Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 27 Чэрвень 2019 13:38

27 лістапада 2019 г. — 145 гадоў з дня нараджэння Хаіма Вейцмана (1874–1952), навукоўца-хіміка, палітыка, лідара сусветнай сіянісцкай арганізацыі, першага прэзідэнта Дзяржавы Ізраіль (1949–1952)

Хаім Азрыэль Вейцман нарадзіўся 27 лістапада 1874 г. у мястэчку Моталь Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер аграгарадок Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці). Яго бацька, Озэр Вейцман (1850–1911), служыў чыноўнікам канторы па сплаве лесу. Маці, Хаіма-Рахель-Леа (1852–1939), нарадзілася ў Моталі, у 1920 г. яна перасялілася ў Эрэц-Ісраэль і пазней заснавала ў Хайфе першы дом для састарэлых. Сям’я была шматдзетнай, налічвала 15 дзяцей, у гэтым спісе Хаім быў трэцім.

Хаім Вейцман сваю пачатковую адукацыю атрымаў у Пінскім рэальным вучылішчы (1892). Затым прадоўжыў адукацыю ў Германіі і Швейцарыі. У Швейцарыі атрымаў доктарскую ступень у галіне хіміі (1897). У час вучобы ў Берліне захапіўся ідэямі сіянізму і ідэяй Тэадора Герцля аб стварэнні яўрэйскай дзяржавы. У 1896 г. далучыўся да сіянісцкай арганізацыі, у якасці дэлегата ўдзельнічаў у Другім сіянісцкім кангрэсе (1898).

У 1901–1904 гг. працаваў у Жэнеўскім універсітэце ў якасці асістэнта прафесара, у 1904–1919 гг. у Манчэстэрскім універсітэце ўзначальваў хімічную лабараторыю, у 1916–1919 гг. працаваў у Брытанскім адміралцействе. У 1906 г. ажаніўся з Верай Ісаеўнай Шацман (1881–1966), студэнткай медыцынскага факультэта, ураджэнкай г. Растова. У 1920–1931 і 1935–1946 гг. Х. Вейцман узначальваў сусветную сіянісцкую арганізацыю.

У час Другой сусветнай вайны Хаім Вейцман прымаў удзел у работах над высокаактанавым палівам і над штучнай гумай. Як палітык змагаўся за стварэнне яўрэйскіх падраздзяленняў у брытанскай арміі, але толькі ў 1944 г. была створана Яўрэйская брыгада, якая прымала ўдзел у баявых дзеяннях у Італіі. Яго сын, Міхаэль Вейцман, змагаўся добраахвотнікам ў ваенна-паветраных сілах Вялікабрытаніі, загінуў у лютым 1942 г.

У 1940-я Х. Вейцман пераехаў у Палесціну, дзе ўзначаліў яўрэйскі нацыянальны рух. Заснаваў Яўрэйскі ўніверсітэт (Іерусалім), а таксама навукова-даследчы інстытут па тэарэтычных і прыкладных прыродазнаўчых навуках у г. Рэхават (1949). Займаўся навуковымі даследаваннямі, уладальнік каля 100 патэнтаў у галіне прамысловага прымянення шэрага хімічных працэсаў.

29 лістапада 1947 г. Арганізацыя Аб’яданых Нацый большасцю галасоў прыняла рэзалюцыю аб раздзеле Палесціны, 14 мая 1948 г. была прынята Дэкларацыя аб стварэнні Дзяржавы Ізраіль. 16 мая 1948 г. Хаім Вейцман быў абраны кіраўніком Часовага дзяржаўнага савета Ізраіля, у лютым 1949 г. Кнесет (парламент) зацвердзіў яго ў якасці першага прэзідэнта краіны. Да таго часу яму споўнілася семдзесят чатыры гады, з-за ўзросту і хвароб яму было цяжка займацца дзяржаўнымі справамі. Рэзідэнцыяй прэзідэнта стаў яго асабісты дом у Рэхаваце. У 1951 г. яго абралі на другі прэзідэнцкі тэрмін. 9 лістапада 1952 г. Х. Вейцман памёр у выніку працяглай хваробы.

