Панядзелак, 15 Красавік 2019 14:50

1 красавіка 2019 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Анатоля Тарасавіча Федарука (1939), вучонага ў галіне геабатанікі, гісторыка сядзібна-паркавага мастацтва, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Анатоль Тарасавіч Федарук нарадзіўся 1 красавіка 1939 г. у вёсцы Хабы Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1961 г. скончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Настаўнік біялогіі, хіміі і геаграфіі».

У 1966–1969 гг. Анатоль Федарук навучаўся ў аспірантуры Інстытута эксперыментальнай батанікі Акадэміі навук БССР. Абараніў кандыдацкую дысертацыю «Изучение видового состава и культур фитоценозов древесно-кустарниковых экзотов Западной Белоруссии» (1970). У 1976–1988 гг. працаваў намеснікам дырэктара па навуковай рабоце Цэнтральнага батанічнага сада АН БССР, у 1988–1992 гг. — загадчыкам лабараторыі батанічнага сада. Галіна навуковых інтарэсаў: культурная дэндрафлора, інтрадукцыя і акліматызацыя раслін, культура фітацэнозы і цэнапапуляцыі драўляных інтрадуцэнтаў, рэпрадукцыі кветкава-дэкаратыўных раслін і садова-паркавага мастацтва.

А. Т. Федарук абараніў доктарскую дысертацыю «Таксономический и фитоценотический анализ культурной дендрофлоры Белоруссии» (1990). У 1994 г. прыступіў да працы на факультэце прыродазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка загадчыкам кафедры агульнай біялогіі. У 1995 г. яму прысвоена вучонае званне прафесара. З 1997 г. — прафесар кафедры агульнай біялогіі і батанікі.

Прафесар А. Т. Федарук чытае курсы «Экология, радиоэкология и основы энергосбережения», «Безопасность жизнедеятельности человека», «Основы экологии и энергосбережения» і курс па выбары «Ландшафтный дизайн», кіруе палявой практыкай па экалогіі. Аўтар 180 навуковых работ, у т. л. трох навучальных дапаможнікаў і сямі манаграфій.

З 1967 г. А. Т. Федарук займаецца вывучэннем гісторыі архітэктуры і культуры старажытных сядзіб Беларусі. Справай яго жыцця стала вывучэнне гісторыіі старадаўняга сядзібнага дойлідства і садова-паркавага мастацтва Беларусі. Аб’ехаў усю рэспубліку з мэтай вывучэння слядоў забытых сядзіб, запісваў успаміны старажылаў, звяртаўся да архіваў. Старажытныя сядзібы — гэта складаны комплекс архітэктурных і прыродных элементаў. Сядзібы фарміраваліся ў русле развіцця агульнаеўрапейскай культуры з улікам гістарычных, эканамічных, прыродных умоў і мясцовых традыцый. Паралельна даследчык сабраў шмат інфармацыі аб жыцці іх уладальнікаў: Радзівілаў, Тышкевічаў, Чапскіх, Ваньковічаў, Агінскіх, Сапегаў, Храптовічаў, Ельскіх і іншых шляхецкіх родаў.

А. Т. Федарук — аўтар многіх кніг, якія вядомы кожнаму гісторыку, краязнаўцу: «Старинные парки Белоруссии» (1985), «Садово-парковое искусство Белоруссии» (1989), «Старинные усадьбы Минского края» (2000), «Старинные усадьбы Берестейщины» (2004; 2006), «Старинные усадьбы Гродненщины» (2014) і інш.

Навуковая дзейнасць Анатоля Тарасавіча не раз адзначалася ўзнагародамі, сярод іх спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Архітэктура і рэстаўрацыя» (2006), Ганаровая грамата Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (1998), Ганаровая грамата вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2006).

