Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 19 Ліпень 2019 11:13

9 ліпеня 2019 г. — 70 гадоў з дня ўтварэння адкрытага акцыянернага таварыства «Снітава-Агра» (1949), аднаго з перадавых сельгаспрадпрыемстваў Іванаўскага раёна

У в. Магільна Іванаўскага раёна Пінскай (з 1954 г. Брэсцкай) вобласці 25 чэрвеня 1949 г. 59 сялянскіх гаспадарак з агульнай колькасцю 169 чалавек на першым арганізацыйным сходзе аб’ядналіся ў сельскагаспадарчую арцель, якая 9 ліпеня рашэннем выканкама Іванаўскага раённага Савета дэпутатаў працоўных была зарэгістравана пад назвай «Маладая гвардыя». Старшынёй арцелі прызначылі Платона Ігнатавіча Манюка, старого бальшавіка, члена КПЗБ. Развівацца ў няпростых умовах пасляваеннай Беларусі было вельмі складана, але працаўнікі калектыўнай гаспадаркі здолелі гэта зрабіць. У 1950 г. у калгасе былі створаны 4 фермы: буйной рагатай жывёлы, авечкагадоўчая, свінагадоўчая і птушкагадоўчая.

Другое жыццё арцель «Маладая гвардыя» атрымала ў пачатку 1950-х гг., калі была ўзбуйнена за кошт сельгасарцеляў імя Крупскай (дзейнічала ў г. п. Іванава) і імя Вышынскага (в. Накло). Старшынёй узбуйненай арцелі быў абраны Павел Данілавіч Кузьмянок. З 1950 г. на працягу 27 гадоў здольны арганізатар узначальваў «Маладую гвардыю». Пад яго кіраўніцтвам калгас пераўтварыўся ў буйную высокарэнтабельную гаспадарку. Значнае месца ў калгасе адводзілася агародніцтву. Прыбытак гаспадаркі паступова павялічваўся. Гэта дало магчымасць вылучыць сродкі на будаўніцтва новых жывёлагадоўчых памяшканняў, чатырох збожжасховішчаў, трох крытых токаў, універсальнай льносушылкі, плодагадавальніка, набыць аўтамашыны і механізмы.

Новы адлік для «Маладой гвардыі» пачаўся ў канцы 1959 г. пасля аб’яднання з суседнім калгасам «Маяк сацыялізму» (в. Снітава), які меў вялікі доўг перад дзяржавай. Напружанай працай доўг быў пагашаны. З кожным годам у гаспадарцы павышалася ўраджайнасць збожжавых, бульбы і тэхнічных культур, развіваліся падсобныя промыслы, папаўнялася пагалоўе жывёлы. Праўленне калгаса было перанесена ў в. Снітава.

Трэці раз «Маладая гвардыя» пашырыла свае прасторы 21 сакавіка 1977 г. — за кошт аб’яднання з калгасам імя Крупскай (в. Варацэвічы). Узначаліў узбуйненую гаспадарку Васіль Ігнатавіч Гядзько, старшыня далучанага калгаса. Пры гэтым адбыліся структурныя пераўтварэнні: цэнтральная сядзіба калгаса імя Крупскай в. Варацэвічы стала чацвёртай брыгадай аб’яднанай гаспадаркі, а Іванаўская брыгада калгаса «Маладая гвардыя» цалкам увайшла ў склад калгаса імя Горкага (в. Ляскавічы). У калгасе расло пагалоўе буйной рагатай жывёлы, асабліва дойнага статка. Шырокая механізацыя ў земляробстве і жывёлагадоўлі дазволіла ў некалькі разоў павысіць прадукцыйнасць працы работнікаў.

21 верасня 1983 г. была перагорнута чарговая старонка «Маладой гвардыі»: старшыня В. І. Гядзько перайшоў на Іванаўскую станцыю аховы раслін, а старшынёй абраны М. А. Баранаў. Падчас яго кіраўніцтва гаспадарка па-ранейшаму займала лідзіруючыя пазіцыі па шэрагу напрамкаў сельскагаспадарчай вытворчасці. Напрыклад, у 1986 г. атрыманы рэкордны ўраджай збожжавых і зернебабовых — 50,5 ц/га, у т. л. ячменю — 60,7 %.

Інтэнсіўныя тэхналогіі абудзілі творчасць працаўнікоў калгаса, якія імкнуліся эксперыментаваць у розных вытворчых цэхах. Асаблівая ўвага надавалася вырошчванню цукровых буракоў, нядрэнна складваліся справы па вытворчасці бульбы, нямала навін было ў жывёлагадоўлі, асабліва на Магільнінскай ферме, дзе першымі ў гаспадарцы выйшлі на чатырохтысячны рубеж па надоях малака на карову. Шэраг работнікаў быў узнагароджаны ордэнамі і медалямі: Л. В. Крышневіч, А. У. Лагодзіч, К. П. Цыральчук, Н. Р. Сінкевіч, А. Д. Бабіч і інш.

