Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 12 Красавік 2019 11:25

14 верасня 2019 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Фёдара Лукіча Займіста (1944–2001), кандыдата філасофскіх навук

Фёдар Лукіч Займіст нарадзіўся 14 верасня 1944 г. у вёсцы Заруддзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў Крытышынскую сярэднюю школу (1961), працоўную біяграфію пачаў трактарыстам у Іванаўскім будаўніча-мантажным упраўленні. Пасля тэрміновай службы ў Савецкай арміі (1963-1966) працаваў электрасувязістам у г. Іжэўску (Удмурція, Расійская Федэрацыя).

Ф. Л. Займіст у 1977 г. скончыў філасофскі факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. Ф. Ламаносава, аспірантуру. Кандыдацкую дысертацыю «Политические интересы в развитом социалистическом обществе» абараніў у 1981 г. Кандыдат філасофскіх навук Ф. Л. Займіст працаваў у Благавешчанскім сельскагаспадарчым інстытуце (Амурская вобласць, Расійская Федэрацыя).

З 1984 г. Фёдар Лукіч выкладаў у Брэсцкім педагагічным інстытуце імя А. С. Пушкіна (з 1995 г. універсітэт). Загадваў кафедрай паліталогіі, сацыялогіі і права, якая была створана ў 1991 г. У 1990-я гг. кафедра ўключылася ў аналіз сацыяпалітычных працэсаў, якія адбываліся ў СССР, СНД, Рэспубліцы Беларусь. Аўтар звыш 30 навуковых артыкулаў, рэдактар зборнікаў артыкулаў і матэрыялаў канферэнцый, навучальных дапаможнікаў па паліталогіі і сацыялогіі.

Ф. Л. Займіст памёр 26 мая 2001 г., пахаваны на брэсцкіх гарадскіх могілках «Плоска новая» (сектар 6).

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава.
Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Працы Ф. Л. Займіста

  1. Планы семинарских занятий по политологии : для студентов стационара и ОЗО и тематика контрольных работ для студентов ОЗО / Ф. Л. Займист ; БрГУ. – Брест, 1999. – 18 с.
  2. Проблема прав человека в деятельности белорусских политических партий / Ф. Займист // Дорогой уважения, защиты и реализации прав человека в современном мире : материалы Междунар. науч.-практ. конф. «Права человека: ООНовское измерение и их реализация на рубеже XXI века», Брест, 17 декабря 1998 г. / Белорус. секция междунар. о-ва прав человека, Брест. гос. ун-т ; редкол.: И. И. Котляр [и др.]. Брест, 1999. С. 146–149.
  3. Шикун, А. И. Введение в прикладную социологию / А. И. Шикун ; ред. Ф. Л. Займист ; БрГУ. – Брест, 1999. – 82 с.
  4. Человек и политика : сборник статей / Брест. гос. ун-т, Каф. политологии, социологии и права ; ред. Ф. Л. Займист. – Брест : БрГУ, 1997. – 146 с.
  5. Политические интересы в развитом социалистическом обществе : автореферат диссертации ... кандидата философских наук : (09.00.02) / Займист Фёдор Лукич. – Москва, 1981. – 19 с.
  6. Политические интересы в развитом социалистическом обществе / Ф. Л. Займист // В. И. Ленин и актуальные проблемы развитого социалистического общества. Москва, 1980. С. 13–18.

Аб жыцці і дзейнасці Ф. Л. Займіста

  1. Займіст Фёдар Лукіч // Памяць. Іванаўскі раен : гіст.-дакум. хроника / уклад.: В. М. Туркевіч, Л. А. Павяльчук. Мінск, 2000. С. 515.
  2. Заруддзе // Гарады і вёскі : энцыклапедыя. Минск, 2006. Т. 3, кн. 1. С. 387.
  3. Зарудье : [родина Ф. Л. Займиста] // Города и районы Брестчины: история и современность. Ивановский район / [Е. Г. Калечиц и др.]. Брест, 2017. С. 773–774.
  4. Горупа, М. Зарудье : [упоминается учёный Ф. Л. Займист] / Мария Горупа // Чырвоная звязда. Іванава, 2007. 20 лютага. С. 3.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1352 разоў Апошняя змена Панядзелак, 01 Люты 2021 11:23