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Брэсцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай.
Васілюк Таццяна Іванаўна, бібліёграф

Працы А. Т. Федарука

  1. Старинные усадьбы Гродненщины : Берестовицкий район, Волковысский район, Вороновский район, Гродненский район, Дятловский район, Зельвенский район, Ивьевский район / А. Т. Федорук. – Минск : Беларусь, 2014. – 543 с. : ил.
  2. Старинные усадьбы Беларуси. Кореличский район / А. Т. Федорук. – Минск : Беларусь, 2013. – 174 с. : ил. – (Старинные усадьбы Беларуси).
  3. Экология : учебное пособие / А. Т. Федорук. – 2-е изд. – Минск : Вышэйшая школа, 2010. – 426 с.
  4. Старинные усадьбы Берестейщины / А. Т. Федорук. – 2-е изд. – Минск : БелЭн, 2006. – 576 с. : ил. – (Старинные усадьбы Беларуси).
  5. Старинные усадьбы Минского края / А. Т. Федорук. – Минск : Полифакт, 2000. – 416 с. : ил.
  6. Жыццѐвыя формы раслін : вучэбны дапаможнік па экалогіі / А. Т. Федорук. – Минск, 1996. – 63 с. : ил.
  7. Таксономический и фитоценотический анализ культурной дендрофлоры Белоруссии : автореферат диссертации ... доктора биологических наук : 03.00.05 / Федорук Анатолий Тарасович. – Москва, 1990. – 46 с.
  8. Садово-парковое искусство Белоруссии / А. Т. Федорук. – Минск : Ураджай, 1989. – 247 с. : ил.
  9. Старинные парки Белоруссии: инвентаризация, стилевые особенности, сохранение и функциональное использование / А. Т. Федорук. – Минск : Полымя, 1985. – 95 с. : ил.
  10. Опыт интродукции древесных лиственных растений в Белоруссии / А. Т. Федорук. – Минск : Университетское, 1985. – 160 с. : ил.
  11. Древесные растения садов и парков Белоруссии / А. Т. Федорук. – Минск : Наука и техника, 1980. – 208 с. : ил.
  12. Ботаническая география : полевая практика : учебное пособие для студентов / А. Т. Федорук. – Минск : БГУ, 1976. – 224 с. : ил.
  13. Интродуцированные деревья и кустарники западной части Белоруссии / А. Т. Федорук. – Минск : БГУ, 1972. – 191 с.

Аб жыцці і дзейнасці А. Т. Федарука

  1. Федарук Анатоль Тарасавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2003. Т. 16. С. 343.
  2. Доктора и кандидаты наук Белорусского государственного педагогического университета имени Максима Танка (к 100-летию со дня основания) : биобиблиогр. справочник / Г. У. Корзенко ; под общей редакцией А. И. Жука. – Минск : БГПУ, 2014. – 192 с.
  3. Духович, А. Для шляхетского сословия Отчизна была превыше всего : [о книге А. Федорука «Старинные усадьбы Минского края»] / Алевтина Духович : фото Анатолия Басова // Мінская праўда. 2010. 13 сакавіка. С. 9.
  4. Ерофеев, В. Сбережём наши корни духовные : [о книге А. Федорука «Старинные усадьбы Берестейщины»] / В. Ерофеев // Заря. 2006. 10 июня. С. 13.
  5. Семкина, С. Беларусь, которой мы не знаем : [о А. Т. Федоруке, авторе монографии «Старинные усадьбы Берестейщины»] / Светлана Семкина // Белорусская нива. 2006. 18 февраля. С. 14.
  6. Зарэцкая, В. Кнiга, патрэбная, як паветра : [пра кнiгу А. Т. Федарука «Старинные усадьбы Берестейщины»] / Вера Зарэцкая // Народная трыбуна. 2006. 21 студзеня (№ 3). С. 4.
  7. Ляшук, В. І ажывае гісторыя : [пра кнігу А. Федарука «Старинные усадьбы Берестейщины»] / Вера Ляшук // Краязнаўчая газета. 2005. Верасень (№ 33).
  8. Бензярук, А. Месцы, дзе здымаюць шапку : [пра кнiгу А. Т. Федарука «Старинные усадьбы Берестейщины» i адлюстраванне ў ёй Жабiнкаўшчыны] / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. Жабiнка, 2005. 5 сакавіка. С. 4.
  9. Федорук, А. Профессор Анатолий Федорук: «В Бресте заметно стремление украсить город». Всегда ли это удается сделать в полной мере? : [доктор биологических наук рассказывает о своей новой книге, об охране исторических садово-парковых комплексов области] / Анатолий Тарасович Федорук ; записал Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2004. 2 июля. С. 4.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1298 разоў Апошняя змена Панядзелак, 01 Люты 2021 11:19