Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 18 Снежань 2019 13:33

12 снежня 2019 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Мікалая Васільевіча Жука (1949), грамадскага дзеяча, гісторыка, краязнаўца

Мікалай Васільевіч Жук нарадзіўся 12 снежня 1949 г. у вёсцы Заруддзе Крытышынскага сельсавета Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1966 г. скончыў Крытышынскую сярэднюю школу. Працоўны шлях пачынаў электраманцёрам, праз некалькі гадоў стаў тэхнікам-інспектарам па энерганаглядзе. На гэтай працы сутыкнуўся з важнай дзяржаўнай справай — завяршэннем электрыфікацыі сяла. Тады была пастаўлена задача электрыфікацыі вёсак да 50-годдзя Беларускай ССР, якая была выканана — ва ўсе вёскі раёна з колькасцю дамоў 14 і болей прыйшла электрычная энергія.

Мікалай Жук пайшоў вучыцца завочна на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, працаваў у Іванаўскім райкаме ЛКСМБ. За сем гадоў вырас ад інструктара да другога, а потым і першага сакратара райкама. Мог іграць на гармоніку на танцах у сельскім клубе, праводзіць камсамольскія вяселлі. Пасля стаў старшынёй раённага Камітэта народнага кантролю, яму тады было крыху за трыццаць, з’яўляўся самым маладым старшынёй камітэта ў Савецкім Саюзе.

У 1990 г. закончыў Мінскую вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ і тады ж завочна закончыў планава-эканамічны факультэт Беларускага інстытута народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава. Тады ж былі скасаваны Камітэты народнага кантролю, Мікалай Васільевіч заняў пасаду намесніка старшыні Іванаўскага райвыканкама, з’яўляўся старшынёй планавай камісіі. Потым кароткі час з мая 1991 г. з’яўляўся першым сакратаром Іванаўскага райкама КПБ. Мікалаю Васільевічу давялося пабыць апошнім кіраўніком камітэта Народнага кантролю ў раёне і апошнім першым сакратаром райкама.

Пасля прыпынення дзейнасці КПСС у жніўні 1991 г. М. В. Жук вярнуўся на пасаду намесніка старшыні Іванаўскага райвыканкама, курыраваў пытанні эканомікі. У 1993 г. узначаліў раённы філіял Ашчаднага банка Рэспублікі Беларусь, якi ў 1995 г. быў пераўтвораны ў АСБ «Беларусбанк». Адпрацаваў у філіяле сямнаццаць гадоў — да 2010 г. Будаўніцтва будынка банка, першыя філіялы на вёсцы, першыя валютныя банкаўскія аперацыі, укараненне інфармацыйных тэхналогій — усё гэта прыйшлося на гады яго кіраўніцтва.

Мікалай Васільевіч прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці горада і раёна. З лютага 2012 г. узначальвае пярвічную арганізацыю ветэранаў філіяла № 112 ААТ «Беларусбанк», з’яўляецца намеснікам старшыні раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. Пры яго непасрэдным удзеле былі створаны музеі баявой і працоўнай славы ў Рудску і Крытышыне. У 2015 г. ініцыяваў пошук у архівах звестак пра трагічную гібель савецкіх работнікаў у кастрычніку 1944 г. у в. Ляскавічы ад рук украінскіх нацыяналістаў-бандэраўцаў. Як гісторык і краязнавец прымаў удзел у падрыхтоўцы кніг «О подвигах, о доблести, о славе...» (2015), «Памятники Ивановщины рассказывают» (2018).

У ліку шматлікіх хобі Мікалая Жука чытанне заўсёды было любімым. Асабістая бібліятэка Мікалая Васільевіча налічвае некалькі тысяч кніг. Любіць гістарычную літаратуру, асабліва тую, якая тычыцца ХХ ст. У 2018 г. перадаў у дар Іванаўскай дзіцячай бібліятэцы 50 кніг са сваёй асабістай калекцыі.

У гады камсамольскай работы сустрэў сваю жонку, Марыю Макараўну Шамшорык, ураджэнку Адрыжына, якая таксама была камсамольскім арганізатарам, скончыла вышэйшую партыйную школу. Выгадавалі сына Аляксея, які стаў праграмістам у банку.

