплыў як на сваю эпоху, так і на наступныя перыяды рускай літаратуры. Паэт Іосіф Бродскі называў П. А. Вяземскага адным з сваіх галоўных настаўнікаў.

 

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

 

Творы П. А. Вяземскага
1.    Записные книжки / П. А. Вяземский. – Москва : Русская книга, 1992. – 381 с. – (Русские дневники). – Содерж.: Записные книжки; Автобиографическая проза; Автобиографическое введение; Записка о князе Вяземском, им самим составленная.
2.    Стихотворения. Воспоминания. Записные книжки / П. А. Вяземский. – Москва : Правда, 1988. – 479 с.
3.    Стихотворения / П. А. Вяземский. – Ленинград : Советский писатель, 1986. – 542 с. – (Библиотека поэта).
4.    Эстетика и литературная критика / П. А. Вяземский. – Москва : Искусство, 1984. – 463 с. – (История эстетики в памятниках и документах).
5.    Сочинения : в 2 т. / П. А. Вяземский. – Москва : Художественная литература, 1982. –. Т. 1 : Стихотворения. – 462 с.
6.    Сочинения : в 2 т. / П. А. Вяземский. – Москва : Художественная литература, 1982. – Т. 2 : Литературно-критические статьи. – 383 с.
7.    Лирика / П. Вяземский. – Москва : Детская литература, 1979. – 207 с. : ил. – (Поэтическая библиотечка школьника).
8.    Стихотворения / П. А. Вяземский. – Москва : Советская Россия, 1978. – 270 с. – (Поэтическая Россия).
9.    Записные книжки (1813–1848) / П. А. Вяземский. – Москва : Издательство АН СССР, 1963. – 507 с. – (Литературные памятники).