Гады старшынства М. А. Баранава супалі са складаным перыядам перабудовы ў жыцці краіны. Падпарадкоўваючыся часу, 19 сакавіка 1992 г. калгас «Маладая гвардыя» быў пераўтвораны ў сельскагаспадарчы кааператыў. У лютым 2002 г. старшынёй гаспадаркі абраны Анатоль Аляксеевіч Гліннік, інжынер-механік, былы старшыня калгаса «Светлы шлях» (1987–1998). 

10 ліпеня 2003 г. СК «Маладая гвардыя» рэфармаваны ў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Снітава-Агра». У 2004–2007 гг. у Снітаве з дапамогай СВК быў пабудаваны праваслаўны храм. Па выніках 2007 г. А. А. Гліннік быў прызнаны лепшым кіраўніком сельскагаспадарчага прадпрыемства Брэсцкай вобласці. Калектыў прадпрыемства ўзнагароджваўся Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, граматамі Брэсцкага аблвыканкама, Іванаўскага райвыканкама і Савета дэпутатаў.

28 снежня 2016 г. СВК «Снітава-Агра» рэарганізавана ў ААТ «Снітава-Агра» са 100 % доляй дзяржавы. Сёння адкрытае акцыянернае таварыства ўключае ў сябе вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі, птушкагадоўлі, пчалярства і раслінаводства.

Арганізацыйная структура гаспадаркі прадстаўлена трыма паляводчымі брыгадамі «Снітава», «Магільна», «Варацэвічы», трыма малочна-таварнымі фермамі, птушкагадоўчым участкам, зернесушыльным комплексам КЗСВ-40, прамысловай вытворчасцю, якая мае на балансе два камбікормавыя цэхі па вырабе камбікармоў для птушкі і буйной рагатай жывёлы. Таксама паспяхова функцыянуюць гандлёвыя кропкі па продажы прадуктаў харчавання, закусачная і сталовая.