З 1952 г. частка тэрыторыі навукова-даследчага інстытута па тэарэтычных і прыкладных прыродазнаўчых навуках, які быў заснаваны Х. Вейцманам, стала мемарыяльным комплексам Вейцмана, тут ён пахаваны. Яго імем названы вуліцы ў многіх гарадах Ізраіля. Поштай Ізраіля выпушчаны шэраг марак з яго партрэтам. Партрэт Х. Вейцмана змешчаны на купюрах 50 ізраільскіх фунтаў (1975) і 5 шэкелей (1978), на манеце 5 новых шэкелей (1992). У Пінску на будынку былога вучылішча, у якім вучыўся Х. Вейцман, усталявана мемарыяльная дошка (1999). У Моталі захоўваецца памяць пра яго ўраджэнца Хаіма Вейцмана.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава.
Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

  1. Вейцман Хаім // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1997. Т. 4. С. 63.
  2. Вейцман Хаим // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 226.
  3. Вейцман Хаім // Памяць. Іванаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 517.
  4. Вейцман Хаім // 250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур = 250 people from Belarus in the dialogue cultures. Мінск, 2008. С. 59–60.
  5. Мотоль // Города и районы Брестчины: история и современность. Ивановский район / [Е. Г. Калечиц и др.]. Брест, 2017. С. 791–795.
  6. Мотоль // От Беловежской пущи до полесских болот : путеводитель по Брестской области / Т. Хвагина, А. Варавва. Минск, 2013. С. 94–96.
  7. Хвагiна, Т. А. Пiнск і яго ваколіцы = Пинск и его окресности : гіст., памят. мясціны, знакамітыя людзі / Т. А. Хвагiна. – Мінск : Вышэйшая школа, 2007. – 175 с.
  8. Курков, И. Н. Первые лица страны : [Х. Вейцман, Г. Меир, М. Бегин] / И. Н. Курков // Брестчина: легенды, события, люди. Минск. 2005. С. 140–146.
  9. Кривецкая, Н. Интерес к глубинке : [о посещении аг. Мотоль сотрудниками издания «National Geographic Israel»] / Наталья Кривецкая // Заря. 2019. 2 марта. С. 7.
  10. Немогай, В. Уроженцы Беларуси на иностранных денежных знаках / Виталий Немогай // Банкаўскі веснік. 2014. № 11. С. 69–71.
  11. Рубашевский, Ю. Будущий президент начинал плотогоном : [о Х. Вейцмане] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2014. 15 октября. С. 9.
  12. Федорук, М. Мотоль. Хаим Вейцман. Ноябрь / Мария Федорук // Чырвоная звязда. Іванава, 2014. 4 декабря. С. 1.
  13. Занько, Н. Если бы не еврей из белорусской деревни, Израиля бы не было / Н. Занько // Комсомольская правда в Белоруссии. 2014. 31 января. С. 15.
  14. Павловский, Б. «Мотоль и Вейцман цементируют наши отношения» : [на родине учёного и политика Х. Вейцмана отметили 60-ю годовщину со дня его смерти] / Борис Павловский // Вечерний Брест. 2012. 14 ноября. С. 7.
  15. Котковец, А. В домике над Ясельдой почтили память первого президента Израиля / Алла Котковец // Чырвоная звязда. Іванава, 2012. 13 лістапада. С. 1.
  16. Козлович, В. В Мотоле почтили память первого президента Израиля / Валентина Козлович // Советская Белоруссия. 2012. 10 ноября. С. 4.
  17. Каневская, Л. 27 ноября 2010 года — день Хаима Вейцмана / Л. Каневская // Карлин. Пинск, 2010. 30 декабря (№ 11/16). С. 10.