12 снежня 2019 г. старшыня Іванаўскага райвыканкама Анатоль Уладзіміравіч Ткачук, уручаючы віншавальны адрас Мікалаю Васільевічу, падзякаваў яго за шматгадовую добрасумленную працу на карысць сваёй малой радзімы, за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава.
Пай Вольга Васільеўна, б
iблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Мікалай Жук // Людзі Янаўскага краю / аўт. тэксту і ўклад. І. Гетман ; прадм. Ю. Бісуна ; фота В. Міхальчука, В. Жушмы. Мінск, 2018. С. 63–69.
  2. Памятники Ивановщины рассказывают / [сост. И. С. Шпак, Л. А. Добродей ; реценз.: Н. В. Жук, Л. А. Павельчук, Л. Г. Дричиц]. – Иваново : Ивановская районная типография, 2018. – 444 c.
  3. О подвигах, о доблести, о славе... : 75-летию образования Ивановского района и 70-летию Победы советского народа в Великой Отечественной войне посвящается / Ивановская районная организация Белорусского общественного объединения ветеранов ; сост. М. П. Горупа ; реценз.: К. М. Ваврук, Н. В. Жук. – Иваново : Ивановская районная типография, 2015. – 349 с.
  4. Жук Мікалай Васільевіч // Памяць. Іванаўскі раён : гіст.-дакум. хронiка / уклад.: В. М. Туркевіч, Л. А. Павяльчук. Мінск, 2000. С. 515.
  5. Соломка, И. Еще не время думать о закате : [12 декабря 70-летний юбилей отметил Николай Васильевич Жук] / Ирина Соломка // Янаўскі край. Іванава, 2019. 13 снежня. С. 14–15.
  6. Михальчук, В. Николаю Васильевичу Жуку — 70 / Валерий Михальчук // Янаўскі край. Іванава, 2019. 12 снежня.
  7. Гетман, И. Память не должна быть сиюминутной... : [о «круглом столе», посвящённом 75-летию освобождения Беларуси, с участием Н. В. Жука] / Игорь Гетман // Янаўскі край. Іванава, 2019. 5 ліпеня. С. 6–7.
  8. Целюк, А. «Не расстанусь с комсомолом» : [29 октября ВЛКСМ отметил 100-летний юбилей; комсомольские годы вспомнил Н. В. Жук] / Анастасия Целюк // Янаўскі край. Іванава, 2018. 6 лістапада. С. 4.
  9. Кухарчук, К. «Юность комсомольская моя» : [о мероприятии, посвящённом 100-летию со дня образования ВЛКСМ, с участием Н. В. Жука] / К. Кухарчук // Янаўскі край. Іванава, 2018. 26 кастрычніка. С. 7.
  10. Кривецкая, Н. В дар — книги : [Н. В. Жук передал в дар Ивановской детской библиотеке 50 книг] / Н. Кривецкая // Заря. 2018. 8 сентября. С. 7.
  11. Михальчук, В. Упор на ветеранов, молодость и здоровье : [ветераны во главе с бывшим директором банка Н. В. Жуком принимают активное участие в жизни родного учреждения] / Валерий Михальчук // Янаўскі край. Іванава, 2018. 24 жніўня. С. 6.
  12. Жук, Н. В. Николай Жук: «Как человека меня сформировала книга» / Николай Жук ; беседовал Игорь Гетман // Янаўскі край. Іванава, 2018. 14 жніўня. С. 5.
  13. Коленда, К. Достойно держат свое ветеранское звание : [об отчёте заместителя председателя районного совета ветеранов Н. В. Жука] / Катерина Коленда // Янаўскі край. Іванава, 2018. 27 сакавіка.
  14. Городецкая, Я. День пожилого человека в Беларусбанке : [об отношении к пожилым в ЦБУ № 112 Беларусбанка и председателе ветеранской первички Николае Васильевиче Жуке] / Янина Городецкая // Янаўскі край. Іванава, 2017. 12 кастрычніка. С. 2.
  15. Поникаревич, В. Ведь жизнь продолжается / В. Поникаревич // Янаўскі край. Іванава, 2017. 3 кастрычніка. С. 5.
  16. Митюков, А. В Ивановском районе открыли памятник погибшим от рук послевоенных бандитов : [в д. Лясковичи] / Александр Митюков // Советская Белоруссия. 2016. 16 июля.
  17. Горупа, М. К истории Беларусбанка: поиск продолжается… / Мария Горупа // Чырвоная звязда. Іванава, 2016. 6 студзеня. С. 7.
  18. Саломка, I. Знiтаваныя лёсам з родным краем : [пра вечар, прысвечаны сям’i М. В. Жука і прымеркаваны да 70-годдзя Iванаўскага раёна, у ЦРБ iмя Ф. Панфёрава] / Iрына Саломка // Чырвоная звязда. Іванава, 2010. 31 жніўня. С. 2.
  19. Кухарчук, Н. «Беларусбанку» — 80 : [Н. В. Жук, директор филиала № 112 АСБ «Беларусбанк»] / Н. Кухарчук // Чырвоная звязда. Іванава, 1998. 13 студзеня.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 971 разоў Апошняя змена Серада, 23 Снежань 2020 11:50