Па выніках працы за 2018 г. вытворчасць валавой прадукцыі ААТ «Снітава-Агра» склала 104,7 %, узровень рэнтабельнасці — 7,8 %. Выкананы прынятыя планы па колькасці пагалоўя кароў, продажы збожжа, нарыхтоўцы і ўнясенні арганічных угнаенняў. За доўгія гады існавання адкрытае акцыянернае таварыства не раз мяняла сваю назву, перажывала складаныя перыяды, але сёння эканоміка сельгаспрадпрыемства набыла характар устойлівага развіцця.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г.
Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава.
Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Туркевіч, В. Калгаснае будаўніцтва / Васіль Туркевіч // Памяць. Іванаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 425–433.
  2. Снітава // Памяць. Іванаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 584.
  3. Крышневіч Лаўрэнцій Васільевіч // Памяць. Іванаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 479.
  4. Лагодзіч Андрэй Уладзіміравіч // Памяць. Іванаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 479.
  5. Цыральчук Ксенія Патапаўна // Памяць. Іванаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 481.
  6. Сінкевіч Ніна Раманаўна // Памяць. Іванаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 500.
  7. Бабіч Анатоль Дзмітрыевіч // Памяць. Іванаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 501.
  8. Скакун Аляксей Сцяпанавіч // Памяць. Іванаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 516.
  9. Гліннік Анатоль Аляксеевіч // Людзі Янаўскага краю / аўт. тэксту і ўклад. І. Гетман ; прадм. Ю. Бісуна ; фота В. Міхальчука, В. Жушмы. Мінск, 2018.
  10. Экономическое развитие (сельское хозяйство и промышленность) // Города и районы Брестчины: история и современность. Ивановский район / [Е. Г. Калечиц и др.]. Брест, 2017. С. 391–411.
  11. Горупа М. П. Земли родной притяженье / Мария Петровна Горупа. – Иваново : Ивановская районная типография, 2016. – 503 с. : ил.
  12. О подвигах, о доблести, о славе... / Ивановская районная организация Белорусского общественного объединения ветеранов ; сост. М. П. Горупа ; рец.: К. М. Ваврук, Н. В. Жук. – Иваново : Ивановская районная типография, 2015. – 349 с.
  13. Кухарчук, К. От истоков — к современности / Катерина Кухарчук // Янаўскі край. Іванава, 2019. 12 ліпеня. С. 14–15.
  14. Гетман, І. Анатоль Гліннік: «Судзіць не мне, а людзям» / Ігар Гетман ; фота Валерыя Міхальчука // Янаўскі край. Іванава, 2018. 7 снежня. С. 4.
  15. Кухарчук, К. За людей труда говорят их дела : [о деятельности ОАО «Снитово-Агро»] / Катерина Кухарчук // Янаўскі край. Іванава, 2018. 16 лістапада. С. 7.
  16. Цалюк, А. Першыя тысячнікі : [аб перадавіках хлебнай нівы] / Анастасія Цалюк // Янаўскі край. Іванава, 2018. 24 ліпеня. С. 5.
  17. Соломка, И. На покосе. Молочный рекорд вороцевичских животноводов : [ОАО «Снитово-Агро»] / Ирина Соломка // Янаўскі край. Іванава, 2018. 8 чэрвеня. С. 1, 5.
  18. Соломка, И. Жаворонки полевые : [о супругах Александре и Елене Лукша; Александр Николаевич — главный агроном ОАО «Снитово-Агро», Елена Григорьевна — агроном-агрохимик хозяйства] / Ирина Соломка // Янаўскі край. Іванава, 2018. 20 сакавіка. С. 6.
  19. Михальчук, В. Почётная тысяча для хлеборобов : [первыми тысячниками в Ивановском районе стали Иван Головчук и Юрий Варвич из ОАО «Снитово-Агро»] / Валентина Михальчук // Янаўскі край. Іванава, 2017. 4 жніўня. С. 1.
  20. Целюк, А. Молочные реки ОАО «Снитово-Агро» : [в заготовке молока особых успехов достигла молочнотоварная ферма № 1 ОАО «Снитово-Агро»] / Анастасия Целюк // Янаўскі край. Іванава, 2017. 20 кастрычніка. С. 5.
  21. Соломка, И. Трава по пояс : [в ОАО «Снитово-Агро» в разгаре косьба трав второго укоса] / Ирина Соломка // Янаўскі край. Іванава, 2017. 7 ліпеня. С. 4.
  22. Соломка, И. Песня весеннего поля : [весенняя полевая страда началась в ОАО «Снитово-Агро»] / Ирина Соломка // Янаўскі край. Іванава, 2017. 21 сакавіка. С. 1.
  23. Соломка, И. И длинён, и широк луковый валок : [ОАО «Снитово-Агро»] / Ирина Соломка // Чырвоная звязда. Іванава, 2016. 16 верасня. С. 5.
  24. Горупа, М. Завтра начинается сегодня : [о деятельности председателя СПК «Снитово-Агро» Анатолия Глинника] / Мария Горупа // Чырвоная звязда. Іванава, 2016. 21 чэрвеня. С. 3.
  25. Соломка, И. Формула успеха снитовских птицеводов / Ирина Соломка // Чырвоная звязда. Іванава, 2016. 10 чэрвеня. С. 1, 4.
  26. Богданова, К. Завтра начинается сегодня : [к 60-летию А. А. Глинника, председателя СПК «Снитово-Агро»] / К. Богданова // Вечерний Брест. 2016. 27 апреля. С. 7.
  27. Котковец, А. О многопрофильности, качестве молока и поиске резервов : [СПК «Снитово-Агро»] / Алла Котковец ; фото Александра Шульгача // Заря. 2016. 12 января. С. 6.
  28. Котковец, А. С заботой о тружениках : [ОАО «Снитово-Агро»] / Ала Котковец // Чырвоная звязда. Іванава, 2016. 6 студзеня. С. 4.
  29. Соломка, И. Работать на результат : [семинар по животноводству прошёл в СПК «Снитово-Агро»] / Ирина Соломка // Чырвоная звязда. Іванава, 2015. 6 лютага. С. 7.
  30. Курец, А. Председательские проекты : [производство молока в СПК «Снитово-Агро» Ивановского района выросло почти в 4 раза] / Александр Курец // Сельская газета. 2015. 30 студзеня. С. 10.
  31. Тоболич, А. Хлебные рекорды : [в СПК «Снитово-Агро» Ивановского района чествовали первый в области экипаж-тысячник в составе: Анатолий Воронович и Григорий Дашкун] / Адам Тоболич ; фото Валерия Короля // Заря. 2014. 24 июля. С. 3.
  32. Горупа, М. Бренд СПК «Снитово-Агро» — почти как в МТС / Мария Горупа // Чырвоная звязда. Іванава, 2013. 22 лістапада.
  33. Благодать — во благо : [о социально-экономическом развитии СПК «Снитово-Агро»] / подготовил М. Федорук ; фото В. Михальчука // Чырвоная звязда. Iванава, 2009. 20 сакавіка. С. 3–6.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1115 разоў Апошняя змена Панядзелак, 01 Люты 2021 10:24