  18. Сергеев, И. Землякам посвящается : [Хаим Вейцман] / И. Сергеев // Заря. 2010. 26 октября. С. 2.
  19. Каткавец, А. Яўрэй з беларускага Моталя / Ала Каткавец // Чырвоная звязда. Іванава, 2010. 27 жніўня. С. 5.
  20. Музей имени Хаима Вейцмана : [дом первого президента Израиля превратится в музей] // Чырвоная звязда. Іванава, 2009. 16 чэрвеня. С. 1.
  21. Карлюкевіч, А. Знiчкi Айчыны / Алесь Карлюкевіч // Голас Радзімы, 2008. 24 лiпеня.
  22. Федоренко, Ю. На родине Вейцмана / Ю. Федоренко // Железнодорожник Белоруссии. 2009. 24 июня. С. 5.
  23. Финкель, Е. Две тысячи лет спустя : [из истории Государства Израиль] / Евгений Финкель // Вокруг света. 2008. № 5. C. 56–68.
  24. Герасимов, И. Феномен гимназии : [история реального училища в г. Пинске времён Хаима Вейцмана: 1885–1892 гг.] / И. Герасимов // Карлин. Пінск, 2006. 9 августа. С. 6–7.
  25. Израиль начинался в Пинске : [Хаим Вейцман] // Мясцовы час. Пiнск, 2005. 24 лістапада. С. 7.
  26. Денисейко, А. Мотольский след в истории Израиля : [Эзер Вейцман — 7-й президент государства Ізраиль, племянник Хаима Вейцмана] / Анатолий Денисейко // Чырвоная звязда. Іванава, 2005. 18 кастрычніка. С. 2.
  27. Гельман, З. Белорусский акцент президента Вейцмана / З. Гельман // Советская Белоруссия. 2004. 28 октября. С. 10.
  28. В. Р. Вейцманаўскiя днi : [пра Х. Вейцмана i мерапрыемствы ў Iванаўскiм раёне i г. Пiнску] / В. Р. // Культура. 1999. 4–10 снежня. С. 4.
  29. Жушма, В. Радзіма першага Прэзідэнта Ізраіля прымае высокіх гасцей / Васіль Жушма // Чырвоная звязда. Іванава, 1999. 30 лістапада. С. 1.
  30. Лiнкевiч, М. Радзiма першага прэзiдэнта Iзраiля прымала высокiх гасцей / М. Лiнкевiч // Народная трыбуна. 1999. 27 лiстапада.
  31. Шапиро, С. Хаим Вейцман: «Пинск предопределил мой жизненный путь» / Семен Шапиро // Полесская правда. Пинск, 1999. 27 ноября.
  32. Ильенков, В. Имя, которое останется в памяти : [об открытии мемориальной доски в честь Х. Вейцмана, первого президента Израиля] / Вячеслав Ильенков // Пiнскi веснiк. 1999. 26 лiстапада.
  33. Демид, И. Судьба, связанная с Пинском : [об открытии мемориальной доски в честь Х. Вейцмана в Пинске] / Инна Демид // Варяг-пресс. Пинск, 1999. 26 ноября. С. 2.
  34. Крейдич, А. Первый президент Израиля родился в полесской глубинке / Анатолий Крейдич // Заря. 1999. 25 ноября.
  35. Верасень, Н. Полешуки в Израиле как правило становятся президентами / Н. Верасень // Комсомольская правда в Белоруссии. 1999. 25 ноября. С. 4.
  36. Томашевская, О. Белорусская родословная президентов Израиля / О. Томашевская, А. Маховский // Белорусская деловая газета. 1999. 25 ноября. С. 1.
  37. Рубашевский, Ю. Президент из Мотоля / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 1999. 24 ноября. С. 2.
  38. Дзенісейка, А. Ці будзе ў Моталі вуліца Хайма Вейцмана? / Анатоль Дзенісейка // Чырвоная звязда. Іванава, 1997. 30 ліпеня.
  39. Іофэ, Э. Як беларускія яўрэі Ізраіль стварылі : [Хаім Вейцман] / Эмануіл Іофэ // Беларуская мінуўшчына. 1995. № 5. С. 56–59.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1058 разоў Апошняя змена Панядзелак, 18 Студзень 2021 14:55