Аб жыцці і творчасці П. А. Вяземскага
1.    Вяземскі Пётр Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1997. Т. 4. С. 340.
2.    Вяземскі Пётр Андрэевіч / С. А. Кузняева // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1994. Т. 2. С. 385.
3.    Вяземский Пётр Андреевич / В. И. Коровин // Русские писатели : биобиблиографический словарь : в 2 ч. Москва : Просвещение, 1990. Ч. 1. С. 159–162.
4.    Вяземскі Пётр Андрэевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1971. Т. 3 С. 219.
5.    Пётр Андрэевіч Вяземскі // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 1997. Кн. 1. С. 165.
6.    Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. – 568 с. – Са зместу: П. А. Вяземскі. С. 10.
7.    Бондаренко, В. В. Вяземский / Вячеслав Бондаренко. – [2-е изд., испр. и доп.]. – Москва : Молодая гвардия, 2014. – 679 с., [24] л. ил., портр., факс. – (Жизнь замечательных людей).
8.    Акульшин, П. В. П. А. Вяземский : власть и общество в дореформенной России / П. В. Акульшин. – Москва : Памятники исторической мысли, 2001. – 235 с.
9.    Бондаренко, В. В. Князь Вяземский : жизнеописание / Вячеслав Васильевич Бондаренко. – Минск : Экономпресс, 2000. – 201 с., [8] л. ил.
10.    Ивинский, Д. П. Князь П. А. Вяземский и А. С. Пушкин : очерк истории личных и творческих отношений / Д. П. Ивинский. – Москва : ИЧП «Филология», 1994. – 171 с.
11.    Гиллельсон, М. И. П. А. Вяземский : жизнь и творчество / Максим Исаакович Гиллельсон ; АН СССР. Отд-ние лит. и яз. Пушкинская комиссия. – Ленинград : Наука, 1969. – 391 с.
12.    Новиков, В. И. Остафьево : литературные судьбы XIX века / В. И. Новиков. – Москва : Знание, 1991. – 160 с., [8] л. ил.
13.    Шеваров, Д. Г. Двенадцать поэтов 1812 года : жизнь, стихи и приключения русских поэтов в эпоху Отечественной войны / Дмитрий Шеваров. – Москва : Молодая гвардия, 2014. – 342 с. – (Жизнь замечательных людей).
14.    Прилепин, З. Взвод. Офицеры и ополченцы русской литературы / Захар Прилепин. – Москва : Редакция Елены Шубиной : АСТ, 2017. – 736 с. – (Захар Прилепин: биографии).
15.    Курков, И. Н. Замысловатый остряк : [П. А. Вяземский в Брест-Литовске] // Брестчина: легенды, события, люди / И. Н. Курков. Минск : Медиафакт, 2005. С. 107–108.
16.    Букчин, С. Народ, издревле нам родной : русские писатели и Белоруссия : очерки / Семён Букчин. – Минск : Народная асвета, 1984. – 335 с. – Из содерж.: П. Вяземский. С. 70.
17.    Соколов, П. Ф. Портрет П. А. Вяземского [Изоматериал] : [репродукция] / П. Ф. Соколов // Бутромеев, В. Эпоха становления русской живописи / Владимир Бутромеев. Москва, 2014. С. 172.
18.    Щедрина, Т. Г. К истокам «положительной философии» в России : Петр Вяземский о достоинстве интеллектуальной культуры / Т. Г. Щедрина, Б. И. Пружинин // Вопросы философии. 2018. № 3. С. 25–29.
19.    Жукова, О. А. Идеалы просвещения и национальная литература: эстетическая программа П. А. Вяземского / О. А. Жукова // Вопросы философии. 2018. № 3. С. 19–24.
20.    Бондаренко, В. «Счастливый Вяземский, завидую тебе...» : [беседа с автором книги «Вяземский»] / Вячеслав Бондаренко ; беседовала Нина Коленчикова // Нёман. 2018. № 3. С. 179–186.
21.    Прохорова, И. Е. Концепты «смерть» и «старость» в лирике П. А. Вяземского / И. Е. Прохорова // Вопросы философии. 2018. № 3. С. 14–19.
22.    Кара-Мурза, А. А. «Русское северянство» князей Вяземских (к вопросу о национальной идентичности) / А. А. Кара-Мурза // Вопросы философии. 2018. № 3. С. 7–13.
23.    Панова, Е. А. «Святое назначенье души...» : (стихотворение П. А. Вяземского «Любить. Молиться. Петь...») / Е. А. Панова // Русский язык в школе. 2017. № 7. С. 34–38.
24.    Зуев, Н. «Звезда разрозненной плеяды» : к 225-летию со дня рождения П. А. Вяземского (1792–1878) / Николай Зуев // Литература в школе. 2017. № 6. С. 2–7.
25.    Белозерова, Е. В. «Современники меня не заметят, а потомки обо мне не услышат» : [о жизни и творчестве П. А. Вяземского] / Елена Витальевна Белозёрова // Мир библиографии. 2015. № 3. С. 61–69.
26.    Макарова, Б. А. «Звезда разрозненной плеяды...» : [литературно-музыкальная композиция, рассказывающая о жизни и творчестве поэта П. А. Вяземского, для учащихся 8–11-х кл.] / Б. А. Макарова // Читаем, учимся, играем : журнал-сборник сценариев для библиотек и школ. Москва, 2011. Вып. 6. C. 63–67.
27.    Шульгин, В. Модернизация от свободного консерватора : своебытность Петра Вяземского / Владимир Шульгин // Родина. 2009. № 11. С. 58–59.
28.    Сычёв, Б. П. «Первый снег» П. А. Вяземского / Б. П. Сычёв // Литература в школе. 2008. № 5. С. 35–38.
29.    Макарова, Б. А. «Судьба свои дары явить желала в нем...» : [литературно-музыкальная композиция для старшеклассников, посвященная жизни и творчеству П. А. Вяземского] / Б. А. Макарова // Читаем, учимся, играем : журнал-сборник сценариев для библиотек и школ. Москва, 2007. Вып. 5. С. 22–27.
30.    Цвыд, А. «Свободу пел одну...» : [о П. А. Вяземском, его проезде через Брест-Литовск] / А. Цвыд // Заря. 1985. 12 января.
31.    Бас, І. Рускія пісьменнікі на Брэстчыне : [з гісторыі руска-беларускіх літаратурных сувязей] / І. Бас // Брэст : літаратурна-мастацкі альманах. 1958. № 1. С. 169–175.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1429 разоў Апошняя змена Аўторак, 27 Красавік 2021 11:48