Аўторак, 30 Кастрычнік 2012 10:23

26 мая 2011 г. – 65 год з дня нараджэння В. В. Філіпава (1946, Брэст), беларускага фiзiка-тэарэтыка, доктара фiзiка-матэматычных навук (1991).

Філіпаў Валерый Віктаравіч нарадзiўся 26 мая 1946 г. у Брэсце. Скончыў Беларускi дзяржаўны ўніверсітэт у 1969 г., затым працаваў у Інстытуце фізікі Нацыянальнай АН. З 1993 г. галоўны навуковы супрацоўнік.

Навуковыя працы па оптыцы, акустыцы, фотаакустыцы, гісторыі беларускага мастацтва. Устанавіў асаблівасці адбіцця і пераламлення электра-магнітных хваль на межах анізатропных асяроддзяў, новы від канічнай рэфракцыі аптычных і акустычных хваль у асяроддзях з натуральнай ці вымушанай гітрапіяй. Прапанаваў новыя метады даследавання анізатропных, слаістых і слаіста-анізатропных паглынальных асяроддзяў.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2012 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Філіпаў Валерый Віктаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мiнск, 2003. Т. 16. С. 393.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1774 разоў Апошняя змена Пятніца, 13 Сакавік 2020 15:40